Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя вёскі Малая Лапеніца.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
08.11.2019
Размер:
13.7 Mб
Скачать

Назва вёскі Малая Лапеніца

Назва вёскі Малая Лапеніца ўпершыню ўспамінаецца ў 1569 годзе калі яна ўваходзіла ў склад Лыскаўскага стараводства. Акрамя Лапеніцы ў склад стараводства ўваходзілі Петухова (цяпер Ізабелін), Міжэрычы, Падароск і іншыя.

Сваю назву Лапеніца атрымала (па тлумачальным слоўніку В. А. Жучкевіча) ад слоў “лапы, лапеніцы” – прагалы ў раллі, пасевах.

У 1498 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандар Ягелончык пацвердзіў наданне Малой Лапеніцы сваім шляхцічам: Вацлаву, Аляксандру і Яну. Выслужыў Малую Лапеніцу гэтых шляхцічаў яшчэ іх дзед – Івашка Прасталовіч. У 1513 годзе ўладарыў Малой Лапеніцай Войцех Янавіч Клочка, які быў ахмістрам жонкі Аляксандра Ягелончыка, вялікай княгіні Алены Іванаўны. Памёр Войцех Янавіч Клочка каля 1514 года. Затым па спадчыне Малая Лапеніца дасталася яго сыну Мацею Войцехавічу Клочка. Акрамя Малой Лапеніцы яму належалі маёнткі: Міжэрычы, Лыскаў, Ізабелін, Падароск, Дорахава, Маркава, Патаньск. Затым Малой Лапеніцай валодалі яшчэ Трызны, Скірмунты.

У першай палове 18 стагоддзя атрымала статус мястэчка. Старажылы яшчэ па сёняшні дзень называюць вёску мястэчкам. Асаблівае эканамічнае развіццё мястэчка атрымала з пачатку 19 стагоддзя. У 1861 годзе ў мястэчку было пабудавана народнае вучылішча. Гандаль рамяствя быў сканцэнтраваны сярод яўрэяў, якія складалі большую частку насельніцтва так называемае мяшчанскае грамадства. Так, напрыклад, у памешчыцкім спісе Лапеніцкага мяшчанскага грамадства за 1854 год значылася 30 яўрэйскіх сем‘яў гэта: Касоўскі, Кузявіцкі, Фарбер, Квята, Дзідок, Гурвіч, Гелер, Клячко, Урвіц, Кац, Шалюта, Бранберг, Езерскі, Міесе, Каплаш, Леў, Рабіца, Багдзяцкі, Парчынскі, Гарціоўскі, Сегель, Салман, Шэйн, Насель, Закін, Швальбух, Марвяцкі, Эпштэйн, Вайнюцейн і другія. Аб гэтым сведчаць паўразбураныя яўрэйскія могілкі на паўднёвай ускраіне вёскі.

Затым гэты маёнтак дастаўся Самуэлю Льву Агінскаму. Уладальнікам памесця Вялікая і Малая Лапеніца пасля смерці Самуэля Льва Агінскага, быў яго сын Ян. Пасля смерці Яна па наследству ім валодалі яго дзеці: Казімір-Дамінік, Мікалай-Францішак, Ганна (жонка Казіміра Тышкевіча), а апошнім уладальнікам роду быў Рыгор-Антоній Агінскі. У пачатку 17 стагоддзя адным з буйнейшых памесцяў Агінскіх у Ваўкавыскім раёне і ў Беларусі было памесце ў Вялікай і Малой Лапеніцы. Гэта была іх галоўная сядзіба.

Калі памёр Рыгор Агінскі маёнткам Вялікая і Малая Лапеніца валодаў віцебскі ваявода Андрэй Крышпан, які разам з ім ваяваў супраць Сапегаў. Пасля ўладальнікам маёнтка ў Вялікай і Малой Лапеніцы быў Ян Флемінг. Ён саксонскага паходжання, нарадзіўся ў 1699 годзе. Служыў у войску Францыі, затым Польшы. У 1724 годзе – генерал літоўскай артылерыі; у 1746 годзе –паскарбій ВКЛ, адзін з лепшых членаў урада Рэчы Паспалітай. Потым уладальнікамі маёнтка былі прадстаўнікі роду Булгарыных. Булгарыны – нашчадкі Скандэрберга – героя вызваленчай барацьбы албанскага народа супраць турак. Пасля адмены прыгонага права частку земляў ён прадаў сялянам, прадаў і свой маёнтак. Памёр у 1916 годзе. Затым маёнтам валодаў генерал у адстаўцы Юзэфовіч і яго наследнікі да 1939 года – дочкі Кручынская, Спірыдонава, ўнучка Ірына Мілер і зяць Разанаў.

Апошнім уладальнікам гэтым мясцін быў толькі нейкі падпанак, пан, цівун альбо ўпраўляючы якога звалі Шынкус, яшчэ да сёняшніх дзён у нашых мясцінах жывуць людзі, якія помняць і ведаюць яго. Ад тых часоў да сёняшняга захавліся каменныя пабудовы – канюшні ды кароўнікі, што належалі пану і яго памагатым.Пазней, пасля вайны, адну з канюшань удалося пераабсталяваць у школу.

Па статычных даных за 1886 год знаходзім наступны запіс: Лапеніца мястэчка, двароў 36 жыхароў 253, царква праваслаўная, сінагога, яўрэйскі малітвены дом, баня, кузніца, 2 крамы, кузніца, вадзяны млын, карчма.

Некалькімі гадамі раней ў 1836 годзе ў мястэчку знаходзілася 33 двары, 230 жыхароў.

У 1889 годзе дамоў 39, жыхароў 346 з іх 89 яўрэяў. У указальніку населеных мясцовасцях па Гродзенскай губерніі ( значыца 4 назвы Лапеніца).

1.Лапеніца мастэчка – 475 жыхароў. 2.Лапеніца Вялікая маёнтак – 45 жыхароў. 3.Лапеніца Малая маёнтак – 40 жыхароў. 4.Лапеніца Вялікая прытчат – 30 жыхароў.

