Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belorussky_yazyk.docx
Скачиваний:
31
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
82.39 Кб
Скачать

Выклічнікі

Нязменныя словы, якія выражаюць розныя пачуцці і валявыя пабуджэнні гаворачай асобы:

  • Не маюць прадметнага (намінатыўнага) значэння (таму і не з’яляецца самастойнай)

  • Маюць усвядомлены калектывам сэнсавы змест

  • Могуць мець самастойнае інтанацыйнае афармленне

  • Марфемна непадзельныя

Сінтаксічна-незалежныя:

  • Ізаляваная пазіцыя ў сказе

  • Не ўступаюць у сувязь з іншымі словамі

  • Не з’яўляюцца членамі сказа

Не выклічнікі: рэфлекторныя гукі і выгукі = факты першай сігнальнай сістэмы.

Эмацыянальныя:

  • Радасныя пачуцці або станоўчыя адносіны

  • Адмоўныя адносіны

  • Здзіўленне, недаўменне, сумненне, спалох+эмацыянальная ацэнка стану

  • Этыкетныя (моўнага этыкету): добры дзень, дзякуй, дапабачэння.

Імператыўныя:

  • Звярнуць увагу

  • Патрабаванне чагосьці

  • Загад

  • Выгукі

  • Заспакойваюць ці заказыхваюць (баю-бай)

  • Уздзейнічаць на паводзіны жывел (кіс-кіс, фас)

Мадальныя словы

Семантыка-граматычная катэгорыя.

З іх дапамогай перадаецца мадальная ацэнка аб’ектыўнай рэчаіснасці.

Мадальныя словы – спецыяльныя словы для выражэння мадальнасці:

  • Не маюць катэгарыяльнага значэння

  • Не выконваюць намінатыўную функцыю

  • Не надаюць сэнсавых адценняў

  • Не ўступаюць у сувязі з іншымі словамі ў сказе

  • Не з’яўляюцца членамі сказа.

Разрады:

  1. выражаюць ступень ўпэўненасці ў рэальнасці таго, аб чым гаворыцца ў выказванні

  2. значэнне няўпэўненасці, меркавання, дапушчэння, не/магчымасці таго, аб чым гаворыцца.

Спалучэнні слоў: на самой справе, можа быць, само сабой зразумела.

Невытворныя і вытворныя.

Гукаперайманні

Гукі ці гукавыя комплексы, якія спалучаюць для перадачы характэрных гукаў, выгукаў ці шумаў жывой і нежывой прыроды. Толькі прыблізна перадаюць умоўныя знакі. Моўны знак, які чыста ўмоўна абазначае пэўнае гучанне

Субстантывацыя – лююбы член сказа

Тры групы:

  1. дзеясловы імгненнага дзеяння: брык, тык, скок

  2. гукаперайманні: бам, бом, ба-бах, бу-ум.

  3. сінкрэтычныя словы: бах, трах.

Сінтаксіс

Сінтаксіс – адзін з моўных узроўняў, на якім паводле пэўных заканамернасцей арганізуюцца сінтаксічныя адзінкі для перадачы паведамленняў, выяўляюцца функцыі розных граматычных адзінак.

Сінтагма – кампанент словазлучэння. Сінтагма адной сінтаксемы – марфема.

Вывучае: сінтаксічные адзінкі, адносіны і сродкі.

Віды: апісальны, гістарычны, канструкцыйны, камунікатыўны, семантычны, функцыянальны, стылістычны, паэтычны, структурна-семантычны, аўтарскі, словазлучэння, сказа, тэксту, назоўніка, дзеяслова, семантычна-функцыянальны. Кожны від мае свой аспект.

Дыскурс – найвышэйшая сінтаксічная адзінка (пасля тэкста).

Сінтаксіс як раздзел навукі пра мову ўключае сістэму паняццяў, якія адлюстроўваюць агульныя ўласцівасці, адносіны і сувязі сінтаксічных адзінак. Асноўныя паняцці: сінтаксічная канструкцыя, сувязь, сродкі сінтаксічнай сувязі.

