Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc1.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.74 Mб
Скачать

Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі

Наш народ прайшоў шматвяковы шлях ад старажытных часоў да сучаснасці. Беларуская пісьмовая гісторыя пачала адмерваць сваё другое тысячагоддзе. Дапісьмовая ж налічвае тых тысячагоддзяў не адзін дзесятак. Свой адлік яна вядзе з часоў з'яўлення на нашай зямлі першых людзей.

Сучасныя навуковыя даныя даюць падставу з вялікай доляй упэўненасці сцвярджаць, што першыя насельнікі прыйшлі сюды ў сярэднім палеаліце (старажытнакаменным веку) прыкладна за 100–40 тысяч гадоў да нашай эры. З таго часу гісторыя чалавечага роду на беларускай зямлі не перарываецца – адны пакаленні змяняюцца другімі. Сярод жыхароў сярэднекаменнага веку – мезаліту (XV тыс. г. да н. э.), якія прыйшлі ў наш край з паўднёвага ўсходу, паўднёвага захаду і захаду, ужо можна шукаць вытокі некаторых элементаў нашай сённяшняй культуры, бо наступныя прышэльцы не маглі поўнасцю выцесніць сваіх папярэднікаў і назусім перарваць плынь традыцый і гістарычнай памяці.

Потым, паводле археалагічнай перыядызацыі на Беларусі быў неаліт – новы каменны век (канец VIII тысячагоддзе да н. э.). Ад палявання, рыбалоўства і збіральніцтва першабытнае насельніцтва пачало пераходзіць да вытворчых форм гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі. У эпоху бронзы (канец ІІІ тысячагоддзя – VІІІ–VІІ стст. да н. э.) чалавечае грамадства на Беларусі, хоць у асноўным і працягвала карыстацца каменнымі прыладамі працы, аднак узнялося яшчэ на адну ступеньку цывілізаванасці, перайшло да патрыярхату. У жалезным веку (VІІ–VІ ст. да н. э. – VІІІ ст. н. э.) насельніцтва Беларусі навучылася здабываць жалеза і вырабляць з яго прылады працы, зброю, упрыгажанні. У гэты час адбываецца ўдасканаленне грамадскага ладу, фарміруюцца сацыяльныя групы, структура так званай ваеннай дэмакратыі.

У працэсе фарміравання беларускага народа, яго антрапалагічных, моўных, культурна-бытавых асаблівасцей у гісторыі Беларусі вылучаюцца 4 вялікія этнічныя эпохі. Першая вызначаецца як час засялення Беларусі і існавання тут старажытнейшага даіндаеўрапейскага насельніцтва. Яна супадае з каменным векам (палеалітам, мезалітам, неалітам). Другая эпоха пачынаецца са з'яўлення на мяжы ІІІ–ІІ тысячагоддзяў да н. э. індаеўрапейцаў і вызначаецца як балцкая. Яна адпавядае бронзаваму і жалезнаму вякам археалагічнай шкалы і характарызуецца перавагай балцкага этнічнага элемента. Трэці этап уключае славянскае засяленне Беларусі (ІІІ ст. да н. э. – VІІІ ст. н. э.), час існавання ўсходнеславянскіх племянных саюзаў палачан, дрыгавічоў і радзімічаў (трэцяя чвэрць І тысячагоддзя н. э.) і Старажытнарускай дзяржавы (ІХ–ХІІІ ст.), а таксама стварэнне Вялікага княства Літоўскага.

Чацвёрты этап этнічнай гісторыі Беларусі пачынаецца з канца ХІV ст. і цягнецца да нашага часу. Гэта час станаўлення, развіцця і ўздыму беларускай народнасці, які змяніўся перыядам паланізацыі і русіфікацыі. У 1917–1991 гг. адбываюцца значныя гістарычныя падзеі ў жыцці беларускага народа, якія часам носяць супярэчлівы характар. З аднаго боку, стварэнне БНР і БССР мела станоўчае значэнне для нацыянальнай кансалідацыі, але, з другога боку – падзел беларускага народа ў адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года не спрыяў фарміраванню беларускай нацыі. Гэта адбудзецца пасля 17 верасня 1939 года і ў наступны перыяд гісторыі беларусаў, які пачаўся ў 1991 годзе са стварэння ўласнай дзяржавы.

А. Турчыновіч, аўтар адной з першых спецыяльных работ, прысвечаных гісторыі Беларусі ("Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен". СПб, 1857), вылучыў два перыяды. Першы – з пачатку XV да канца XVII ст. – уключаў уласна гісторыю Беларусі, якая цесна звязана з гісторыяй Летувы, Польшчы, Расіі. Другі пачынаўся з канца XVII ст., калі беларуская гісторыя "вычэрпвалася гісторыяй Польшчы і Расіі". Турчыновіч сцвярджаў, што Беларусь у мінулым наогул не мела сваёй гісторыі, а была арэнай міжусобіц, войнаў, "скрыжаваннем магутных супернікаў". Гэткі погляд, які ў рэшце рэшт зводзіўся да адмаўлення самога факта існавання беларускага этнасу, характэрны для ўсёй расійскай і польскай гістарыяграфіі XIX – пачатку XX ст.

У 1920-я гады вядомы беларускі гісторык Усевалад Ігнатоўскі прапанаваў "па асаблівасьці політыка-соцыяльнага і культурнага жыцьця беларускага народу" дзяліць гісторыю Беларусі на чатыры перыяды: Полацкі (ІХ–ХІІІ стст.), Літоўска-Беларускі (ХІІІ – першая палова ХVI ст.), Польскі (1569 г. – канец ХVІІІ ст.), Расійскі (канец ХVIII – пачатак XX ст.). Фактычна У. Ігнатоўскі вылучыў і пяты перыяд, упершыню ў беларускай гістарычнай навуцы, прысвяціўшы яго савецкаму часу, і назваў яго "Беларусь пасля звяржэньня царызму".

Такой перыядызацыі, заснаванай на прынцыпе дзяржаўнасці, ў асноўным прытрымліваюцца многія гісторыкі. Блізкі па характару крытэрый – рысы грамадскага стану і дзяржаўнасці нашых зямель – паклалі ў падмурак сваёй перыядызацыі Леанід і Тамара Лойкі ("Крыжовы шлях". – Мн., 1993.). Паводле меркаванняў гэтых аўтараў, першы перыяд гісторыі Беларусі (ад першых пісьмовых звестках пра наш край) характарызуецца ўзнікненнем племянных саюзаў і першых дзяржаўных утварэнняў.

Другі (другая палова IX – пачатак ХІІ ст.) – узнікненне і развіццё Кіеўскай Русі – старажытнай дзяржавы ўсходніх славян, з якой непарыўна звязана гісторыя беларускіх зямляў.

Трэці (ХІІ–ХІІІ стст.) – эпоха феадальнай раздробленасці, узмацненне Полацкага, Турава-Пінскага і іншых княстваў, узнікненне на тэрыторыі Беларусі мноства дробных дзяржаў.

Чацвёрты (з ХІІІ ст. да другой паловы ХVI ст.) – перыяд, звязаны з узнікненнем і росквітам Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, тэрытарыяльным і палітычным ядром якога былі беларускія землі.

Пяты (1569–1795 гг.) – Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.

Шосты (канец ХVІІІ ст. – 1917 г.) – Беларусь у складзе Расіі.

Сёмы (кастрычнік 1917–1991 гг.) – савецкі перыяд у гісторыі Беларусі.

Восьмы (снежань 1991 – па сенняшні дзень) – постсавецкі перыяд у гісторыі Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]