Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Войнысяр.17- пач.18ст..doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
114.18 Кб
Скачать

Шляхецкая еднасць і магнацкія войны.

Неспакойным заставалася і ўнутрыпалітычнае жыццё дзяржавы. З аднаго боку, назіралася далейшая эмансіпацыя шляхты Вялікага княства Літоўскага, ураўнанне яе ў правах з кароннай шляхтай. Гэта абумовіла тэндэнцыю да стварэння на тэрыторыі Рэчы Паспалітай своеасаблівай супольшасці – “польскага народу шляхецкага”. Беларуская шляхта не толькі дабівалася польскіх правоў, але і пераймала польскія звычаі, мову і культуру, усё больш аддаляючыся ад простага народа. У аснове светапогляду новай шляхецкай супольнасці ляжаў міф аб яе супольным “сармацкім” паходжанні, да якой прыстасоўваўся даўні міф аб рымскім паходжанні літоўскай шляхты. Сцвярджалася, што рымляне былі асіміляваны сарматамі (з якімі фактычна атаесамляліся славяне), якія ўжо пражывалі на землях Літвы. Для “сармацкай” ідэалогіі шляхты былі ўласцівы рысы місіянізма, падкрэсліванне сваёй ролі абаронцаў каталіцызму на ўсходзе, культ кансерватызма ў побыце і грамадскіх справах, паказны патрыятызм, набожнасць і гасціннасць, спецыфічны еўрапейска-усходні касцюм і комплекс узбраення.

Пачаўшыся яшчэ ў ХVІ ст., паланізацыя беларускай і літоўскай шляхты асабліва выразна праявілася ў другой палове ХVІІ ст. Яе апагеем стала агульная канферэрацыя саслоўяў Рэчы Паспалітай у 1696 г. На ёй правы феадалаў Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай канчаткова ўраўніваліся, але ў той жа час адмяняўся афіцыйны статус у ВКЛ беларускай мовы.

Узмацненне паланізацыі на землях Беларусі суправаджалася далейшым адыходам ад колішняй рэлігійнай талерантнасці. Ужо падчас вайны 1654 – 1667 гг. па-за законам былі абвешчаны вызнаўцы пратэстанцкай плыні антытрынітарыяў. Пасля заключэння Андрусаўскага перамір’я быў узмоцнены наступ і на праваслаўе. Гэта было выклікана як аслабленнем уплыву ў дзяржаве галоўных яго заступнікаў – запарожскіх казакаў, так і фарміраваннем ў кіруючых колаў Рэчы Паспалітай негатыўнага іміджу праваслаўнага духавенства падчас знаходжання на тэрыторыі дзяржавы маскоўскіх войскаў. Гэты імідж яшчэ пагоршыўся пасля таго, як у сярэдзіне 1680-х гг. Кіеўская мітраполія, якой былі падпарадкаваны праваслаўныя “дзяржавы абодвух народаў”, афіцыйна перайшла пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхата. Аслабленне праваслаўнай царквы знайшло ўвасабленне ў надзвычай адчувальных для яго прыхільнікаў абмежаваннях палітычных і грамадскіх свабод – у 1673 г. праваслаўныя пазбаўляліся права набыцця шляхецтва, у 1676 г. адмяняліся прывілеі брацтваў і забараняўся выезд праваслаўнага насельніцтва за мяжу, а ў 1699 г. вызнаўцам праваслаўя забаранялася займаць выбарныя пасады ў магістратах каралеўскіх гарадоў. Аслабленне пазіцый праваслаўя суправаджалася актыўным пашырэннем уніяцтва, якое ў другой палове ХVІІ ст. дасягнула найбольш значных поспехаў. На пачатку наступнага стагоддзя ў Рэчы Паспалітай засталася ўсяго адна праваслаўная епархія – Мсціслаўска-Магілёўская альбо Беларуская, утвораная і часы панавання Уладзіслава ІV Вазы.

