Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
UMK_DUK_DV.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
14.11.2019
Размер:
11.18 Mб
Скачать

Археалагічнае вывучэнне сафійскага сабора

  1. Якую назву, па меркаванню вучоных, меў старэйшы хрысціянскі храм, размешчаны на Верхнім замку ў Полацку?

а) св. Сафія, б) св. Багародзіцы,

в) Пятра і Паўла, г) Раства Хрыстова.

  1. Суаднясіце пабудовы Сафійскіх сабораў з гістарычнымі датамі:

а) Полацкі Сафійскі сабор,

б) Ноўгарадскі Сафійскі сабор,

в) Кіеўскі Сафійскі сабор.

а) 1037 г., б) 1050 г., в) 1044–1066 гг.

  1. У якім летапісе ўпершыню згадваецца Полацкая Сафія?

а) Лаўрэнцьеўскім, б) Аповесці мінулых часоў,

в) Васкрасенскім, г) Ніканаўскім.

  1. Пад якім годам упершыню згадваецца ў летапісу Полацкая Сафія?

а) 1044 г., б) 1067 г., в) 1101, г) 1156 г.

5. У якім годзе быў узарваны Сафійскі сабор?

а) 1156 г., б) 1607 г., в) 1643 г, г) 1710 г., д) 1750 г.

6. Хто з’яўляўся архітэктарам Сафійскага сабора XVIII ст.?

а) Іаан, б) Ф. Грабніцкі,

в) Я.К. Глаўбіц, г) асоба не вядома.

7. Колькі купалаў меў Сафійскі сабор у ХІІ ст.?

а) 5, б) 7, в) 12, г) дакладна не высветлена.

8. З якога боку да Сафійскага сабора ў ХІІ ст. была прыбудавана прамавугольная вежа?

а) каля паўночна-заходняга вугла храма,

б) каля паўднёва-заходняга вугла храма,

в) каля апсіды,

г) каля заходняга ўваходу ў сабор.

9. Які ўваход быў галоўным у Сафійскім саборы?

а) заходні, б) паўночны, в) паўднёвы.

10. З якім Сафійскім саборам, на думку С.В. Тарасава, выяўлены найбольшыя падабенствы ў Полацкай Сафіі?

а) з Ноўгарадскай, б) з Кіеўскай,

в) з Ахрыдскай, г) з Канстанцінопальскай.

Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў XII – XV стст. На верхнім і ніжнім замках

1. Якая, на думку С.В. Тарасава, гістарычная назва княжацкага храма на Верхнім замку каля Сафіі?

а) Архангела Міхаіла, б) Параскевы Пятніцкай,

в) Іаана Прадцечы, г) Раства Хрыстова.

2. Якая галоўная функцыянальная прыналежнасць Царквы-на-рове?

а) для абслугоўвання духоўных патрэб гандлёвага люду, купцоў,

б) для абслугоўвання духоўных патрэб княжацкай сям’і,

в) для абслугоўвання духоўных патрэб княжацкіх дружыннікаў.

3. Якія з пералічаных цэркваў мелі галерэі па баках?

а) храм на стрэлцы Ніжняга замка, княжацкі храм на Верхнім замку,

б) храм на стрэлцы Ніжняга замка, Царква-на-рове,

в) княжацкі храм на Верхнім замку, Царква-на-рове.

4. Самая ранняя са знойдзеных у княжацкім цераме кафляная печ паводле дэндрахраналогіі датуецца:

а) 1298 г., б) 1304 г., в) 1397, г) 1413 г.

5. У якім старажытным горадзе Беларусі, акрамя Полацка, археола­гамі адкрыты княжацкі церам, зроблены з плінфы?

а) Віцебск, б) Тураў, в) Гародня, г) Наваградак.

Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў XII ст. У спаса-ефрасіннеўскім манастыры

1. Хто з археолагаў даследаваў храм-пахавальню полацкіх епіскапаў?

а) Я. Ашчэпкаў, М.К Каргер, П.А Рапапорт;

б) М.К. Каргер, П.А. Рапапорт, С.В. Тарасаў;

в) С.В. Тарасаў, А.А. Трусаў.

2. Якія з элементаў унутранага дэкора храма-пахавальні полацкіх епіскапаў з’яўляюцца самымі адметнымі за ўвесь час даследавання помнікаў манументальнага дойлідства ў Полацку?

а) паліваныя пліткі падлогі,

б) смальта,

в) плінфа са знакамі-клеймамі,

г) дэкаратыўныя пліткі з чырвонага шыфера (пірафінітавага сланца).

3. Пазначце, якія два прынцыпова новыя архітэктурна-дэкаратыўныя элементы былі ўпершыню ўвасоблены ў Спаса-Праабражэнскай царкве?

4. Хто з архітэктараў кіраваў буйнамаштабнымі работамі па перабудове Спаса-Праабражэнскай царквы ў 1832 – 1833 гг.?

а) А. Порто, б) І. Бусырскі, в) Я.К. Глаўбіц.

5. У якіх традыцыях зроблены фрэскі Спаса-Праабражэнскай царквы?

а) візантыйскага манументальнага мастацтва,

б) раманскага мастацтва.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]