Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ПЗ Полиграфический дизайн

.pdf
Скачиваний:
64
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

грэцкай архаікі, класікі, эліністычны, раманскі, гатычны, рэнесансу, барока, ракако і класіцызму і да т. п.

Пад задачай стылізацыі разумеюць абагульненне фігур пры дапамозе шэрагу ўмоўных прадметаў, спрашчэння малюнка і формы, аб’ёмных і колеравых спалучэняў. Найбольш характэрна стылізацыя для арнамента, у якім дзякуючы ёй аб’ект выявы становіцца матывам ўзора. Стылізацыю разглядаюць і як метад рытмічнай арганізацыі, дзе кожны выяўленчы элемент падпарадкоўваеццацэламу.

Галоўная ўмова шрыфтавой інтэрпрэтацыі – гэта ідэя, якая складаецца са значэння літары, слова, фразы, сэнсу і функцый твора [20].

Выкананне работы

Заданне 1. Стварыце па дзве інтэрпрэтацыі значэння чатырох літар ці па чатыры інтэрпрэтацыі лацінскага і кірылічнага алфавіта. Прадстаўце эскізы літар у форме:

1)буквіцы-вобраза (для канкрэтнага твора);

2)стылізаванай буквіцы;

3)графічнага сімвала азначэння;

4)знака праз вобраз у складзе слова;

5)знака, што адлюстроўвае пэўную тэматыку (“вясновую”; “марскую” і да т. п.);

6)знака, што ўвасабляе рысы аднаго са стыляў той ці іншай гістарычнай эпохі (да ХІХ ст.);

7)знака, што адлюстроўвае рысы аднаго са стыляў мастацтва

ХХці ХХІ стст.;

8)знака, што ўвасабляе рысы “тэрытарыяльнага” стылю (напрыклад, еўрапейскага, усходняга, азіяцкага, афрыканскага і г. д.).

Этапы выканання:

1)канкрэтызаваць задачу;

2)прадставіць эскіз:

намаляваць графему;

змяніць графему метадам прапарцыянавання;

стварыць інтэрпрэтацыю значэння літары, надаўшы ёй неабходныя якасці (стылістычныя, эмацыйныя і г. д.).

Заданне 2. Ахарактарызуйце кампазіцыі, абгрунтуйце задуму графічных інтэрпрэтацый літар, акрэсліце сферу іх прымянення.

Патлумачце, якія асаблівасці тэмы, рысы стылю ці характарыстыкі вобраза выкарыстаны для стварэння кожнай кампазіцыі.

21

Заданне 3. Стварыце па дзве інтэрпрэтацыі значэнняў чатырох літар у графічным пакеце CorelDRAW.

Змест справаздачы

Тытульны аркуш; уводзіны; заданне; абгрунтаванне задумы; эскізы ў варыянтах; арыгіналы, створаныя ў пакеце CorelDRAW; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.

Кантрольныя пытанні

1.Раскрыйце ролю шрыфта як элемента кампазіцыі выдання.

2.Што разумеюць пад структурай літары?

3.Раскрыйце мастацкія і сэнсавыя магчымасці буквіцы.

4.Дайце азначэнне паняцця “графема”.

5.Прааналізуйце на канкрэтным прыкладзе працэс развіцця знака ў выяву.

6.Патлумачце, што такое стылізацыя. Прывядзіце прыклады.

7.Якія існуюць спосабы стварэння новай формы знака? Прывядзіце прыклады.

22

Лабараторная работа № 3 ШРЫФТАВАЯ ІНТЭПРЭТАЦЫЯ ЗНАЧЭННЯ СЛОВА

Працягласць работы: 6 гадзін

Мэта работы: разгледзець азначэнні “слова”, “паняцце”, “значэнне слова”; акрэсліць сувязь формы графікі са зместам слова; прааналізаваць колер як кампазіцыйны сродак; атрымаць практычныя навыкі працы над графікай слова.

Змест работы

1.Разглядазначэнняў“слова”, “паняцце”, “значэннеслова”.

2.Аналізузаемасувязі формы графікі са зместам слова.

3.Вывучэнне ўздзеяння колеру на чалавека ў дызайне.

4.Стварэнне і аналіз шрыфтавых інтэрпрэтацый значэння слова.

Тэарэтычныя звесткі

1. Азначэнні “слова”, “значэнне слова”, “паняцце”.Узаемасувязь формы графікі са зместам слова

Ушрыфтавым дызайне слову належыць значная роля, паколькі менавіта яно з’яўляецца базавым элементам для стварэння сэнсавага акцэнту ў кампазіцыі. Пад сэнсам варта разумець тое значэнне, якое слова ці словазлучэнне атрымоўвае ў канкрэтнай моўнай сітуацыі.

Слова – асноўная найкарацейшая адзінка маўлення, якая служыць для наймення паняцця аб прадмеце, працэсе, з’яве рэчаіснасці, іх уласцівасцях ці адносінах паміж імі. У слове спалучаюцца наступныя складнікі: фанетычны (гукавы комплекс), лексіка-семантычны (значэнне) і граматычны (марфалагічная структура ці патэнцыяльны мінімум сказа) [28].

Удызайне разглядаецца перш за ўсё графічная форма слова. Яна дазваляе перадаваць думку на вялікія адлегласці і захоўваць яе на працягу доўгага перыяду. Інакш кажучы, для візуалізацыі аб’екта неабходна форма, а для яго разумення і выкарыстання – значэнне.

