Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_belarusi.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
124.99 Кб
Скачать

5. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян і славянізацыя балтаў

За тысячу гадоў да пачатку нашай эры людзі адкрылі жалеза. Бронзавы век змяніўся жалезным. У жалеза было 2 перавагі перад бронзай: 1. яно было больш цвердым і трывалым, 2. сустракалася амаль паўсюдна. Жалезную руду ў Беларусі здабывалі на берагах рэк, азер, на балотах. З павелічэннем выкарыстання жалезных прылад працы земляробства стала галоўным заняткам плямен, якія насялялі тэрыторыю Беларусі. Пераважала лядная сістэма земляробства, а асноўнай зерневай культурай была пшаніца. Ураджай зжыналі жалезнымі сярпамі, якія не мелі насечак на лязе і былі мала выгнутымі. Выраб жалезных прылад садзейнічаў развіццю хатняга рамясцтва і пабудове жылых і гаспадарчых памяшканняў зрубавай канструкцыі. Паступова адбываліся змены ў грамадскім жыцці насельніцтва Беларусі. Асноўнай гаспадарчай адзінкай стала вялікая патрыярхальная сям’я з 50-80 чалавек. Некалькі такіх сем’яў складалі род. Але ў яго акрамя родзічаў ужо ўваходзіла значная колькасць суседзяў. Паступова фарміравалася суседскародавая абшчына. З выдзяленнем патрыярхальных сем’яў стварылася глеба для ўзнікнення маемаснай і сацыяльнай няроўнасці. З’явіліся багатыя і бедныя сем’і, што сведчыла пра распад родавых адносін і складванне адносін панавання і прыгнечання. Войны з мэтай рабавання накопленных запасаў і захопу людзей сталі звычайнай з’явай. Асноўным тыпам паселішчаў сталі гарадзішчы. Яны абгарождваліся драўлянымі сценамі, умацоўваліся земсянымі валамі, равамі і стромкімі схіламі. Вялікае перасяленне народаў. У IV-VII ст. н. э. назіралася перамяшчэнне плямен. Яно было выклікана колькастным ростам насельніцтва, які адбыўся ў сувязі з усталяваннем аседлага ладу жыцця. Пляменам патрабаваліся новыя тэрыторыі для вядзення гаспадаркі. Але галоўнай прычынай масавай міграцыі плямен лічыцца распад першабытнаабшчынных адносін, калі ствараліся моцныя ваенныя дружыны для заваявання і рабавання чужых зямель. У VI ст. вядучая роля ў міграцыйных працэсах стала належаць славянам. Старажытныя славяне (праславяне) займалі даволі шырокі абшар, які ахопліваў вярхоўі рэк Одэра, Віслы, Днястра, Прыпяці і дасягаў Дняпра і Дзесны. У час Вялікага перасялення народаў праславяне рушылі на поўдзень да Дуная, у Паўночна-Заходняе Прычарнамор’е і ўварваліся ў балканскія правінцыі Візантыйскай імперыі. У VI-VIII стст. Яны подзяліліся на 3 групы: 1. Заходнія (палякі, чэхі, славакі, лужычане) – Цэнтральная Еўропа; 2. Усходнія (рускія, украінцы, беларусы) – Усходняя Еўропа; 3. Паўдневыя (сербы, харваты, балгары, чарнагорцы, македонцы, славенцы) – Поўнач Балканскага паўвострава. Рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Беларусі ў VIII-Х стст. склалася этнічная супольнасці крывічоў-палачан, дрыгавічоў і радзімічаў. Менавіта з іх рассялення пачалася непасрэдна гісторыя Беларусі і беларусаў. Крывічы-палачане занялі абшар паўночнай і паўночна-заходняй часткі сучаснай тэрыторыі Беларусі. Назва “крывічы” паходзіць ад: 1. імя пачынальніка роду Крыва; 2. слова “крэўныя” (блізкія па крыві); 3. імя язычніцкага святара Крыва-Крывейтэ; 4. узгоркавага (“крывога”) характару мясцовасці. А назва “палачане” паходзіць ад назвы ракі Палаты. Архіолагі вылучаюць тры групы крывічоў: полацкіх, смаленскіх і пскоўскіх. Дрыгавічы займалі вялікую тэрыторыю цэнтральнай і паўдневай Беларусі. Назва “дрыгавічы” паходзіць або ад слова “дрыгва”, або ад імя Дрыгавіт. Гэта было адно з найбольш развітых усходнееўрапейскіх плямен, якое сумесна з крывічамі заклала аснову для фарміравання беларускай народнасці. Калі крывічы і дрыгавічы прыйшлі на тэрыторыю Беларусі з поўдня, то радзімічы – з захаду, са старажытнапольскіх зямель. Яны занялі Пасожжа, а назва іх паходзіць ад імя Радзім. Ен, па сведчанні аўтара “Аповесці мінулых гадоў” узначальваў гэтае племя. Вядома, што да прыходу ўсходніх славян большую частку тэрыторыі Беларусі займалі плямены балтаў. Такім чынам у выніку рассялення ўсходнееўрапейскіх плямен на тэрыторыі Беларусі ўзніклі этнічныя, або культурныя, супольнасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, якія праіснавалі да сярэдзіны XII ст. Менавіта яны стварылі першую дзяржаўнасць (цывілізацыю) і ўдзельнічалі ў фарміраванні Русі.

