Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
UMK_DUK_DV.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
14.11.2019
Размер:
11.18 Mб
Скачать

Дайце разгорнуты адказ

Колькі ювелірных майстэрняў Х – ХVII стст. было адкрыта ў Полацку?

У чым, на вашу думку, праяўляюцца інтэграцыйныя і самабытныя рысы матэрыяльнай культуры палачан ?

Літаратура

Дук Д. Полацкая кафля і вера палачанаў // Спадчына. 2001. № 1 – 2.

Дук Д. Цеплыня ад цеплыні: дэкор полацкай кафлі XVII ст. // Мастацтва. 2001. № 5.

Дук Д., Соловьёв А. Кожевенно-сапожное ремесло Полоцка XVI –XVIII вв. (по итогам археологического надзора на территории Великого посада в 2000 – 2002 гг.) // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2004. № 19. – С. 241 – 250.

Дук Д.У. Матэрыялы да геральдычнай карты месцазнаходжання двароў полацкай шляхты XVI – XVII стст. // Герольд Litherland. Год ІІ. 2002. № 3 – 4 (7 – 8).

Дук Д.У. Побыт і матэрыяльная культура палачан XVI – XVIII стст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 5.

Дук Д.У. Полацкая кафля XIV – сярэдзіны XVI стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2001. № 16.

Дук Д.У. Шляхі пранікнення і распаўсюджвання культурна-стыліс­тычных накірункаў у матэрыяльнай культуры насельніцтва Полацка ад пачатку XVI да канца XVII ст. // Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць (матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі 18 – 19 лістапада 2004 г.). Полацк, 2005.

Дук Д.У. Археалагічны комплекс “Пабудова першай паловы XVI ст.” (па выніках раскопак 2001 – 2002 гг. на Вялікім пасадзе г. Полацка)” // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі // Матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Полацк, 2003.

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацка. Мн., 2002.

Тарасаў С.В. Полацк ІХ – ХVIII стст.: гісторыя і тапаграфія. Мн., 1998.

Тарасаў С.В. Сядзіба полацкіх ювеліраў ХІІ – ХІІІ стст. // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы IV Міжнароднай навуко­вай канферэнцыі. Полацк. 2002.

Штыхов Г.В. Древний Полоцк (ІХ – ХІІІ вв.). Мн., 1975.

Тэрміналагічны слоўнік

Алтар (лац. аltaria, ад altus – высокі) – ахвярнік, усходняя частка хра­ма, аддзеленая алтарнай перагародкай, у праваслаўных храмах з XV ст. – іканастасам.

Апсіда, абсіда (ад грэч. hapsis – скляпенне) – выступ будынка, паў­круглы, гранёны альбо прамавугольны ў плане, перакрыты паўкупалам альбо самкнуты паўскляпеннем, у хрысціянскіх храмах апсіда – алтарны выступ.

Аркатура (ад ням. arkatur) – рад дэкаратыўных несапраўдных арак на фасадзе будынка альбо на сценах унутры памяшкання.

Артэфакт (ад лац. artefactum – штучна вырабленае), канкрэтны рэча­вы аб’ект, створаны чалавекам у адпаведнасці з нормамі культуры.

Базіліка (ад грэч. basiliké – царскі дом) – тып хрысціянскага храма, прамавугольны ў плане, падзелены ўнутры радамі калон ці слупоў на пра­дольныя часткі (нэфы); сярэдні нэф, найбольш высокі, асвятляецца праз вокны над дахамі бакавых нэфаў.

Барабан – размешчаная на сляпеннях цыліндрычная ці шматгран­нная верхняя частка будынка (звычайна з вокнамі), якая з’яўляецца асна­ваннем купала.

Галаснікі – керамічнае начынне альбо камеры, якія ўмуроўваюцца ў скляпенні і сцены будынка як рэзанатары для ўзмацнення гучання ці для аблягчэння скляпенняў.