Свавольства шляхты дасягнула агромных памераў. Групоўкі магнатаў акрыўна ўключыліся ў барацьбу за панаванне ў краіне, якая асабліва абвастрылася ў канцы ХVІІ ст. Магнаты, абапіраючыся на ўласныя вайсковыя фарміраванні, часам мацнейшыя за дзяржаўнае войска, а таксама на партыі сваіх прыхільнікаў, распачыналі паміж сабой сапраўдныя войны, па сваіх мастабах і негатыўных наступствах супаставімыя з нашэсцем знешняга ворага. Асаблівай зацятасці супрацьстаянне магнатаў дасягнула ў Вялікім княстве Літоўскім, дзе змаганне паміж асобнымі фаміліямі суправаджалася апазіцыйным стаўленнем наймацнейшых родаў да Кароны, у якой яны бачылі пагрозу сваёй гегемоніі. У сваю чаргу слабейшыя роды імкнуліся выкарыстаць цэнтральную ўладу для аслаблення сваіх праціўнікаў і ўласнага ўзвышэння, пасля чаго цяпер ужо яны эвалюцыянавалі ў бок сепаратысцкіх настрояў. Такая трансфармацыя стаўлення прадстаўнікоў магнацкіх родаў да цэнтральнай улады і саюзу з Польшчай была для Вялікага княства Літоўскага справай звычайнай.

Пасля таго, як Ян Казімір выракся кароны і перапынілася швецкая дынастыя Вазаў, каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў выбраны Міхаіл Карыбут Вішнявецкі (1669 – 1673). Яго падтрымлівала прааўстрыйская шляхецкая групоўка. Яе прадстаўнікі, Пацы, дамагліся ў 60-х – 1-й палове 70-х гг. найбольшага палітычнага ўплыву ў Вялікім княстве Літоўскім. У 1674 г. пры падтрымцы прафранцузскай групіроўкі да ўлады прыйшоў Ян Сабескі (1674 – 1696). З мэтай больш эфектыўнага супрацьстаяння Пацам, якія знаходзіліся ў апазіцыі да караля і ўзвышэнне якіх уяўляла для яго небяспеку, Ян Сабескі падтрымаў Сапегаў і Агінскіх, якія выступілі супраць іх. Аднак, умацаваўшы свае пазіцыі, Сапегі выступілі супраць караля за самастойнае Вялікае княства Літоўскае пад сваім патранажам. Шляхам карупцыі, падкупа і шантажу яны засяродзілі ў сваіх руках усе важнейшыя пасады – віленскага ваяводы, гетмана, падскарбія, вялікага маршалка, стольніка.

У 1696 г. супраць Сапегаў утварылася шырокая апазіцыя на чале з Агінскімі і Вішнявецкімі. Супрацьстаянне магнацкіх груповак вылілася, фактычна, у грамадзянскую вайну. Сапегі пайшлі на фарміраванне казацка-сялянскіх атрадаў для барацьбы са сваімі праціўнікамі. Спроба Аўгуста ІІ, саксонскага курфюрста з дынастыі Ветынаў, выбранага ў 1697 г. пры падтрымцы Расіі і Аўстрыі каралём польскім і вялікім князем літоўскім, прымірыць варагуючыя бакі поспеха не мела. Войскі Сапегаў разбіла шляхецкія фармаванні і прыступіла да спусташэння ўладанняў сваіх праціўнўкаў. У лістападзе 1700 г. пад Алькенікамі адбылася рашаючая бітва паміж сапежынскімі сіламі, аснову якіх складала сабранае гетманам Казімірам Янам Сапегам наёмнае войска, і паспалітым рушэннем антысапегаўскай кааліцыі на чале з Грыгорам Антоніям Агінскім. Алігархі пацярпелі ў ёй поўнае паражэнне. Аднаго з прадстаўнікоў ненавіснага роду – Міхала – шляхта пасекла шаблямі, астатнія здоледі ўратавацца ўцёкамі. Пасля бітвы была ўтворана канфедэрацыя, якая пазбаўляла Сапегаў усіх дзяржаўных пасадаў і ўладанняў.

Нестабільнасць сітуацыі ў Вялікім княстве Літоўскім спрабавалі выкарыстаць прыхільнікі караля. Яны прапанавалі праект аддзялення Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы з мэтай стварэння для Аўгуста ІІ і ягоных нашчадкаў спадчыннай манархіі. Прыкрываючыся неабходнасцю ўрэгулявання канфлікта ў Вялікім Княстве і абароны дзяржавы ад шведаў, кароль увёў сюды саксонскія войскі.

2-я Паўночная вайна.

