Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Грамадска- палітычнае становішча.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
59.54 Кб
Скачать

Заключэнне

У лютым 1918 года завяршылася ўстанаўленне улады Саветаў у Беларусі.

Важнай палітычнай сілай, якая прэтэндавала на ўладу ў краі, заставаліся беларускія нацыянальныя арганізацыі. Яны гуртаваліся вакол Вялікай беларускай рады (ВБР) пад старшынствам Я. Лёсіка. Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, яна разглядала Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцовы орган улады рабочых і сялян Беларусі, і выступіла за стварэнне дэмакратычнай краёвай улады.

Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа. Аднак ужо першыя крокі свецкай улады на Беларусі паказалі, што нават для правядзення ў жыццё задач агульнадэмакратычнага характару не хапала кваліфікаваных кадраў. Рабочыя, сяляне, салдаты былі не падрыхтаваны да кіравання дзяржавай. Сярод іх пераважная большасць з'яўлялася непісьменнай. Для ажыццяўлення самых простых сацыялістычных мерапрыемстваў яшчэ не былі створаны ў дастатковай ступені ні матэрыяльныя, ні культурныя перадумовы. Таму не ўсе гэтыя мерапрыемствы былі зразумелыя для рабочых і сялян, не ўсе працоўныя станоўча іх успрымалі.

На развіццё рэвалюцыйных пераўтварэнняў на Беларусі адмоўна ўплывалі спецыфічныя фактары: акупацыя значнай часткі яе тэрыторыі нямецкімі захопнікамі; створаныя на Беларусі органы савецкай улады паводле свайго складу былі ў асноўным салдацкімі; Беларусь лічылася калідорам для праходу галоўных рэвалюцыйных сіл на Захад для ажыццяўлення сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Адзначаныя фактары стрымлівалі развіццё рэвалюцыйных пераўтварэнняў, ускладнялі і без таго цяжкае эканамічнае становішча Беларусі, садзейнічалі размежаванню палітычных сіл.

Новыя органы ўлады адмоўна ставіліся да пытанняў нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа, што негатыўна паўплывала на далейшае нацыянальна-культурнае развіцце Беларусі.

Спіс літаратуры:

  1. Весялкоўскі Ю. Беларусь у Першай сусветнай вайне Гіст. нарыс). Беласток, 1996.

  2. Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік. Мн.: Экаперспектыва, 1997.

  3. Захарка В. Галоўныя моманты беларускага руху. //Спадчына. 1997, № 5.

  4. Игнатенко И.М. Великий октябрь в судьбах белорусского народа. Мн.: Беларусь, 1987.

  5. Игнатенко И.М. Октябрьская революцня и самоопределенне Белорусснн. Мн, 1992.

  6. Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. Мн.: Аверсэв, 2004.

  7. Краўцоў М. Успаміны пра беларускі з’езд 1917 года. //Спадчына. 1996, № 1.

  8. Круталевич В.А. История Беларуси. Становление национальной державности. Мн.:Право и экономика, 2003.

  9. Круталевич В.А. На путях национального самоопределения. Мн.: Право и экономика, 1995.

  10. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 частках. Ч. 2. Мн.: Беларусь, 1995.

  11. Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч. 2, Мн.: Вышэйшая школа, 2003.

  12. Почанин С.З. Историей обреченные. Мн.: Беларусь, 1977.

  13. Рудовіч Ст. Час выбару. Мн.: Тэхналогія, 2001.

  14. Скалабан В. Усебеларускі з’езд 1917 г. //Беларускі гістарычны часопіс. 1997, №№ 1-4.

18