Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_shpory исторя.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
440.32 Кб
Скачать

22. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак.Самай шматлікай была група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.У сярэдзіне XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства.Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча;3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны;З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

17. Беларуская культура ў 13-17 стст

Літаратура

Літаратура гэтай эпохі небагатая, ў асноўным релігійнай тэматыкі. Найбольш распаўсюджаны жанр- летопісы (Летапісец Вялікіх князеў літоўскіх, Беларуска-літоўскі летапіс). Сымон Будны выдаў на бел мове «Катэхізіс», «Новы запавет». Гаварыў аб неабходнасці развіцця бел культуры і мовы. Мікола Гусоўскі напісаў на латыні «Песню пра зубра» - каштоўную крыніцу для вывучэння эпохі, першая паэма пра наш край для еўрапейскага чытача. Васіль Цяпінскі арганізаваў тыпаграфію, дзе выдаў Евангелле на бел мове - узор бел публіцыстікі.

Архітэктура

Др.палова 13 – 14 стст. – пачатак новага этапа ў развіцці бел. архітэктуры. Яна аб’яднала традыцыі старажытнабел. і зах-еўр архітэктуры ў выглядзе раманскага і гатычнага стыляў.

Раманскі стыль. Былі уласцівы суровавсць знешняга выгляду з массіўнасцю сцен, вялікімі башнями, вузкімі вокнамі-байніцамі с мін. дэкаратыўнасці.

Готыке было уласціва адчуванне імкнення ўверх, інтэр’еры добра былі асветленыя, былі аздоблены лёгк. каркасамі, калонамі, вітражы на вокнах.

У 14 – 15 стст. ў свецкай архітэктуры новы від - замкі-крэпасці. Іх з’яўленне было выклікана неабходнасцю абароны ад знешняга ворага. Адным з першых каменных замкаў на нашай тэрыторыі быў Лідскі (узведзены ў 20-я гады 14ст). Яшчэ адзін ранні помнік архітэктуры гэтага часу - замак ў Крэве. Пабудаваны ў 30-я г 14 ст. Быў вялікім па памерам. Новае ў замку – башня Кейстута, якая была вынесена за тэрыторыю замка , каб палепшыць яго абарону. Замкі ў Лідзе і Крэве заклалі аснову развіцця замкавай архітэктуры буд. стагоддзяў.

Адным з самых магутных збудаванняў з’яўляўся Гродненскі замак. Таксама патрэбна адзначыць замак ў Міры і Навагрудку.

Бел. архітэктары 15 ст. стварылі новы тып праваслаўнага храма і новы стыль ў архітэктуры, беларускую готыку. Характэрны прадстаўнік -Маламажэйкаўскі храм-крэпасць, пабудаваны на зах. Беларусі ў 15-16 стст. Такія храмы прадстаўлялі крэпасці-замкі ў мініацюры.

Жывапіс

У жывапісе 14-16 стст. Пануючым накірункам была іканапісь. Самыя знакамітыя помнікік: вобраз маці Божай «Замілаванныя» (з Маларыты 14-15 ст.), «Маці Божая Іерусалімская» (Пінск 15 ст), «Знаменне» (в. Імяніны). Гэтыя іконы дазваляюць казаць аб высокім развіцці сярэдневечнагамастацтва на Беларусі.

У гэты час развіваўся і свецкі жывапіс і скульптура. Пасля Крэўскай уніі на Беларусі будуюцца касцёлы і манастыры (ў Мінску, Бресце), у якіх з’яўляецца драўляная скульптура.

23-24. Политический кризис РП, попытки реформирования. Разделы РП и присоединение Бел земель к Российской империи.

На фоне эканамiчнага развiцця еурапейскiх краiн у XYII-XYIII ст.Рэч Па спалiтая выглядала застылай у летаргiчным сне.Узровень канца XYI ст.застау ся вышэйшай адзнакай гаспадарчай i ваеннай магутнасцi краiны.Каб рушыць паперад - патрэбны рэформы у грамадстве: палiтычныя,ваенныя,эканамiчныя. Неабходнасць была i у канцынтрацыi улады у руках манарха-дыктатара.Шляхта ж не жадала паступiцца сваiм усеуладзем,якое перарастала у разгул анархii.Вольны Сойм "дзякуючы" "лiберум вета" стау недзеяздольным.

