Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_shpory исторя.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
440.32 Кб
Скачать

16. Развіццё феад.Адносін на Беларусі.

Пачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. Паступова ўся зямля ў ВКЛ падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватна-уласніцкую і царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых землях, адпаведна падзяліліся на дзяржаўных, прыватных і царкоўных.

Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”. Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў. Акрамя працы на полі, чэлядзь выконвала і іншую працу ў гаспадарцы: абрабляла агароды, сады, пасвіла статкі і г.д. Жанчыны ткалі лён.

Асноўную частку насельніцтва складалі “цяглыя” сяляне ўсіх найменняў. Яны мелі меньшую ступень асабістай залежнасці ад ўладальніка. Акрамя таго, яны карысталіся зямельнымі надзеламі, рознымі па меры і гаспадарчым складзе.

Было характэрна абшчыннае землекарыстанне, цераспалосіца.

За карыстанне зямлёй сяляне былі абавязяны плаціць уласніку пэўную рэнту. Формы рэнты былі розныя і падзяляліся на тры асноўныя віды: паншчына (адработачная павіннасць,самая распаўсюджанная на Беларусі), чынш (грашовую) і даніна (прадуктовую).

У залежнасці ад ступені асабістай свабоды цяглыя сяляне падзяляліся на “пахожых” і “непахожых”.

Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў ВКЛ. Ён зацвярджаў, што сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 год, становяцца “непахожымі”, старажыхарамі. Адзнакай старажыхарства было і спадчыннае валоданне зямлёй селяніна.

Разам з “непахожымі” у феадальных маёнтках жылі і сяляне “пахожыя”, ці вольныя.

Людзі служэбныя, ці служкі, складалі трэцюю, даволі шматлікую катэгорыю насельніцтва. Па сваім эканамічным палажэнні яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба. У мірны час яны раз’язджалі па справах княскай і феадальнай адміністрацыі.

Вялікакняскі двор стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў. Таму каб павысіць прыбытковасць маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні ў дзярж землях рэформы, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай “валочная памера”. Уся зямля падзялялася на роўныя надзелы, “валокі”, памерам 21,3 га кожны. Лепшыя пладародныя землі забіраліся пад княскія фальваркі, у якіх сяляне адбывалі паншчыну. Кожная сялянская гаспадарка замацоўвалася за часткай валокі. Селянін губляў права пераходу да іншага гаспадара і станавіўся прыгонным. З валокі вызначалася і сума розных павіннасцяў. Пасля дзяржаўных маёнткаў “валочная памера” была праведзена і ў маёнтках феадалаў. К канцу XVI ст. яна ўжо скончылася ў заходніх і цэнтральных абласцях Беларусі, некалькі пазней – ва ўсходніх і паўднёвых.

Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе статуты 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім.

Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV–XVI стст. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Ішоў працэс іх масавага запрыгоньвання.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]