Цяпер ад маёнтка М. Лапеніца ні засталося ніякіх слядоў, а ад былой цэнтральнай сядзібы Агінскіх – Вялікая Лапеніца - адзінокія стаячыя белыя таполі. У мястэчку Лапеніца на базарнай плошчы, ў цэнтры вёскі, праводзілася што дзён (па серадах) і месячныя ярмаркі). У Лапеніцы знаходзілася яўрэйскаесамакіраванне – кагал. У 1914 г. 73 двары, 419 жыхароў. У 1939 г. 150 двароў. Складаецца з мястэчка Лапеніца і фальварка Азярыска. Насельніцтва – 1100 чалавек. Беларусаў – 1020, палякаў – 45, яўрэяў – 35. Беднякоў – 60 двароў,сярэднякоў – 48, кулакоў – 7, асаднікаў – 9. Гандляроў – 4. Гэта: Шварц, Давід Чаворк, Рахіля Ваканавецкая і Пётр Лепка. Краўцоў – 8. Дзейнічала арганізацыя стральцоў, якой кіраваў Восіп Карась з вёскі Камяніца. Рэлігіозных арганізацый – няма. Царквы – няма. Клуба і бібліятэкі – няма.Ёсць школа і два настаўніка.Настаўніца Дамброўская настаўнічае 8 гадоў. Яе муж арыштаваны. Партыйных і кансамольскіх арганізацый – няма. Камітэт складаецца з 5 чалавек. Старшыня – Рыгор Шукайла, намеснік – Іван Шукайла, сакратар – Міхаіл Мапронаў. Актыў – Уладзімір Немец, Пётр Боуфал. На 1 студзеня 2004 г. 111 двароў, 252 жыхары. Радзіма беларускага пісьменіка П.З.Шукайла.

Вёска Камяніца

У 1796 г. належала Людовіку Тышкевічу, маршалку ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 8 двароў, 38 жыхароў. На 1.01.2004 г. 48 двароў, 88 жыхароў.

Вёска Азярыска

На 1.01.2004 г. 7 двароў, 12 жыхароў. На 1.01.2010 г. 5 двароў, 7 жыхароў.

Вёска Бяляўшчына

На 1.01.2004 г. 20 двароў, 34 жыхары.

Вёска Бакі

У 1796 г. належала Людовіку Тышкевічу, маршалку ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 6 двароў, 25 жыхароў. На 1.01.2004 г. 25 двароў, 39 жыхароў.

Вёска Мітрані

У 1796 г. належала Людовіку Тышкевічу, маршалку ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 13 двароў, 66 жыхароў. На 1.01.2004 г. 24 двары, 43 жыхары.

Урыўкі з апісання Ваўкавыскай харугвы з в. М. Лапеніца 1567 г.

Месяца октебра 3 дня

Ероминъ Пукшта, хоружий Волковыйский, з Лопеницы, и з Рудевичь, и з Монтеновичь, ставиль коней 3 зброй., прил., панце., тар., древ.

Ян Слеповронский выслпвь слугь, з ыменей изь Сидельникь и з Лрпеницы ставиль коней 3 зброй., панце., прил., тар., рог.

Михно Ракь з Лопеници пешь з рогати.

Станиславь Миколаевичь Янушковича

Октебря 6 дня

Станиславь Костюшко з ыменья своего з Лопеници выславь сына своего Александра, самь дей старь, а з Лопеници из Хрустова ставиль кони кони 2 збройно, панце., пр., тар., древ., аркабу 1, всих коней 2.

Месяца ноябра 10 дня

Пань Григорий Бака, ротмисторь короля его милости, з ыменей своихь: з Лопеницы, и з Свислочи, и з Ясеновици вь повете Волковыйскомь…

Спіс шляхты ваўкавыскага павета,што не стала ў павятовую харугву (в. Лапеніца)

Пан Станіслаў Скіндар не выехаў, а вядомасць да мяне, харунджага, даў што маёнтак Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце арандаваў.

Пан Камароўскі з маёнтка Лапеніца, размешчанага ў Ваўкавыскім павеце, які трымае ад пана Аляксандра Савіцкага, на попісе ў Ваўкавыску ставіў 2 кані па-гусарску і два па-казацку.

Урыўкі з апісання інвентара маёнтка Петухова пра в. Лапеніцу 1615 г.

Апісанне маёнтка Петухова і фальваркаў двух, адзін ад пана Зыгмунда Пукшы набыты, названы Петухова, а другі Лапеніца.

Асабліва з кожнага дому калейны з спіса да Ваўкавыску, да Рагозніцы, да Лапеніцы, да Мсцібава, а не далей пеша ходзіць.

Другі фальварак, да таго двара Петухова належыць, названы Лапеніца

Паданыя, да фальварку належачыя:

Вёска Нізяны

Уладальнікі

валокі цяглыя

валокі чыншавыя

Марцін Кулаковіч

½

Яська Кулаковіч, сын Іван

½

Мікалай Кулаковіч, сыны Стасюк, Паўлюк, Андрэй, Грышка і Шыман

1

Васіль Яроміч, сыны Нестар і Якуб

½

Васька Очкас, сыны Войцех, Якуб, Лявон

½

Яська Нявоевіч, пасынкі тры Міхалка, Трафім, Мікалай

½

Іван Каза

½

Хведар Наваевіч, пры ім брат Ільяш

½

Шымка Шматок, сыны Янка, Юзаф, Пракоп, Юры і Матыс

½

Ільяш Музовіч, сыны Ждан і Міхалка

½

Лаўрын Бакач, сыны Янка і Іван

½

Ярома Каваль, сыны Ждан і Яська

½

Іван Бухаровіч, сыны Андрэй і Янка

½

Кузьма Мусевіч, сыны Акула

½

Яська Палюціновіч

½

Міхалка Янковіч, сын Мацей

½

Сяргей Хрыбчэня, сын Хведар

½

Мікола Хрыбчэня, ткач

½ вольныя

Яська Лапачын

½

Ярома Яновіч

½

Барыс Якаўчэня

½

½

Адам Якаўчэня

½

½

У тым сяле валок 14,3 на кожнай валокі ½ . На чыншу 11/2 валокі плацяць па капе 1. Застатку цяглых валок 12, чыншу і дзякла не даюць. Толькі да фальварку Лапеніцкага на работы з кожнай паўвалокі па 4 дні са сваім хлебам, а пяты дзень на талаку за хлебам дворным хадзіць павінны. А зімой толькі па 4 дні са сваім хлебам зрабіць павінны. Далей у падводцы да Луны альбо да Мастоў вазы 2 з чымі навошта з расказа ехаць. Сраж да фальварка Лапеніцкага адводзяць павінны.

