Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_shpory исторя.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
440.32 Кб
Скачать

36. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на Беларусі ў 1870-1890гг

Гісторыя Беларусі багатая на падэеі, якія закраналі ўсе сацыяльныя і нацыянальныя групы насельніцтва, што прывяло да ўтварэння шматлікіх партый і арганізацый

Палітычная партыя - гэта ўстойлівае згуртаванне актыўных, свядомых грамадзян, аб'яднаных адзінай ідэалогіяй, якія вырашаюць інтарэсы пэўнай сацыяльнай групы і імкнуцца да захопу або ўтрымання палітычнай улады ці да дасягнення вызначаных мэт і ідэалаў. Стварэнне палітычных партый звязваецца з наяўнасцю класаў, асабліва буржуазіі.

Першыя партыі ў сучасным разуменні ўзніклі ў сярэ-дзіне - другой палове XIX ст. у Еўропе. Іх карані ідуць ад чартысцкага руху ў Англіі, які быў выкліканы выбарчай рэформай 1832 г.

Палітычныя арганізацыі на тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў другой папове XIX ст.

У народніцтве ад самага пачатку прысутнічалі дзве тэндэнцыі: рэвалюцыйная і рэфармісцкая. Радыкальна настроеная інтэлігенцыя ўспрымала ідэі сялянскага сацыялізму як заклік да непасрэднай рэвалюцыйнай барацьбы, больш умераная яе частка – як праграму даступовага руху наперад праз рэформы.

Народніцкі рух на Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 70-х гадоў былі ўраджэнцы Беларусі М.Судзілоўскі, С.Кавалік, I.Грынявіцкі, Р.Ісаеў, К.Брэшка-Брашкоўская, А.Бонч-Асмалоўскі і інш. Ужо ў першай палове 70-х гадоў у некаторых гарадах Беларусі і Літвы дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх кіраўнікамі былі ў асноўным студэнты вышэйшых навучальных устаноў – выхадцы з Літвы і Беларусі, галоўным чынам «чайкоўцы».

Але, як народніцкі рух у цэлым, рэвалюцыйныя гурткі краю ў гэты час не мелі агульнага плана дзейнасці і праграмы.

Няўдачы «хаджэння ў народ» 1874–1875 гг. і масавыя арышты сярод яго ўдзельнікаў прывялі народнікаў да высновы аб неабходнасці перагляду праграмы і тактыкі работы ў масах. Яны пераканаліся, што сярод народа трэба весці не «лятучую», кароткачасовую прапаганду, а пастаянную, карпатлівую работу, апіраючуюся на паўсядзённыя сялянскія патрабаванні.

У 1876 г. у Пецярбургу ўзнікла тайнае таварыства «Зямля і воля». Яе стваральнікамі былі М.А. і В.А.Натансоны, А.Д.Міхайлаў, Г.В.Пляханаў, А.Д.Абалешаў і інш. Арганізатары «Зямля і воля», улічваючы няўдалы вопыт «хаджэння ў народ», не толькі зразумелі неабходнасць стварэння моцнай, дысцыплінаванай арганізацыі, але паспрабавалі змяніць сам характар прапаганды і агітацыі.

Але і гэта не дапамагло. У 1879 г. «Зямля і воля» раскалолася. На яе аснове ўзніклі дзве новыя арганізацыі «Народная воля» і «Чорны перадзел». Першая з іх сканцэнтравала ўсе свае намаганні на забойстве цара Аляксандра ІІ, у той час, як другая імкнулася да рэфармацыйных метадаў барацьбы.

На пачатку 1882 г. канчаткова аформілася Паўночна-Заходняя арганізацыя "Народнай волі", якая аб-ядноўвала народніцкія гурткі Беларусі і Літвы. Яе кіруючы орган - Цэнтральная група - знаходзіўся ў Вільні. У тым жа годзе Цэнтральная група была арыштавана, апе мяс-цовыя гурткі працягвапі існаваць. У 1884.г. з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі выступіла ма-ладзёжная група “Гоман", або Беларуская сацыяльна-рэ-валюцыйная група (так сябе называлі гоманаўцы). Найбольш актыўнымі яе членамі былі А.Марчанка і Н.Ратнер.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]