Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belorussky_yazyk.docx
Скачиваний:
31
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
82.39 Кб
Скачать

Дапасаванне

Спосаб сінтаксічнай сувязі, пры якім паміж кампанентамі ўстанаўліваецца фармальная суадпаведнасць па лініі агульных для іх граматычных катэгорый. Галоўны кампанент – звычайна назоўнік

Адносіны – атрыбутыўныя

Поўнае дапасаванне – дапасаванне па ўсіх катэгорыях (род, лік, склон): прыгожыя хлапцы, беларускае метро.

Няпоўнае дапасаванне – дапасаванне, калі формы есць, але ў гэтых формах не дапасуецца: маладая дацэнт. Тры напрамкі: род, склон (на рацэ Прыпяць, на возеры Нарач), назва напрамка? (старэйшая з дзяўчынак).

Кіраванне

Спосаб сувязі, пры якім адзін з кампанентаў дыктуе другому, якую з магчымых формаў словазмянення ен павінен выбраць.

Залежны кампанент – назоўнік або слова з прадметным значэннем

Віды адносін – аб’ектныя, суб’ектныя, камплетыўныя.

Пры змене формы галоўнага кампанента форма залежнага застаецца нязменнай.

Кіраванне:

Моцнае / слабае

Прыназоўнікавае (калі есць прыназоўнік) / беспрыназоўнікавае (калі няма прыназоўніка)

Паводле галоўнага кампанента:

  1. Субстантыўнае: складанне праекта

  2. Ад’ектыўнае: актыўны на занятках

  3. Нумаратыўнае: пяты ад пачатку

  4. Пранамінальнае: нехта з вас

  5. Дзеяслоўнае: лавіць рыбу

  6. Адвербіяльнае: не горш за іншых

Іду па дарозе. Аб’ектныя адносіны, слабае кіраванне, прыназоўнікавы, дзеяслоўнае.

Прымыканне

Від падпарадкавальнай сувязі, пры якой залежнасць падпарадкавальнага кампанента выражаецца толькі сэнсам. Акалічнасныя адносіны.

  • Іменнае прымыканне: прымыкаюць зменныя часціны мовы, але застаецца сама сутнасць гэтага прымыкання: сказаць па-шчырасці (= сказаць шчыра); пабегчы без аглядкі (= хутка).

  • Уласнае прымыканне: есць два кампаненты, адзін з іх – нязменная часціна мовы: жаданне маляваць, недзе побач, гаворыць па-беларуску.

Кампанент – толькі нязменнае слова.

Схема аналізу словазлучэння:

  1. Структурная схема

  2. Пачатковая форма

  3. Тып паводле характару сувязі

  4. Структурны тып

  5. Паводле віду сувязі паміж кампанентамі

  6. Паводле выражэння кампанентаў галоўнага кампанента

  7. Паводле сінтаксічных (сэнсава-граматычных) адносін

  8. Паводле разнавіднасцей сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі (дэтальна)

  9. Парадак кампанентаў

  10. Сродкі сувязі.

Тры разнавіднасці паратаксісных словазлучэнняў:

  1. З’яднанне – адкрытая сінтаксічная сувязь, пры якой раўназначныя кампаненты аб’ядноўваюцца спалучальнымі случнікамі, напрыклад: студэнты і лектар; добры і сціплы.

  2. Раз’яднанне – закрытая сінтаксічная сувязь, пры якой раўназначныя кампаненты супастаўляюцца паміж сабой пры дапамозе супастаўляльных злучнікаў: прыгожы, але дурны: стары, але дужы.

  3. Пераз’яднанне – адкрытая сінтаксічная сувязь, пры якой кампаненты чаргуюцца альбо ўзаемна выключаюцца, выражаючы размеркавальныя адносіны з дапамогай размеркавальных злучнікаў: то вяселы, то сумны; зімой ці вясной; або там, або тут.

Замыканне – калі залежны кампанент ставіцца паміж часткамі аналітычнай формы галоўнага кампанента. За высокімі гарамі, за шырокімі палямі.

Ізафет – “далучэнне”, складаецца з двух назоўнікаў ці назоўніка і прыметніка. Від падпарадкавальнай сувязі ў іранскіх і тюркскіх мовах, калі галоўнае слова звязваецца з постпазіцыйным азначэннем з дапамогай энклітычнага паказчыка, які паходзіць з былога адноснага займенніка “які”. Постпазіцыйнае азначэнне.

Інкарпараванне – у перакладзе з позднега лацінскага “адзінае цэлае”. Спосаб сінтаксічнай сувязі кампанентаў словазлучэння (частковая або няпоўнае інкарпараванне), або усіх членаў сказа (поўнае інкарпараванне), пры якім кампаненты злучаюцца ў адно цэлае, без фармальных паказчыкаў.

Ісці па грыбы. Inf N4.

Граматычнае значэнне сказа – прэдыкатыўнасць, якая складаецца з мадальнасці і тэмпаральнасці. Прэдыкат – выказнік. Выказнік амаль заўседы выражаны марфалагічнымі формамі дзеяслова. Мадальнасць – суадносіны з рэчаіснасцю: дзейнасць рэальная (абвесны лад) ці іррэальная (умоўны лад). Граматычныя паказчыкі мадальнасці: суфіксы, часціцы, канчаткі. Прэдыкатыўнасць складаецца з мадальнасці і тэмпаральнасці. Тэмпаральнасць – сінтаксічны час. Вясна – рэальнасць дзеяння, няма граматычнага паказчыка на час.

