Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Грамадска- палітычнае становішча.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
59.54 Кб
Скачать

План

Уводзіны 3

  1. Фарміраванне савецкага дзяржаўнага апарата 4

  2. Усебеларускі з’езд (кангрэс) у снежні 1917 года 8

  3. Мяцеж польскага корпуса Доўбар – Мусніцкага 14

Заключэнне 17

Спіс літаратуры 18

Уводзіны

У ноч з 25 на 26 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе бальшавікі здзейснілі сваю мару – правялі паспяховае ўзброеннае паўстанне супраць Часовага ўрада. Члены апошняга былі арыштаваны, а ўлада перададзена II Усерасійскаму з’езду Саветаў, аднак яго паседжанне пакінулі меньшавікі і правыя эсэры, нязгодныя з арыштам міністраў. Амаль адразу інфармацыя аб пераходзе ўлады ў сталіцы да Саветаў распаўсюдзілася па былой імперыі. Мінскі Савет, дзе большасць мелі ўжо бальшавікі, выдаў загад за першым нумарам пад агульнай назвай – “Уся ўлада саветам!”. 26 кастрычніка пры Мінскім Савеце быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Паўночна-Заходняга фронту, які павінен быў садзейнічаць умацаванню савецкай улады і быў паўнамоцным органам улады да фарміравання пастаянных устаноў улады. Аднак прыхільнікі Часовага ўрада так сама актывізаваліся. Імі 27 кастрычніка быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі (маецца на ўвазе Лютаўская), у склад якога ўвайшлі ўсе буржуазныя партыі, эсэры, Бунд, меньшавікі, прадстаўнікі Гарадской думы, Вялікай беларускай рады, прафсаюзаў Мінска. У Мінск была ўведзена Каўказская дывізія. Рэальна ацэньваючы свае сілы, Мінскі Савет перадаў уладу (часова) Камітэту і нават дэлегаваў у яго склад сваіх прадстаўнікоў І.Алібегава і Я.Пярно.

1 лістапада 1917 года ў Мінск увайшоў браняпоезд і армейскія часткі, якія падтрымлівалі бальшавікоў. Камітэт выратавання рэвалюцыі быў разагнаны. Вельмі хутка, на працягу кастрычніка-лістапада 1917 года савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі. У буйных гарадах ствараліся Ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, якія праводзілі мерапрыемствы па ўмацаванню савецкай улады. Толькі ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка галоўнакамандуючага М.М.Духоніна і большасць Савета была меньшавісцка-эсэраўска-бундаўская патрабавалася ўмяшальніцтва значных вайсковых сіл. СНК Расіі прызначыла галоўнакамандуючым арміі М.В.Крыленка і накіравала войскі на ліквідацыю Стаўкі ў Магілёве. 18 лістапада Магілёўскі Савет прызнаў савецкую ўладу і ўтварый ВРК, які ўстанавіў кантроль над Стаўкай і арыштаваў некаторых генералаў. Да 18 лістапада савецкая ўлада была ўстаноўлена і на фронце.

Тэма развіцця Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года займае вельмі важнае месца ў курсы гісторыі Беларусі. Справа ў тым, што да сённяшняга дня не існуе адзінай думкі наконт падзей таго часу. Яшчэ з 20-х гадоў гэтая тэма па-рознаму асвятлялася ў публіцістычнай і гістарычнай літаратуры. Пісьменнікі і гісторыкі бальшавіцкага светапогляду ацэньвалі стварэнне савецкага дзяржаўнага апарата станоўча, вызначалі яго вялікую прагрэсіўную ролю ва ўсталяванні Савецкай улады і развіцці рэспублікі. 1 Ўсебеларускі з’езд яны называлі нацыяналістычным, сабраным з памешчыкаў і чыноўнікаў, мяцеж Доўбар-Мусніцкага разглядалі як адкрытую контррэвалюцыю. Іншай думкі прытрымліваліся непасрэдныя ўдзельнікі з’езду, якія характэрызавалі яго ўзнята, захоплена.

У савецкі перыяд існавала толькі адзін пункт погляду – камуністычны. Адзначаныя падзеі падвяргаліся рэзкай крытыке. У час адраджэння ў беларускай прэсе пачалі перавыдавацца ўспаміны удзельнікаў з’езду, і мы змаглі азнаеміцца і з іх пазіцыяй.

Неадназначнасць ацэнак таго перыяда гісторыі падкрэслівае актуальнасць тэмы.