Да канца ХVІІ ст. стварыліся перадумавы для складання міжнароднай кааліцыі супраць Швецыі, якая ў выніку войнаў з Рэччу Паспалітай, Расіяй, Даніяй і германскімі дзяржавамі захапіла шэраг прыбалтыйскіх тэрыторый і ўсталявала кантроль над Балтыйскім рэгіёнам.

У 1699 г. расійскі цар Пётр І заключыў “Паўночны” антышвецкі саюз з Даніяй і Аўгустам ІІ, які правіў адначасова ў Саксоніі і Рэчы Паспалітай. У лютым 1700 г. Аўгуст ІІ атакаваў швецкія ўладанні ў Лівоніі і ўзяў у аблогу Рыгу. У сакавіку ваенныя дзеянні распачалі датчане. Аднак у чэрвені шведы высадзіліся каля Капенгагена і вымусілі Данію пайсці на заключэнне міра. У жніўні 1700 г. вайну Швецыі абвясціла Расія, але яе войскі ў лістападзе былі разгромлены пад Нарвай. Пасля гэтага швецкі кароль Карл ХІІ скіраваў свае сілы супраць Аўгуста ІІ, разбіў 20 ліпеня 1701 г. саксонскія войскі пад Рыгай і ў пачатку 1702 г. уступіў на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. Тут яго падтрымалі Сапегі, пазбаўленыя пасля паражэння пад Алькенікамі маёмасці і жадаўшыя аднавіць хоць частку свайго былога ўплыву, а таксама іх прыхільнікі. Помсцячы за крах сваіх палітычных амбіцый, Сапегі пустошылі ўладанні сваіх праціўнікаў, не спыняючыся перад самымі жорсткімі мерамі. Большасць шляхты, якая выступала супраць Сапегаў, аб’ядналася вакол Агінскіх і Вішнявецкіх.

У красавіку 1702 г. шведы захапілі Вільню і Гродна, пасля чагу рушылі ў Польшчу, маючы намер адхіліць ад улады Аўгуста ІІ і паставіць каралём Рэчы Паспалітай свайго стаўленіка. У маі 1702 г. швецкія войскі занялі Варшаву. У гэты час арганізаваныя Сапегамі атрады дзейнічалі на усходзе Беларусі. У 1702 г. прадстаўнікі шляхты Вялікага княства Літоўскага падпісалі дамову з Расіяй, якая актыўна рэарганізоўвала сваё войска. Дамова прадугледжвала прадстаўленне Вялікаму Княству ваеннай і грашовай дапамогі. Шляхта цяпер ужо сама пачала спусташаць маёнткі Сапегаў і захапіла гарады Друя і Стары Быхаў, якія належалі ім.

Створаная вясной 1703 г. генеральная канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага абвясціла саюз з Расіяй. У маі 1704 г. у Польшчы прыхільнікі Аўгуста ІІ таксама стварылі канфедэрацыю ў Сандоміры. У сваю чаргу Карл ХІІ арганізаваў у ліпені 1704 года Варшаўскую канфедэрацыю, якая выбрала каралём познаньскага ваяводу Станіслава Ляшчынскага. У адказ на гэта Сандамірская канфедэрацыя ў жніўні 1704 г. пад Нарвай таксама заключыла саюз з Расіяй і абвясціла вайну Швецыі. Рэч Паспалітая афіцыйна ўступіла ў вайну. Расійская армія ўступіла на беларускія землі і пачала канцэнтравацца каля Полацка.

Летам 1705 г. частка расійскіх войскаў была накіравана на Вільню, частка – у Курляндыю. Галоўныя сілы Пятра І занялі Гародню, дзе да іх далучыліся некалькі палкоў Аўгуста ІІ. У пачатку 1706 г. Карл ХІІ вярнуўся з Польшчы. Ён узяў Гародню ў аблогу, аднак расійская армія здолела вырвацца і адысці праз Берасце да Кіева. Швецкія войскі і атрады Сапегі прайшлі па тэрыторым Беларусі, спусташаючы ўладанні прыхільнікаў Аўгуста ІІ. Былі спалены Карэлічы, Мір, разрабаваны Наваградак, Слонім, Клецк, Слуцк, Пінск, Кобрын, узятыя ў аблогу і захоплены Ляхавічы і Нясвіж. Каля Клецка шведамі быў разбіты 5-тысячны расійскі атрад Няплюева.

