Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Матер. для 5 практ. занят..docx
Скачиваний:
13
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
42.11 Кб
Скачать
  1. Принципы построения и задачи школьного курса «История Беларуси»

Гісторыя Беларусі вывучаецца на працягу шасці гадоў (з VI па XI класы). На яе вывучэнне адводзіцца амаль палова вучэбнага часу, вызначанага на вывучэнне гісторыі ў школе.

Асноўнымі задачам і вывучэння айчыннай гісторыі з’яўляюцца:

  • засваенне вучнямі найважнейшых дат, гістарычных дзеячаў, падзей, з’яў, працэсаў і заканамернасцей, якія складаюць змест айчыннай гісторыі і ўсведамленне на гэтай аснове непаўторнасці гістарычнага шляху і асаблівасцей сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця беларускага народа на розных этапах яго гісторыі (ад першабытнага грамадства да нашых дзён), укладу беларускага народа ў скарбонку сусветнай навукі, адукацыі і мастацкай культуры;

  • развіццё гістарычнага мыслення вучняў праз фарміраванне ўменняў параўноўваць і сінхранізаваць падзеі, вывучаемыя ў курсах айчыннай і сусветнай гісторыі, вызначаць агульнае і адметнае, асаблівае, што характарызуе гісторыю беларускага народа;

  • садзейнічаць адраджэнню нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, нацыянальнай самасвядомасці, годнасці і гонару, выхаванню чалавека-грамадзяніна, сапраўднага гаспадара на сваёй зямлі, адказнага за вынікі сваёй дзейнасці перад сучаснікамі і нашчадкамі.

Агульныя задачы вывучэння гісторыі Беларусі канкрэтызуюцца пры вывучэнні адпаведных раздзелаў на кожнай са ступеняў навучання, зыходзячы з асаблівасцей зместу гістарычнага матэрыялу, ўзроставых і пазнавальных магчымасцей школьнікаў.

Пачынаецца вывучэнне гісторыі Беларусі ў шостым класе, дзе разглядаецца перыяд ад з’яўлення першабытнага чалавека на яе тэрыторыі да сярэдзіны XIII ст. У змесце гэтага перыяду вылучаецца тры раздзелы: першы – «Беларускія землі ў старажытныя часы» прысвечаны разгляду з'яўлення першабытнага чалавека на тэрыторыі Бсларусі, жыццю людзей ў пасляледніковы перыяд, неалітычнай рэвалюцыі, пачатку выкарыстання металаў, узнікненню няроўнасці ў грамадстве і культуры першабытных людзей; другі – вывучэнню гісторыі сумсснага пражывання балтаў і славян, фарміраванню ўсходнсславянскіх плямёнаў на тэрыторыі Беларусі, цінятку і культуры ў VI−IX стст., а трэці – дзяржаўнасці ва “усходніх славян, гісторыі Полацкага і Тураўскага княстваў, Пасожжа, Берасцейскай зямлі і Панямоння, гаспадарчым адносінам, хрысціянізацыі беларускіх зямель, дзейнасці рэлігійных асветнікаў, культуры і паўсядзённаму жыццю нашых продкаў.

У сёмым класе працягваецца вывучэнне сярэдневяковай гісторыі Бсларусі. Змест падзелсны на два раздзелы: «Беларускія землі ў сярэдзіне ХIII−ХІV ст.» і «Беларускія землі ў канцы XIV – сярэдзіне XVI ст.». У першым раздзеле разглядаюцца ўнутраныя і знешнія прычыны ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, яго дзяржаўны лад, узмацненне вялікакняжацкай улады ў пачатку ХІУст., знешняя палітыка другой паловы ХІІІ–ХІVстст., скіраваная на барацьбу з Тэўтонскім ордэнам і Ардой за пашырэнне тэрыторыі за кошт аб'яднання ў складзе ВКЛ ўсіх усходнеславянскіх зямель, гаспадарчае жыццё і станаўленне ВКЛ як шматэтнічнай і шматканфесіянальнай дзяржавы.

Вывучэнне другога раздзела пачынаецца з княжання Вітаўта і Вялікай вайны з Тэўтонскім ордэнам. Затым разглядаюцца змены ў гаспадарчым, сацыяльным жыцці, паступовая эвалюцыя дзяржаўнага ладу ў накірунку да ўсталявання саслоўна-прадстаўнічай манархіі, барацьба з Крымскім ханствам, Вялікім княствам Маскоўскім за першынство ў аб'яднанні рускіх зямель. Завяршаецца вывучэнне гісторыі Беларусі ў VII класе вывучэннем утварэння беларускай народнасці, культуры Адраджэння, жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны, абвастрэннем канфесіяналышй барацьбы ў ВКЛ.

Другая палова XVI−XVIII ст. у гісторыі Беларусі вывучаецца ў восьмым класе. Вывучэнне айчыннай гісторыі васьмікласнікамі пачынаецца з разгляду перыяду сярэдзіны XVI – першай паловы XVII ст. Асноўным яго зместам з’яўляецца становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай пасля яе ўтварэння ў выніку Люблінскай уніі і Лівонскай вайны. Тут жа разглядаюцца пытанні, звязаныя з усталяваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы, Рэфармацыяй і контррэфармацыяй на беларускіх землях, утварэннем уніяцкай царквы і беларускім Адраджэннем. Наступны раздзел прысвечаны войнам сярэдзіны XVII – пачатку XVIII ст., іх уплыву на эканамічнае і сацыяльна-палітычнае развіццё беларускіх зямель, развіццю беларускай культуры ў XVIІ – пачатку XVIII ст. У апошнім, трэцім раздзеле разглядаюцца эканамічная стабілізацыя другой иаловы XVIII ст., палітычны крызіс і спробы рэфармавання сацыяльна-эканамічнага і палітычнага ладу, падзелы Рэчы Паспалітай і беларуская культура XVIII ст.

Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку XX ст. вывучаецца ў дзевятым класе ў двух раздзелах. Першы – прысвечаны вывучэнню падзей канца XVIII – сярэдзіны XIX ст. Яго асноўным зместам з‘яўляецца становішча беларускіх зямель пасля далучэння іх да Расійскай імперыі, вайна 1812 г., грамадска-палітычны рух, паўстанне 1831 г. і яго ўплыў на змены ў палітыцы самадзяржаўя і канфесіянальнае становішча ў Беларусі, рэформы П. Кісялёва і развіццё культуры. У другім раздзеле разглядаецца ўсталяванне капі-талізму на беларускіх землях у другой палове XIX – пачатку XX ст.: адмена прыгоннага права і буржуазныя рэфомы, развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці, паўстанне 1863 – 1864 гг., яго ўплыў на ўрадавую палітыку, рэвалюцыйныя падзеі 1905 г. і грамадска-палітычнае становішча ў 1906-1914 гг., Першая сусветная вайна і Лютаўская рэвалюцыя 1917 г., фарміраванне бела­рускай нацыі і культура другой паловы XIX – пачатку XX ст.

У дзесятым класе вывучаецца гісторыя Беларусі ў 1917 – 1945 гг. Першы раздзел прысвечаны падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі, стварэнню беларускай дзяржаўнасці і польска-савецкай вайне. Другі раздзел – станаўленню новага укладу жыцця ў міжваенны перыяд: нэпу і аднаўленню народнай гаспадаркі, палітыцы беларусізацыі, індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР. усталяванню таталітарызму і палітычньгх рэпрэсій 30-х гг. ХХ ст., становішчу Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.

Вывучэнне гісторыі ў X класе завяршаецца вывучэннем гісторыі БССР у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым раздзеле неабходна раскрыць веліч бессмяротнага подзвігу беларус­кага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцкім нашэсцем, яго укладу ў разгром германскага фашызму і выратаванне народаў Еўропы.

У адзінаццатым, выпускным, класе разглядаецца перыяд гісторыі Беларусі з другой паловы 1940-х да пачатку XXI ст., у які ўваходзяць тры разделы. У першым раздзеле вывучаюцца падзеі, звязаныя з пераадоленнем пасляваеннай разрухі ў эканоміцы, выхадам яе на новы ўзровень развіцдя, адраджэннем і развіццём навукі і грамадска-палітычным жыццём ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Змест другога раздзела ўключае ў сябе сацыяльна-эканамічнае, фамадска-палітычнае і кулыурнае развіццё БССР ў сярэдзіне 50-х – канцы 80-х гг. Станаўленне і развіццё Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы разглядаецца ў апошнім трэцім раздзеле. Цэнтральнае месца у ім займаюць пытанні ўсталявання дзяржаўнага суверэ-нітэту, асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развііцця, міжнароднага становішча Рэспублікі Беларусь і развіцця культуры на сучасным этапе.

Гісторыя Беларусі ў сучаснай школе вывучаецда ў кантэксце ўсходнеславянскай, агульнаеўрапейскай і суветнай гісторыі, з улікам стварэння адзінай адукацыйнай прасторы Саюза Беларусі і Расіі і краін блізкага і далёкая замежжа. Таму пры яе вывучэнні неабходна паказаць сацыяльна-эканамічныя, дзяржаўна-палітычныя і культурныя працэсы, якія адбываліся ў Беларусі ў параўнанні з адпаведнымі перыядамі сусветнай гісторыі. Гэта дазволіць вучням выразна ўсвядоміць месца і ролю Беларусі ва ўсходнеславянскай і еўрапейскай гісторыі, вызначыць агульнае і спецыфічнае ў яе гістарычным развіцці.

Праграма па гісторыі Беларусі прадугледжвае правядзенне ўрокаў краязнаўства, якія прызначаны для асвятлення мясцовых асаблівасцей гістарычнага развіцця, што дае магчымасць для арганізацыі са.мастойнай класнай і пазакласнай даследчай краязнаўчай дзейнасці вучняў, фарміравання ў іх уменняў і навыкаў самастойнага пошуку, апрацоўкі і прадстаўлення інфармацыі па гісторыі роднага краю ў выглядзе праектаў, дакладаў, рэфератаў, камп'ютэрных прэзентацый на уроках і на вучнёўскіх навуковых канферэнцыях.

Асаблівасцю вывучэння гісторыі Беларусі з'яўляецца тое, што больш раннія яе перыяды разглядюцца ў 6–7 класах, дзе пераважае канкрэтна-вобразнае, эмпірычнае навучанне, якое не дазваляе глыбока асэнсаваць і засвоіць гісторыю старажытнай і сярэдневяковай Беларусі. Для пераадолення гэтага недахопу трэба шырэй выкарыстоўваць магчымасці факультатыўных заняткаў, заняткаў па інтар сах, закладзеных у новых вучэбных планах, а таксама магчымас пазакласнай працы па гісторыі.