Гатычны стыль – стыль сярэднявечнага мастацтва (сяр. ХІІ – XV –XVI стст.), які атрымаў распаўсюджванне ў краінах Заходняй, Цэнтральнай і часткова Усходняй Еўропы. Вядучы архітэктурны стыль – гарадскі сабор, які характарызаваўся высотнасцю, вялікім інтэр’ерам і агромністымі вокнамі з каляровымі шклянымі вітражамі, багата дэкараваным фасадам.

Дэндрахраналогія – метад археалагічнага вызначэння часу драўля­ных канструкцый па даследаванню гадавых кольцаў дрэў.

Закамара – у старажытнабеларускай архітэктуры паўкруглае альбо кілепадобнае завяршэнне часткі вонкавай сцяны храма, часта паўтарае абрысы размешчанага за ёй скляпення.

Какошнік – у царкоўнай архітэктуры паўкруглая альбо кілепадобная імітацыя закамара, якая мае дэкаратыўнае значэнне. Нярэдка какошнікі размешчаны ярусамі.

Кампартымент – частка будынка, сумешчаная з асноўным аб’ёмам.

Капэла – невялікае асобнае памяшканне ў храме (у бакавым нэфе), прызначанае для набажэнстваў адной асобы, сям’і і захавання рэліквій.

Кафля (ад ням. kachel) – керамічная плітка для абліцоўкі і дэкара­тыўнага аздаблення печаў, сцен і г. д. Гістарычныя тыпы беларускай кафлі: гаршковая (XIV – XVII стст.), праразная (XV ст.), сценавая (з XV ст.). Гаршковая кафля мела функцыю каларыфера і па форме нагадвала начынне, у праразной кафлі вусце перакрыта пласцінай з дэкаратыўнымі проразямі, сценавая кафля мела вонкавую пласціну і прымацаваную з тыльнага боку румпу.

Крыжова-купальны храм – тып хрысціянскага храма, які ўзнік у сярэднявечнай архітэктуры Візантыі: купал абапіраецца на чатыры слупы ў цэнтры будынка, адкуль разыходзяцца чатыры скляпеністыя рукавы.

Крыпта (лац. сrypta ад грэч. krypté крыты падземны ход, тайнік) – капліца пад храмам, месца ганаровых пахаванняў.

Культурны пласт – прынятая ў археалогіі і геалогіі назва пласта зямлі, які ўтварыўся ў выніку дзейнасці чалавека.

Лага – канструкцыйны элемент у выглядзе бруса з дрэва, сталі жалезабетона.

Лапатка – плоскі вертыкальны выступ на сцяне будынка.

Нартэкс (познегрэч. nártēx), прытвор, памяшканне з заходняга боку хрысціянскіх храмаў, прызначанае для асоб, якія не маюць права ўва­ходзіць у храм.

Нэф (франц. nef – карабель) – выцягнутае памяшканне, частка інтэр’ера, абмежаванае з адной ці двух прадольных бакоў радам калон ці слупоў.

Пасад – умацаваная альбо неўмацаваная частка горада, гандлёва-рамеснае пасяленне па-за межамі гарадскога дзядзінца.

Прытвор – тое ж, што і нартэкс.

Раманскі стыль – стыль сярэдневяковага заходнееўрапейскага мастацтва Х – ХІІІ стст., які характарызуецца змрочным, замкавым харак­тарам архітэктуры.

Рызніца – памяшканне ў царкве для захавання рыз, царкоўнага начыння.

Смальта (ням. smalte) – каляровае непразрыстае шкло ў выглядзе кубікаў ці пласцінак, якое выкарыстоўваецца для вытворчасці мазаік.

Стратыграфія (лац. stratum насціл, слой + graphō пішу) – у археало­гіі апісанне ўмоў залягання культурнага пласта археалагічных помнікаў адносна геалагічных напластаванняў і інш. слаёў.

Фрэска (італьян. fresco літар. свежы) – размалёўка па тынку, якая пры высыханні ўтварае тонкую празрыстую плёнку, што замацоўвае фарбы і робіць фрэску даўгавечнай; тэхніка манументальнага жывапісу, а таксама твор, выкананы ў гэтай тэхніцы.

Хоры – верхняя адкрытая галерэя, балкон унутры царквы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]