Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
82
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
96.8 Кб
Скачать

Як курачка пеўніка ратавала

Жылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі несла, а пеўнік зярняткі здабываў, курачку частаваў (угощал).

Вось аднойчы выграб пеўнік вялікую бобінку.

"Ну, - думае, - гэтага зярняці курачцы не праглынуць, з'ем хіба сам".

Праглынуў – ды і падавіўся.

Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае.

Падбегла да яго курачка:

-- Што з табою, Пеця? Чаму ты ляжыш і не дыхаеш?

-- Ой, -- стогне пеўнік, -- бобінкай падавіўся…(Пакажыце адпаведны малюнак)

-- Як жа цябе ратаваць (спасать), Пеця? – пытаецца курачка.

-- Трэба, -- шэпча пеўнік, -- масла дастаць, горла змазаць.

-- А дзе яго дастаць?

-- У каровы.

Пабегла курачка да каровы:

-- Карова, карова, дай масла!

-- Нашто табе масла?

-- Пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся. (Пакажыце адпаведныпрачытанаму ўрыўку малюнак)

-- Добра, -- кажа карова, -- дам табе масла. Але схадзі спярша (сначала) да касцоў, папрасі сена.

Прыйшла курачка да касцоў:

-- Касцы, касцы, дайце сена!

-- Нашто (зачем) табе сена?

-- Сена – карове. Карова дасць масла. Масла – пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся. (Пакажыце адпаведны прачытанаму шрыўку малюнак)

Касцы кажуць:

-- Схадзі да пекара, папрасі пірагоў. Пірагі мы з'ядзім, тады і сена накосім.

Прыйшла курачка да пекара:

-- Пекар, пекар, дай пірагоў!

-- Навошта табе пірагі?

-- Пірагі – касцам. Касцы накосяць сена. Сена – карове. Карова дасць масла. Масла – пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае. (Пакажыце адпаведны прачытанаму ўрыўку малюнак)

Пекар кажа:

-- Збегай у лес, прынясі дроў, каб было на чым пірагі пячы.

Пабегла курачка ў лес і прынесла дроў.

Пекар напёк пірагоў.

Занесла курачка пірагі касцам. Касцы з'елі пірагі і накасілі сена.

Прынесла курачка сена карове.

Карова з'ела сена і дала масла.

Пеўнік змазаў горла і праглынуў бобінку.

Праглынуў і весела заспяваў:

-- Ку-ка-рэ-ку! Чуб-чубатка – маладзец!

Тут і казцы канец.

3) За каго вы перажывалі ў казцы? Што здарылася з пеўнікам? Разгледзьце малюнкі і раскажыце, да каго пабегла курачка па дапамогу? Хто выратаваў пеўніка? Што ўсхваляецца ў казцы? Разыграйце адзін з дыялогаў з гэтай казкі.

4). Хвілінка адкрыццяў

а) Як запыталася карова ў курачкі пра масла? Як запыталіся касцы ў курачкі пра сена? Як запытаўся пекар у курачкі пра пірагі? З якога слова пачынаўся адказ курачкі?

б) Практыкаванне “Пытанні ланцужком”: настаўнік задае пытанне вучню “Нашто (навошта) табе аловак?”, а вучань адказвае і задае аналагічнае пытанне наступнаму па ланцужку.

5) Паслухайце верш. Што прасіў хлопчык у пеўніка?

Грабянец

Просіць пеўніка хлапец:

-- Ты пазыч (отдолжи) мне грабянец,

Валасы я прычашу,

Табе хлеба накрышу…

-- Не прычэшаш валасы.

Мой грабеньчык для красы.

А.Дзеружынскі.

- Якія словы былі для вас незразумелыя? (Настаўнік тлумачыць значэнне названых слоў). Для чаго хлопчыку грабянец? Які грабеньчык для гэтага патрэбны? Для чаго пеўніку грабянец?

- Вывучыце верш і раскажыце яго па ролях.

6) У сшытку знайдзіце малюнак з абрысамі пеўніка. Размалюйце пеўніка каляровымі (цветными) алоўкамі.

IV. ВЫНІК УРОКА

- Які гук вымаўляецца асабліва ў беларускай мове?

- Як трэба вымаўляць гук [ў]?

- Назавіце словы з гэтым гукам.

- Пра каго вы слухалі казку?

- Якія беларускія словы вы запомнілі на гэтым уроку?