Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭлектрЛекБК.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
733.18 Кб
Скачать

Пытанні:

  1. Паняцце “сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў” (СКБД).

  2. Характарыстыка мадэляў СКБД.

  3. Стан і тэндэнцыі развіцця СКБД бібліятэк Беларусі на сучасным этапе.

Мэта вывучэнне тэарэтычных пытанняў мадэлявання сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, стан сістэмы ў бібліятэках Беларусі на сучасным этапе.

Пытанне1. Паняцце “сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў” (скбд)

Сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў – гэта арганізацыйна ўпарадкаваная сукупнасць бібліяграфічных дапаможнікаў, якая цэласна раскрывае дакументны краязнаўчы паток і забяспечвае дыферэнцыраванае задавальненне патрэбнасцей карыстальнікаў у краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі. СКБД уяўляе сабой складаную сукупнасць узаемазвязаных і падпарадкаваных падсістэм, кожную з якіх можна разглядаць як асобную сістэму са сваёй унутранай дыферэнцыяцыяй. Структура СКБД фарміруецца па розных прыметах. Важнейшымі з іх з'яўляюцца грамадскае прызначэнне і функцыі, змест аб’ектаў бібліяграфавання і асобныя тыпы дапаможнікаў. З улікам грамадскага прызначэння і функцый звычайна ў СКБД вылучаюць дзве буйнейшыя падсістэмы. Гэта падсістэмы навукова-дапаможных і рэкамендацыйных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, або падсістэмы агульных і спецыяльных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Па прымеце зместу ў СКБД вылучаюць падсістэмы універсальных і комплексных, галіновых, тэматычных і персанальных дапаможнікаў. Кожная з гэтых падсістэм таксама можа мець складаную ўнутраную структуру, адносна якой з'яўляецца сістэмай. Напрыклад, сістэма галіновых дапаможнікаў уключае дапаможнікі па гісторыі, прыродзе, эканоміцы і іншых галінах. Акрамя таго большасць буйных галіновых комплексаў ахопліваюць больш вузкія галіны, па якіх таксама вядзецца падрыхтоўка краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.

СКБД уяўляла на кожным гістарычным этапе своеасаблівую бібліяграфічную мадэль актуальнага дакументнага патоку і масіву і структуры патрэбнасцей карыстальнікаў бібліятэк.

Паняцце “Сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў” узнікла ў 2 0 – 50-я гады ХХ ст., калі бібліёграфы-краязнаўцы прыйшлі да думкі, што выпуск краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў павінен быць не выпадковым працэсам, а змадэляваным. Пачалі выказваць прапановы аб стварэнні сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў і распрацоўваць мадэлі гэтай сістэмы. Лічылася, што калі тая ці іншая бібліятэка прыменіць у дзейнасці па падрыхтоўцы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў у якасці эталона абгрунтаваную мадэль, то з цягам часу стане магчымым забяспечыць бібліяграфічнымі дапаможнікамі шырокі і зменлівы паток краязнаўчых запытаў усяго кантынгенту карыстальнікаў бібліятэк, поўна і ў адпаведнасці з чытацкімі патрэбнасцямі адлюстроўваць бягучую і рэтраспектыўную часткі краязнаўчага дакументнага патоку. Вывучэнне СКБД праводзілі такія вядомыя даследчыкі, як Г.А.Озерава, Л.Н.Трапоўскі, М.В.Здобнаў, В.А.Нікалаеў, А.І.Коган, І.І.Міхліна, Н.Ф.Гарбачэўская, А.А.Мамантаў, М.М.Шчэрба, Л.Я.Шрайберг, В.Е.Лявончыкаў, А.В.Прадзеіна, Р.М.Чыгірова і інш. Вынікі вывучэння праблемы СКБД адлюстраваны ў шматлікіх публікацыях.

Вялікую ролю ў абгрунтаванні паняцця СКБД адыгралі абласныя і іншыя бібліятэкі ў перыяд СССР, якія распрацавалі многія тыпы і жанры краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, што папоўнілі тыпалагічную структуру гэтай сістэмы. Былі распрацаваны нарматыўныя дакументы, якія змяшчалі апісанні мадэляў СКБД. Галоўныя цэнтры краязнаўчай бібліяграфіі павінны былі развіваць СКБД, як адзін з асноўных кірункаў бібліяграфічнай дзейнасці. Бібліятэкамі былі распрацаваны наступныя мадэлі СКБД:

1) Мадэль, апублікаваная ў “Положении о краеведческой работе областных, краевых, республиканских (АССР) библиотек” (1959)

2) Мадэль у праекце “Положения о краеведческой деятельности краевых и универсальных научных библиотек” (1991).

3) Мадэль, адлюстраваная ў “Палажэнні аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь” (1993).

Акрамя мадэляў, адлюстраваных у пералічаных дакументах, былі аўтарскія мадэлі, створаныя вядомымі бібліяграфазнаўцамі А.В.Мамантавым, М.М.Шчэрбай, Л.Я.Шрайбергам, А.В.Прадзеінай і інш.

На працягу другой паловы ХХ ст. рэалізацыі той ці іншай сістэмы ў практычнай дзейнасці асобных бібліятэк надавалася вялікая ўвага. Выйшла многа публікацый, прысвечаных вывучэнню дасягнутага стану СКБД.

У апошні час у сувязі з укараненнем аўтаматызаваных тэхналогій, уплывам рынкавых эканамічных умоў, патрабаванні да праблемы СКБД змяніліся. Па-першае, магчымасці электронных рэгіянальных бібліяграфічных рэсурсаў дазваляюць ўзбуйніць звёны, якія ў мадэлях СКБД, распрацаваных для друкаваных бібліяграфічных дапаможнікаў, даволі дробна раздзяляліся. Па-другое, сучасныя бібліятэкі не могуць забяспечыць функцыянаванне бібліяграфічных дапаможнікаў па ўсіх прапанаваных звёнах сістэмы па эканамічных прычынах. Бібліятэкі пачалі працаваць дакладна па выяўленні і задавальненні інфармацыйных патрэб рэгіянальнага зместу. Таму рашэнне аб фарміраванні СКБД, яе асобных звёнаў вырашаецца кожнай бібліятэкай з улікам актуальнасці пэўнай тэматыкі, адпаведнасці інфармацыйным патрэбнасцям насельніцтва рэгіёна і магчымасцям самой бібліятэкі. Такім чынам СКБД канкрэтнай бібліятэкі цяпер утвараць звёны, на якія існуе попыт. З пераліку тыпаў, жанраў і формаў краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі канкрэтная бібліятэка можа выбіраць найбольш адпаведныя. Немалаважна, што асобныя бібліяграфічныя дапаможнікі – каляндары знамянальных і памятных дат, паказальнікі новай краязнаўчай літаратуры становяцца асновай для БД.