Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
82
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
96.8 Кб
Скачать

Урок 6. Я і мая сям’я. Мае сваякі

Мэта: вучыць адрозніваць беларускае маўленне ад рускага на слых, распазнаваць і вымаўляць спалучэнне [шч] і словы з ім, пазнаёміць з лексікай, якая абазначае сваякоў, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых, фарміраваць уменне адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання.

Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, простыя алоўкі.

Ход урока:

І. Маўленчая размінка

– Паслухайце, як я вымаўляю словы і скажыце, якія асаблівасці вы пачулі? Здагадайцеся, што абазначаюць гэтыя словы.

шчотка, шчокі, лешч, шчаня, шчупак

– Сапраўды, у беларускай мове няма гука [щ], як у рускай. Нам трэба навучыцца вымаўляць [шч]. (Вымаўленне спалучэння [шч] хорам).

1) – Каго вы бачыце на малюнках у сшытку. Назавіце па-беларуску. (Харавое вымаўленне).

2) – Дагаворвайце склад, які вымаўляецца ўпачатку:

Шча – шча – шча – злавілі ля…(шча)

Шчу – шчу – шчу – я яго пачы…(шчу)

(Кожны радок пасля дагаворвання паўтараецца поўнасцю хорам і выбарачна індывідуальна).

ІІ. Лексічная праца

Дамінуючы лексічны матэрыял: сваякі, сям’я, мама, матуля, маці, мамачка, тата, татачка, малодшы брат, старэйшая сястра, дзядуля, бабуля, унук, унучка, дачка, сын, дапамагаць маці, тату, клапаціцца пра бабулю, дзядулю.

– У кожнага чалавека ёсць родныя людзі – сваякі (родственнікі). Сёння даведаемся, як іх называюць па-беларуску.

1) Паслухайце верш. Запомніце словы, якія называюць сваякоў.

Мы – працоўная сям'я:

дзед, бабуля,

тата, мама,

брат з сястрой,

таксама – я.

Тата з даўняе пары

робіць дзіва-трактары.

Мама ў нас – дзіцячы ўрач.

Галава баліць? Не плач!

Калі я хаджу пануры,

мама кажа:

-- У жыцці

лекаў, лепш за фізкультуру,

ад нудоты не знайсці.

В.Лукша.

Назавіце сваякоў, пра якіх гаворыцца ў вершы. Дзе працуе тата? Кім працуе мама? (завучванне на памяць першых пяці радкоў верша).

–Па-беларуску можна таксама казаць: маці, мамачка, матуля, матулечка, тата, бацька. Давайце вымавім гэтыя словы хорам.

2) Разгледзьце малюнак сям’і, змешчаны ў сшытку. Адкажыце на пытанні: Каго вы бачыце на фотаздымку? Назавіце членаў сям’і. Хто старэйшы? А хто вашыя сваякі? Раскажыце пра сваю сям'ю. Ці ёсць у вас браты, сёстры? Яны старэйшыя ці малодшыя? Як вы дапамагаеце маме, тату? Як вы клапоціцеся пра бабулю і дзядулю? Памятайце, што

Тата, мама і браты,

Сястра, бабуля, дзед

І шмат радні

Зрабілі ўсё,

Каб меў Радзіму ты.

Д.Бічэль-Загнетава.

На малюнку ў сшытку пакажыце стрэлачкамі каму са сваякоў належыць кожны прадмет.

ІІІ. Аўдзіраванне

1) – Завітаем да казачніка Бая. Паглядзіце на малюнкі да казкі ў падручніку. Каб даведацца, чаму баба і дзед такія раззлаваныя, адгадайце загадку:

Напіўся, наеўся,

На агонь усеўся,

Кашу зварыў

І нас накарміў. (гаршчок)

Знайдзіце адгадку на малюнку? Казка называецца “Як баба і дзед паленаваліся гаршчок памыць”. Як вы думаеце, пра што яна?

Як баба і дзед паленаваліся гаршчок памыць

Жылі-былі дзед і баба. І такія былі яны лянівыя, што б ні рабілі, заўсёды спрачаліся (спорілі), хто болей робіць. Аднойчы зварыла баба кашу ў печы, вельмі смачная каша была, усю яе дзед з бабай і з'елі. Настаў час гаршчок мыць. Баба кажа дзеду:

-- Я кашу варыла, а табе гаршчок мыць.

А дзед ёй адказвае:

-- Ты варыла, ты і мый гаршчок.

І пачалі яны зноў спрачацца. Баба кажа дзеду:

-- Ты еў, ты і мый.

А дзед бабе кажа:

-- Ты варыла, ты і мый.

Доўга яны так спрачаліся, а потым дзед і кажа бабе:

-- Давай зараз ляжам спаць, а ўранні хто першы ўстане і загаворыць – таму і гаршчок мыць.

Так яны і зрабілі. Наступіла раніца. Прачнулася баба і пазірае на дзеда, што і той прачнуўся і таксама ціхенька ляжыць у сваім ложку. Карова ў хлеве мычыць, свінні пішчаць, куры кудахчуць – усе есці просяць, але ні баба, ні дзед не ўстаюць іх карміць. Бачаць суседзі, што ніхто не выходзіць, і давай стукаць у дзверы, але ім зноў ніхто не адкрывае. Падумалі суседзі, што памерлі дзед з бабай. Прывялі святара (священника), узламалі дзверы і бачаць, што ляжаць дзед і баба, не варухнуцца.

Раптам адна цётка кажа:

-- Вунь вісіць бабіна шуба, я яе забяру.

Тут не вытрымала баба, ды як саскочыць з ложка, ды закрычыць:

-- Мая шуба, нікому не аддам!

Глянулі тут усе людзі на бабу і дзеда і зразумелі (понялі), у чым тут справа. Плюнулі ды й пайшлі дадому.

Але гаршчок зноў прыйшлося мыць бабе.

2) Аб чым заспрачаліся дзед і баба? Аб чым яны дамовіліся, каб спыніць спрэчку? Як паводзілі сябе дзед і баба раніцай? Чаму занепакоіліся суседзі? Хто не вытрымаў дамовы? Як бы вы вырашылі спрэчку паміж бабай і дзедам? Хто ў вашай сям’і часцей мые посуд? Як вы разумееце прыказку: Пачаў сварыцца – цэлься, як памірыцца. Размяркуйце ролі дзеда і бабы. Разыграйце пачатак казкі так, каб спрэчкі не адбылося.

3) Хвілінка адкрыццяў.

– У казцы сустрэлася слова “суседзі”, яно крыху адрозніваецца ад рускай мовы. Давайце вымавім яго хорам. Падумайце, як назваць па-беларуску жанчыну, якая жыве побач, мужчыну? Ці могуць быць сваякі суседзямі? Хто вашы суседзі?

4) Праца ў сшытку.

На малюнку знайдзіце і закрэсліце прадметы, якія не маюць дачынення да зместу казкі. Назавіце і размалюйце астатнія прадметы. Раскажыце, якое значэнне яны адыгралі ў развіцці падзей казкі. У назве якога прадмета ёсць гук [шч]?