Сінтаксічныя адзінкі – элементы сінтаксічнага ўзроўню мовы, якія адрозніваюцца паводле будовы і прызначэння.

  1. Сінтаксічная словаформа. Сінтаксема. На галінках ляжыць снег. 4 лексемы, 3 сінтаксемы.

  2. Словазлучэнне

  3. Сказ (просты, складаны)

  4. Звышфразавае адзінства.

Тэкст – узровень не мовы, а маўлення, ен можа быць толькі ў працэссе камунікацыі (трэба мінімум два чалавека – аўтар і чытач).

Кожная з 4 адзінак мае свае лексічнае і граматычнае значэнне і вызначаецца парадыгматычным і сінтаматычнымі ўласцівасцямі.

У межах 7+/- элементаў што знаходзяцца ў адносінах паслядоўнай залежнасці адзін ад аднаго. Колькасць асобных пазіцый падпарадкоўваецца агульнай заканамернасці пабудовы базавай мадэлі выказвання-паведамлення ў чалавечай мове.

Любы іншы від сінтаксічнага канструявання – ускладненне базавай мадэлі, разгалінаванне яе асобных пазіцый, далучэнне пазасказавых адзінак. Базавая мадэль = актыўная канструкцыя.

Адрозненні адзінак:

  1. Граматычныя

  2. Функцыянальныя

  3. Структурныя

  4. Інтанацыйныя

  5. Семантычныя

  6. Парадыгматычныя

З’яўляюцца будаўнічым матэрыялам для сказа. Могуць утвараць сінанімічныя пары: прыняць удзел = удзельнічаць.

Калі слова – адна адзінка, ніякіх сувязей быць не можа. У сінтаксемы няма сінтаксічных адносін і сувязей.

Словазлучэнне і сказ: у сказа есць прэдыкатыўнасць, а у словазлучэння няма. Па функцыянальным значэнні: словазлучэнне – дакамунікатыўная адзінка, сказ – камунікатыўная. У словазлучэнні няма інтанацыйнай завершанасці.

Сінтаксічныя адносіны. Гэта адносіны паміж сінтаксічнымі адзінкамі або кампанентамі, якія адлюстроўваюць характар структурна-сэнсавых залежнасцей паміж імі.

Сінтаксічныя адносіны могуць быць:

  1. Прадыкатыўныя

  2. Непрадыкатыўныя: паратаксісныя і гіпатаксісныя (спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя, атрыбутыўныя, апазіцыйныя, аб’ектныя, акалічнасныя). Паратаксісныя – раўназначныя адносіны.

Сінтаксічная сувязь – фармальнае выражэнне адносін паміж сінтаксічнымі адзінкамі або іх кампанентамі.

Від сувязі адпавядае характару адносін: паратаксісныя / злучальныя - адкрытая / закрытая сувязь

Гіпатаксісная / парадкавальная – прадказальная / непрадказальная (каардынацыя, прыцягненне і суразмяшчэнне).

Прадыкатыўная, паўпрадыкатыўная.

Віды паўпрадыкатыўнай сувязі:

  1. Паясняльная

  2. Суадносная (інтрадукцыйная) – усе звароткі, пабочныя словы, устаўныя словы

  3. Параўняльная - параўнанне

  4. Далучальная

  5. Дэтэрмінантная – слова, звычайна акалічнасць часу ці месца, стаіць у пачатку слова.

Сінтаксічнай сувяззю аб’ядноўваюцца:

  1. Слова + форма слова

  2. Слова + слова ці форма слова

  3. Словазлучэнне + слова ці форма слова

  4. Слова ці форма слова + просты сказ

  5. Просты сказ + просты сказ

  6. Просты сказ + складаны сказ

  7. Складаны сказ + складаны сказ.

Сродкі сінтаксічнай сувязі:

Флексіі, прыназоўнікі, злучнікі, займеннікі, прыслоўі, часціны, мадальныя словы, парадак слоў, інтанацыя, паўторы слоў у складаных сказах.

Адносна свабодны парадак слоў. Да таго моманту, пакуль не парушаецца лагічны змест паведамлення.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]