Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
UMK_DUK_DV.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
14.11.2019
Размер:
11.18 Mб
Скачать

Археалагічна-архітэктурныя даследаванні на тэрыторыі княжацкага барысаглебскага манастыра

1. Які князь заснаваў Бельчыцкі манастыр?

а) Усяслаў Брачыславіч (Чарадзей), б) Барыс Усяславіч,

в) Глеб Усяславіч, г) Святаслаў Усяславіч.

2. Пазначце апошні год, калі было зафіксавана існаванне Пятніцкай і Барысаглебскай цэркваў?

а) 1925 г., б) 1929 г., в) 1937 г., г) 1941 г.

3. Які храм Бельчыцкага манастыра меў тры прытворы?

а) Пятніцкая царква, б) Барысаглебская царква,

в) Вялікі сабор.

4. У якім годзе быў адкрыты і часткова даследаваны храм-трыконх?

а) 1790 г., б) 1839 г., в) 1921 г., г) 1929 г.

5. Якія храмы Бельчыцкага манастыра, на думку вучоных, пабудаваў дойлід Іаан?

а) Вялікі сабор, б) храм-трыконх,

в) Пятніцкую царкву, г) Барысаглебскую царкву.

Полацкая школа дойлідства

1. Якія рысы, на думку вучоных, вылучаюць помнікі полацкай школы дойлідства ад іншых?

а) выцягнутасць кампазіцыі, узнёсласць храмаў,

б) прысадзістасць храмаў,

в) перанос падкупальнай прасторы на адно чляненне на захад,

г) адсутнасць багатага дэкаратыўнага аздаблення знешняга вобліку храмаў.

2. Якія храмы, на думку вучоных былі пабудаваны ў пачатку ХІІ ст.?

а) княжацкі храм на Верхнім замку,

б) Вялікі сабор у Бельчыцы,

в) храм-пахавальня полацкіх епіскапаў у Сяльцы,

г) храм-трыконх.

3. Назавіце мужчынскі манастыр, які, паводле пісьмовых крыніц, заснавала Еўфрасіння ў Полацку?

4. Які храм быў пабудаваны напрыканцы ХІІ ст. у Смаленску на манер полацкага полацкімі майстрамі?

а) Архангела Міхаіла, б) Параскевы Пятніцкай,

в) св. Георгія, г) Барыса і Глеба.

5. Вызначце назвы храмаў паводле планаў:

а) Вялікі сабор Бельчыцкага манастыра,

б) храм-пахавальня полацкіх епіскапаў,

в) Барысаглебская царква,

г) Храм-на-рове,

д) Пятніцкая царква,

е) Спаса-Праабражэнская царква,

ж) Храм на Ніжнім замку,

з) княжацкая царква на дзядзінцы.

Матэрыяльная культура старажытнага полацка па дадзеных археалагічных крыніц

1. У які час у Полацку шырока распаўсюджваецца абутак на цвёрдым абцасе?

а) у ХІІІ ст., б) у XIV ст., в) у XV ст., г) у XVІ ст.

2. У якім стагоддзі ў Полацку пачынае распаўсюджвацца нажны ганчарны круг для вытворчасці керамічнага посуду?

а) у ХІІІ ст., б) у XIV ст., в) у XV ст., г) у XVІ ст.

3. Чым пакрываліся дахі полацкіх цэркваў у ХІ – ХІІ стст.?

а) жалезам, б) свінцом,

в) керамічнай дахоўкай, г) дрэвам, д) саломай.

4. Які стыль дэкаратыўнага мастацтва выразна адлюстраваны па выявах полацкай кафлі першай паловы XVI ст.?

а) готыкі, б) рэнесанса,

в) маньерызму, г) барока, д) класіцызму.

5. Унікальны твор полацкага дэкаратыўнага мастацтва ХІІІ ст. – ікон­ка з выявай св. Канстанціна і св. Алены – быў зроблены з:

а) дрэва, б) каменю, в) гліны, д) шкла.

6. У які час у Полацку была найбольш пашырана мода на бурштына­выя ўпрыгожванні?

а) Х – ХІ стст., б) ХІІ – ХІІІ стст., в) XIV ст., г) XV ст.

7. З якога часу з’явілася традыцыя вырабу шкляных вокнаў у дамах полацкай шляхты і мяшчан?

а) з XV ст., б) XVI ст., в) XVII ст., г) XVIII ст.

8. Пячаць (була) – гэта:

а) знак пацвярджэння дакумента, надання яму правамоцнасці,

б) знак-гарантыя захаванасці тавараў падчас іх транспартыроўкі.

9. Дзе была знойдзена пячаць полацкага князя Ізяслава Ўладзіміравіча?

а) у Ноўгарадзе, б) Віцебску,

в) Мінску, г) Тураве, д) Кіеве.

10. Асноўная колькасць праселак, знойдзеных у Полацку, была выраблена з:

а) гліны, б) каменю (пірафінітавы сланец),

в) каменю (граніт), д) металаў (жалеза, свінец).

ЗМЕСТ

Уводзіны 3

Рабочая праграма 6

Лекцыйны курс 15

Гістарычныя помнікі Полацка 16

Распаўсюджванне культурных напластаванняў Полацка IX – XVIII стст.,

іх датаванне па дэндрахраналогіі і рэчавым матэрыялам 26

Археалагічнае вывучэнне Сафійскага сабора 39

Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў ХІІ – XV стст.

на Верхнім і Ніжнім замках 47

Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў ХІІ ст.

у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры 54

Археалагічна-архітэктурныя даследаванні на тэрыторыі

княжацкага Барысаглебскага манастыра ў Бельчыцы 62

Полацкая школа дойлідства 68

Матэрыяльная культура старажытнага Полацка

па дадзеных археалагічных крыніц 72

Тэрміналагічны слоўнік 84

Метадычныя рэкамендацыі па выкананню

практычных заданняў на семінарскіх занятках 86

Практыкум 87

Метадычныя парады па выкананню курсавых работ 95

Пытанні да заліку 100

Кантрольныя пытанні да лекцыйнага курса 101

Праверачныя тэсты 104

Вучэбнае выданне

ДУК Дзяніс Уладзіміравіч

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]