Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
82
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
96.8 Кб
Скачать

IV.Вынік урока

Які гук беларускай мовы вучыліся вымаўляць? Назавіце словы з гэтым гукам. Якія рэчы патрэбныя для асабістай гігіены? Які эпізод казкі вам асабліва запомніся?

Урок 10. Я і мая сям’я. Адзенне і абутак

Мэта: вучыць адрозніваць беларускае маўленне ад рускага на слых, паўтарыць пройдзеныя фанетыка-арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы, працягваць фарміраванне вымаўленчых навыкаў, пазнаёміць з лексікай, якая абазначае адзенне і абутак, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых, фарміраваць уменне адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры.

Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, простыя і каляровыя алоўкі, фламастары.

Ход урока:

І. Маўленчая размінка

– Давайце прыгадаем, якія гукі беларускай мовы мы вучыліся правільна вымаўляць?

1) –Знайдзіце гэтыя гукі ў словах, якія я буду вымаўляць: “газета”, “воўк”, “цень”, “дзік”, “чайка”, “рабіна”, “джала”, “шчотка”.

2) – У радзе слоў, якія я назаву знайдзіце лішняе слова і скажыце, чаму вы палічылі яго лішнім?

газета, голас, гараж, холад

воўк, лаўка, сава, пеўнік

цень, чапля, цеста, цёплы

дзік, дзень, дом, дзіва

чайка, чашка, чуб, стук

рабіна, рэчка, лапа, рэпа

джала, джынсы, жораў, ураджай

шчотка, шчаня, шум, шчупак.

ІІ. Лексічная праца

Дамінуючы лексічны матэрыял: штаны, пінжак, кашуля, чаравікі, спадніца, боты, сукенка, хустка, капялюш, паліто, камізэлька, шалік, адзенне, шапка, прышываць гузік, чысцыць касцюм, апранаць паліто, надзяваць сукенку, павязваць хустку, кішэня, туфлі, красоўкі.

– Сёння даведаемся, як называюцца па-беларуску рэчы, якія мы апранаем.

1) – Разгледзьце на малюнку ў сшытку прадметы адзення і абутку. Называйце іх па-руску, а я буду перакладаць на беларускую мову (кожнае беларускае слова вымаўляецца хорам).

– Цяпер нам трэба кожны названы прадмет “пакласці” у адпаведнае месца. Адзенне – у шафу, абутак – на паліцы для абутку. (Вучні алоўкам злучаюць малюнак кожнага прадмета з малюнкам шафы ці паліцы). Скажыце, што вы “павесілі” у шафу? Што “паставілі” на паліцы?

2) – Паслухайце верш і скажыце, чаму злуецца Фядот?

Калі ранак настае –

гора ад Фядота:

-- Хто надзеў штаны мае?

Куды збеглі боты?

Параверне ўсё ўверх дном,

бегае, злуецца:

-- Тут, на стуле, за сталом,

я іх клаў, здаецца.

І.Муравейка.

Чаму злаваў Фядот ранкам? Як вы разумееце выраз пераверне ўсё ўверх дном? Што вы параіце (посоветуете) Фядоту?

3) – Адкажыце на пытанні па малюнках у сшытку: Да чаго дзяўчынка прышывае гузік? Што чысціць хлопчык? Дамалюйце, чым дзяўчынка прышывае гузік? Чым хлопчык чысціць пінжак?

4) – Паслухайце верш і скажыце, як сукенка можа расказаць, што ела дзяўчынка?

Не расказвала Аленка,

ела суп ці ела кашу.

Лепш за ўсё яе сукенка

Нам сама пра ўсё раскажа.

Т. Кляшторная.

– Як сукенка можа расказаць, што ела дзяўчынка? Што б вы параілі (посоветовалі) Аленцы? Як вы сочыце за сваім адзеннем?

ІІІ. Аўдзіраванне

1) Каб даведацца пра герояў казкі, якую для вас прапануе сёння казачнік БайАдгадайце загадкі:

Скача ён хутка і лоўка Хоць іголак мае многа,

па лесе, па полі, як мячык: ды не навучыўся шыць.

імчыць, уцякае ад воўка Галаруч сябе такога

спуджаны шэранькі… (зайчык). не дазволіць варушыць. (Вожык)

Н.Парукаў. Р.Барадулін

2) Хто хутчэй бегае – заяц ці вожык? Ці можна сказаць пра гэта па малюнках у падручніку?