Персанальнасць – звязаннасць тэкста ці сказа з асобай. Адносіны паведамлення да асобы ці наадварот.

Квітнее справамі Нясвіж.

Граматычная форма сказа – фармальная арганізацыя сказа, адцягненная мадэль, схема сказа, яго “узор”. Адцягненная мадэль, схема, структура, фармальная арганізацыя. Лічыцца, што такіх мадэляў можа быць да 40.

Датэрмінаванне дапаўняе ўвесь сказ. Баліць галава = яму баліць галава. Азначэнне не можа быць датэрмінаваннем.

Сінкрэтызм – дзяўчынка бяжыць па лесе. Даданы член – “па лесе”. Правільнае пытанне – “бяжыць дзе?”, а не “па чым?”. У першую чаргу трэба зразумець сэнс сказа. Маюцца ў арсенале (у чым; дзе?).

Дублексіў адносіцца да двух кампанентаў, два віда сувязі. Маленькае дзіця вярнулася спакойнае. Вярнулася хто (дзіця) і якое (спакойнае).

Сказ

Сказ – адзінка мовы, якая ўспрымаецца тым, хто гаворыць і слухае, як граматычнае цэлая і служыць для слоўнага выражэння адзінкі маўлення. Граматычна аформленая па законах пэўнай мовы іцэласная адзінка маўлення, якая з’яўляецца галоўным сродкам фарміравання, выражэння і паведамлення думкі. Просты сказ – самастойная сінтаксічная адзінка паведамлення, граматычным значэннем якой з’яўляецца прэдыкатыўнасць, а формай – мінімальная структурная схема з уласцівай ей сістэмай уласна граматычных сродкаў для выражэння сінтаксічных часоў і ладоў.

  1. Размяшчацца ў пэўнай паслядоўнасці: граматычная структура, структурнае чляненне, семантычная і эмацыянальная характарыстыка сказа і яго членаў

  2. Уступаюць у адносіны і сувязі паміж сабой

  3. Выражаць адносна закончанае паведамленне

  4. Афармляцца закончанай інтанацыяй

  5. Суадносіць заключаны ў іх змест з рэчаіснацю.

Аспекты вывучэння сказа:

  1. Канструктыўна-сінтаксічны

  2. Семантычна-сінтаксічны

  3. Камунікатыўна-сінтаксічны.

Канструктыўна-сінтаксічны

  • Структурная схема – граматычная форма сказа – адцягнены ўзор сказа, па якім ен пабудаваны і які з’яўляецца носьбітам яго прэдыкатыўнага значэння.

Praed - прэдыкатыў

Neg - адмаўленне

Cap – звязка.

Структурныя схемы

Пачынае світаць – v Inf

ДнееV f3s

Цепла – adv praed

Маўчаць - inf

Шкада часу! – praed N2

Няма часу – NegN2

Пара абедаць – Praed Inf

Семантычна-сінтаксічны аспект, асноўныя паняцці:

  1. Намінатыўная аснова. Складаюць усе кампаненты, якія дазваляюць сказу быць інфармацыяй, паведамленнем

  2. Намінатыўная схема. Складаецца з трох момантаў: суб’ект, працэсс (які суб’ект выконвае), аб’ект – S P A. Нарэшце брат узяў у рукі кнігу.

  3. Семантычны кампанент. Працэсс: суб’ектны і бессуб’ектны.

  4. Семантычны суб’ект. Утваральнік дзеяння.

  5. Семантычны аб’ект. Кампанент, на які накіравана дзеянне. Дапаўненне.

  6. Семантычныя кваліфікатары выражаюцца ў даданых членах сказа: акалічнасць і азначэнне.

Рэспубліка Беларусь не пераходзіць на летні час.

Камунікатыўны аспект. Сказ-выказванне. 1 частка – тое, што вядома з сітуацыі ці кантэксту – тэма. 2 частка – новае, што паведамляецца пра вядомае – рэма. Гэта называецца актуальным падзелам. Выказнік заўседы ўваходзіць ў склад рэмы. Рэма ў выказніку.

Камунікатыўнае заданне – у залежнасці ад яго вылучаецца тэма і рэма.

Камунікатыўнае заданне – імкненне інфарманта падкрэсліць нейкі аспект свайго паведамлення.

Лагічны аспект. Сказ – адзінка, што выражае думку (суджэнне, аперцэтіцыя, лагема). Лагічны суб’ект і лагічны прэдыкат. Лагічны суб’ект – тое, пра што гаворыцца ў сказе. Лагічны прэдыкат – тое, што гаворыцца пра суб’ект.

Прэдыкатыўнасць – граматычнае значэнне сказа:

  1. Тэмпаральнасць – сінтаксічны час

  2. Мадальнасць – сінтаксічны лад:

  • Аб’ектыўная мадальнасць

  • Рэальная (абвесны лад)

  • Ірэальная (умоўны, загадны лад)

  • Суб’ектыўная мадальнасць.

Сінтаксічныя сувязі ў сказе

Дапасаванне:

  1. Аднабокавая

  2. Адбываецца ва ўсей сістэме форм

  3. Ужываюцца толькі формы слоў

  4. Адносіны ўласна атрыбутыўныя

Каардынацыя:

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]