Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў БЯЗЗЛУЧНІКАВЫХ СКЛАДАНЫХ СКАЗА...docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
28.03 Кб
Скачать

Е) Бяззлучнікавыя сказы з далучальнымі часткамі

  1. Пры звычайнай інтанацыі ў бяззлучнікавым сказе далучальная частка аддзяляецца ад іпшых частак коскай: Загадуем сад навокал, там зязюля закукуе (Бр.). Закапала з дрэў, таяў іней пад сонцам (Лыныс). Наво­кал шумяць векавыя сосны, шум нудны і таемны (Гал.). Я збудаваў дом новы, ля саду ён стаіць... (Р.). Голас у, Дзяміда Мікалаевіча быў няроўны, відаць, яму было цяжка гаварыць (Пасл.).

  2. Калі далучальная і іншыя часткі з'яўляюцца развітымі (іншы раз са сваімі знакамі прыпынку) і вызначаюцца пэўнай самастойнасцю, то паміж імі ставіцца кропка з коскай: Захар Рудак і Мешкяліс усё яшчэ спрачаліся; яны, відаць, ніколі не маглі вырашыць сваіх спрэчак (Бр.). Для сталоўкі была пастаўлена спецыяльная хата; накрытая чарапіцаю, з двума прыгожымі ганкамі і прасторнымі верандамі, яна наогул мела выгляд даволі фарсістага дачнага будынка (К-с). Зямля нібы раставала, растаплялася ў душна-салодкай млосці; гэтая млосць пераходзіла на людзей, на жывёлу, спавівала ўсіх мяккай пялёнкай бяссілля (Зар.). Пахаваліся ўсе госці ў куточкі, так спынілася вяселле сярод ночкі (Б-ч).

  3. Калі далучальная частка выдзелена лагічна, то яна аддзяляецца ад папярэдняй часткі працяжнікам: Агнявыя валаконцы ткуцца ў шоўк чырвоны — гэта хмаркі ладзяць сонцу і дзяньку кароны (К-с). Бабка Наста зірнула — парог хаты пераступіла маладзіца (К-с). Золкай ноччу духмянае вецце стукае ў шыбу — харошы госць! (Вял.). Даярка кладзе смаляныя карчы ў печку — гарэць будуць ярка яны пад плітою ўначы (К.).

Пры больш працяглай паўзе і аслабленай сувязі (асабліва калі далучальная частка мае паясняльнае ці заключальнае адценне) замест працяжніка ставіцца кос­ка з працяжнікам: Белы конь стукнуў звонкай падковай,— гарцаваць выязджае Мароз (В. Т.). Там і тут у полі былі відаць людзі,— яны спокойна і мірна працавалі (Мел.). Чутны нібы грому адгалоскі,— новы мост над Нёманам гудзе (Бял.).

4. Калі далучальная частка раскрывае змест папярэдняй часткі, то гэтыя часткі аддзяляюцца двукроп'ем: Вясна прыходзіла звычайна: на берагі глухіх нізін сачыліся з узгоркаў тайна крывыя вены ручаін (Гл.). Часта за дзвярамі вагона мільгалі цагляныя будынкі на рыштаваннях: будаваліся станцыі (Шам.). Я чую возера ўсплёскі: то сом прачнуўся на зары і спудзіў шчупака (Бр.).

3 а ў в а г а. Двукроп'е ставіцца таксама перад некалькімі далучальнымі часткамі, якія раскрываюць змест папярэдняй часткі: Ад светлага ранку да цёмнае ночы не ціхне вялікай работы размах: стаіць за станком працавіты рабочы, за плугам калгаснік ідзе па палях (Гл.).