Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭлектрЛекБК.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
733.18 Кб
Скачать

Пытанне 5. Асаблівасці працэсаў і аперацый заключнага этапу.

На заключным этапе рыхтуецца даведачна-метадычны апарат краязнаўчага бібліяграфічнага дапаможніка. У яго склад уваходзяць прадмова, уводны артыкул, змест, дапаможныя паказальнікі, разнастайныя дадаткі. Склад элемантаў метадычнага апарату залежыць ад тыпу і жанру бібліяграфічнага дапаможніка.

Да буйных універсальных папулярных і навукова-дапаможных краязнаўчых дапаможнікаў мэтазгодна у складзе прадмовы або ў асобных уводных артыкулах прадставіць абагульняючую ўсебаковую характарыстыку рэгіёна. Ва ўводзінах, напісаных навуковымі рэдактарамі ці кансультантамі, асвятляюць асаблівасці дакументнага патоку (масіву), ацэньваюць важнейшыя выданні і ўклад буйнейшых аўтараў.

У складзе дадаткаў важнае значэнне мае спіс выкарыстаных крыніц і картаграфічныя матэрыялы. У большасці дапаможнікаў мэтазгодна размяшчаць карту сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ці іншыя сучасныя карты. У паказальнікі з гістарычным аспектам карысна ўключыць гістарычныя карты рэгіёна. Зараз выкарыстоўваецца методыка пазначэння на картах важнейшых аб’ектаў, якія ўзгадваюцца ў бібліяграфуемых дакументах (напрыклад, мясцін лакалізацыі помнікаў, калі дапаможнік прысвечаны помнікам, культуры края).

Падрыхтаваны краязнаўчы бібліяграфічны дапаможнік праходзіць рэдагаванне, афармленне і падрыхтоўку да друку. Навуковае, літаратурнае і бібліяграфічнае рэдагаванне выконваюць навуковыя рэдактары – краязнаўцы-даследчыкі, спецыялісты і бібліёграфы.

Навуковы рэдактар можа працаваць на працягу ўсяго перыяду падрыхтоўкі дапаможніка, або на заключным этапе. Ён высвятляе адпаведнасць плана-праспекта тэксту дапаможніка, аналізуе актуальнасць тэмы, паўнату кола крыніц выяўлення дакументаў, прынцыпы адбору дакументаў, групоўкі запісаў, методыкі анатавання, склад даведачна-метадычнага апарату. Навуковы рэдактар сочыць за дакладнасцю выкарыстання спецыяльных паняццяў, дат.

У працэсе літаратурнага рэдагавання тэкст бібліяграфічнага дапаможніка неаднаразова старанна вычытваецца, выпраўляюцца моўныя і стылістычныя хібы.

Бібліяграфічнае рэдагаванне забяспечвае аднастайнасць афармлення бібліяграфічных запісаў, адпаведнасць сучасным стандартам і правілам, паслядоўнасць іх размяшчэння і правільнасць нумарацыі, дакладнасць ссылак ад дапаможных паказальнікаў да асноўнага бібліяграфічнага тэкста.

Вывады:

1. Краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі характарызуюцца разнастайнасцю тыпаў і жанраў. На сучасным этапе жанравая структура дапаможнікаў развіваецца пад уплывам жанрава-стылістычнага вопыту з іншых абласцей літаратурнай і навуковай дзейнасці і больш глыбокай аналітыка-сінтэтычнай апрацоўкай бібліяграфуемых дакументаў.

2. На кожным тэхналагічным этапе падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў неабходна рэалізаваць метадычныя асаблівасці бібліяграфавання краязнаўчых дакументаў.

Ключавыя паняцці: “тыпы, жанры краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў”, “метадычныя асаблівасці бібліяграфавання краязнаўчых дакументаў”, “тэхналагічныя этапы падрыхтоўкі краязнаўчага бібліяграфічнага дапаможніка”, “асаблівасці краязнаўчых анатацый”, “асаблівасці дапаможных паказальнікаў”, “навуковае, літаратурнае, бібліяграфічнае рэдагаванне”.

ЛІТАРАТУРА

Асноўная

1. Мамонтов, А.В. Краеведческая библиография: учебник / А.В.Мамонтов, Н.Н. Щерба . – М., 1989. – С.97 – 133.

2. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / НББ. – Мн., 1994. – С.45 –4 6.

Дадатковая

3. Маслова, А.Н. Итоги издательской деятельности библиотек / А. Н.Маслова // Проблемы краеведческой деятельности библиотек: материалы Всерос. науч.-практ. семинара (Великий Новгород, сентябрь 2002 г.). – СПб., 2003. – С.112 – 123.

Лекцыя 10. МЕТАДЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ПАДРЫХТОЎКІ КРАЯЗНАЎЧЫХ БІБЛІЯГРАФІЧНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ

Мэта – вывучэнне студэнтамі метадычных асаблівасцей найбольш распаўсюджаных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.