Такое становiшча у Рэчы Паспалiтай старанна апекавалi суседзi:Прусiя,Аустрыя i Расiя.Iм было выгадна мець суседам слабую краiну. Але з 60-х гадоу XYIII ст. у Польшчы "РП" пачала праводзiцца iнтэнсiуная рэфармацыйная дзейнасць.Дзякуючы рэформан Тызенгауза на пауночным захадзе Беларусi з'явiлася значная колькасць мануфактур,скасоуваецца шэраг прывiлей шляхты, арганiзуецца i працуе "адукацыйная камiсiя". У 1764 г. было уведзена абмежаванне на ужытак права "лiберум вета",але ужо гэтыя рэформы прывялi да незадаволенасцi з боку магнатау якiя iмкнулiся як i раней панаваць у краiне. Грамадства аказалася расколатым на варожыя групоукi,якiя шукалi падтрымкi у больш моцных суседзяу:Расii,Аустрыi,Прусii.З дапамогай апошнiх пачалi стварацца канфедэрацыi "узброенныея арганiзацыi": у 1767 г.у Слуцку i Тарунi ( Расiя i Прусiя).У адказ на гэта была створана канфедэрацыя у Бары ( Украiна 1768г)

Пачалiся межусобныя войны.Расiя для абароны праваслауных увяла 40 тыс.войска, якое i разбiла барскiх канфедэратау у 1771 годзе.Пасля гэтых падзей адбываецца у 1772 годзе першы падзел Рэчы Паспалiтай.Да Расii адыйшла Усходняя частка Беларусi з гарадамi Полацк, Вiцебск, Ворша, Магiлеу, Рагачоу, Гомель.

Але нават гэта трагiчная падзея не астанавiла варагуючыя магнацкiя групоукi. Выратаваць РП магла толькi цэнтралiзацыя.Такая спроба была зроблена 3 мая 1791 года, падчас прыняцця канстытуцыi РП - першай у Еуропе. Канстатуцыя 3 мая заклала асновы вываду Рэчы Паспалiтай з палiтычнагу крызiсу i ставiла яе на шлях буржуазнага развiцця. Але час рэфармавання быу упушчаны. Ды гэтыя мерапрыемствы выклiкалi незадаволенасць у Расii, Аустрыi i Прусii. У сярэдзiне мая 1792 года Расiя накiравала у Польшчу 100 тыс. войска.Пад час баявых дзеянняу войскi Рэчы Паспалiтай панеслi паражэнне Опсай, Мiрам, Зельвай, Бярэсцем. РП капiтулiравала, канстытуцыя 1791 года была адменена. А у студзенi 1793 года Прусiя, Аустрыя i Расiя ажыццявiлi другi падзел Рэчы Паспалiтай. Да Расii адыйшлi землi Беларусi па лiнii Друя-Пiнск.Стала зразумела,што ад канчатковага падзелу РП можа выратаваць рашучае супрацiуленне аб'яднанага грамадства.

Паустанне 1794г. на чале з Тадэвушам Касцюшкам давала для гэтага апошнi шанс. Але атрады Касцюшкi не вытрымалi удары рускiх войск на чале з Суворавым. 6 лiстапада 1794 года рускiя войскi занялi Варшаву. Паустанне было разгромлена, чакаць выратавання РП цяпер не было адкуль.

У кастрычнiку 1795 года Расiя,Прусiя, Аустрыя ажыццяуляюць трэцi падзел РП. Па iм ўся тэрыторыя Беларусi была далучана да Расiйскай iмперыi. Сяляне, гараджане спакойна успрынялi далучэнне да Расii. Новыя парадкi заусёды неслi у сябе надзею на лепшую будучыню, на мiрнае жыццё.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]