Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belorussky_yazyk.docx
Скачиваний:
31
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
82.39 Кб
Скачать

Аднасастаўныя сказы Няпоўныя сказы

Простыя сказы, структурная схема якіх арганізавана адным галоўным членам, які займае абсалютна незалежную пазіцыю. Прыпадабняецца, але не атаясамліваецца з дзейнікам або выказнікам двухсастаўнага сказа. Адсутнасть другога галоўнага члена – канструктыўная асаблівасць, а не паказчык яго непаўнаты.

Прыметы:

  1. Толькі 1 галоўны член

  2. Здольнасць выражаць прадыкатыўнасць, часавыя і мадальныя значэнні

  3. Магчымасць актуалізаваць дзеянне, стан, прадмет ці прымету

  4. Магчымасць мець даданыя члены сказа

Аднасастаўныя сказы

Дзеяслоўныя/дзеяслоўна-адвербіяльныя:

Асабовыя: пэўна-асабовыя; абагульнена-асабовыя; няпэўна-асабовыя

Неасабовыя: безасабовыя; інфінітыўныя

Іменныя/субстантыўныя:

Намінатыўныя, назыўныя, вакатыўныя, генітыўныя, канструкцыі з “назоўным уяўленнем”.

Пэўна-асабовыя

Аднасастаўныя сказы, у якіх галоўны член абазначае дзеянне канкрэтнай асобы

Дзеяслоў (1-2 асобы) адзіночнага (ці множнага) ліку, цяперашняга (ці будучага) часу абвеснага ладу.

Шлю падзяку сябрам. Уявіце на момант работу шахцераў.

Загадны лад: пайшлі, хлопцы; схадзіў бы, сынку, па каня.

Абагульнена-асабовыя

З развітай структурай, у якіх галоўны член абазначае дзеянне, што ў аднолькавай меры адносіцца да ўсякай асобы (=ты, вы, кожны, усякі). Характар аксіемы. Нельга рабіць такія сказы без развітай структуры.

Шыла ў мяшку не схаваеш; не шукай ветру ў полі. Цяперашні ці будучы час, другая асоба.

Няпэўна-асабовыя сказы

Галоўны член сказа абазначае дзеянне няпэўнай асобы, утваральнік застаецца неабазначаным. Уночы чулі крык з мора. У дзверы пазванілі. У весцы будуюць новую школу.

Безасабовыя

Галоўныя члены абазначаюць дзеянне безадносна да асобы. Развітыя і неразвітыя.

Другі галоўны член у іх не толькі не абазначаны, але нават і не падразумяваецца.

На вуліцы пахне пылам. У валасы наўтыкана кветак. Мне стала холадна. У паветры душна.

Інфінітыўныя сказы

Галоўны член выражаны незалежным інфінітывам. Есць розныя тыпы інфінітыўных сказаў.

Ад безасабовых адрозніваюцца:

  1. Складам прэдыкатыўнай асновы

  2. Значэннем названага дзеяння

  3. Выражэннем мадальных значэнняў

Нельга апынуцца ў бядзе. - безасабовы

Не апынуцца б у бядзе. - інфінітыўны (таму што пажаданне)

У безасабовых – незалежнае дзеянне; у інфінітыўных – пажаданае, неабходнае дзеянне. Паводле мадальных значэнняў – да іх тыпаў.

Намінатыўныя сказы

Пры дапамозе галоўнага члена сцвярджаецца наяўнасць прадмета ці з’явы. Не валодаюць мадальнымі мадыфікацыямі. Канстатуючая інтанацыя. Толькі ў цяперашнім часе. Развітыя і неразвітыя.

Апісальныя/быційныя (стол, падлога, экран), указальныя (вось ен), эмацыянальна-ацэначныя (ну і сад, што за хлопец), пабуджальна-пажадальныя (пад’ем!, увага!).

Трэба звяртаць увагу на актуальнае чляненне.

Назыўныя

Служаць назвамі кніг, часопісаў, газет, устаноў, прадпрыемстваў.

Граматычна аформлены як цэласная адзінка; выражаюць пэўны змест, канстатуючая інтанацыя.

Вакатыўныя – аднасастаўныя сказы, якія складаюцца з галоўнага члена, выражанага N1 ці Pron1, афармляюцца асобнай інтанацыяй і ускладняюцца выражэнне пачуцця гаворачага.

Пабуджальныя і эмацыянальна-ацэначныя

Генітыўныя – адзіны член якіх выражаны N2 (назоўнік у родным склоне). Не перадаюць значэнне на якасць, характарызуюць паводле колькасці альбо меры. “Колькі ж там было гарэлкі!”

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]