Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_shpory исторя.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
440.32 Кб
Скачать

20. Казацка-сялянская вайна 1648-1667гг

Казацка - сялянская вайна пачалася вясною 1648 года ва Украіне. Весткі аб паўстанні на чале з Багданам Хмяльніцкім вельмі хутка дакаціліся да Беларусі, дзе кіраванне атрадамі паўстанцаў прынялі атаманы Нябаба, Гаркуша, Паддубскі, Крывашапка і іншыя. Паўстанцы рабавалі шляхецкія і магнацкія сядзібы, забіваючы іх уладароў, палілі касцёлы, знішчалі ўсё, што звязана з прыгнётам - падатковыя дакументы i рэестры. Да іх далучаліся і мяшчане пауднёвых і цэнтральных беларускіх гарадоў і мястэчак. Адчуваючы сур’ёзную пагрозу, магнаты і шляхта Вялікага княства Літоўскага імкнуліся адразу ж рэагаваць на дзеянні паўстанцаў, але гэта ім не заўсёды ўдавалася.

У кастрычніку 1648 года ў Бабруйску ўспыхнула паўстанне. Наш горад апыпуўся ў ліку першых з захопленных казакамі, дзякуючы мясцоваму насельніцтву. Маёмасны стан бабруйчан, цяжка было б назваць кепскім. Тагачасны Бабруйск меў каля 6 тысяч насельніцтва, па нацыянальным складзе, пераважна, - беларусы і яўрэі. Хутчэй за ўсё паўстанне было арганізавана казацкімі лазутчыкамі і стала пачаткам іх дёрзкай вайсковай аперацыі. Паводзіны паўстанцаў нельга растлумачыць, звяртаючыся да цвярозага розуму: нядаўна набудаваны касцёл быў разрабаваны, бабруйскі стараста ўтоплены ў Бярэзіне, а трапіўшая ў палон заможная шляхта перабіта, Тут жа з’явіўся казацкі атаман Міхненка з атрадам казакоў, для ўтрымання горада.

Першая спроба адваяваць Бабруйск была няўдалая, Перакінуты з Быхава атрад наёмнага войска пад камандваннем харунжага княства Яна Паца, 18 снежня 1648 года быу разбіты ля стен нашага горада паустанцамі і казакамі. Пац трапіў у палон, тыя з нападаўшых, хто здолеў уратавацца, разнеслі па усім краі весткі аб моцы паустанцаў, якія сканцэнтраваліся ў Бабруйску.

Другая спроба штурму была прадпрынята ў пачатку студзеня 1649 года. На гэты раз душыць паўстанне ўзяўся пісар Вялікага княства Літоўскага, Уладзіслав Валовіч з палутаратысячным атрадам наёмнікаў і шляхты. На працягу чатырох тыдняў паўстанцы і падаспеўшыя на дапамогу казакі палкоўніка Паддубскага паспяхова адбівалі атакі рэгулярнага войска і шляхецкага апалчэння. Але захашць Бабруйск “малой крывёю” аказалася нерэальна, і на дапамогу Валовічу было паслана войска гетмана Януша Радзівіла, які перад гэтым ўзяў Мазыр. Нягледзячы на значную перавагу, Радзівіл вырашыў не рызыкаваць і заклікаў паўстанцаў скласці зброю ен паабяцаў, што дасць казакам свабодна сыйсці на Украіну. Прапанова была сустрэта смехам і абразамі. Пасля прыбыцця падкраплення з Турава і няўдалага штурму горада камандванне рэгулярнымі войскамі ўзяло горад у аблогу. Невядома, чым скончылася 6 бойка за Бабруйск, калі б у ноч з 21 на 22 лютага 1649 года праваслаўнае духавенства ды заможныя Бабруйчане за абяцанку “захаваць жыццё” не адчынілі б гарадскія брамы.

Гетман паставіў умовы: каб усе жыхары па адным выйшлі за валы, здалі зброю і ключы ад брамаў, а таксама выдалі кіраўнікоў бунту і ўсіх, хто служыў пад казацкай харугвай. Бабруйчане прынялі гэтыя ўмовы і практычна здалі казакоў у рукі Радзівіла.

Радзівіл стрымаў свае слова, загадаўшы не чапаць мірнае насельнітва. Каб спыніць сляпую помсту ды грабяжы з боку шляхты і наёмнікаў, быў нават павешаны, “ў выхаваўчых мэтах” слуга Януша Радзівіла, за тое, што без дазволу ўзяў для сябе насавы платок у уладара дому, дзе квартэраваўся. «Пахолка аднаго за адну хустку, якую быў узяў... загадаў на браме павесіць, хустку пры ім паклаўшы», — адзначыў у мемуарах шляхціч Самуэль Маскевіч. Уся помства была скіравана на казакоў. Уявіць сабе далейшыя падзеі складана, бо відовішча было вельмі жудаснае. Прывяду толькі словы відавочцаў тых падзей. Французекі пісьменнік Шэвалье так распаведае аб смерці паўстанцаў у Бабруйску: “...спрятались в кучу лежачего тамо леса и, предпочитая вольную смерть лучше, нежели каковою грозил их победитель, сожгли в том сами себя”.

Удзельнік захопу Бабруйска Багуслаў Машкевіч у сваім дзённіку піша: “Ва ўсе дні нашага знаходжання ў Бабруйску былі пакараны смерцю вязні іх садзілі на кол і першага Паддубскага”. Маскоускі дьптаматычны ганец дзяк Кунакоў дакладаў свайму цару: "Радзівіл схапіў усіх паўстанцаў ды і мяшчан усіх, катаваў іх - паадсякау рукі у 800 чалавек, адсёк головы у 150 чалавек, на кол пасадзіў больш за 100 чалавек”. Па іншым звесткам 9 чалавек было пасаджана на палю, 40 — засуджана на смерць, у 270 казакоў было загадана адсекчы правую руку, якая трымала зброю. Жудасную расправу над паўстанцамі не прыпынша нават урачыстая працэсія праваслаўнага духавенства з прапановай спыніць забойствы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]