Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
UMK_DUK_DV.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
14.11.2019
Размер:
11.18 Mб
Скачать

3. Правілы афармлення курсавой работы

3.1. Агульныя патрабаванні. Курсавая работа друкуецца (пішацца) на адной старонцы ліста белай паперы фармата А4. Пры камп’ютарным наборы тэкст набіраецца праз множыцель 1,1; шрыфтам Times New Roman памер 14 pt без пераносаў. Параметры палей: левае – 30 мм, правае – 10 мм, верхняе – 15 мм, ніжняе – 20 мм. Мінімальны аб’ём курсавой работы – 25 старонак тэкста (без уліку дадаткаў і спісу выкарыстаных крыніц). Максімальны – 35 старонак.

Загалоўкі структурных частак курсавой работы “ЗМЕСТ”, “УВОДЗІНЫ”, “ГЛАВА”, “ЗАКЛЮЧЭННЕ” і інш. друкуюць прапіснымі літарамі ў сярэдзіне радка. Гэтак жа друкуюць загалоўкі глаў. Слова “ГЛАВА” перад загалоўкам главы як у тэксце , так і ў змесце можа не выкарыстоўвацца.

Кожную структурную частку курсавой работы неабходна пачынаць з новага ліста.

3.2. Спасылкі. Пры напісанні курсавой работы аўтар абавязаны даваць спасылкі на крыніцы і матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў даследаванні. Спасылка афармляецца пасля цытаты ў квадратных дужках. Напрыклад: [25, c.17], дзе 25 – нумар крыніцы ў алфавітным спісе, а 17 – нумар цытаванай старонкі. На дадаткі спасылаюцца: (мал. 1), альбо (табліца 1).

3.3. Нумарацыя. Нумарацыя старонак даецца арабскімі лічбамі без знака №. Першай старонкай работы з’яўляецца тытульны ліст, які ўключаюць у агульную нумарацыю. На тытульным лісце нумар старонкі не ставіцца, на наступных лістах нумар прастаўляюць на верхнім полі ў правым куце без кропкі ў канцы.

3.4. Спіс выкарыстаных крыніц. Крыніцы неабходна размяшчаць у спісе ў алфавітным парадку прозвішчаў першых аўтараў ці загалоўкаў (гл. узор 2).

3.5. Дадаткі. Дадаткі афармляюць як працяг курсавой работы на наступных яе старонках, размяшчаючы іх у парадку з’яўлення спасылак у тэксце. Кожны дадатак пачынаецца з новага ліста з указаннем у цэнтры старонкі слова “ДАДАТАК”. Калі ў рабоце больш за адзін дадатак, іх нумаруюць паслядоўна, напрыклад . ДАДАТАК 1, ДАДАТАК 2 і г. д. У ДАДАТКУ 1 змяшчаюцца табліцы, графікі, у ДАДАТКУ 2 – малюнкі, фотаздымкі і г. д.

УЗОР 1

ТЫТУЛЬНЫ ЛІСТ

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УА “Полацкі дзяржаўны універсітэт“

Кафедра гісторыі і сацыялогіі

Курсавая работа

на тэму:

Гаспадарчыя заняткі і матэрыяльная культура насельніцтва Полацка ў ХІ – ХІІІ стст.”

Выканаў: студэнт гр.07 гіс

Іваноў І.І.

Навуковы прафесар, доктар

кіраўнік: гістарычных навук

Штыхаў Г.В.

Полацк 2009

УЗОР 2

Прыклад афармлення спіса крыніц

Характарыстыка крыніцы

Прыклад афармлення

Адзін ці болей аўтараў

Тарасаў С.В. Полацк IX – XVII ст.: Гісторыя і тапагра­фія. – Мн.: Беларуская навука, 1998. – 183 с.

Здановіч Н.І., Трусаў А.А. Беларуская паліваная кераміка XI – XVIII ст. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 183 с.

Дадаткі да шматтомнага выдання

Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён: Дадат. да 6-томнай “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” / Аўтар тэкста Л.І. Языковіч; Склад.: Г.Р. Шыкунова, Л.У. Языковіч; – Мн.: БелЭн, 2004. – 160 с.: іл., карт.

Складнікавая частка кнігі

Штыхаў Г.В. Мураванае дойлідства // Археалогія Бела­русі. У 4 т. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (ІХ – ХІІІ стст.) / Я.Г. Звяруга, Т.М. Каробушкіна, П.Ф. Лысенка, Г.В. Шты­хаў; навук. Рэд. П.Ф. Лысенка. – Мн.,: “Беларуская навука”, 2000. – С. 467 – 478.

Зборнік

Дук Д.В. Новые данные о находках в Полоцке предме­тов вооружения XIV – XVII вв. // Археология и исто­рия Пскова и Псковской земли: Материалы 50 научно­го семинара. Сб. статей / Под ред. В.В. Седова – Псков, 2004. – С. 318 – 325.

Часопіс

Duk D. The State, Actual Problems and Perspectives of Development of the Archaeology of Polotsk // The Marine Archaeology of the Baltic Sea Area (IV). – 2002. – P. 22 – 25.

Энцыклапедыя

Г.В. Штыхаў, Ю.А. Якімовіч Полацкая архітэктурная школа // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: В.В. Гетаў і інш. – Мн.: БелЭн, 1993. – С. 507.

Газета

Дук Д. Полацк. Калыска беларускай дзяржаўнасці // Полацкі веснік. – 2003. – № 65 – 66. – С. 6.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]