Сума з той вёскі чыншу коп 1грошай 30.

Баяры да фальварку Лапеніцкага прыналежачыя: Ждан Паповіч – валока чыншавая 1; Грышкова удава валока чыншавая 1; Ігнат Абрамовіч – на лістоўнай службе – валока вольная 1.

Гэтыя баяры трымаюць валокі 3. З тых на службе лістоўнай валока 1. З астатку валок чыншавых 2. Ждан Паповіч плаціць капу 1, а Грышкова ўдава коп 2. З усяго плацяць коп 3. Іншых павінасцей не даюць іне выконваюць.

Сума паданых лапеніцкіх і з баяр коп 4 грошай 30.

Приговор о проверке действий опекунов М. Лапеницкого сельского схода.

1912 года февраля 28 дня, мы нижеподписавшиеся крестьяне Волковысского уезда, Изабелинской волости. Собравшись сего числа в присутствии сельского старосты Осипа Жилинского на сельский сход от 165 домохозяйств в числе 115 человек, произвели проверку действий опекунов над имуществом и сиротами умершего крестьянина Ивана Видука. При чем оказалось, что к 1911 г. Состоящего в опеке налицо следующее имущество сирот: часть участка земли, ½ жилого дома, деревянное гумно, корова черно – белой масти, кабан и овец.

Явившиеся сего числа на сход опекуны Павел Агей и Иван Пекарский пояснили, что все имущество сирот находится налицо и никакой перемены в хозяйстве сирот не произошло. Выслушав заявления опекунов, которые мы находим правильным, единогласно приговорили: действия опекунов за 1911 г. Признать правильным.

Оставить на 1912 г. тех же опекунов.

Староста: Иван Прохор

Волостной писарь: /Подпись/

/Круглая волостная печать/

Типогравический штамп Ведомство Провославного Исповедания Литовская Духовная Консистория В Гродненскую Стол – 2 Губернскую г. Вильнус Строительную 15 сентября Камисию

Гродненское Губернское Правление отношением за 21 августа за № 14012 уведомило:

Строительная комисия поручила помошнику архитектора ФЕРДОНИ составить план и схему на почивку Православной церскви в имении Великая Лапеница. Смета суммою 3310 рублей серебром передана для постройки инженер-капитану АРНОЛЬДУ, который исполнит это с уменшением суммы до 3214 рублей при рапорте.

Гос. Архив БССР г. Гродно Фонд-8, Дело-465. 1881, Спись – 1, Стр. 59.

Гос. Архив БССР г. Гродно. Формуляр № 842, ед. хр. № 156, инв. опись № 2

Формулярные сведения о службе 2-го учителя Велико Лапеницкого

2-х классного сельского училища Изабелинской волости, Волковыского уезда, Гродненской губерни.

Николай Когстантинович Ярмолович, 21 год холост, получает жалование – 360 рублей в год.

Знаков отличия не имеет. Происходит из потомственых гаражан. Где получил образование? Кончил курс городского училища и прослушал 2-х годичныекурсы при Кобринском городском училище. Имеет звание сельского учителя.

Имеет свидетельство на звание учителя, аттестат об окончании городского училища.

Гос. Архив БССР г. Гродно. Формуляр №842, опись № 1

Список учеников Велико – Лапеницкого 2-х класного народного училища, подвергшихся инпектированию при оканчании полного курса с 26 апреля по 12 мая 1914 года

№ п/п

Год рождения

ФИО

Закон божий

Руск. яз.

Ариф.

Ист.

Геаг.

Естест.

1

1897

Бакун Александр Павлович

5

4

4

3

4

4

2

1899

Гресь Александр Григорьевич

5

5

4

4

4

4

3

1899

Осмолович Осип Михайлович

5

5

4

3

4

4

4

1897

Слесарь Сергей Викентьевич

4

3

3

4

4

4

5

1899

Сноп Павел Петрович

4

3

5

4

3

3

Заведущий училищем: Романчик Учитель: Ярмолович Законоучитель: Священик Анатолий Савич

Гос. Архив БССР г. Гродно. Формуляр № 642, ед. хр. № 156, опись № 4

ФОРМУЛЯРНЫЕ СВЕДЕНИЯ

о службе учителя Мало – Лапеницкого народного училища Изабелинской волости, Волковысского уезда, Гродненской губернии.

сост. 20 ноября 1913 года

Максим Николаевич КАРПОВИЧ 30 лет. Содержание от казны – 360 рублей. Женат. Знаков отличия не имеет. Окончил курсы в Мирском 2-х классном городском училище. В 1913 году переведен в М.Лапеницкое народное училище.

Инспектор народных училищ Волковысского уезда - /подпись/.

Францысканскі манастыр у в. Грынявічы (Вялікая Лапеніца)

Францысканскі манастыр у в. Грынявічы (Вялікая Лапеніца) знаходзіцца ў Свіслачскім р - не, Гродзенскай вобласці. Будаваўся 102 гады, з 1690-1792 гг.

