Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на экзамен зыгмантович.docx
Скачиваний:
33
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
35.28 Кб
Скачать

6.Бібліяграфічнае падраздзяленне бібліятэкі і яго асноўныя функцыі

Галоўнае звяно бібліяграфічнай службы бібліятэкі – самастойнае бібліяграфічнае падраздзяленне. У буйных навуковых бібліятэках такім падраздзяленнем з’яўляецца бібліягра­фічны аддзел, у іншых тыпах бібліятэк – бібліяграфічны сектар. У невялікіх бібліятэках, якія не маюць структурных падраздзяленняў, функцыі такога звяна выконвае бібліёграф.

Структура бібліяграфічнага аддзела вызначаецца зместам выконваемай работы, залежыць ад штата – колькасці бібліёграфаў.

Спецыфіка арганізацыйнай структуры універсальных навуковых бібліятэк нашай краіны звязана з выдзяленнем самастойных аддзелаў беларускай літаратуры ў НББ, краязнаўчай літаратуры – у АУНБ, якія выконваюць і бібліяграфічныя функцыі; таксама ў НББ у якасці самастойнага існуе аддзел навуковай інфармацыі па праблемах культуры, адпаведна ў АУНБ – сектары інфармацыі па культуры і мастацтве.

асноўных функцый:

даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне абанентаў бібліятэкі пры дапамозе традыцыйных каталогаў і картатэк, электроннага каталога, баз даных на электронных носьбітах і даведачна-бібліяграфічнаму фонду аддзела; выкананне пісь­мовых бібліяграфічных даведак; бібліяграфічная дапрацоўка патрабаванняў, якія паступілі ад чытачоў і абанентаў; фарміраванне даведачна-бібліяграфічнага фонду аддзела; фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў.

Функцыі бібліяграфічных падраздзяленняў спецыяльных бібліятэк залежаць ад тыпу бібліятэкі і асаблівасцей яе бібліяграфічнай службы.

7. Бібліяграфічныя працэсы ў небібліяграфічных падраздзяленнях бібліятэкі

Бібліяграфічнай дзейнасцю ў розных аб’ёмах, акрамя бібліяграфічнага падраздзялення бібліятэкі, займаюцца і небібліяграфічныя падраздзяленні. Бібліяграфічныя працэсы з’яўляюцца скразной функцыяй бібліятэкі: усім аддзелам бібліятэкі – функцыянальным, галіновым, комплексным, выдзеленым па іншых прыметах, – уласцівы тыя ці іншыя напрамкі бібліяграфічнай дзейнасці. Разгледзім на прыкладзе абласной універсальнай навуковай бібліятэкі асаблівасці біб­ліяграфічнай дзейнасці небібліяграфічных падраздзяленняў.

У аддзеле камплектавання ствараюцца і выкарыстоў­ваюцца бібліяграфічныя сродкі бягучага камплектавання і дакамплектавання фонду бібліятэкі, вядуцца картатэкі папярэдняга заказу, картатэка дакамплектавання фонду або база даных заказанай літаратуры.

Вялікі аб’ём бібліяграфічнай работы прыпадае на галіно­выя аддзелы, у штаце якіх працуюць і бібліёграфы.

8.Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі

Азначэнне даведачна-бібліяграфічнага аппарату- гэта сукупнасць даведачных і бібліяграфічных выданняў, бібліятэчных каталогаў і картатэк, прызначаных для прапаганды твораў друку і іншых дакументаў і мэтанакіраванага кіравання чытаннем»

метадычныя патрабаванніда фармі­равання ДБА асобнай бібліятэкі зводзяцца да таго, што ён павінен:

– фарміравацца пастаянна і планамерна, г.зн. падаваць інфармацыю без прабелаў, максімальна поўна і шматаспектна раскрываючы фонд бібліятэкі і змест дакументаў;

– аператыўна папаўняцца новымі матэрыяламі і пазбаў­ляцца ад устарэлых, спрыяць аператыўнаму пошуку інфар­мацыі;

– прафілявацца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі аб ўзаемадзеянні з іншымі бібліятэкамі і органамі НТІ;

– захоўваць адзінства, удасканальваць свае сістэмныя якасці на падставе развіцця спецыфічных функцый складаючых яго частак і разам з тым узмацнення ўзаемадзеяння паміж імі;

– весціся паралельна як у традыцыйных формах, так і электронных;

– мець рацыянальныя суадносіны паміж вядзеннем уласнага ДБА і выкарыстаннем аддаленых інфармацыйных рэсурсаў (аддаленага ДБА).

Структура ДБА і задачы бібліятэк па яго развіцці

ДБА любой бібліятэкі складаецца з наступных асноўных частак:

– сістэмы каталогаў і картатэк (баз даных);

– даведачна-бібліяграфічнага фонду;

– фонду выкананых даведак. (Фонд выкананых даведак можна разглядаць як састаўную частку даведачна-бібліягра­фічнага фонду, які ўключае неапублікаваныя бібліяграфічныя дапаможнікі.)