Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
82
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
96.8 Кб
Скачать

Лясная аптэка

"Тук-тук-тук" –

Пастукаў Дзяцел.

-- Калі ласка,

Адчыняйце!..

Захварэў

Мой сын маленькі –

І яму патрэбны

Лекі.

Ён тры дні

Ляжыць у ложку,

Бо сабе

Параніў ножку.

Дрэнна спіць,

Не есць нічога.

Нам патрэбна

Дапамога!..

-- Не хвалюйся,

Бедны Дзяцел!

Будзе лётаць

Сын па хаце.

Мазь ад ранаў

І бінты –

Уратуюць

Ад бяды!..

Так аптэкаркі –

Вавёркі

Саладзілі

Смутак горкі.

Птах панёс

Дамоў з аптэкі

Словы шчырыя

І лекі.

А пасля

прыйшоў Мядзведзь:

-- Мой жывот

Пачаў балець.

Я, відаць,

У нашым лесе

Зноў малінаю

Аб'еўся…

-- Трэба, Мішка,

Ведаць меру

І такому

Кавалеру.

Ты не хмурся

І не злуйся,

А настоем

Пачастуйся!

Мішка лекі

Праглынуў –

І дадому

Сігануў.

І зароў ён,

Ідучы:

-- Дзякуй,

Добрыя ўрачы!..

На парозе –

Шэры Воўк.

Ён зубамі

Шчоўк ды шчоўк.

-- Я да вас

Сюды прыйшоў

Па лякарства

Для зубоў.

Дома… зайцам

падавіўся! –

Воўк ад болю

Пакрывіўся.

-- Нашы лекі

Толькі лечаць.

Нашы лекі –

Не калечаць!..

Зайца

Выпусці на волю!

А не то –

Памрэш ад болю…

-- Добра, добра!

Я гатовы

На любыя

Вашы ўмовы!.. –

Воўк панёсся

Без аглядкі –

Замільгалі

Толькі пяткі…

* * *

І ў жыцці,

Не толькі ў казках,

Лечаць нас –

Спагада, ласка.

А ваўчыная

Варожасць –

Анідзе

Не дапаможа!..

Уладзімір Мазго

3) Чаму звярнуліся ў аптэку дзяцел, мядзведзь, воўк? Хто працаваў у аптэцы? Чаму аптэкаркі паспачувалі дзятлу і мядзведзю, а ваўку – не? Што, акрамя лекаў, прапанавалі аптэкаркі? Як вы думаеце, ці могуць лячыць спагада і ласка? А чым вас лечыць мама? Зрабіце інсцэніроўку па першым і другім малюнку. Прыгадайце словы з казкі з гукамі [г, ў, р, ч, дж, дз`]

4) Хвілінка адкрыццяў.

Паслухайце ўрывак з казкі і скажыце, што абазначае слова “ложак” у беларускай мове?

Ён тры дні

Ляжыць у ложку,

Бо сабе

Параніў ножку.

Для чаго патрэбны ложак? А для чаго – лыжка?

5) Праца ў сшытку. Знайдзіце герояў казкі: вавёрак, дзятла, мядзведзя і ваўка на малюнку. Раскажыце, хто куды схаваўся (спрятался)?

IV.Вынік урока

Які гук беларускай мовы вучыліся вымаўляць? Што цікавага вы даведаліся пра рэжым дня? Якіх герояў казкі вам было шкада?

Урок 9. Я і мая сям’я. Асабістая гігіена

Мэта: вучыць адрозніваць беларускае маўленне ад рускага на слых, распазнаваць і вымаўляць гук [ц`] і словы з ім, пазнаёміць з лексікай, якая абазначае прадметы асабістай гігіены, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых, фарміраваць уменне адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры.

Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, простыя алоўкі.