Фундатарам храма быў - Агінскі Ян - уладальнік маёнтка Вялікая і Малая Лапеніца, удзельнік бітвы з туркамі пад Венай (1683 г.), які над перамогай з сваёй уласнай казны даў на будаўніцтва храма 10000 злотых серабром, але будаўніцтва Ян Агінскі так і не распачаў, бо ў тым жа годзе ён і памёр. Справу бацькі працягваў яго сын Рыгор – Антоній Агінскі. У 1690 г. пачалося будаўніцтва новага цаглянага кляштара францысканцаў на месцы драўлянага старога касцёла, які быў пабудаваны ў 1630-я гг. Пад наглядам Агінскіх вялі будаўніцтва кляштара манахі-францысканцы. У галоўным алтары быў змешчаны цудадзейны абраз Маці Божай. Будаўніцтва ішло вельмі марудна таму, што па суседству з Агінскімі жылі Сапегі, якія ўвесь час адзін з адным варагавалі, спальваючы маёнткі. У 1709 г. ў манастыры быў пахаваны сын Яна Агінскага - Рыгор - Антоній.У 1792 г. будаўніцтва святыні было завершана. Касцёл асвяцілі п.т. Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Праз тры гады адбыўся трэйці падзел Рэчы Паспалітай і тэрыторыя Заходняй Беларусі у тым ліку Вялікая і Малая Лапеніца адышлі пад Расію. У 1796 г. 2 двары ў вёсцы Нізяны належалі лапеніцкім ксяндзам францысканцам.Расказваюць, што манахі-францысканцы, якія жылі ў кляштары былі вялікімі патрыётамі сваёй Айчыны. Яны прымалі ўдзел ва ўсіх антырасійскіх паўстаннях. Яны змагаліся ў атрадах Тадэвуша Касцюшкі, а таксама падрымалі шляхецкае паўстанне 1831 г. Загадам цара Мікалая 1 у 1832 г. манастыр быў ліквідаваны і перададзены ў ваеннае ведамства, затым уніяцкай царкве.

У 1832 г. унія Беларусі была ліквідавана і храм становіцца праваслаўнай царквой. У 1848 г. настаяцель храма Пратасевіч просіць аб правядзнні ў храме терміновага рэмонта. Дзяржава выдзяляе суму 3310 рублёў на рэстаўрацыю. Былі разабраны ўсе каталіцкія вежы і з цэглы былі пабудаваны побач два домікі – адзін для папа, а другі для дзяка. У 1870 г. закончана рэстаўрацыя знешняга і ўнутранага вобліка храма на пяціглавую царкву. Рускі цар Аляксандр 3 для ўмацавання веры даруе лапеніцкай царкве 1000-пудовы звон, а калі білі ў гэты звон было чуваць нават у Ваўкавыску. У 1915 г. амаль усё насельніцтва, асабліва праваслаўныя, выязджаюць у глыб Расіі - у бежанства. Храм без нагляду, пачынае развальвацца. З усталяваннем польскай улады ў 1919 г. католікі асвенчваюць храм на касцёл св. Яна Хрысціцеля. У 1918 - 20 гг. У касцёле правіць беларускі паэт - святар Язэп Германовіч (Вімцук Адважны) разам з сваім сябрам таксама паэтам - святаром Канстанцінам Стаповічам (Сваяк Казімір), якія разам арганізавалі беларускую школу і гаварылі казанні на роднай мове. У 1921 г. знімаюць купалы праваслаўнай царквы. У 1939 г. храм становіцца праваслаўнай царквой, якая працавала без перапынкаў да 1965 г.У 1960 –ых гг. калі ў краіне пачаўся атэістычны разгул у храм увайшлі песнаватыя атэісты і сказалі, што ў сятыні знаходзіцца трэшчына, якая пагражае здароўю людзей, але на самай справе яе не было. У 1965 г. закрываюць царкву як аварыйнае памяшканне. Разабралі дах, сцены і скяпенні да ўзроўня першых вокан, крыху пакрылі шыферам і зрабілі скад зярна, затым тэхнікі. У цяперашні час вецер сарваў амаль увесь дах, развальваюцца дажджом і разбураюцца сцены былой святыні, католікаў, уніятаў і праваслаўных.

Храм уяўляе сабой прамавугольнік. Гэта трохнефная базіліка, даўжыня асноўных неф роўна 32,5 м., яе шырыня роўная 13,5 м., а шырыня агульная (3 неф) = 25м. Агульная плошча храма = 586 . Уласная базіліка надзвычай кароткая – усяго два крокі слупоў складанай канфігурацыі са спаранымі цыліндрычных скляпенняў. Вялікі прэсбітэрый па ўсіх памерах (шырыня, вышыня і нават даўжыня) роўны цэнтральнаму нефу і звонку з’яўляецца яго натуральным працягам. Бакавыя нефы, наадварот, вельмі вузкія і нізкія параўнальна з цэнтральным, аддзелены ад апошняга прысадзістымі аркадамі, што падкрэслівае яго дамінантную ролю ў кампазіцыі. Адметную будову мае галоўны фасад святыні, які магутным паўкружжам ахоплівае цэнтральны неф, утвараючы нартэкс сегментнай формы з арганнымі хорамі і вітымі усходамі ў тоўшчы сцяны (накшталт мінскага касцёла бенардзінцаў). На тарцах бакавых нефаў сцяна фасада, наадварот, прагнута ў глыбіню, утвараючы паверхню трайчастай крывізны. Гэта цякучая пластычная паката-увагнутая паверхня мае плоскіасны ордэорны дэкор, размешчаны ў два ярусы, і завершана фігурным атыкаваным франтонам. Па памерам гэты храм быў большы Мінскага Кафедральнага Сабора. Пакрыта пакатым (раней высокім) 2-схільным дахам. Вокны з лучковымі завяршэннямі. Таксама ў храме была званіца. Пад храмам знаходзіліся скляпенні з тунэлямі. Муроўка часткова мешаная з двух слаёў цэглы на слой камення, пакладзенай на вапне. Помнік барочна – ракальнай архітэктуры з пазнейшым праяўленнем рыс рэтраспектыўна - рускага стылю.

