Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гiсторыя Беларусi.Кароткi нарыс.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
284.16 Кб
Скачать

30. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу

Восенню 1943 г., пасля разгрому нямецкіх войск пад Курскам, пачалося вызваленне тэрыторыі Беларусі. Сумесна з Чырвонай Арміяй дзейнічалі 1‑я польская дывізія імя Т.Касцюшкі, партызанскія атрады. Было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай, Палескай абласцей. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне ўсёй тэрыторыі Беларусі ажыццяўлялася па плану “Баграціён”. Удзельнічалі войскі 1, 2, 3‑га Беларускіх франтоў, 1‑га Прыбалтыйскага, а таксама Дняпроўская ваенная флытылія, французскі добраахвотніцкі авіяполк “Нармандыя-Нёман”, партызанскія злучэнні. Супраць Чырвонай Арміі вораг сканцэнтраваў групу армій “Цэнтр” колькасцю 1,3 млн.чал., каля 10 тыс. гармат і мінамётаў, каля 1 тыс. танкаў, больш 1300 самалётаў. Нягледзячы на жорсткае супраціўленне, Чырвоная Армія здолела акружыць і знішчыць шматлікія групоўкі войск (Віцебскі, Бабруйскі, Мінскі кацёл). Вялікі ўклад у вызваленне Беларусі ўнеслі партызанскія злучэнні. За месяц наступлення савецкія войскі ачысцілі ад ворага ўсю тэрыторыю Беларусі, большую частку Літвы, частку Латвіі, усходнія раёны Польшчы. Аперацыя “Баграціён” мела гістарычнае значэнне. Была знішчана варожая групоўка армій “Цэнтр” (28 дывізій з 38), забіта 381 тыс., узята ў палон 158 тыс. салдат і афіцэраў. Савецкая армія падыйшла да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльная ўмовы для вызвалення шэрагу краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі. Саюзнікі па антыгітлераўскай кааліцыі ўбачылі, што СССР сваімі сіламі знышчыць ворага, і ў 1944 г. адкрылі другі фронт. Вялікая колькасць партызан, падпольшчыкаў, дапрызыўнай моладзі ўліліся ў рады Чырвонай Арміі. Вызваленая Беларусь пачала адраджацца і працаваць на патрэбы фронта і перамогі. Была адноўлена дзяржаўная мяжа СССР.

Дзякуючы паспяховым дзеянням Савецкай арміі (савецка-германскі фронт галоўны) фашысцкая Германія была разгромлена. 8 мая Германія падпісала акт аб безагаворачнай капітуляцыі. 9 мая было аб’яўлена Святам Перамогі. 9 жніўня 1945 г. Чырвоная Армія і флот пачалі баявыя дзеянні супраць мілітарысцкай Японіі, была ліквідавана галоўная сіла – Квантунская армія. Ужо пасля гэтага адбыліся атамныя бамбардзіроўкі ЗША Хірасімы і Нагасакі. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала акт аб безагаворачнай капітуляцыі.

Многія дзяржавы і народы ўнеслі свой уклад у перамогу над фашызмам (саюзнікі ЗША, Англія, Францыя і інш.). Аднак, галоўны, рашаючы ўклад унёс СССР; савецкі народ, у тым ліку і беларускі. На алтар Перамогі Беларусь прынесла мільёны жыццяў. У полымі вайны загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. На франтах вайны, у дзеючай арміі змагаліся 1 млн. 300 тыс. беларусаў і ураджэнцаў рэспублікі. Звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў – ураджэнцаў Беларусі атрымалі ордэны і медалі, 44 воіны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. На акупіраванай тэрыторыі партызаны і падпольшчыкі знішчылі амаль паўмільёна гітлераўцаў і паліцэйскіх. Шмат ураджэнцаў з Беларусі ўдзельнічала ў еўрапейскім руху Супраціўлення. На абарону радзімы працавала больш 60 эвакуіраваных беларускіх прадпрыемстваў, прыкладна 1,5 млн. жыхароў. Вялікі ўклад у перамогу ўнеслі інтэлігенцыя, работнікі навукі, культуры, мастацтва. Подзвіг беларускага народа ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі прызнаны сусветным супольніцтвам. За вялікі ўклад у разгром фашысцкай Германіі, вялізныя страты панесеныя ў вайне Беларусь у 1945 г. атрымала права стаць адной з краін, стваральніц ААН – самай аўтарытэтнай і ўплывовай арганізацыі, якая і сёння ахоўвае мір і бяспеку народаў.