Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭлектрЛекБК.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
733.18 Кб
Скачать

Пытанне 2. Характарыстыка мадэляў сістэмы.

Мадэль, прапанаваная буйнейшымі спецыялістамі бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства А.В.Мамантавым і М.М.Шчэрбай, ахоплівае 2 падсістэмы: рэкамендацыйных і навукова-дапаможных дапаможнікаў. Сістэма рэкамендацыйных дапаможнікаў у сваю чаргу ўключае такія падсістэмы, як універсальныя паказальнікі літаратуры аб краі (аб абласцях, гарадах, раёнах, вёсках) і комплексныя дапаможнікі, каляндары знамянальных і памятных дат, тэматычныя і персанальныя дапаможнікі. Універсальныя паказальнікі літаратуры аб краі з'яўляюцца асноўным звяном гэтай сістэмы. Гэтыя дапаможнікі могуць быць прызначаны аматарам краязнаўства, шырокім колам чытачоў, якія прыступаюць да вывучэння края. Другая іх разнавіднасць адрасуецца краязнаўцам, спецыялістам, кіраўнікам, выкладчыкам, студэнтам старэйшых курсаў і іншым чытачам, якія маюць пэўны ўзровень ведаў аб краі. Адлюстроўваюць лепшую літаратуру апошніх год, характарызуюцца грунтоўна распрацаванай структурай і цікавымі характарыстыкамі ўключаных дакументаў.

Сістэма краязнаўчых навукова-дапаможных дапаможнікаў ахоплівае такія падсістэмы, як паказальнікі новай краязнаўчай літаратуры, рэтраспектыўныя універсальныя паказальнікі, галіновыя і тэматычныя дапаможнікі, персанальныя дапаможнікі, паказальнікі мясцовых перыядычных выданняў, паказальнікі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.

Мадэль НББ, аўтар Р.М.Чыгірова. У якасці галоўнай вылучана прымета зместу аб’ектаў бібліяграфавання. Сістэма адлюстравана ў пункце 53.1. “Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь”. Сістэма дапаможнікаў па зместу павінна ахопліваць усе бакі жыцця рэгіёнаў, задавальняць патрэбы ў краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі, будавацца з улікам стану і напрамкаў развіцця іншых сістэм бібліяграфічных дапаможнікаў рэспублікі. Уключае 2 падсістэмы: 1) бібліяграфічных паказальнікаў літаратуры аб краі і 2) бібліяграфічных паказальнікаў мясцовых дакументаў.

Падсістэма бібліяграфічных паказальнікаў літаратуры аб краі ўключае:

  • універсальныя бягучыя паказальнікі краязнаўчых дакументаў (тыпу “Новая літаратура аб ...вобласці”;

  • бягучыя бібліяграфічныя дапаможнікі тыпу “Каляндар знамянальных і памятных дат”;

  • універсальныя рэтраспектыўныя паказальнікі тыпу “Што чытаць аб краі”, аб асобных гарадах;

  • персанальныя і біябібліяграфічныя дапаможнікі (паказальнікі і слоўнікі).

  • паказальнікі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.

Падсістэма бібліяграфічных паказальнікаў мясцовых дакументаў уключае:

  • паказальнікі кніг.

  • паказальнікі перыядычных выданняў.

  • паказальнікі зместу перыядычных выданняў.

Мадэль сістэмы рэгіянальных бібліяграфічных дапаможнікаў (СРБД), прапанаваная беларускай даследчыцай А.В.Прадзеінай, складаецца з двух падсістэм: 1) краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў і 2) бібліяграфічных дапаможнікаў мясцовых дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў. Першае падсістэма ўключае зместавыя, функцыянальныя, суб’ектыўныя звёны. Другая – колькасныя і фармальныя. Па прымеце грамадскага прызначэння СРБД таксама падзяляецца на 2 падсістэмы: агульную і спецыяльную. Падсістэму агульных рэгіянальных дапаможнікаў утвараюць наступныя звёны:

  • зводныя краязнаўчыя каталогі,

  • паказальнікі мясцовых дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў,

  • паказальнікі іх зместу,

  • зводныя рэтраспектыўныя паказальнікі мясцовых дакументаў,

  • крыніцы масавай рэгіянальнай бібліяграфічнай інфармацыі (аб новых паступленнях мясцовых дакументаў у бібліятэку).

Падсістэма спецыяльных рэгіянальных дапаможнікаў уключае

наступныя звенні па прымеце мэтавага і чытацкага прызначэння:

  • навукова-вытворчыя,

  • прафесійна-упраўленчыя,

  • вучэбна-дапаможныя,

  • папулярныя краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі.

Падсістэма спецыяльных рэгіянальных бібліяграфічных дапаможнікаў дыферынцыруецца таксама па змесце (шматгаліновыя, тэматычныя і інш.)

Недахоп мадэлі СРБД А.В.Прадзеінай – дапаможнікі мясцовых інфармацыйных рэсурсаў могуць разумецца ў якасці краязнаўчых бібліяграфічных прадуктаў.