Па дакументах у Свіслачскім райвыканкаме храм лічыцца як “помнік гісторыі і архітэктуры”. З 2010 г. храм з’яўляецца дзяржаўнай каштоўнасцю.

Святары храма з 1918 – 1960 гг.

Германовіч Язэп Станіслававіч (1918—20) Стаповіч Канстанцін Мацвеевіч (1918-20) Яскель Антоні (1920—30) Яўнашан Адальберт (1931—32?) Дзядуль Нікадзім Андрэевіч (1933—37) Сечка Тадэвуш (1937—38) Гжэгорскі Уладзіслаў Міхайлавіч (1938—40) Уладзімір Емельянюк (1952 -1960). У 1946 г. асуджаны да 8 гадоў ППЛ. З 1952 г. настаяцель царквы ў в. Лапеніца Ваўкавыскага р-на. У 1960 г. пераведзены ў в. Поразава Свіслацкага р-на. Памёр у 1973 г.

Першапачатковы выгляд Выгляд 70-ых гадоў 20 ст.

Палац у в. Грынявічы (в. Вялікая Лапеніца)

Належаў Агінскім, Юзэфовічам, Булгарыным. Пасля вайны 1945 года, у ім разводзілі свіней. Страчаны ў 1945 годзе ў выніку ўзрыва кормазапарніка.

Яўрэйскія могілкі (в. Малая Лапеніца)

Першае пахаванне на могілках з’явілася ў 2 палове 19 ст. У тыя часы ў Лапеніцы налічвалася 30 яўрэйскіх сем’яў. У цяперашні час на могілках знаходзіцца 34 яўрэйскіх магілы з размешчанымі на іх камянямі.

Могілкі 1 суветнай вайны ў в. Азярыска

Былая панская канюшня (в. Малая Лапеніца)

Магіла прадстаўніка роду Булгарыных – уладальніка маёнтка Вялікая і Малая Лапеніца (в. Грынявічы)

"Остановись прохожий и посмотри, что здесь лежит человек. День за днём, час за часом всё быстрее проходит жизнь. То, что сегодня ты ему совершишь, завтра ожидает тебя. Попроси о вечном покое для этого человека. Дня 25 августа 1841 года."

Славутыя людзі нашай мясцовасці

Тышкевичи, магнацкий (с 1569 графский) род Белоруссии, на Украине и в Литве, представители к-рого в 16-18 в. Занимали гос. и воен. должности в Великом княжестве Литовском. В 1517 приобрели Логойск. До Люблинской унии 1569 заседали в сейме Великого княжества Литовского. В нач. 20 в. владели поместьями в Минской, Виленской, Ковенской и Киевской губернии. В обширные владения Тышкевичей входили местечки Биржи , Паланга, Бердичев и некоторые другие. Герб Тышкевичей - "Лялива". Он представляет собой щит, увенчанный короною и окруженный широким поясом с надписью на нем: "Светит на перекрестке жизни". В середине щита на голубом поле - золотой месяц рожками вверх, над ним - золотая 6-конечная звезда. Владельцем поместий Большая и Малая Лапеница с Тышкевичей был Людвиг (? – 26.6.1808), гетман польный литовский с 1780, поскарбий вел. литовский с 1791, маршалок вел. литовский с 1793, подписал акт о 2-м разделе Рече Посполитой (1793) и договор с Россией.

Огинские, древний магнацкий род (в 18-19 в. носили графский титул, с 1821-княжеский), представители к-рого в 17-19 в. играли значит. и культ. роль в гос., обществ.-политич. и культ. жизни Белоруссии, Литвы и Польши. Происхождение вели от Рюриковичей. Герб Огинских – "Брама" или "Огинец".В верхнем красном поле — Св. Георгий на коне, поражает змея. В нижнем голубом поле крепостные ворота или престол, цвета красного; над ним крест или скипетр серебряный. Щит увенчан княжескими мантией и короной.

Уладальнікамі маёнтка Вялікая і Малая Лапеніца з Агінскіх былі:

Ягіскі Ян (1620 (?) – 1684) уладальнік маёнтка Вялікая і Малая Лапеніца і інш. Ваявода мсціслаўскі з 1672, ваявода полацкі з 1650, і гетман польскі, літоўскі з 1682. Удзельнік бітвы з туркамі пад Венай вясной 1683. У азнаменавані перамогі над туркамі з сваёй казны падараваў на будаўніцтва францысканскага манастыра ў Вялікай Лапеніцы 10000 злотых серабром. Удзельнік бітвы з татарамі. Харунжы Ваўкавыскага павета, з 1656 Ваўкавыскі маршалак.

Рыгор-Антоній ( ?-1709, пахаваны ў францысканскім манастыры ў в. В. Лапеніца], сын Яна, уладальнік маёнтка Вялікая і Малая Лапеніца. Чэснік літоўскі з 1684, стараста жмудскі з 1698, узглаўляў барацьбу бел. і літ. шляхты супраць Сапег, у 1700 разбіў іх атрады. У 1696 узглаўляў канфэдэрацыю войска літоўскага, дабіўшыся ўраўненя правоў літ. і бел. шляхты з польскай. Аўтар праекта адлучэня Вялікага княства Літоўскага ад Польшы. Прыхільнік саюза з Расіяй у час Паўночнай вайны 1700-21 гг. Адзін з арганізатараў напраўленай супраць шведаў канфедэрацыі 1705. З 1703 гетман вялікі літоўскі, узнагароджаны ордэнам “белага арла”.

Сваяк Казімір ( Стаповіч Канстанцін Мацвеевіч) 7.(19).2. 1880 в. Барані Свянцянскага пав. Віленскай губ. (цяпер Астравецкі р-н; Гродзенскай вобл.) 6.5. 1926 Вільня, пахаваны на могілках Роса] паэт, драматург, публіцыст, бел. каталіцкі святар.

