Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.А.Барвенова Сценография.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
817.15 Кб
Скачать

V семестр

Тэма 5. Беларускі гістарычны касцюм, зброя і матэрыяльная культура магнатэрыі, шляхты і гараджан.

Перыядызацыя беларускага гістарычнага касцюма як найбольш выразны паказчык шляхоў развіцця беларускіх земляў. Ідэал прыгажосці. Стылістыка. Адрозненні ў развіцці і перыядызацыі гісторыі развіцця касцюмаў на тэрыторыі Беларусі, Еўропы і Расіі.

Касцюм, зброя, побыт на тэрыторыі Беларусі ў VI -- Х стст. Ідэал прыгажосці, кропкі сілы на целе чалавека, адзенне, асаблівасці ўпрыгажэнняў крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў і іншых славянскіх і балцкіх плямёнаў. Сімволіка арнаменту, амулетаў і абярэгаў. Зброя.

Тканіны і асноўныя віды адзення жыхароў Беларусі ў Х -- ХІІІ стст. Ідэал прыгажосці і парадна-цырыманіяльны касцюм князя і княгіні Х -- ХІІІ стст. Сімвалы ўлады (карона, берла, дзяржава, мантыя). Залатыя ўпрыгожанні Беларусі Х -- ХІІІ стст. Касцюм гараджан Х -- ХІІІ стст.

Гатычны стыль. Касцюм, зброя і побыт ВКЛ ў ХІІІ -- ХV стст. Ідэал прыгажосці. Готыка ў касцюме ВКЛ. Кантраст і вертыкалізм у адзенні і каларыстыцы. Сімвалы ўлады (карона, берла, дзяржава; вялікакняжацкая карона, мантыя, меч, пас, астрогі). Геральдычнае адзенне. Касцюм Вялікага князя Вітаўта і яго двара. Развіццё ідэалу прыгажосці і жаночай моды выключна ў рэчышчы еўрапейскай моды. Святарскае і манаскае адзенне розных канфесій.

Адраджэнне. Вялікакняжацкі і магнацкі касцюм, зброя, побыт ХVI ст. Ідэал прыгажосці. Касцюмы каралевы Барбары Радзівіл і караля Жыгімонта Аўгуста. Матэрыяльная культура ВКЛ эпохі Адраджэння паводле гравюр Францыска Скарыны.

Барока і ракако. Культура сарматызму. Матэрыяльная культура магнатэрыі ХVII ст. Партрэтныя галерэі і “дамашнія музеі”. Росквіт калекцыяніравання, мецэнацтва, жыццяпісу. Агульнапрынятая еўрапейская мода. Сармацкі партрэт (канцэпцыя, сімволіка). Сармацкі касцюм. Касцюм, зброя і побыт ХVIII ст. Залотнае ткацтва на Беларусі, слуцкія паясы. Шпалернае мастацтва Беларусі XVII -- XVIIІ стст.

Касцюм, зброя і побыт ХІХ ст. Класіцызм. Рамантызм. Шляхецкая культура маёнткаў у ХІХ ст. Эклектыка, мадэрн, імпрэсіянізм, рэалізм, сімвалізм у беларускім мастацтве і матэрыяльнай культуры ХІХ – пач. ХХ ст. Існаванне побач з модай на агульнаеўрапейскае свецкае адзенне традыцыйнага рытуалу і моды на старашляхецкія кунтушовыя строі, зброю да І пал. ХХ ст.

Практычныя заняткі

Распрацоўка тэматыкі, вызначэнне часу свята, дзеючых асоб свята. Выкарыстанне ў сцэнаграфіі тэматычнага свята ведаў пра гістарычных асоб, матэрыяльную культуру, касцюм, зброю розных часоў і стылістычных кірунках на землях Беларусі. Распрацоўка сцэнічнага вобраза праз паказ сваеасаблівасцей поглядаў, касцюма, элементаў матэрыяльнай культуры.

Самастойная праца

1. Збор матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння святаў:

-- Збор іканаграфічнага матэрыялу па гістарычным касцюме, зброі і матэрыяльнай культуры шляхты і гараджан Беларусі ўсіх часавых і стылістычных кірунках.

-- Гістарычныя асобы, звязаныя з вашай мясцовасцю. Ілюстрацыйны і факталагічны матэрыял.

2. Выкарыстанне ў сцэнаграфіі прапанаванага студэнтам тэматычнага свята ведаў пра гістарычных асобаў, матэрыяльную культуру, касцюм, зброю розных часавых і стылістычных накірункаў.