Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гiсторыя Беларусi.Кароткi нарыс.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
284.16 Кб
Скачать

13. Культура Беларусі хvіі–хvііі стст. Перамога контррэфармацыі

Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух у Еўропе у другой палове ХVІ–ХVІІ стст., які ўзначальваўся папствам і быў накіраваны супраць Рэфармацыі. Контррэфармацыя ахапіла палітыку, ідэалогію, культуру.

Пачатак контррэфармацыі ў ВКЛ – 1569 г., з’яўленне езуітаў на яго тэрыторіі. Асаблівасцю контррэфармацыі ВКЛ была яе накіраванасць не толькі супраць пратэстантызму, а і супраць праваслаўя. У ХVІІ–ХVІІІ стст. адбывалася масавая паланізацыя пануючага класа ў ВКЛ праз яго акаталічванне.

Барацьбу супраць акаталічвання і паланізацыі вялі грамадска-палітычныя і культурныя дзеячы Беларусі. Адной з прояў гэтай барацьбы была палемічная літаратура. Розныя аўтары пісалі творы, у якіх вялася палеміка вакол пытання аб уніі. Так, Мялецій Сматрыцкі ў 1610 г. напісаў найбольш вядомы свой твор “Фрынас” (з грэч. плач.), у якім ад імя сімвалічнага вобраза мацеры-царквы звяртаецца да народа з заклікам да барацьбы з наступаючым каталіцызмам. Афанасій Філіповіч стварыў “Дыярыуш” (дзённік), дзе ён крытыкаваў унутраную і знешнюю палітыку Рэчы Паспалітай, крытыкаваў свецкіх і духоўных феадалаў. Змагаром за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі выступіў Лявонцій Карповіч.

Важны ўклад у развіццё беларускай і рускай культуры зрабіў паэт і драматург Сімяон Полацкі.

Архітэктура і мастацтва развіваліся пад уздзеяннем мастацкага стылю эпохі Контррэфармацыі – барока. Для яго былі характэрны пышнасць, манументальнасць, параднасць. Пачатак эпохі барока ў архітэктуры Беларусі – будаўніцтва езуіцкага фарнага касцёлу ў Нясвіжы. Найбольш значныя помнікі архітэктуры барока – касцёл і кляштар бернардзінак у Мінску (зараз Свята Духаў кафедральны сабор), касцёл і калегіум езуітаў у Мінску, езуіцкі касцёл у Гродне, Полацкі Сафійскі сабор у сярэдзіне ХVІІІ в. перабудаваны у стылі поздняга “віленскага барока”.

У стылі барока быў выкананы шэраг палацава-паркавых комплексаў, якія належалі магнатам.

Стыль барока пранікае і ў выяўленчае мастацтва: у манументальны жывапіс і іконапіс. Асаблівае распаўсюджанне атрымаў партрэтны жанр, т.зв. “сармацкі” партрэт. Росквіту дасягнула дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Беларускія майстры у ХVІІ ст. працавалі ў Рускай дзяржаве, дзе аздобілі шэраг храмаў. Лепшымі ўзорамі мастацкага ткацтва з’яўляліся слуцкія паясы.

Развівалася тэатральнае і музычнае мастацтва снаваў шэраг прыгонных тэатраў.

14. Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітыка расійскага ўрада на беларускіх землях ў канцы хvііі – першай палове хіх ст.

Рэч Паспалітая, з якой больш за 2 стагоддзя быў аб’яднаны лёс беларускага народа, у выніку 3-х падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793, 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам 3 млн. чалавек адышлі да Расійскай імперыі.

З канца ХVІІІ ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Асноўныя перамены ва ўнутраным жыцці Беларусі:

  1. Для аховы новых заходніх межаў Расія будавала крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове.

  2. На беларускія землі распаўсюджваліся агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У 1796 г. прыведзена адміністрацыйная рэформа

  3. Насельніцтва Беларусі прыводзілася да прысягі на працягу месяца пасля ўказа ў склад Расіі. Тым, хто не згодзен быў прысягаць, дазвалялася ў 3-х месячны тэрмін выехаць за мяжу, прадаць сваю нерухомасць.

Палітыка царызму ў дачыненні да мясцовых феадалаў на першым этапе была вельмі памяркоўнай. Шляхта заходніх губерняў захоўвала практычна ўсе ранейшыя правы і прывілеі. Аднак урад Расіі ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў, якая падрывала асновы дзяржавы. Шляхта згубіла правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне прыватнага войска і ўласных крэпасцяў.

У 1777 г. на Беларусі адбыліся выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы.

  1. У адносінах да каталіцкай царквы спачатку таксама праводзілася асцярожная палітыка. Яе маёмасць заставалася недатыкальнай. Аднак забаранялася хрысціць у сваю веру праваслаўных.

  2. Шматлікія прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі былі выкуплены ўрадам Расіі. Кіраванне ў гарадах вялося думай, якая выбіралася з гарадскіх саслоўяў. Купецтва атрымала права на стварэнне гільдый, як у Расіі.

  3. Спецыяльныя ўказы ўрада (1794 г.) устанаўлівалі мяжу яўрэйскай аседласці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх губерняў. Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах, займацца рамяством і гандлем (займацца земляробствам ці набываць землі ім не дазвалялася). Яны маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры з хрысціянскім насельніцтвам.

  4. Асноўным заканадаўчым кодэксам аж да 1840 г. заставаўся на беларускіх землях Статут ВКЛ 1588 г. Мясцовая ж адміністрацыя стваралася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.

Такім чынам, гэта была асцярожная ў адносінах да Беларусі палітыка. Аднак, рост незадаволенасці значнай часткі шляхты каталіцкага веравызнання і каталіцкага духавенства прымусіў расійскі ўрад дзейнічаць больш актыўна:

  1. Уводзіцца на Беларусі землеўладанне расійскага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.

  2. Паступова абмяжоўваліся правы мясцовага дваранства. Канфіскацыя маёнткаў за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці, у тых, хто супрацоўнічаў з Напалеонам.

  3. 30-я гады ХІХ ст. сталі пераломнымі ў царскай палітыцы ў дачыненні да заходніх губерняў: яна прыняла больш жорсткі характар. На гэта было 2 прычыны: рост апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў, а таксама працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу, які перарастаў у яго крызіс.