У чэрвені 1706 г. шведы зноў наіраваліся ў Польшчу, а потым у Саксонію. Аўгуст ІІ выў вымушаны падпісаць сепаратны Альтранштацкі мір, адмовіцца ад кароны Рэчы Паспалітай і ад саюзу з Расіяй. Частка шляхты разам з прадстаўнікамі магнацкіх фамілій Радзівілаў, Пацаў, Вішнявецкіх прызнала паўнамоцтвы Станіслава Ляшчынскага. Але Сандомірская канфедэрацыя, так сама як і канфедэрацыя Вялікага княства Ліітоўскага, абапіраючыся на падтрымку цара Пятка І, не пайшлі на прызнанне стаўленіка Швецыі. У 1707 г. на тэрыторыі Беларусі зноў сканцэнтраваліся расійскія войскі.

У студзені 1708 г. шведы зноў з’явіліся ў Беларусі. 3-га ліпеня яны разграмілі расійскія войскі Рапніна каля Галаўчына, пасля чаго занялі Магілёў і рушылі далёй на ўсход. Аднак войскі Карла ХІІ панеслі сур’ёзныя страты ў сутычках з расійскімі сіламі і напаткалі значныя цяжкасці з харчам і фуражом. Гэта прымусіла шведаў рухацца праз усходнюю Беларусь на Украіну, дзе ім абяцаў дапамогу украінскі гетман І.Мазепа.

Разам з тым, далейшы ход ваенны дзеянняў разгортаваўся не на карысць швецкай арміі. 28 верасня 1708 г. паблізу ад беларускай вёскі Лясная быў разбіты 16-тысячны корпус Адама Левенгаўпта, які ішоў з Рыгі на злучэнне з галоўнымі швецкімі сіламі. 27 ліпеня 1709 г. пад Палтавай на Украіне войскі Карла ХІІ былі цалкам разгромлены войскамі Пятра І. Несумненна, на гэта паўплывала паражэнне Левенгаўпта пад Лясной, якое расійскі цар назваў “маці палтаўскай баталіі”. Пасля гэтага расійскія войскі і сандомірскія канфедэраты ачысцілі тэрыторыю Рэчы Паспалітай ад шведаў і прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага. Ваенныя дзеянні былі перанесены ў Прыбалтыку і паўночную Германію. Аўгуст ІІ вярнуўся ў Польшчу і зноў заключыў саюз з Пятром І. У 1719 г. Швецыя адмовілася ад падтрымкі Станіслава Ляшчынскага і прызнала правы на трон Рэчы Паспалітай за Аўгустам ІІ.

Ваенныя дзеянні паміж Расіяй і Швецыяй завяршыліся падпісаннем у 1721 г. Ніштацкага міра. Паводле яго за Расіяй замацоівался Лівонія, Эстонія і частка Карэліі. Такм чынам землі, дзеля якіх Рэч Паспалітая і пайшла на іступленне ў вайну, дасталіся не ёй, хаця менавіта яе тэрыторыя з’яўлялася галоўнай арэнай ваенных дзеянняў.

Вынікі вайны. Вайна са Швецыяй, вядомая таксама як Паўночная, мела для Беларусі цяжкія вынікі. Значна скараціліся людскія і матэрыяльныя рэсурсы. З 1700 па 1717 г. насельніцтва беларускіх зямель зменшылася амаль на трэць – з 2 мільёнаў 200 тысяч да 1 мільёна 500 тысяч чалавек. Як і раней, разбурэнні суправаджаліся голадам, эпідэміяй чумы, якая ўспыхнула ў 1710 – 1711 гг. і вымушанай міграцыяй насельніцтва. У 1710 г. расійскімі войскамі быў узарваны Сафійскі сабор у Полацку.

Яшчэ больш сумныя вынікі мела вайна для палітычнага развіцця Рэчы Паспалітай. Супрацьстаянне магнацкіх груповак працягвалася з небывалым размахам. Сітуацыя ў краіне ўжо фактычна не кантралявалася цэнтральнай уладай. Унутранае нясуладдзе ў дзяржаве сталі актыўна выкарыстоўваць яе суседзі, якія неаднаразова ўводзілі сюды свае войскі. Пасля вяртання да ўлады Аўгуста ІІ разгарнулася барацьба паміж прыхільнікамі прыяцеля Пятра І Людвіка Пацея, які ўмацаваў сваю ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім, і прыхільнікамі караля на чале з палявым гетманам Станіславам Дэнгофам. 23 сакавіка 1716 г. была ўтворана Віленская канфедэрацыя, якая выступіла супраць абсалютысцкіх памкненняў Аўгуста ІІ. Яна падтрымала створаную ў 1715 г. Тарнаградскую канфедэрацыю, якая патрабавала вываду з Рэчы Паспалітай саксонскіх войскаў. Утрыманне 26500 іншаземных жаўнераў клалася непасільным цяжарам на жыхароў спустошанага краю, а іх рабаўніцтва і злоўжыванні выклікалі рэзкае незадавальненне мясцовага люду. У якасці пасярэдніка паміж варагуючымі бакамі выступіў Пётр І, які ўвёў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай расійскія войскі. Паміж Аўгустам ІІ і канфедэратамі было заключана пагадненне, зацверджанае 1 лютага 1717 г. так званым “нямым” сеймам”. Паводле ягоных умоў, саксонскія войскі выводзіліся з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Улада караля і гетманаў абмяжоўвалася, падцвярджаліся правы шляхты, у тым ліку liberum veto. Войска Кароны Польскай скарачалася да 18 тыс., а Вялікага княства Літоўскага – да 6 тыс. чалавек. У выніку Рэч Паспалітая трапляла ў яшчэ большую залежнасць ад сваіх суседзяў. Гэты стан замацоўваўся дамоўленасцю паміж расійскім царом і прускім каралём Фрыдрыхам Вільгельмам І аб кантролі над захаваннем тут старых парадкаў.

У 1733 г. Аўгуст ІІ памёр і паўстала пытанне элекцыі новага караля. Пры падтрымцы Францыі на трон Речы Паспалітай быў выбраны былы стаўленік Швецыі Станіслаў Ляшчынскі. Гэта супярэчыла інтарэсам Расіі, якая ўвяла на землі свайго ўсходняга суседа войскі. У выніку новых выбараў каралём польскім і вялікім князем літоўскім стаў сын Аўгуста ІІ, саксонскі курфюрст Аўгуст ІІІ з дынастыі Ветынаў (1733 – 1763). Пад час ягонага праўлення палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай яшчэ больш паглыбіўся.

У сярэдзіне ХVІІІ ст. зноў адбылося ўмацаванне роду Радзівілаў, якія падтрымлівалі саксонскую дынастыю. Найбольш уплывовыя прадстаўнікі Радзівілаў – вялікі гетман Міхал Казімір “Рыбанька” і ягоны сын Караль Станіслаў “Пане Каханку” імкнуліся пазбавіцца ад небяспечнай для дзяржавы апекі з боку Расіі. Аднак іх намаганні ў гэтым напрамку сутыкнуліся з дзейнасцю княскага рода Чартарыйскіх, якія разам са Станіславам Панятоўскім утварылі партыю, вядомую як “Фамілія”. Галоўнай палітычнай праграмай “Фаміліі” быў курс на правядзенне рэформ, якія яны імкнуліся ажыццявіць з апорай на Расію. Калі гаварыць пра кароткачасовыя палітычныя мэты, дык разлік Чартарыйскіх быў дакладным. Пасля смерці ў 1763 г. Аўгуста ІІІ разгарнулася барацьба прэтэндэнтаў на каралеўскі трон і пазіцыя па гэтым пытанні расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ стала рашаючай. Стаўка была зроблена на Станіслава Панятоўскага з умовай яго поўнай арыентацыі на Расію.

З мэтай нейтралізацыі свайго найбольш магутнага праціўніка – Караля Станіслава Радзівіла – Чартарыйскія папрасілі ваеннай дапамогі ў расійскай імператрыцы. Супраць Радзівілаў выступіла таксама створаная ў чэрвені 1764 г. у Гродне Генеральная канфедэрацыя ВКЛ. Канфедэраты сумесна з расійскімі войскамі распачалі баявыя дзеянні і захапілі буйнейшыя радзівілаўскія рэзідэнцыі – Нясвіж і Слуцк, валодаўшыя выдатнымі для свайго часу ўмацаваннямі. Асабістае войска “Пане Каханку”, якое ён вёў з Бялай Падляскай для ўратавання сваіх гарадоў, было разбіта пад Слонімам. Князь, якога канфедэраты абвясцілі ворагам айчыны і пазбавілі пасадаў і маёнткаў, мусіў ратавацца за мяжой.

7