6. Фарміраванне феадальных адносін і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у IX – XIII У 11ст. на беларyсi стала распyсюджвацца хрысцiянства, што дало магчымасць распаyсюдзiць пiсьменнасць i дойлiцтва. Звесткi аб пiсьме славян адносяцца да канца 10 - пачаткy 11 ст., yводзiлася кiрылаyская азбyка. У бiблiятэцы пры Полацкай Сафii захоyвалiся кнiгi напiсаныя на кiрылiцы. У Беларyсi знойдзен грэбень з дрэва, на якiм паслядоyна размешчаны славянскiя лiтары ад "А" да "Я"(13ст.), ен выконваy ролю "бyквара". Пiсменнасць y старажытных гарадах ведалi не толькi прадстаyнiкi дyхавенства i знацi, але i простыя гараджане. Ёсць звесткi ад iснаваннi Полацкага летапiсy. Рyкапiсных царкоyных кнiг 12-13 ст. таксама захавалася няшмат.Вядомы тyраyскiя i полацкiя евангеллi таго часy. Кнiгi пiсалi на пергаменце.Рyкапiс складалi y сшыткi, вокладкамi слyжылi дзве дошкi. Бyдавалiся цэрквы : Полацкая Сафiя - сем кyпалоy, y нyтры фрэскi. У Пятнiцкай царкве змешчана фрэска князёy Барыса i Глеба. Каменныя цэрквы yзведзены y Вiцебскy, Наваградкy, Гародне, Тyраве. У Камянцы y 13ст. была пабyдавана абарончая вежа.Шэдэyрам старажытнага мастацтва з`яyляецца крыж Ефрасiннi Полацкай, зроблены майстрам Богшай. Памер крыжа 51 см. y даyжыню,таyшчыня 1,5 см.Да паверхнi прымацаваны залатыя пласцiны, а з бакоy - срэбраныя. На пласцiнах змешчаны выявы святых, выканнаныя рознакаляровымi эмалямi.

7. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Кіеўская Русь. Да сяр. IX ст. на ўсей тэрыт., заселенай усх. славянамi, пачалi фармiравацца раннефеад. княствы. У кан. IX ст. тут узнiкла палiт. ўтварэнне – Старажытнаруская дзярж. (Кiеў. Русь) з цэнтрам у Кiеве. Землi крыв., дрыгав., радзiм. увайшлi ў склад Старажытнарус. дзярж.. Кiеў. Русь з`яўлялася раннефеад. дзярж-й, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзярж. ўваходзiлi асобныя землi на чале са сваiмi князямi. Мясц. князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасцi ад вял. кiеўс. князя. Яны павiнны былi з`яўляцца з дружынай па патрабаваннi вял. князя з мэтай ажыццяўл. ваенных паходаў. Падуладнае мясц. князям нас. плацiла данiну вял. князю кiеўскаму. У той жа час мясц. князi карысталiся амаль неабмежав. уладай у сваiх княствах. На тэрыт. Бел. склалася два раннефеад. княствы – Полацкае i Тураўскае, якiя ўвах. ў склад Старажытнарус. дзяржавы. Полацкае княс. утвар. у ІХ-Х ст. і займала 1\3 част. Бел.. Праходж-е вял. гандл. шляху у Зах. Еур. праз яго тэрыт. стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканом., перш за ўсе гандлю, а такс. абумовiла знач. княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. Заканад. улада належала вечу (нар. сходу). Яно запрашала князя на княжанне, выдавала законы. Улада веча распаусюджв. і на горад, і на воласць, і на весі. Веча праіснавала да ХV ст. (да магдэб. права у 1488). Выканаучая улада належала князю. У Полац. iснавала мясц. княжацкая дынастыя. Полац. князi iмкнулiся праводзiць незал. ад Кiева палiтыку. Князі займаліся адміністрац. і вайсковай справамі, вяршылі суд, аховалі гандлевыя шляхі. Высокае грам. становішча займау епіскп. Ад яго імя і князя пісаліся дагаворы, якія заключала веча. У пач. XII ст. Полац. княства ўступiла ў перыяд феад. раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княс-ў: Полацкае, Мiнскае, Вiцеб., Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш. Другое раннефеад. кн-ва на Бел. – Тураўскае – утвар-ся ў кан. IX ст. Тур. княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняскiх уладанняў. У др. пал. XII ст. тут усталявалася самаст. княская дынастыя, аднак ужо ў кан. XII – пач. XIII ст. на тэрыт. тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феад. княстваў: Тур-е, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае. Т.ч. Полацкае, як і Тураускае княства, мела усе атрыбуты дзярж. улады – заканадауч., выканаучую, судовую. Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі манархіямі на тэрыт. Бел.. Але іх нельга лічыць першымі бел. дзярж.-манархіямі, бо Бел. і бел. этнасу яшчэ у ІХ-ХІ ст. не было.

8. Полацкае і Тураўскае княствы ў ІХ – ХІ ст., іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. На тэрыторыi Беларусi склалася два раннефеадальныя княствы – Полацкае i Тураўскае, якiя ўваходзiлi ў склад Старажытнаруская дзяржавы. Геаграфiчнае становiшча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканомiкi, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэнне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. У Полацку iснавала мясцовая княжацкая дынастыя. Полацкiя князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступiла ў перыяд феадальная раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мiнскае, Вiцебскае, Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш. Другое раннефеадальнае княства на Беларусi – Тураўскае – утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняскiх уладанняў. У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII – пачатку XIII ст. на тэрыторыi тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феадальных княстваў: Тураўскае, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае. У пачатку XIII ст. пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапiлi вусце ракi Дзвiны i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямен i Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усхода на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэннi захопнiкамi Брэста i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]