Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_belarusi.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
124.99 Кб
Скачать

9. Феадальная раздробленасць. Месца і роля беларускіх зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў (канец хіі – пачатак хііі ст.).

У пачатку ХІІ ст. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) распалася на асобныя княствы. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў.

Чаму распалася Старажытнаруская дзяржава? Таму ёсць некалькі прычын. Першая з іх звязана з далейшым развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Гэта рабіла ў новых умовах непатрэбнай адзіную дзяржаву, якая недастаткова ўлічвала асаблівасці княстваў і не стымулявала іх сацыяльна-эканамічнае развіццё. Другая прычына звязана з наяўнасцю крэпасцей і войск ў мясцовых феадалаў, ростам іх ваеннай магутнасці, што стварала ілюзію магчымасці самастойна абараняць сваю тэрыторыю ад знешніх ворагаў і падаўляць выступленні залежных сялян. І трэцяе, рост эканамічнай і ваеннай магутнасці мясцовых феадалаў нараджаў у іх асяроддзі сепаратысцкія настроі, імкненне да незалежнасці ад вялікага кіеўскага князя і поўнага самастойнага княжання.

Насельніцтва беларускіх зямель не было сацыяльна аднародным. На адным полюсе феадальнага грамадства стаялі самыя багатыя і ўплывовыя людзі – князі і баяры. Эканамічную аснову іх панавання і багацця складала ўласнасць на зямлю. Існавалі розныя формы феадальнага землеўладання: вотчыннае – валоданне зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, раздзелу яе і перадачы ў спадчыну; памеснае – перадача зямлі ў часовае ўладанне за службу без права спадчыны; царкоўнае і манастырскае – знаходжанне зямель ва ўласнасці царквы і манастыроў.

Клас феадалаў меў іерархію. На вяршыні піраміды знаходзіўся вялікі князь, ніжэй – князі-кіраўнікі асобных зямель, княстваў (“отчын”), яшчэ ніжэй – феадалы-уладальнікі вялікіх і малых памесцяў (баяры, дваране). Дробныя феадалы ішлі на службу да багацейшых і знатных, станавіліся іх васаламі і карысталіся іх заступніцтвам.

Большую частку насельніцтва складалі сяляне. Сярод іх крыніцы называюць смердаў (найбольш шматлікая група феадальна залежных сялян), закупаў (часова несвабодныя людзі, якія трапілі ў даўгавую залежнасць за ўзятую пазыку (купу), халопаў і рабоў (асабіста несвабоднае насельніцтва). Вядомы таксама радовічы – сяляне, звязаныя з феадалам нейкімі абавязацельствамі (“радам”, адсюль словы “радзіцца”, “дамаўляцца”), ізгоі – сяляне, якія выйшлі з абшчыны, знаходзіліся на службе ў феадалаў і поўнасцю залежалі ад іх волі.

Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў

У канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі стала пагражаць сур’ёзная небяспека. У Прыбалтыцы з’явіліся першыя каталіцкія месіянеры, услед за якімі пачалі прыбываць атрады крыжакоў. У вусці Заходняй Дзвіны ў 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу, якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў землі балтаў. Неўзабаве датчане напалі на эстонскае ўзбярэжжа, разбурылі старажытную крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі сваю – Рэвель (1209).

З канца ХІ ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захапіць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім – ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам – вандроўнікам). У канцы ХІІ ст. стварыўся трэці ордэн – Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію.

У 30 – 40-я гг. ХІІІ ст. Русь перажыла самыя трагічныя падзеі ў сваёй гісторыі. Полчышчы татара-манголаў абрынуліся на яе землі. У 1223 г. на р. Калцы (цяпер Кальчык, прыток р. Кальміус у Данецкай вобласці) сышліся на першую бітву татара-манголы і аб’яднаныя сілы рускіх і полаўцаў.

Трынаццаць гадоў спатрэбілася захопнікам для пыдрыхтоўкі іх нашэсця на Еўропу. З 1236 па 1240 г. татара-манголы з мячом і агнём прайшлі праз землі Паўночна-Усходняй Русі, разбурылі Разань, Маскву, Уладзімір, Суздаль і іншыя гарады. Яны рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. Гераічна абараняўся Смаленск, які прымусіў заваёўнікаў павярнуць на поўдзень. Татара-манголы як саранча прайшлі праз землі Паўднёвай Русі, захапілі і фактычна знішчылі Кіеў – “маці гарадоў рускіх”, валынскія і галіцкія гарады.

Расколатая на княствы і ўдзелы, якія часта ваявалі паміж сабой, Русь не змагла аб’яднаць сілы і даць арганізаваны адпор чужынцым. Калі б аб’ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабраліся б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна разбіла б ворага. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Амаль бесперапынна ваявалі між сабой князі валынскія і чарнігаўскія, суздальскія і смаленскія, полацкія і мінскія; не сціхалі заўзятыя сваркі князёў з баярамі Вялікага Ноўгарада і Пскова.

Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў на захад. Яны не абкладаліся данінай і не ведалі ардынскіх нукераў (дружыннікі мангольскай феадальнай знаці ў ХІІ – ХІІІ стст.) і баскакаў (прадстаўнікі мангольскага хана ў заваяваных землях Русі ў ХІІІ – ХІV стст., якія ажыццяўлялі кантроль за мясцовымі ўладамі). Праўда, летапісы адзначаюць разбурэнне войскамі Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляюць, што некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай.

10. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга Сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi. Даследчыкi мяркуюць, што ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. У 988 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр пачаў хрышчэнне Русi. Услед за Кiевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтраў – Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая, падлягалi забыццю iмёны старых божастваў, месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй. З прыняццем хрысцiянства разумовы, духоўны, рэлiгiйны стан грамадства зазнаў iстотныя змены. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку ўзнiкаюць манастыры. Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усходне-славянскiх народаў. Аднак пры ўсей агульнасцi культуры Старажытная Русi на тэрыторыi сучасная Беларусi яна мела сваю спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася ў матэрыяльная i духоўнай культуры Полацкай зямлi. У IX—XIII стст. у Полацку развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджвалiся рамествы. Полацк уплываў на гаспадарчае i культурнае развiццё суседнiх неславянскiх народаў. З прыняццем хрысцiянства ў архiтэкрутры Беларусi пачынаецца ўзвядзенне манументальных культавых пабудоў. У сярэдзiне XI ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор. У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавеншчанская царква, у Больчыцах – 4 мураваныя саборы, у Полацку – Спаскi сабор. Помнiкам манументальнай архiтэктуры Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў XII ст. На Беларусi развiвалася пiсьменства. Разам з перакладнымi лiтаратурнымi творамi тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Маюцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клiмента Смаляцiча, Кiрылу Тураўскага, Ефрасiнню Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Кiрыла Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Прамовы Кiрылы Тураўскага ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефрасiння Полацкая паходзiла з сям`i полацкiх князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефрасiння, хутка стаў буйным культурным i рэлiгiйным цэнтрам. Аб высокiм узроўнi прыкладнога мастацтва сведчыць крыж, якi заказала Ефрасiння таленавiтаму мясцоваму майстру Лазару Богшы.

11. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння ВКЛ. Роля усходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва. Для заходнiх зямель Русi XII—XIII стст. былi перыядам для феадальнай раздробленасцi. Паступова фармiруюцца фактары, якiя падштурхоўвалi заходнерускiя княствы да аб`яднання кансалiдацыi, утварэння адзiнай царквы. Тэндэнцыя да аб`яднання старажытных рускiх зямель была ўсеагульнай. Але раней яна пачала дзейнiчаць менавiта на заходнiх землях (па прычыне iх размяшчэння па гандлёвых шляхах; тут не было мангола-татарскага iга; на заходнiя землi ў большай ступенi ўплываў знешнепалiтычны фактар у выглядзе двайной пагрозы з боку крыжакоў i мангола-татараў), але самая важная прычына аб`яднанай тэндэнцыi на Русi – унутрыпалiтiычная – у XIII ст. пачаўся новы этап iнтэнсiўнага развiцця феадальных адносiн, а гэта непазбежна вяло да абвастрэння класавай барацьбы, што ў феадальным грамадстве заўседы з`яўлялася фактарам аб`яднальных працэсаў. Такiм чынам, сукупнасць унутраных i знешнiх фактараў адрадзiла iмкненне заходнерускiх княстваў да кансалiдацыi (з яго фактычна былi выключаны Паўночна-Усходнiя i Паўдневыя землi Русi). А аб`яднанай сiлай заходнерускiх княстваў выступiла ўлада вялiкiх князеў лiтоўскiх. У першай палове XIII ст. пачынае стварацца цэнтралiзаваная раннефеадальная Лiтоўская дзяржава з моцнай вялiкакняскай уладай. Яе ўзнiкненне звязана з iмем лiтоўскага князя Мiндоўга, якi шляхам крывавай барацьбы аб`яднаў большасць лiтоўскiх княстваў. Працэс аб`яднання ў ВКЛ быў працяглы i складаны. Ёе адбываўвся больш за стагоддзе – з другой чвэрцi XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. шляхамi: на аснове пагадненняў мiж лiтоўскiмi i славянскiмi князямi; дынастычных шлюбаў; пры дапамозе ваеннай сiлы. Першымi ў склад ВКЛ трапляюць землi Верхняга Панямоння, Чорная Русь, цi Новагародчына (Новагародак быў першай сталiцай ВКЛ). Полацк апынуўся ў складзе ВКЛ у 1307 г., Вiцебск – у 1320, Турава-Пiнскiя землi – у пачатку XV ст. Асаблiва паспяхова аб`яднальны працэс iшоў пры Гедымiне (1316—1341). Iм была перанесена на ўсе ВКЛ Стараруская мадэль дзяржаўнага кiравання. Рускi ўплыў адлюстроўваўся i на характары вайсковай справы. Старабеларуская мова стала мовай дзяржаўных дакументаў (лiтоўцы пакуль не мелi сваей пiсьменнасцi). ВКЛ – гэта полiэтнiчная дзяржава чатырох асноўных народаў – беларускага, рускага, украiнскага i лiтоўскага, дзе славяне займалi прыкладна 11/12 тэрыторыi i складалi каля 80 % насельнiцтва.

