Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.А.Барвенова Сценография.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
817.15 Кб
Скачать

Тэматыка і метадычныя указанні да практычных і дробнагрупавых заняткаў

ІІІ семестр 2 к

Тэма 1. Прадмет, мэта і задачы курса, яго значнасць і месца ў сістэме навучання рэжысёраў свята.

  • Прагляд і аналіз сцэнічных пляцовак, макетаў, эскізаў і іншых матэрыялаў па сцэнаграфіі святаў.

  • Візуальная экскурсія па гарадах Беларусі. Аналіз архітэктурна-мастацкіх вартасцяў забудовы ў традыцыйных месцах правядзення свята.

  • Методыка аналіза прапанаванага прадметнага асяроддзя (па фатаздымках, у кампутарнах версіях, відэазапісях і г.д.).

Раздзел ІІ. Матэрыяльная культура Беларусі.

Тэма 2. Сімволіка. Месца і выкарыстанне сімволікі ў вобразным вырашэнні свята і мастацка-дэкаратыўным аздабленні.

  • Прагляд, збор і аналіз іканаграфічных матэрыялаў па тэме “Сімволіка”. Дыспут на тэму “Сімволіка і яе месца ў вобразным мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята”.

  • Збор і аналіз іканаграфічных матэрыялаў па тэме “Сімволіка і яе месца ў вобразным мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята”.

  • Экскурсія ў Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі на прагляд экспазіцыі “Нацыянальная сімволіка”, “Гарадская геральдыка беларускіх гарадоў”, “Партрэты ВКЛ” ці іншыя тэматычныя экспазіцыі.

  • Збор матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння святаў: геральдыка, даты, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, каларыстыка і элементы народнага арнаменту.

Па выніках працы ў ІІІ семестры прымаецца залік.

ІV семестр 2 к

Тэма 3. Матэрыяльная культура Беларусі ў кантэксце сучаснага свята.

  • Выкарыстанне ведаў пра ўзнікненне, сацыяльную прыналежнасць, сімвалічнае і функцыянальнае значэнне, стылістыку культавай і свецкай архітэктуры у сцэнаграфіі святаў. Магчымае месца правядзення свята і выкарыстанне архітэктурнага ландшафту ў сцэнаграфіі свята.

  • Выкарыстанне традыцыйнага народнага дэкаратыўна-ужытковага мастацтва ў сцэнаграфіі свята. Распрацоўка аздаблення сцэнічнай прасторы з выкарыстаннем сімволікі і мастацка-дэкаратыўных асаблівасцяў традыцыйнага народнага мастацтва.

  • Наведанне Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі.

  • Распрацоўка мастацкага, эстэтычнага і культурнагістарычнага аналізу прапанаванага прадметнага асяроддзя.

  • Аналіз прапанаванага студэнтам выяўленчага і факталагічнага матэрыялу і магчымасцяў яго выкарыстання ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята. Архітэктура культавая Старадаўнія сакральныя (культавыя) помнікі

  • Збор матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння святаў: архітэктура культавая, старадаўнія сакральныя помнікі,народнае дойлідства і элементы побыту.

  • Прапановы па месцы і тэматыцы правядзення свята, магчымасці выкарыстання архітэктурнага ландшафту, легенд і г.д. ў сцэнаграфіі прапанаванага вамі свята.

  • Эскіз аздаблення сцэнічнай пляцоўкі з выкарыстаннем сабранага матэрыялу па традыцыйным мастацтве Вашай мясцовасці.

Тэма 4. Беларускі народны касцюм.

  • Календарна-абрадавы касцюм ў сцэнаграфіі свята. Распрацоўка сцэнічнага вобразу праз гіпербалізацыю сімволікі, адметнасцяў адзення, фрызуры і г.д.

  • Наведанне Музея народнай архітэктуры і побыту (в. Строчыца). Наведванне музея Беларускага народнага мастацтва (Раўбічы).

  • Аналіз сабранага студэнтам іканаграфічнага матэрыялу і прапананых магчымасцяў яго выкарыстання ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята.

  • Распрацоўка характарыстыкі вобразу пры дапамозе ведаў пра сімволіку і элементы народнага адзення. Аргументацыя, эскіз, апісанне.

Па выніках працы ў IV семестры прымаецца калоквіум.