Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_shpory исторя.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
440.32 Кб
Скачать

5. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці

На пачатку ХІІ ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў.

Чаму распалася Старажытнаруская дзяржава? Таму ёсць некалькі прычын. Першая з іх звязана з далейшым развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Гэта рабіла ў новых умовах непатрэбнай адзіную дзяржаву, якая недастаткова ўлічвала асаблівасці княстваў і не стымулявала іх сацыяльна-эканамічнае развіццё. Лічылася, што княствы маглі самастойна і лепш вырашаць складаныя гаспадарчыя праблемы. Другая прычына звязана з наяўнасцю крэпасцей і войска ў феадалаў, ростам іх ваеннай магутнасці, што стварала ілюзію магчымасці самастойна абараняць сваю тэрыторыю ад знешніх ворагаў і падаўляць выступленні залежных сялян. Апошняе нараджала яшчэ адну ілюзію – непатрэбнасць адзінай дзяржавы. На самой справе, развал Кіеўскай Русі, феадальная раздробленасць прывялі да 240 гадоў татара-мангольскага іга на рускіх землях. І, нарэшце, трэцяе, рост эканамічнай і ваеннай магутнасці мясцовых феадалаў нараджаў у іх асяроддзі сепаратысцкія настроі, імкненне да незалежнасці ад вялікага кіеўскага князя і поўнага самастойнага княжання. А безгранічны сепаратызм заўсёды і непазбежна вядзе да гібелі адзінай дзяржавы. Так здарылася і з Кіеўскай Руссю.

У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца новыя погляды па пытаннях феадальнай раздробленасці. Так, М. Ермаловіч лічыць, што раз’яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, зямель у ХІІІ ст. не трэба перабольшваць, што феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага спосабу вытворчасці, з’явілася на той час не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Справа ў тым, што ў нетрах самой феадальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для ўмацавання беларускіх зямель. Ствараліся лепшыя магчымасці для асваення зямель і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў. А гэта садзейнічала таварнай вытворчасці, вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных зямель.

Тэндэнцыя да эканамічнага і палітычнага згуртавання назіралася ў межах Полацкай і Турава-Пінскай зямель. І хоць на тэрыторыі гэтых зямель узнік шэраг удзельных княстваў, іх князі часта дзейнічалі згуртавана. У пачатку ХІІІ ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш і больш звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага – галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім.

Аб росце згуртаванасці, а не раздробленасці беларускіх зямель сведчыць, на думку М. Ермаловіча, узвышэнне Новагародскай зямлі, на долю якой “выпала гістарычная роля стаць у другой палове ХІІІ ст. ядром аб’яднання беларускіх і балцка-літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву”. Вывад М. Ермаловіча аб тым, што “у сярэдзіне ХІІІ ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перайшоў з Полацка ў Новагародак”, а апошні “стаў асяродкам зараджэння новай дзяржаўнасці” з’яўляецца спрэчным, дыскусійным.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]