Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на экзамен зыгмантович.docx
Скачиваний:
33
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
35.28 Кб
Скачать

5.Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы

Бібліяграфічная дзейнасць ажыццяўляецца ў бібліятэках усіх тыпаў, незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці, складу карыстальнікаў, аб'ёму і профілю работы.

асноўных задач,

– стварэнне аптымальных умоў і роўных магчымасцей для поўнага задавальнення прафесійных і агульнакультурных патрэбнасцей у бібліяграфічнай інфармацыі

– усебаковая інтэнсіфікацыя бібліяграфічных працэсаў, укараненне новых інфармацыйных тэхналогій, рацыянальнае выкарыстанне

– павышэнне эфектыўнасці і якасці бібліяграфічных прадуктаў і паслуг, ствараемых бібліяграфічнымі службамі;

– павышэнне камфортнасці абслугоўвання спажыўцоў за кошт комплекснага прадастаўлення бібліяграфічнай інфарма­цыі і першаснага дакумента;

– вызначэнне свайго месца на інфармацыйным рынку рэгіёна, распрацоўка асартыменту бібліяграфічных прадуктаў і паслуг у адпаведнасці з інфармацыйнымі патрэбамі спажыўцоў інфармацыі і магчымасцямі бібліятэк;

– укараненне элементаў эканамічнага гаспадарання ў практыку работы бібліятэк,

“бібліяграфічная служба”-гэта падсістэма бібліятэкі, якая забяспечвае яе бібліяграфічную дзейнасць. У склад бібліягра­фічнай службы ўваходзяць інфармацыйныя рэсурсы, прадстаўленыя бібліяграфічнымі і даведачнымі крыніцамі розных відаў і месцаў захоўвання; персанал або суб’екты бібліягра­фічнай дзейнасці; арганізацыйныя формы бібліяграфічнай дзейнасці; матэрыяльна-тэхнічная база (МТБ) і эканамічная. Ядро гэтай службы – бібліяграфічнае падраздзяленне (аддзел, сектар) бібліятэкі, якое з’яўляецца цэнтрам арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці. Суб’ектамі бібліяграфічнай службы выступаюць бібліёграфы і бібліятэкары – супрацоўнікі бібліяграфічных аддзелаў

Арганізацыйна-функцыянальная структурабібліяграфіч­най службы залежыць ад шэрага знешніх і ўнутраных фактараў. Да знешніх адносяцца статус, тып бібліятэкі, яе галоўныя функцыі, задачы, ведамасная прыналежнасць, склад карыстальнікаў бібліятэкі, відавы склад і аб'ём фондаў, месца ў інфармацыйнай структуры рэгіёна. Унутраныя фактары – гэта колькасць падраздзяленняў бібліятэкі, штатных супрацоўнікаў, матэрыяльна-тэхнічная база і ступень аўтаматы­зацыі бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў, асаблівасці арганізацыйнай сістэмы кіравання ў бібліятэцы.

У аснове арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэкі любога тыпу ляжаць наступныя прынцыпы:

– накіраванасць на рашэнне прыярытэтных у дадзеных умовах задач, якія стаяць перад бібліятэкай;

– даступнасць бібліяграфічнага абслугоўвання для ўсіх груп карыстальнікаў бібліятэкі;

– рацыянальнае спалучэнне цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі ў арганізацыі бібліяграфічнай службы бібліятэкі;

– навуковасць (удасканаленне арганізацыі бібліяграфічнай работы павінна адбывацца з улікам навуковых дасягненняў як у галіне менеджменту бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці, так і ў агульнай тэорыі кіравання);

– бесперапыннасць (імкненне да пастаяннай адпаведнасці формаў арганізацыі бібліяграфічнай працы ўзроўню развіцця тэхнікі і тэхналогіі);

– планавасць (удасканаленне арганізацыі бібліяграфічнай працы павінна адбывацца паступова, планава, з адпаведнай падрыхтоўчай работай, нарматыўным абгрунтаваннем);

– эканамічнасць (арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці павінна выключаць дубліраванне, а забяспечваць дакладнасць, бесперапыннасць пры выкананні бібліяграфічных працэсаў у бібліятэцы).