Бацька паэта служыў лесніком у пана ( меў паўвалокі зямлі ). У сям’і іх было 8 дзяцей ( 6 сыноў і 2 дачкі ). У роднай вёсцы скончыў пачатковую школу, а ў 1906 г. парадкавую школу ў Свянцянах. Увосень 1906 г. пераехаў у Вільню рыхтавацца ў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю. Увосень 1907 г. ў Пецярбургу здаў паспяхова экзамены для паступлення ў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, а з восені 1908 пачаў вучыцца ў ёй. На 3 годзе вучобы святараў яго была выяўлена хвароба сухоты, таму зіму 1912-13 ён правёў на курорце ў Закапанэ. У 1914 скончыў духоўную семінарыю, у 1915 у Пецярбургу пасвенчаны ў ксяндзы. Святарскую дзейнасць пачаў у парафіі Камаі Свянцянскана пав., але неўзабаве перабраўся ў Ключаны дзе разгарнуў рэлеггійнуэ і грамадскую дзейнасць: увёў набажэнства ў касцёле па беларуску, арганізаваў беларускія школы і настаўніцкія курсы, а таксама касцёльны хор.

Актыўная дзейнасць К. Сваяка па беларусізацыі касцёла, яго шырокая культурна- асветніцкая праца выклікала незадавальненне польскіх духоўных улад, якія ў канцы 1916 перавялі яго на пасаду вікарыя ў Карыцін на Беласточыне. Вясной 1918 вымушаны быў пакінуць Карыцін і пераехаць у Закапанэ. У ліпені 1919 ён завітаў у в. Лапеніца пад Ваўкавыскам, быў там парабашчам ягосябар Я. Германовіч (Вімцук Адважны). Тут К. Сваяк адразу заняўся грамадскай працай: выступаў з беларускімі казанямі ў касцёле, чым зацікавіў не толькі беларусаў-католікаў, але і праваслаўны парафіян, далучыўшы на вёсках беларускіх школ. У канцы 1920 К. Сваяка прызначаюць парабашчам у Засвір, дзе ён правёў сваё астатняе жыццё выязджаючы штогод узімку на лячэне ў Закапанэ. Стан здароўя К. Сваяка пагаршаўся. Нават Закапанэ узімку 1925-26 ужо немагло выратавать паэта. 6 мая 1926 безнадзейна хворы паэт памёр у Вільні.

Свой першы верш “На імяніны свайго парабашча” К. Сваяк напісаў у 1912 г., а ў 1913 некаторыя творы ў газеце “Беларус”. З 1919 ён рэгулярна змяшчае ў друку свае вершы, апавяданні, эсэ, філасофскія эцюды, гумарэскі крытычнага зместу. Адметнымі былі драматургічныя спробы К. Сваяка: містэрыя “Купалле”, п’еса “Янка Кучавы” ( папярэдняя назва “Праклёнае зелле” напісана ў 1916 ). У 1926 у Вільні быў выдадзены першы зборнік паэта “Мая ліра”.

З дзённіка Казіміра Сваяка

17.VIIІ. Навукі няма. Па набажэнстве справа прыняла шырокія формы. Паказваецца, што ў дзекана былі дзьве бабы i адзін шляхцюк, вядомы брахалка. Адначасна адбываўся зьезд ксяндзоў i дзекана

(7.VІІІ). Былі ўведзены аскаржыцелі тыя i расказвалі справу прад форум духоўным. Выснавам быў пратэст, падпісаны ксяндзамі проці ўваджэньня беларускай мовы ў касьцёл. Проціў пробашча кс. Я. Гэрмановіча пачаўся байкот цэлага дзеканату. Адзін малады ксёндз, a такжа клерык стаў па старане пробашча. Добры знак. Пробашч ствярджае, што раздваеньня ў парафіі па праўдзе няма. Хто згадае: мо праціўнікі беларускіх казаньняў зьвядуцца цалком. Паказалася, што ёсьць крышку тут сьведамых Беларусаў. Тымчасам пробашч паставіў справу такім парадкам, што калі казаньні ня ўвойдуць - ён адракаецца парафіі.

22.VІІІ. Людзі з Грыневіч ужо другі раз дапытываюцца, ці будзе казаньне пабеларуску.

24.VIII. Ад рана сход сялян у справе школ. Вось што прыгаварылі: "Дня 24 жніўня 1919 г. мы грамадзяне з вёсак: Грыневічы, Дзямідавічы, Мухайлы, Боркі, Камяніца i Малая Лапеніца разьбіралі ў будынку школьным патрэбу адкрыцьця школ. Сход адбыўся пад загадам кс. пробашча Лапяніцкага Кс. Я. Гэрмановіча.

Сход пастанавіў: 1) Адкрыць дзьве школы ў Мал. Лапеніцы (для хлапцоў i дзяўчат) i адну ў Вялікай Лапеніцы. 2) Навука ў гэтых трох школах павінна адбывацца пабеларуску, з дадатковым прадметам польскім. 3) Сход выбраў спаміж сябе Раду Школьную з ніжэй падпісаных асоб: старшынёй кс. Я. Гэрмановіча, сэкрэтаром С. Шчыглінскага, сябрамі Тодара Пякарскага з Грыневіч, Яся Бублея i Пятрука Ляхоўскага. 4) Сход даручае Радзе Школьнай здабыць грошы на паправу будынкаў школьных, знайсьці вучыцялёў Беларусаў i к..б чым хутчэй магла пачацца навука. (Подпісаў трыццаць).

25.VIIІ. Прышоў.адказ ад біскупа, у каторым паклікаючыся на цьверджаньне дзекана, што беларускія казаньні быццам шкодзяць Касьцёлу, забараняе ўводзіць ix. Праваслаўных раіць сабіраць у школе i клябаніі. Вычуваецца з лісту, што біскуп пад уплывам дзекана i апініі пануючай з прыкрасьцяй зрабіў гэта.

