Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_belarusi.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
124.99 Кб
Скачать

51. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця бсср у сярэдзіне 50 – сярэдзіне 80-х гг. Хх ст.

У першай палове 50-х гг. у СССР была зроблена першая спроба рэфармiравання эканомiкi. Пачаткамi гэтага сталi пастановы КПСС урада СССР, прынятыя ў 1953—1965 гг. Па сваей сутнасцi яны адпавядалi навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi, якая разгарнулася ў свеце, i вызначалi пераход да пашырэння тэхнiчнага прагрэсу ў вытворчасцi. У рэспублiцы абнаўлялiся асноўныя вытворчыя фонды, удасканальвалася тэхнiчнае аснашчэнне, старая тэхнiка замянялася новай, устанаўлiвалася мадэрнiзiраванае абсталяванне. Былi ўведзены ў строй новыя буйнейшыя прадпрыемствы: Беларускi аўтазавод у Жодзiне, палiграфiчны камбiнат i завод аўтаматычных лiнiй у Мiнску i iнш., а ўсяго за 1956—1960 гг. – 157 буйнейшых прадпрыемтсваў. Удзельная вага прамысловасцi ў валавым грамадскiм прадукце рэспублiкi ў 60 г. дасягнула 52 %. Рэспублiка з аграрна-iндустрыяльнай ператварылася ў iндустрыяльную. У сярэдзiне 60-х гг. была зроблена спроба правядзення ў СССР эканамiчнай рэформы. Намячалася ажыццявiць меры па паляпшэнню кiравання прамысловасцю, удасканаленнi планавання i ўмацаваннi эканамiчнага стымулявання прамысловай вытворчасцi, якое павялiчвае значнасць дзяржразлiковых стымулаў i некалькi пашыралi правы прадпрыемстваў (змяненнi адбылiся i ў сельскай гаспадарцы). У БССР рэформа прывяла да некаторага паляпшэння працы прамысловых i сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Аднак рэформа не была паслядоўнай i паступова прыпынiлася. Трэба падкрэслiць, што ў 50—80-я гг. на Беларусi адбылося станаўленне i развiцце буйной хiмiчнай i горнахiмiчная прамысловасцi («Беларуськалiй», Гродзенскi i Полацкi хiмiчныя камбiнаты i iнш.). Гэта час бурнага развiцця радыетэхнiчнай i радыеэлектроннай прамысловасцi, прадпрыемстваў абарончага комплексу. У поспехi СССР у асваеннi космасу значны ўклад унеслi вучоныя, iнжынеры, тэхнiкi, працоўныя Беларусi. Сярод касманаўтаў есць i ўраджэнцы Беларусi: П.Клiмук i ў.Каваленак. У сельскай гаспадарцы значныя зрухi адбылiся ў канцы 50-х гг.: вытворчасць мяса i малака да 1960 г. у параўнаннi да 1953 г. павялiчылася на 70 %, валавы збор збожжа – на 36 %. I хоця iснавалi пэўныя праблемы ў развiццi калгасаў i саўгасаў да сярэдзiны 80-х гадоў у маштабах СССР сельская гаспадарка беларусi выглядала нядрэнна: пры 1,7 % агульнай плошчы сельскагаспадарчых угодзяў i 2,7 % горнай зямлi выраблялася 5,7—5,8 % аб`ему мяса, 15—16 % бульбы, 1/4 льнопрадукцыi. I хоця ў 70-я – першай палове 80-х гг. у рэспублiцы вялося iнтэнсiўнае капiтальнае будаўнiцтва, нарошчвалiся вытворчыя магутнасцi, у эканамiчным развiццi нашай рэспублiкi (як i ўсей краiны) сталi вiдавочнымi негатыўныя з`явы: знiжэнне тэмпаў эканамiчнага росту, не адбылося рашучага зруху iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi, не ўдалося забяспечыць выхад гаспадаркi на якасна новы навукова-тэхнiчны i арганiзацыйна-эканамiчны ўзровень i г.д.

52. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у сярэдзіне 50- сярэдзіне 80-х гг. ХХ ст. Ва умовах панавання у краiне сталiнскага таталiтарнага рэжыму грамадска-палiтычнае жыцце у республiцы вызначалася гэтым рэжымам.Пасля XX з'езда партыi,якiя асудзiлi культ асобы Сталiна,наступiла так званая "хрушчоуская адлiга",спынены арышты,людзi сталi бльш свабодна ваказваць свае думкi.Але далей некаторага паслаблення кантролю зверху справа не пайшла,таталiтарная сутнасць засталася непахiснай.Пасля 1964г. калi да улады прыйшоу Брэжнеу,"адлiга" у грамадскiм жыццi стала прызнавацца непатрэбнай раскошай.Узмацнiлiся ганеннi па палiтычных матывах.Партыя,якая захавала уладу,атрыманую з рук Сталiна,уступаць яе нiкому не збiралася. Саветы,прафсаюзы,камсамолы толькi на словах абараннялi iнтарэсы народа. Адбылiся змены у сацыяльнай структуры грамадства-рост гарадскога i скарачэнне сельскага насельнiцтва.Усе больш прывелей атрымлiвала вярхушка грамадства за кошт астатнiх катэгорый насельнiцтва.Жыццевы узровень насельнiцтва,асаблiва у 70-80-я г.,стау знiжацца,стала скарачацца таварная маса.Пагаршалася харчовае забеспячэнне,знiкалi з вытворчасцi i гандлю танныя авары штодзеннага попыту.З сярэдзiны 80-х г. рэспублiка,як i уся краiна,пачала упаузаць у паласу глыбокага эканамiчнага крызiсу, якi праявiуся у першую чаргу у крызiсе забяспячэння насельнiцтва харчовымi i прамысловымi таварамi,расстройства сферы абслугоування,узмацнення пазiцii ценявой экономiкi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]