Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭлектрЛекБК.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
733.18 Кб
Скачать

Пытанне 3. Агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Крыніцы папаўнення фондаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў

Каб набыць краязнаўчыя дакументы ў фонд, трэба зрабіць экспертызу краязнаўчай каштоўнасці дакумента.

Краязнаўчая каштоўнасць дакумента — сукупнасць зместавых і фармальных характарыстык, якія дазваляюць бібліятэкару аддаць перавагу таму або іншаму краязнаўчаму дакументу, ажыццявіць яго асэнсаваны выбар як аб’екта фарміравання краязнаўчага фонда. Камплектатар пры аналізе каштоўнасці краязнаўчага дакумента (КД) грунтуецца на агульныя прыметы (або крытэрыі) і дапаможныя прыметы (або крытэрыі). Агульныя прыметы дазваляюць вызначыць каштоўнасць КД для яго захавання:

  • змястоўная сувязь з азначаным краем;

  • узровень суадносін задачам, тыпу або віду, профілю бібліятэкі;

  • наколькі КД адпавядае краязнаўчым патрэбнасцям абанентаў бібліятэкі;

  • актуальнасць, навізна;

  • навуковая або мастацкая каштоўнасць.

Каб вызначыць прыярытэт аднаго КД перад іншым у мэтах яго набыцця ў краязнаўчы фонд бібліятэкі, каб была магчымасць адрозніць каштоўны КД ад малакаштоўнага (у краязнаўчым сэнсе), трэба ўлічваць дапаможныя прыметы (крытэрыі) краязнаўчай каштоўнасці дакумента:

  • шырокае сацыяльнае прызначэнне дакумента;

  • функцыянальнае прызначэнне для пазнання края;

  • мясцовае паходжанне і выданне дакумента;

  • комплексны характар яго зместа;

  • гуманітарны сэнс інфармацыі, якая прысутнічае ў дакуменце;

  • аб’ём краязнаўчай інфармацыі;

  • аўтарства;

  • мова дакумента;

  • час стварэння і выдання дакумента.

Такім чынам, ідэальны (эталонна) каштоўны краязнаўчы дакумент валодае сукупнасцю краязнаўчых якасцей: ён звязаны зместам з краем; шырокага сацыяльнага прызначэння; функцыянальна прызначан для вывучэння края; створан і выдадзен у краі; напісаны мясцовым аўтарам; комплекснага характару; гуманітарнага зместу; цалкам прысвечан краю; выдадзены на дзяржаўнай мове або мове карэннага насельніцтва; супадае па часу стварэння, выдання і апісання мясцовых падзей. Камплектатар грунтуецца на прыметы ідэяльна каштоўнага КД, параўноўвае з ім новы КД і толькі тады прымае рашэнне аб набыцці яго ў фонд бібліятэкі, вызначае колькасць экземпляраў, месца захавання, спосаб выкарыстання, вырашае і пытанне аб адлюстраванні КД у краязнаўчым даведачна-бібліяграфічным апараце, у бібліяграфічным дапаможніку, на выставе і інш. Краязнаўчая каштоўнасць дакумента — гэта інтэгральны крытэрый, які дазваляе адрозніць больш каштоўны ў краязнаўчым сэнсе дакумент ад менш каштоўнага.

Найбольш каштоўныя краязнаўчыя дакументы складаюць ядро КФ. Спецыяліст улічвае ўсе характарыстыкі дакумента і прымае рашэнне:

  • набыць КД у: фонд дэпазітарнага захавання, фонд аператыўнага абслугоўвання ў краязнаўчым аддзеле, для іншых структурных падраздзяленняў бібліятэкі;

  • выдаваць на: дом, па МБА, кнігаабмену;

  • адлюстраваць: у краязнаўчым даведачна-бібліяграфічным апараце, у бібліяграфічных паказальніках, на выставе;

  • вызначаецца экземплярнасць КД УНАБ: мінімальная экземплярнасць КД – 2-3 экземпляры, мясцовых выданняў – 1-2 экземпляры; максімальная экземплярнасць – кожная бібліятэка вызначае сама. Пры гэтым улічвае абставіны: час стварэння КД, цяжкасці набыцця страчаных экземпляраў, кошт дакамплектавання фонда КД, улік мясцовых умоў, структуры бібліятэкі, неабходнасць забеспячэння КД іншых бібліятэк края і г.д.

Асноўныя крыніцы папаўнення фондаў краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі:

  • бібліятэчныя калектары;

  • кніжныя магазіны;

  • органы па распаўсюджванні перыядычных выданняў;

  • бібліятэкі, якія маюць абменныя фонды;

  • аукцыёны;

  • установы, арганізацыі, НДІ, вучэбныя ўстановы, якія ствараюць і распаўсюджваюць КД;

  • прыватныя асобы, якія перадаюць КД у бібліятэкі за плату або бясплатна і г.д.

Асноўныя спосабы папаўнення КФ краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі:

  • пакупка;

  • атрыманне абавязковага экземпляра;

  • падпіска;

  • атрыманне дакументаў у дар;

  • па дагаварам з мясцовымі ўстановамі, якія выдаюць КД;

  • кнігаабмен;

  • аднаўленне выданняў, якіх нехапае або яны наогул адсутнічаюць у КФ сродкамі капіравальна-множнай тэхнікі.