Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гiсторыя Беларусi.Кароткi нарыс.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
284.16 Кб
Скачать

31. Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны (1946–1950 гг.)

Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы: загінула больш за 2 млн. 200 тыс. чал., толькі прамыя страты склалі 75 млрд.р., былі разбураны гарады, вескі, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943–1944 гг. Аднак галоўнае было зроблена пасля заканчэння Айчыннай вайны у ходзе рэалізацыі чацвертага пяцігадовага плана аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі 1946–1950 гг.

У галіне прамысловасці адбылося не толькі аднаўленне разбуранага, развіццё тых гаін, якія існавалі да вайны, але і стварэнне новых – аўтамабільнай, трактарнай, дарожных машын і будаўнічых механізмаў і інш. Вялікія поспехі адбыліся у стварэнні энергетычнай і паліўнай базы народнай гаспадаркі – к 1950 г. выраб электраэнергіі перавысіў даваенны ўзровень на 47%.

Ва ўсіх галінах, асабліва ў машынабудаванні, у значных маштабах рабілася тэхнічная рэканструкцыя, уводзілася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўваліся новыя метады вытворчасці: механізацыя, электрыфікацыя і аўтаматызацыя.

Прадпрыемствы мясцовай прамысловасці наладжвалі вытворчасць тавараў народнага спажывання, абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнічых матэрыялаў і інш., у тым ліку новых відаў вырабаў: швейных машын, посуду, бытавых электрапрыбораў. Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць: былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты па вырабу тонкасуконных і шэрсцяных тканін, рэканструяваны гарбарна-абутковыя прадпрыемствы, ільнозаводы, хутка развіваліся швейная, скураная і іншыя галіны лёгкай прамысловасці.

Хуткімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіцце прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі, будаваліся новыя прадпрыемствы, а аб’ём прамысловай прадукцыі тут ў 1950 г. перасягнуў даваенны ўзровень амаль удвая.

Усяго за пяцігодку было адноўлена пабудавана і ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў, а агульны рост валавай прадукцыі прамысловасці складаў 115% да ўзроўня 1940 г.

Вельмі цяжкім было аднаўленне сельскай гаспадаркі, і ўсё ж такі ў канцы чацвёртай пяцігодкі агульная пасяўная плошча склала 91,4% даваеннай, а па валаваму аб’ёму прадукцыі сельскай гаспадаркі рэспубліка амаль што дасягнула даваенны ўзровень.

Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці некаторыя поспехі ў сельскагаспадарчай вытворчасці далі магчымасць палепшыць становішча насельніцтва, будаваць жыллё, аднавіць сістэмы аховы здароўя і адукацыі.

У 1946–1950 гг. былі створаны ўмовы для далейшага развіцця рэспублікі.

32. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 50-я – першай палове 80-х гадоў хх ст.

1. З сярэдзіны 50-х гадоў у свеце пачалася эпоха навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, пабудовы постіндустрыяльнага грамадства. У 1955 г. Пленум ЦК КПСС прыняў курс на паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу, развіццё машына- і прыборабудавання, стварэнне сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі, новага абсталявання, сучасных тэхналогій і г.д. Беларуская ССР не была ў баку ад працэсаў здзяйснення навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. З аграрна-індустрыяльнай рэспублікі яна канчаткова ператварылася ў 60-я гады ў індустрыяльную з магутным вытворча-эканамічным і навукова-тэхнічным патэнцыялам.

2. У агульнасаюзным падзеле працы БССР належала важная роля ў вытворчасці машын, станкоў, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі (МАЗ, МТЗ, БелАЗ у Жодзіне, мінскія заводы гадзіннікаў, падшыпнікавы, маторны і мотавеласіпедны, Мінскі і Баранавіцкі заводы аўтаматычных ліній, станкабудаўнічыя заводы ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Гомельскі завод вымяральных прыбораў, Магілёўскі аўтамабільны завод і інш.).

3. У канцы 50-х гадоў на тэрыторыі Беларускага Палесся (каля г.Рэчыцы) былі знойдзены залежы нафты. Пачалося прамысловае асваенне нафтаноснага раёна і будаўніцтва нафтаперапрацоўчых заводаў у Полацку і Мазыры. На тэрыторыі Беларусі здабывалася больш за 2 млн т нафты, а спажывала рэспубліка штоод прыкладна 30 млн т нафты і нафтапрадуктаў.

4. 50–80-я гады з’яўляюцца часам станаўлення і развіцця буйной хімічнай і горнахімічнай прамысловасці ў Беларусі. Былі пабудаваны і ўступілі ў строй дзеючых калійныя камбінаты ў Салігорску (вытворчае аб’яднанне “Беларуськалій”), Гродзенскі і Полацкі хімічныя камбінаты, Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Гомельскі хімічны завод, Полацкі завод шкловалакна, Лідскі лакафарбавы завод і інш.

5. 50–80-я гады – час бурнага развіцця ў Беларусі радыётэхнічнай і радыёэлектроннай прамысловасці, прадпрыемстваў абароннага комплексу. У строй дзеючых уступілі заводы, на базе якіх потым былі створаны мінскія вытворчыя аб’яднанні імя У.І.Леніна, вылічальнай тэхнікі, “Інтэграл”, БелОМА, “Гарызонт” і інш. Для падрыхтоўкі інжынераў у 1964 г. быў адкрыты Мінскі радыётэхнічны інстытут.

6. У 70–80-я гады ў свеце адбывалася інфармацыйна-тэхнічная рэвалюцыя. Значныя поспехі ў яе ажыццяўленні былі дасягнуты ў ваенна-прамысловым комплексе і ў асваенні касмічнай прасторы. У мірнай эканоміцы СССР і БССР інфармацыйна-тэхналагічная рэвалюцыя здзяйснялася даволі марудна.