Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
82
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
96.8 Кб
Скачать

Ход урока:

І. МАЎЛЕНЧАЯ РАЗМІНКА

- Паслухайце, як я вымаўляю словы па-беларуску і скажыце, які гук вы пачулі ў пачатку слоў?

Гара, Грышка, губляць.

Якія асаблівасці вымаўлення гэтага гука пачулі? Гук [г] вымаўляецца не так, як у рускай мове. Нам трэба навучыцца правільна вымаўляць [г]. (Вымаўленне гука хорам некалькі раз)

  1. Паўтарайце за мной словы хорам, як рэха (эхо):

Гара, Грышка, губляць.

- Якія словы былі для вас незразумелыя?

2) Паслухайце верш.

- Назавіце словы з гукам [г].

Саўка ды Грышка

Саўка ды Грышка

Лёталі з гары.

Пагублялі кніжкі, кніжкі-буквары.

А. Пісьмянкоў

Як звалі хлопчыкаў? Што яны рабілі? Як разумеце словы: “лёталі з гары”? Што пагублялі хлопчыкі? Ці добрыя гэта вучні?

3) А цяпер вучымся правільна вымаўляць верш (кожны радок, а потым і ўсё разам вымаўляецца хорам, і выбарачна індывідуальна)

ІІ. ЛЕКСІЧНАЯ ПРАЦА

Дамінуючы лексічны матэрыял: настаўніца, вучань, вучаніца, верасень, Дзень Ведаў, свята, кветкі, ён вучыцца ў першым класе, вучні ідуць у школу, сябры, трымаць.

- Давайце ўспомнім першае верасня (сентября). Чым вам запомніўся гэты дзень?

1) Праца ў сшытку

- Разгледзьце ўважліва малюнак.

- Куды прыйшлі дзеці?

- Чаму ў руках дзеці трымаюць (держат) кветкі (цветы)?

- Як апрануты (одеты) дзеці?

- Хто стаіць побач (рядом) з дзецьмі?

- Як іх можна цяпер называць?

- Якое свята (праздник) ў дзяцей?

- У якім месяцы святкуюць Дзень Ведаў?

Дамалюйце ў сшытку кветкі, якія б вы хацелі падарыць сваёй настаўніцы.

2) А цяпер паслухайце верш. Адкажыце, пра што гэты верш?

Адкрывае школа цуды

Мне і ўсім маім сябрам.

Калі-небудзь, можа, буду

Я настаўнікам і сам.

Э. Агняцвет

Якія словы вам былі незразумелыя? Што адкрывае школа дзецям? Кім хоча быць хлопчык?

3) Праца ў сшытку

- Разгледзьце наступныя малюнкі.

- Што робіць (делает) настаўніца (учительница)?

- Чым займаецца вучань?

- Што робіць вучаніца?

4) Гульня “Назаві карцінку”

А цяпер давайце пагуляем. Я буду паказваць вам карцінкі, а вы іх будзеце называць па-беларуску.

(прадметныя карцінкі: настаўніца, вучаніца, вучань, кветкі)

ІІІ. Аўдзіраванне

- Казачнік Бай зноў завітаў (прыйшоў) да вас. Казка, якую будзем слухаць, называецца “Хто жыве ў двары “.

1) Паглядзіце на малюнкі. Ці можаце сказаць, пра каго пойдзе размова?

2) Праслухайце казку і адкажыце, каго забыўся намаляваць мастак?

Хто жыве ў двары

Першы прачынаецца (просыпается) наш пявун, чырвоны грабянец (гребешок), чырвоная бародка. Крыламі махае, усіх падымае:

Кукарэку! Кукарэку! Хопіць (хватит) ляжаць на баку, недарэкі! Уставайце, сонца сустракайце (встречайте)!

Хто гэта такі? (петух - певень)

А яму ў адказ вартаўнік (сторож) кудлаты пад ганкам (крыльцом), вушы тарчма, хвост абаранкам:

-- Гаў, гаў! Я не спаў! Хату вартаваў!

Хто гэта такі? (Сабака)

Вусач прачнуўся, салодка пацягнуўся:

-- Мяў, мяў! Рана падняў мяне, рана! Якраз прыснілася смятана!

Хто гэта такі?

А рагуля галаву падняла, супакойваць (успокаивать) пачала:

-- Му-у! Я гору твайму памагу! Пачастую (угощу) малаком, пачакай, калі прыйдзе гаспадыня з вядром!

Хто гэта такая? (Карова)

Выскачыў з хлява беленькі круглячок, замест носа – пятачок:

-- Рох-рох! І я люблю малаком частавацца (угощаться)! А яшчэ люблю ў лужыне паваляцца!

Хто гэта такі? (поросёнок - парсючок)

Не паспеў ён у лужыну кінуцца, як чырванадзюбы (красноклювый) шчыпач ляціць:

-- Га-га-га! Гэта лужына мая! Прашу не чапаць, а то буду шчыпаць!

Хто гэта такі? (Гусь)

Можа б, і да сваркі (ссора) справа дайшла, ды тут выкаціўся на двор трохколавы веласіпед. А на ім хлопчык вясёлы. Усім рады, нікога не крыўдзіць.

3) Хто жыве ў двары? А як іх называюць у казцы? Чаму? Каго з герояў не хапае на малюнках (рисунках)? Што магло адбыцца (произойти), калі б не з’явіўся хлопчык? Што вы запомнілі пра кожнага героя? (Настаўнік паказвае малюнкі, дзеці гавораць словамі адпаведных персанажаў казкі). Каго з гэтых хатніх жывёл вы бачылі на свае вочы? Дзе і калі гэта адбылося? Раскажыце.

4) У сшытку знайдзіце на малюнку тых, каго не было ў падручніку на малюнку. Назавіце іх, размалюйце.

5) Хвілінка адкрыццяў

а) Назвы якіх свойскіх жывёл па-беларуску гучаць не так, як ў рускай мове? (ПЕВЕНЬ, ПАРСЮЧОК)

б) Паслухайце ўрывак з казкі і скажыце, што абазначае слова сварка ў беларускай мове?

Можа б, і да сваркі справа дайшла, ды тут выкаціўся на двор трохколавы веласіпед. А на ім хлопчык вясёлы. Усім рады, нікога не крыўдзіць.

6) Калі пагаджаюцца, то па-беларуску кажуць “так”, калі не пагаджаюцца, кажуць “не”.

Гульня “Блытанка”. Настаўнік называе пары слоў, дзеці адказваюць “так” ці “не”. Калі “не”, даюць правільны адказ:

певень мычыць,

сабака рохкае,

кот гаўкае,

карова спявае,

парсюк мяўкае,

гусак гагоча.

Назавіце словы з гукам [г]. як трэба вымаўляць гэты гук?

7) Паслухайце загадкі. Адгадкі пакажыце на малюнках у падручніку. Ці ёсць у загадках гук [г]? назавіце словы з гэтым гукам.

Без гадзінніка жыве,

а ў пару заўжды ўстае,

галасіста ён спявае –

нас прачнуцца заклікае. (Певень.)

Белая як снег, цэлы дзень у рэчцы купаецца,

а на бераг выйдзе – сухая. (Гусь.)

Маленькія лапкі, на лапках драпкі,

ціхенька ступае, мышак пужае. (Кот.)

IV. ВЫНІК УРОКА

- Які гук вымаўляецца асабліва ў беларускай мове?

- Як трэба вымаўляць гук [г]?

- У назве якой птушкі ёсць гэты гук?

- Пра каго вы слухалі казку?

- Якія беларускія словы вы запомнілі на гэтым уроку?