Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гiсторыя Беларусi.Кароткi нарыс.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
284.16 Кб
Скачать

20. Культура Беларусі другой паловы хіх – пачатку хх ст.

У другой палове ХІХ ст. – пач. ХХ ст. працягваўся працэс фарміравання мовы бел. нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. З’яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы змяняліся русізмамі.

На аснове жывой гутаркавай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Крыніцай яе была вусная паэтычная народная вытворчасць. Бел. пісьменнікі шырока выкарыстоўвалі ў творах нар. песні, казкі, прыказкі, загадкі. Літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Істотнай перашкодай развіццю бел. пісьмовай мовы з’яўлялася адсутнасць яе нарматыўнай граматыкі. Фарміраванне літаратурнай мовы адбывалася павольна, што тлумачыцца цяжкасцямі ў друкаванні і распаўсюджанні беларускамоўных твораў. Гэты працэс не завяршыўся да пачатку рэвалюцыі 1905–1907 гг.

З другой паловы ХІХ ст. ўсё больш актыўна ўжываюцца назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Паводле перапісу 1897 г. беларускую мову роднай лічыла 74% насельніцтва Беларусі. Этнонім “беларусы” паступова выцясняў лакальныя тэрміны тыпу “літвіны”, “чарнарусы”. Існавалі рэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі), жыхары некаторых частак Беларусі называлі сябе тутэйшымі.

Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі фундаментальных навуковых прац, прысвечаных бел. народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу (2-я палова ХІХ – пач. ХХ ст.). Працы І.І.Насовіча, М.А.Дзімітрыева, Ю.Ф.Крачкоўскага, А.М.Семянкоўскага, Л.Ф.Карскага і інш. аб’ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Упершыня бел. этнас разглядаецца як суб’ект гістарычнага працэсу ў працы В.Ластоўскага “Кароткая гісторыя Беларусі”.

У другой палове ХІХ ст. працавалі такія беларускія паэты як Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч, Я.Лучына. У пачатку ХХ ст. з’яўляюцца творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі і інш.

Развіваецца тэатральнае мастацтва. У гарадах Беларусі выступалі рускія драматычныя трупы. У пачатку ХХ ст. Ігнат Буйніцкі стварыў беларускі нацыянальны тэатр прафесійнага тыпу.

У архітэктуры Беларусі пануе эклектыка (або змяшэнне стыляў). Выкарыстоўваюцца розныя гістарычныя стылі і ствараюцца пабудовы ў псеўдарускім стылі, неагатычным, неараманскім, неакласічным і інш. стылях. Псеўдарускі стыль становіцца афіцыйным стылем праваслаўнай царквы, неаготыка  – каталіцкай. У пачатку ХХ ст. у архітэктуру Беларусі пранікае стыль мадэрн.

У выяўленчым мастацтве Беларусі працаваў шэраг таленавітых майстроў – А.Гараўскі, К.Альхімовіч, Ю.Пэн, В.Бялыніцкі-Біруля, Н.Сілівановіч і інш.

21. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі

24–25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагло ўзброенае паўстанне. Часовы урад быў звергнуты. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў Дэкрэты аб міру і зямлі, стварыў новы ўрад – СНК, выбраў заканадаўчы орган – УЦВК: уся улада перайшла да Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

26 кастрычніка 1917 г. узяў уладу ў свае рукі і Мінскі Савет. Былі створаны ўзброеныя сілы новай улады, якія устанавілі кантроль над поштай, тэлеграфам, вакзаламі. Быў створаны ВРК – ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Супраць новай улады выступіў меншавіцка-эсэраўскі “Камітэт выратавання рэвалюцыі”. У выніку перагавораў было дасягнута кампраміснае рашэнне: “Камітэт …” абавязаўся не пасылаць войскі ў Петраград для падаўлення рэвалюцыі, а Савет пагадзіўся перадаць “Камітэту” ўладу. Затым бальшавікі з дапамогай салдат Заходняга фронта ўзялі ўладу ў свае рукі. Услед за Мінскам савецкая ўлада асталявалася і ў іншых гарадах Беларусі. Быў утвораны адзіны абласны выканаўчы камітэт і Савет Народных Камісараў, праведзены першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні: нацыяналізацыя прамысловасці, уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень, канфіскоўваліся памешчыцкія гаспадаркі, ствараліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян і інш. Адбыліся кардынальныя змены ў галіне культуры. Пашыралася сетка школьных устаноў, шмат увагі ўдзялялася ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. Пачаліся карэнныя пераўтварэнні ва ўсіх сферах жыцця беларускага народа.

Кастрычніцкая рэвалюцыя – не выпадковая з’ява, а заканамерчы працэс грамадскага развіцця Расіі. Пры ўсіх неадназначных адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі, трэба прызнаць, што яна як ні адна іншая падзея, сказала глыбокае ўздзеянне ні толькі на народы Расіі, але на ход сусветнай гісторыі. За кароткі час краіна пераўтварылася ў магутную індустрыяльную дзяржаву, з якой лічыўся увесь свет. Дзякуючы кастрычніку беларускі народ здабыў сваю дзяржаўнасць, стварыў магутны эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял.