Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гiсторыя Беларусi.Кароткi нарыс.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
284.16 Кб
Скачать

26. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Беларускай сср

З першых гадоў савецкай улады ствараліся калектыўныя гаспадаркі. Да пачатку 1927 г. на Беларусі было ўтворана каля 400 сельскагаспадарчых арцелей, камун і таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зымлі, а таксама 213 саўгасаў.

Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. Ствараліся яны як правіла на землях дзяржаўнага фонду. Да кастрычніка 1928 г. у БССР было арганізавана 994 калгаса, у тым ліку 243 нацыянальныя. На адзін калгас у сярэднім прыходзілася 40–75 дзесяцін зямлі, па 3–5 коней, 3–4 плугі, 4 бараны: на 100 га мелася па 20 галоў буйной рагатай жывёлы; сярэдняя ўраджайнасць зерневых з 1 га складала 8 цэнтнераў, развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі ішло галоўным чынам у дзвюх формах: крэдытнай і забеспячэнска-збытавой. Разнастайнымі формамі сельскагаспадарчай кааперацыі ў Беларусі ўжо да пачатку 1926 г. было аб’яднана 20,9% сялянскіх гаспадарак.

У канцы 20-х гадоў, згодна палітыцы Камуністычнай партыі і савецкай дзяржавы, быў узяты курс на паскораную калектывізацыю у яе вышэйшых формах. Мэта: у кароткі тэрмін правесці калектывізацыю ў вёсцы і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны. Пачатак рэалізацыі такога курса паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс, які ўзнік у краіне зімой 1927–1928 гг. У сувязі з недаборам збожжавых, скарачэннем дзяржаўных нарыхтовак хлеба стварылася пагроза планаў індустрыяльнага будаўніцтва, бо пастаўкі прамысловага абсталявання ў краіне ад экспарту хлеба. У гарадах пачаліся перабоі у забеспячэнні прадуктамі, давялося ўвесці картачную сістэму. Пачаўся адыход ад новай эканамічнай палітыкі, яе дэмантаж і шырокае прымяненне надзвычайных мер. Бязлітасна знішчалася самая заможная частка сялянства – кулацтва. Барацьба з “правым ухілам” суправаджалася фарсіраваннем калектывізацыі пачалася гонка за “тэмпамі”, і ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва партыя перайшла да палітыкі ліквідацыі кулацтва як класа на аснове суцельнай калектывізацыі. Раскулачвалі не толькі кулакоў, але і сярэднікоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы. Прымусовыя меры далі свае вынікі. Калі ў студзені 1930 г. у калгасы ўступіла 20,9 сялянскіх двароў, то да сакавіка таго ж года – 58%. Пратэст сялян выразіўся 500 выступленнямі, распадам прымусова створаных калгасаў. Калі ў сакавіку 1930 г. калгасы аб’ядноўвалі 58% сялянскіх гаспадарак, то ў чэрвені 11,1%. А вясной 1932 г. – чарговы выхад сялян з калгасаў. Толькі за 2–3 месяцы распаліся 1002 калгасы з якіх выйшла больш за 55 тыс. сялянскіх гаспадарак.

У канцы першай пяцігодскі ў рэспубліцы налічвалася прыкладна 9 тыс. калгасаў, якія аб’ядноўвалі 43% сялянскіх гаспадарак. У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы у 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад (7 жніўня 1932 г. быў выдадзены Закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці, “закон аб пяці каласках”).

Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была завершана, кулацтва як клас ліквідавана. У 1937 г. калгасы аб’ядноўвалі 680 тыс. сялянскіх двароў, ці 87,5% іх агульнай колькасці.