12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў ХІУ – ХУІ ст. К сярэдзіне ХVІ ст.у ВКЛ быў завершаны працэс фарміравання адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання. Да гэтага часу ў ВКЛ сфарміраваліся чатыры саслоўі: феадалаў, духавенства, мяшчанства і сялянства. Феадалы (свецкія і духоўныя) і феадальна залежныя сяляне складалі асноўныя класы феадальнага грамадства. Клас феадалаў меў сваю ўнутраную градацыю. На вяршыні іерарахічнай лесвіцы стаяў уладар дзяржавы – вялікі князь (гаспадар), які лічыўся вярхоўным землеўладальнікам у краіне, а таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні (гаспадарскі дамен). На прыступку ніжэй на іерарахічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы, так званыя магнаты – князі і паны, якія валодалі зямлёй на правах вотчыны (спадчыннага трымання). Далей ішлі баяры (сярэднія і дробныя феадалы), якія складалі самую шматлікую групу сярод пануючага класа. З пачатку ХV ст. на іх пачала распаўсюджвацца паланізаваная назва “шляхта”, якая паступова выцесніла першапачатковую. Яны валодалі зямлёй умоўна (пры ўмове нясення вайсковай службы на карысць вялікага князя або буйных феадалаў). Да шляхты адносілася таксама не толькі не толькі феадалы, а і свабодныя людзі, якія валодалі невялікімі зямельнымі надзеламі, арандавалі зямлю ў буйных феадалаў ці знаходзіліся ў іх на службе ў якасці ляснічых, канюшых і г.д. Пануючы стан саслоўя феадалаў быў замацаваны законам. Так, у першы сістэматызаваны агульнадзяржаўны збор законаў феадальнага права Статут ВКЛ 1529 г., які меў другую (1566 г.) і трэцюю (1588 г.) рэдакцыі. Роля розных груп феадалаў у палітычным жыцці не заставалася нязменнай. З развіццём палітычных працэсаў адбывалася пэўная эвалюцыя, якая прыводзіла да ўзвышэння новых груп зямельных уласнікаў за кошт страты прэстыжу папярэдніх. Паступова шляхта ўзвысілася палітычна. У канцы ХV – першай палове ХVІ ст. шляхта была ўраўняна ў правах з магнатамі. Усё саслоўе землеўладальнікаў стала называцца шляхтай. Шляхецкае званне стала спадчынным. Такім чынам, паступова складваўся палітычны лад ВКЛ як феадальнай манархіі, якая мела шэраг асаблівасцей у параўнанні з суседняй Маскоўскай дзяржавай. Скасаванне абласных княжанняў тут не суправаджалася пераносам функцый кіравання імі ў цэнтр, як гэта адбывалася ў Вялікім княстве Маскоўскім. У руках вялікага князя літоўскага не канцэнтравалася шмат штодзённай працы, як у маскоўскага ўладара і яго думы. Таму ў ВКЛ не стваралася амаль ніякіх цэнтралізаваных устаноў. Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі Такім чынам, у ХІV – ХVІ стст. у ВКЛ склалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі. Прадстаўнічыя ўстановы сур’ёзна абмяжоўвалі ўладу вялікага князя, спрыялі замацаванню федэратыўных асноў дзяржавы. Тым самым ВКЛ сваім палітычным ладам значна адрознівалася ад Маскоўскага княства, дзе к канцу ХV ст. склалася жорстка цэнтралізаваная дзяржава з манапольнай , абсалютнай уладай вялікага князя. У ХІV – ХVІ стст. развіваўся ўнутраны і знешні гандаль на беларускіх землях. Таргі і кірмашы сталі атрыбутам гаспадарчай дзейнасці гарадоў і мястэчак. Таргі, як правіла, наладжваліся 1 – 2 разы на тыдзень. Кірмашы існавалі толькі ў буйных гарадах і ладзіліся раз у год. На знешні рынак Беларусь пастаўляла жыта, сала, лес, паташ, футра, скуры, вырабы рамеснікаў. Імпартавалася жалеза, медзь, волава, свінец, металічныя вырабы, фламандскае і англійскае сукно, галандскае палатно, віно, соль, селядцы, прадметы раскошы. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Ішоў працэс іх асабістага запрыгоньвання. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Узрастала іх роля ў эканоміцы Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]