“27.VII.1919. Лапеніца. Прамаўляў тут па-беларуску. Неспадзявана добрай душой была выслухана прамова, хоць колькі асоб з мясцовай шляхты спачатку ўсміхнуліся, што “папросту” аб Богу стаў вучыць. Людцы прывыклі клясці толькі долю сваю і грашыць па-беларуску, вось дзіўным здалося, што можна і хваліць Бога гэтай мовай, каторая годная ўзгарды ў вачах паноў усіх гатункаў і падпанкаў. Заінтарасаванне збудзілася, аднак, немалое – асабліва (як паказалася пасля) спаміж праваслаўных. Гэтых апошніх можна было б такім парадкам пацягнуць да касцёла і яго навукі, бо польшчыны яны не церпяць”.

З спадчыны Казіміра Сваяка

Не чаруй

Не чаруй мяне ты зорам,

Не чаруй красой;

Не чаруй сваiм ты горам,

Не чаруй слязой.

Не чаруй ядвабнай коскай,

Ні вусноў агнём...

Не чаруй усмешкай боскай,

Ні святым жыццём.

Не чаруй дзявочым станам,

Не чаруй грудзьмi...

Каб не быў я пакараны

Богам i людзьмi.

Прад Богам

Я глінай мяккай ў руках Тваіх,

Божа,

Дух мой асобны нічога не можа,

Хоць з Тваёй ласкі і ў Тваёй сіле

Я несмяртэльны нават і ў магіле.

Я падарожны з высокай краіны,

Шукаю шчасця, і кожнай часіны

Мыслю: Крый Божа злуднае

мары, —

Жыцця ў раскошы без бед і

ахвяры...

Аднэй пацехі прашу Цябе, Пане,

Дай зразуменне і ўмілаванне

Праўды, што выйшаў з рук Тваіх

я вольны

Выбраць няшчасце ці рай

упатольны.

Эрас і Псіхея

Я хацеў бы зірнуць ў твае вочы,

Там тайніцу душы адчытаць,

І ў трывожнай жыццёвай

паўночы,

Я хацеў бы ў іх праўды шукаць...

Разгарнуць твае чорныя косы,

Цалаваць а паўночнай цішы,

На твар вызваць слязістыя росы,

Аддзяліці твой дух ад душы.

След іроніі з вусначкі сцерці,

Заглыбіцца да язні на дно, -

Для заблуднага свету умерці

І стварыці вяселле адно.

Не таі, не віляй – а прызнайся,

Што таёмна ты любіш мяне, -

А ці я… Ты мяне не пытайся:

Прада мной ты на яве і ў сне.

Дай душу мне тваю – больш не трэба,

Творчы дух ты народу аддай,

І тай жыйма абое для неба,

І сваім ты мяне называй.

Германовіч Язэп Станіслававіч (псеўданім Вімцук Адважны) 4.3.1890 г. мяст. Гальшаны Ашмянскага пав. Віленс-кай губ. (цяпер Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл.) 26.12.1978, Лондан. Пахаваны на могілках Панкураца.

З сям’і рамесніка які нейкі час працаваў у Пецярбургу. Бпцька памёр рана, і троедзяцей выхоўвала маці, Ганна з Савіцкіх. Закончыўшы Гальшанскую павятовую школу, будучы паэт вучыўся ў Ашмянскай гарадской школе, а затым у Віленскай духоўнай семінарыі. Там пазнаёміўся і пасябраваў з паэтам К.Сваяком, жыў з ім на адной кватэры. Закончыўшы семінарыю (1913), працаваў ксяндзом на Беласточыне, адкуль прымаў першыя карэспандэнцыі. Пасля 1920 г. ў в. Вялікая Лапеніца арганізаваў бел. школу і гаварыў казані на роднай мове. Гэта не спадабалася вышэйшаму духавенству, і В. Адважны вымушаны пераехаць у Друю ўступіў у ордэн марыянаў (1924). Выкладваў у Друцкай гімназіі латынь і багаслоўскія прадметы, вёў асветніцкую работу сярод славянскіх дзяцей, што выклікала ганені збоку польскіх улад. У 1932 г. выехаў у Харбін (Кітай) дзе выконвае абавязкі дырэктара гімназіі. У 1936 вярнуўся ў Вільню, кіраваў беларускім студэнтскім інтэрнатам. У 1938 быў выселены разам з семенарыстамі ў цэнтральную частку Польшы. З Варшавы праз Рым зноў выехаў у Харбін, дзе арганізаваў дапамогу беспрыступным і бедным дзецям. У 1948 БЫЎ арыштаваны паліцыяй Кітая і перададзены савецкім уладам. Паводле беспадстаўнага абвінавачваня В. Адважнага прыгаварылі да 25 год прымусовых работ у папраўна-выканаўчых лагерах. Пакаранне адбываў у Сібіры. У 1955 г. выпушчаны на волю, выехаў у Польшу, а адтульу Англію (1959) дзе правёў апошнія гады жыцця і рэдагаваў часопіс “Божым шляхам”.

У 1920-1929 гг. В. Адважны часта друкаваў вершы і гутаркі ў вілейскай калерыкацыйнай перыёдыцы. Ва умовах буржуазнай Польшы вымушаны быў утаіваць літаратурныя творы, паколькі яны выклікалі неадабрэнне касцельнай епархіі і настроенага кліру. Першы надрукаваны літаратурны твор паэта “Беларускія цымбалы”. Першы прызнаны літ. твор “Як Козюк сабіраўся да споведзі” (1928). Больш удалы вершаваны твор “Як Ганула сабіралася ў Аргентыну” (1940). Першы зборнік паэта “Беларускія цымбалы” (1933) гітаркі і байкі, якія друкаваліся ў часопісе “Зніч” і “Божым шляхам” валодалі асобымі кніжккамі (“Князь і Лопаць” Лондан 1904, “Байкі і іншыя вершы” Лондан 1973).

