Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_belarusi.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
124.99 Кб
Скачать

43. Духоўнае і культурнае жыццё ў бсср у 1920-я гады.

Ліквідацыя непісьменнасці дарослага насельніцтва і ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей. У БССР у 20-я гг. Праводзілася беларусізацыя – палітыка, накіраваная на развіцце беларускай мовы і культуры, павышэнне ролі асоб карэннай нацыянальнасці ў грамадска-палітычным жыцці. Цэнтральнае месца займала праблема мовы. На тэрыторыі БССР прызнаваліся раўнапраўнымі дзяржаўнымі мовамі беларуская, руская, яўрэйская і польская. Законы БССР друкаваліся на гэтых чатырох мовах. Беларуская мова ўводзілася ва ўсіх навучальных і выхаваўчых установах, укаранялася ў службовае справаводства. Задачы гаспадарчага і культурнага будаўніцтва, падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў патрабавалі ўсеагульнай пісьменасці. У Беларусі была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці. У гарадах і весках арганізаваліся і працавалі школы і пункты па ліквідацыі непісьменнасці, школы рабочай моладзі, групы індывідуальнага навучання дарослых. У 1926 г. у БССР аформілася таварыства “Прэч непісьменнасць”. Па ініцыятыве камсамола праводзіліся месячнікі “За пісьменнасць”, а таксама культпаход і культэстафета, у ходзе якіх разам з іншым ажыцяўлялася і ліквідацыя непісьменнасці. Пры гарадскіх і сельскіх Саветах былі створаны группы садзейнічання ліквідацыі непісьменнасці, праходзілі грамадскія агляды школ і пунктаў па ліквідацыі непісьменнасці. У ліквідацыі непісьменнасці прымалі ўдзел калектывы фабрык і заводаў, калгасаў і саўгасаў, арганізацый і ўстаноў, настаўнікі, студэнты, школьнікі, усе пісьменныя людзі. У выніку пісьменнае насельніцтва БССР ва ўзросце 9 гадоў і старэй (без заходніх абласцей) павялічылася з 53% у 1926 г. да амаль 79% у 1939 г. Адной з цэнтральных праблем культурнага будаўніцтва з’яўлялася ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага навучэння дзяцей. У 1926 г. ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову “Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання”. У адпаведнасці з гэтай пастановай праводзіліся растлумачальная работа сярод насельніцтва, перапіс дзяцей школьнага ўзросту, будаўніцтва і рамонт школьных будынкаў і абсталявання, нарыхтоўка паліва, добраўпарадкаванне школьных двароў, забеспячэнне дзяцей адзеннем і абуткам, падручнікамі і школьна-пісьмовымі прыладамі. Арганізоўваліся таксама гарачае харчаванне і падвоз дзяцей у школу з далекіх весак, праходзілі камсамольскія суботнікі на карысць школы.

Прафесійная адукацыя. Станаўленне і развіцце вышэйшай школы. Падрыхтоўка кадраў спецыялістаў ажыццяўлялася ў ВНУ, якія ствараліся ў гады савецкай улады. 30 кастрычніка 1921 г. адбылося адкрыцце Бел. дзяржаўнага універсітэта. У 1925 г. у выніку зліцця Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і Мінсткга інстытута сельсткай і лясной гаспадаркі была створана ў Горках Бел. дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі. Усяго ў канцы другой пяцігодкі ў 23 ВНУ БССР вучылася каля 15 тыс. Студэнтаў. Акрамя таго, завочным навучаннем было ахоплена больш 20 тыс. чалавек. За гады сацыялістычнага будаўніцтва ў БССР было падрыхтавана больш за 40 тыс. спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі. Сярод іх – настаўнікі, урачы, інжынеры, эканамісты, аграномы, юрысты, прадстаўнікі іншых прафесій. Беларуская навука. 20-я гг. Сталі часам нараджэння беларускай навукі. У 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры. У 1929 г. ен быў рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмію навук. Вучоныя займаліся пошукам карысных выкапняў, гідраэнергічных рэсурсаў, даследваннем праблем арганічнай і неарганічнай хіміі, павышэння ўраджайнасці. Распрацоўваліся важныя пытанні гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, філасофіі і эканомікі. Літаратура і тэатр. Бурнае развіцце беларускай савецкай літаратуры пачалося ў 20-я гг. На ўсю моц загучаў голас старэйшых беларускіх пісьменнікаў – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі. У сваіх творах яны адлюстроўвалі жыцце, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцый Беларусі, будаўніцтва сацыяльнага грамадства, думы народа і яго імкненне да новага жыцця. У 20-30 гг. Разгарнулася творчасць многіх іншых пісьменнікаў і паэтаў: Міхася Чарота, Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага, Міхася Лынькова, Пятра Глебкі, Пятруся Броўкі, Аркадзя Куляшова. Беларускія пісьменнікі і паэты горача віталі Кастрычніцкую рэвалюцыю, перадавалі ў сваіх творах яе пафас і драматызм, адлюстроўвалі падзеі грамадзянскай вайны, натхнена апявалі нараджэнне новага грамадства. Важную ролю ў станаўленні беларускага тэатральнага мастацтва адыграў Першы Беларускі дзяржаўны тэатр, які быў адкрыты ў Мінску ў верасні 1920 г. У 1924 г. у Магілеве была пастаўлена першая беларуская савецкая опера М. Чуркіна “Вызваленне працы”. Жывапіс, архітэктура, скульптура. Аб поспеху беларускага жывапісу сведчаць творы, якія з’явіліся яшчэ ў 20-я гг. Сярод іх карціны В. Волкава “Партызаны”, М. Філіповіча “Бітва на Нямізе”, “Паўстанне К. Каліноўскага”, пейзажы У. Кудрэвіча “Над Свіслаччу”, “На сажы”. Выдатнымі архітэктурнымі збудаваннямі 20-30-х гг. з’явіліся Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, будынкі Акадэміі навук, Тэатра оперы і балета.м

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]