Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на экзамен зыгмантович.docx
Скачиваний:
33
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
35.28 Кб
Скачать

9 Асабливасци дба у нав.И спец. Биб-ках

у навукова-тэхнічных біблія­тэках атрымаў распаўсюджванне і афіцыйнае прызнанне іншы тэрмін – «даведачна-пошукавы апарат» -як “сукупнасць упарадкаваных масіваў другасных дакументаў, прызначаных для пошуку навукова-тэхнічнай інфармацыі”.

Функцыі ДБА.

функцыянальнае прызначэнне ДБА ў тым, каб даць бібліятэчную інфармацыю – звесткі аб наяўнасці і месцазнаходжанні дакумента; бібліяграфічную – звесткі аб дакуменце, неабходныя для яго ідэнтыфікацыі і выкарыстання; фактаграфічную – прывесці канкрэтныя факты, лічбы і г.д.

функцыі: пошукавая, камунікатыўная і ацэначная. У бібліятэцы ДБА – ключ да фонду першасных дакументаў, які раскрывае яго ў розных аспектах (аўтарскім, персанальным, па відах выданняў, па змесце) і такім чынам забяспечвае пошук інфармацыі.

10 Дбф.Яго структура

Пры фарміраванні ДБА трэба ўлічваць наступныя асноўныя прынцыпы:

– навуковы падыход пры вызначэнні складу асноўных структурных частак ДБА, кірункаў яго развіцця, абгрунтаванасці прымаемых метадычных рашэнняў і сродкаў вядзення;

– адпаведнасць структуры, аб’ёму, складу ДБА тыпу і зместу работы бібліятэкі, інфармацыйным патрэбнасцям асноўных груп карыстальнікаў;

– эканамічнасць, якая патрабуе змяншэння затрат на вя- дзенне ДБА за кошт рацыяналізацыі працы;

– дэмакратызм, даступнасць, нагляднасць, камфортнасць для спажыўцоў інфармацыі пры яго выкарыстанні.

11.Афіцыйныя дакументы і бд прававой інфармацыі ў дбф бібліятэкі

Афіцыйныя дакументы – гэта дакументы, якія прымаюцца органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады і маюць заканадаўчы, нарматыўны, дырэктыўны або інфарматыўны характар.

Асноўныя характарыстыкі афіцыйнага дакумента – яго нарматыўны характар, абавязковае прымяненне ў жыцці. Адсюль вынікае спецыфіка работы бібліятэкі з выданнямі такога тыпу: карыстальнік павінен атрымліваць поўную і дакладную інфармацыю аб існуючых дакументах, бібліятэкар павінен гарантаваць карэктнасць і адэкватнасць інфармацыі. Усё гэта абумоўлівае асаблівыя адносіны бібліятэкі да афіцыйных выданняў і ўключэнне іх у актыўную частку ДБФ.

Найбольш аператыўна афіцыйныя дакументы друкуюцца ў сродках масавай інфармацыі; выходзяць самастойнымі выданнямі

Сярод універсальных выданняў, якія набываюцца ў ДБФ бібліятэк, можна назваць “Бюллетень нормативно-правовой информации», як “Ведамасці Нацыянальнага сходу РБ» і «Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта, пастаноў урада РБ». Сёння перыядычнасць выхаду «Национального реестра правовых актов Республики Беларусь»

13.Крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі

Побач з бягучым улікам друкаванай прадукцыі ў краіне вядзецца значная работа па стварэнні крыніц рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі. Мэта іх адлюстраваць усё, што выйшла ў краіне з пачатку кнігавыдання да пачатку дзяржаўнай рэгістрацыі і да цяперашняга часу. Асноўныя функцыі крыніц разглядаемага віду наступныя: гісторыка-культурная, крыніцазнаўчая, пошукавая. Выкарыстоўваюцца яны ў рабоце бібліятэк для рэтраспектыўнага пошуку неабходных дакументаў; як непасрэдныя крыніцы для ўсебаковых даследаванняў па гісторыі кнігавыдання, гісторыі навук; як помнікі, якія сведчаць аб дасягненнях краіны ў развіцці культуры, навукі, розных сфер дзейнасці.

розныя прыметы бібліяграфічнага ўліку: дзяржаўна-тэрытарыяльны (улік дакументаў, выпушчаных на тэрыторыі РБ); моўны (улік дакументаў на беларускай мове незалежна ад месца выдання); аўтарскі (улік дакументаў, створаных ураджэнцамі Беларусі); краіназнаўчы (улік дакументаў аб Беларусі, выпушчаных за яе межамі). Пры стварэнні дапаможнікаў нацыянальнай бібліяграфіі ўлік дакументаў ажыццяўляецца зыходзячы з канкрэтна-гістарычных меж беларускай дзяржавы ў пэўны храналагічны перыяд.

Асаблівасці крыніц агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі наступныя:

– базай складання рэтраспектыўных паказальнікаў у адрозненне ад бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі, для якой базай з’яўляецца першасны паток новай друкаванай прадукцыі, выступаюць ужо назапашаны і сфарміраваны масіў першасных дакументаў і бібліяграфічныя выданні (фонды і каталогі буйнейшых бібліятэк, раней выдадзеныя бібліяграфічныя дапаможнікі);

– фундаментальнасць і паўната даных бібліяграфічнага запісу;

– абгрунтаванасць выбару ўліковага перыяду;

– храналагічная пераемнасць у выданні бібліяграфічных дапаможнікаў;

– навуковая дасканаласць і дакладнасць сістэматызацыі і апрацоўкі бібліяграфуемага матэрыялу;

– абгрунтаванасць фармальных абмежаванняў у адборы дакументаў;

– развітая сістэма сродкаў, якая забяспечвае шматаспектны пошук.

Дзяржаўнай бібліятэкі БССР (зараз Нацыянальная бібліятэка Беларусі) выданні рэтраспектыўных паказальнікаў пад агульнай назвай “Летапіс беларускага друку”

Работа над серыяй рэтраспектыўных выданняў зводнага каталога, аб’яднаных агульнай назвай “Кніга Беларусі”,