Паўлюк Шукайла (Павел Захаравіч) нарадзіўся ў 1904 г. ў в. Малая Лапеніца Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.

Удзельнік падпольнага рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі. У канцы 1924 г. або на пачатку 1925 г. перайшоў цераз граніцу ў БССР. У 1925 г. апынуўся ў Слуцку, дзе арганізаваў філію “Маладняка”, быў рэдактарам акруговай газеты. Потым пераехеў у Росны, працаваў сараратаром райкома партыі, адначова быў старшынёй Нацыянальнай камісіі пры акруговай партыі і выканкоме па праверцы ходу беларусізацыіі ў раёне. У 1926 г. паступіў вучыцца на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Увосень 1927 г.арганізаваў у Мінску аб’яднанне “Беларуская літаратурна-мастацкая камуна” (існавала да вясны 1928 г.). У 1928 г. адкамандзраваны на вучобу ў Камуністычную акадэмію (Масква), скончыў там так званы факультэт “ чырвонай прафесуры” (1930). Працаваў загадчыкам кафедры метадалогіі мастацтва ў інстытуце кінематаграфіі . Да 1931 г. кіраваў беларускай секцыяй Маскоўскай асацыяцыяй пралетарскіх пісменнікаў. Быў рэдактарам маскоўскай газеты “Кіно”, дырэктарам цэнтральнага тэхнікума тэатральнага мастацтва. З 1932 г. – віцэ-прэзідэнт Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Ленінград). З 1936 г. зноў у Маскве, працаваў паводле ўмовы зфабрыцкай “Межрабпромфільм” пісьменнікам-сцэнарыстам. 11.1. 1938 г. арыштаваны ў Маскве. 13.4.1939 г. Ваенай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.4.1959 г. Прафесар.

Растраляны 14.4.1939 г.

У беларускім друку выступаў з 1925. Першая і адзіная кніга паэзіі — «Акрываўленая зямля» (1930), у якую ўвайшлі вершы, паэмы «Акорды дзён» і «Партызанка Люба». Аўтар шэрагу літаратурна-крытычных артыкулаў. Арыентаваўся на ідэйна- эстэтычную платформу часопіса «Новый ЛЕФ», займаў ваяўнічую і непрымірымую бальшавіцкую пазіцыю, зыходзячы з якой крытыкаваў паэзію А. Вольнага, А. Дудара , У. Жылкі, Т. Кляшторнага, В. Маракова, Я. Пушчы, П. Труса і інш.

Да 120 - годдзя з дня нараджэння Паўлюка Шукайлы. Артыкул з газеты “Савецкай Беларусь”

Не стреляйте в футуриста

Некоторые восхищались им, как героем. Другие были иного мнения. Максим Лужанин называл его "лiтаратурны клоун". Сергей Граховский отзывался так: "галасiсты, крыкун, нахабны, бесцырымонны". Борис Микулич говорил о "тыповым авантурысце i гiстэрыку". А вот его портрет в исполнении Янки Скрыгана: "чалавек агнявой натуры, добрага, шчырага сэрца, партызанскай зухаватасцi i брацтва".

Даже даты его рождения нет. Известно только, что в этом году исполняется ему сто лет. Он вошел в историю литературы фактически в отсутствие произведений - хотя был поэтический сборник "Акрываўленая зямля", поэма "Акорды дзён"... Но его личность совершенно затмевает творчество. Сегодня это не редкость. Каждый знает, что написать хороший роман - дело десятое, главное - устроить публичный скандал.

Кто же он такой, Павлюк Шукайла?

Мы с Марксом на одной стене

Павлюк Шукайла родился в деревне Малая Лапеница Волковысского района, на территории Западной Белоруссии, оказавшейся в составе Польши. И то ли в начале 1925 года, то ли в конце 1924-го нелегально перешел границу БССР. Впоследствии на всех выступлениях Павлюк рассказывал о своей геройской юности, о том, что с 16 лет был "змагаром-партызанам", "парабэлум змянiў на пяро". Писатель Виталь Вольский, работавший на заставе, описывал его появление так: "Прывялi нейкага рыжага хлопца у свiтцы, у лапцях, з торбаю. "Што там? Бумагi нейкiя?" - "Вершы". - "Вершы? Ты што, вершы пiшаш?" - "Пiшу. Я ж паэт". - "А зваць цябе як?" - "Шукайла"... Перебежчика приняли.

По натуре он мог быть только лидером. Павлюка назначают редактором слуцкой окружной газеты "Вясковы будаўнiк", потом, когда газета закрылась, - секретарем райкома партии в Россонах. В его кабинете на стене висели рядом два портрета - Карла Маркса и... Павлюка Шукайлы. Но самое интересное для него - литература, а именно ее "левая плынь". Павлюк активно включается в литературный процесс, печатается, вступает в "Молодняк"... Сегодня трудно найти его стихи, чтобы составить о них представление, - их не включают даже в антологии. Звучали они приблизительно так:

"Вызваленне чалавецтва ад прытухлых, заскарузлых конанаў, традыцый, архiўных вякоў"...

Но организатором Павлюк был исключительным. Он сколачивает филиал "Молодняка", вокруг него собираются талантливые люди - писатели Янка Скрыган, Петрусь Бровка, Юрка Лявонны... Шукайла пытался наставить всех на "путь футуристический", декламируя Маяковского и себя, заставляя всех писать "лесенкой". Вот только сей формалистический изыск вчерашним деревенским паренькам был чужд, хотя, по свидетельству Янки Скрыгана, каждый из них "аж выпiнауся, каб толькi папасцi у той футурызм". Умел Шукайла и выступать. Вот как это выглядело: "На сцэну выходзiу малады, шырокаплечы дзядзька у беларускай вышыванай кашулi, яму было тады усяго 20 год, але ен выглядау значна старэйшым. Iльвiная грыва русых валос надавала шырокаму твару мужнасць i паважнасць. /.../Ягонае выступленне зауседы суправаджалася бурнымi воплескамi".