Стварэнне дызайну – гэта перш за ўсё працэс асэнсавання прадукта і яго кантэксту, а таксама паведамленне атрыманай інфармацыі

23

іншым людзям. Значэнне заўжды прадугледжвае зварот да пакупніка,

(чытача), а таксама да яго працэсу мыслення.

Насамперш чалавек успрымае форму слова, затым у яго свядомасці адлюстроўваецца прадмет ці вобраз. У выпадку, калі на чытача ўздзейнічае сам прадмет (яго вобраз), апошні выклікае суадноснае з ім слова ў выглядзе азначэння. Пачынае працаваць механізм узнікнення асацыяцый, слова набывае шэраг сэнсавых адценняў. Застаецца толькі стварыць вобраз у выглядзе набору форм графічных і тэкставых сімвалаў. Гэты ж прынцып вобразнасці з’яўляецца адным з галоўных у рэкламе. У яго аснове ляжыць дакладны, лаканічны ці складаны і прывабны, цікавы, але заўжды лёгка запамінальны вобраз альбо тэкст.

Задача шрыфтавой інтэпрэтацыі (выяўленчай, графічнай і г. д.) простых аб’ектаў не з’яўляецца складанай, паколькі досыць лёгка ўявіць вобраз аб’екта. Па-іншаму варта разглядаць паняцці, а таксама такія часціны мовы, як прыметнікі, дзеясловы і г. д. Паколькі эмацыйны змест у розных людзей выклікае розныя вобразы. Калі ў першым выпадку ў большай ступені форма графікі мае асновастваральнае значэнне, то ў другім яго займае паняцце зместу.

Адпаведна, пры разглядзе пабудовы графікі словы трэба вылучаць такія аспекты, як форма і змест. Калі пад формай слова заўжды разумеюць паслядоўнае размяшчэнне пэўных формаў літар, то азначэнне зместу трэба разглядаць праз значэнне ці паняцце.

Значэнне – заключаны ў слове сэнс, змест, звязаны з паняццем як адлюстраваннем у свядомасці прадметаў і з’яў аб’ектыўнага свету. Значэнне ўваходзіць у структуру слова ў якасці яго зместу (унутранага боку). Значэнне слова і заключанае ў ім паняцце ўзаемазвязаны, але гэта не адно і тое ж. Паняцце заўжды адно, а значэнняў можа быць некалькі. Так, слова “ядро”, што выражае паняцце “ўнутраная частка чаго-небудзь”, мае розныя значэнні: 1) унутраная частка плода, заключаная ў цвёрдую абалонку (ядро арэха); 2) унутраная, цэнтральная частка якога-небудзь калектыва, групы (ядро войска) і інш. [28].

Значэнне слова складаецца з яго лексічнага значэння, г. зн. зместу, што выражаецца асновай слова, і граматычнага значэння, г. зн. паказчыка розных адносінаў, звычайна выражаных у фармальнай прыналежнасці слова. Лексічнае значэнне слова непасрэдна звязана з адлюстраваннем усвядомасці чалавека прадметаў, з’яў, адносінаў аб’ектыўнай рэчаіснасці. Напрыклад, гарлач (прадмет), прыгожы (якасць), чытаць (дзеянне), дзесяць (лік), хутка (прыкмета дзеяння) [28].

24

Усамастойных словах лексічнае значэнне пераважае над граматычным, у службовыхсловах яноадначасоваз’яўляеццаіграматычным.

Значэнне слова шырэйшае за само паняцце, і яго варта разглядаць перш за ўсё з пункту гледжання спецыфікі, вызначаючы сувязі і асаблівасці. Гэта неабходна ўлічваць, працуючы над графікай слова.

Паняцце з’яўляецца аб’ектыўным адлюстраваннем навакольнай рэчаіснасці, а да значэння можа быць дададзена суб’ектыўная ацэнка (параўн.: птушка – птушачка) ці экспрэсіўна-эмацыйная афарбоўка (параўн.: сын, сынок, сыночак) [28]. Інакш кажучы, паняцце – гэта цэласная сукупнасць гледжанняў, думак, якімі што-небудзь сцвярджаецца адносна адрозных прыкмет аб’екта. У дачыненні да графікі, галоўным сярод гэтай сукупнасці з’яўляюцца аснова слова (найбольш агульныя і адначасна істотныя прыкметы аб’екта).

Тэрмін – гэта слова ці спалучэнне, што дакладна абазначае якое-небудзь паняцце навукі, тэхнікі, мастацтва. У адрозненне ад слоў агульнаўжывальных, якія часта бываюць шматзначнымі, тэрміны звычайна адназначныя, ім не ўласціва экспрэсія [28].

Узаемасувязь формы графікі шрыфта са зместам. Абраная гарнітура павінна адпавядаць ідэі кампазіцыі, яе зместу. Пры выбары шрыфта неабходна імкнуцца дасягнуць адпаведнасці прыкметам, уласцівасцям аб’екта.

Сёння актуальнай задачай з’яўляецца распрацоўка ўпакоўкі. Відавочна, што аб’екты рэкламы, а значыць, аб’екты графічнай інтэрпрэтацыі (словы і словазлучэнні) маюць зусім розны характар, напаўненне і змест. Аднак дызайн-форма не павінна быць дысгарманічнай. Напрыклад, цяжкі рублены шрыфт нельга выкарыстоўваць для інтэрпрэтацыі назваў касметычных сродкаў, дзе патрабуецца вытанчанасць і грацыя; славянская вязь не дазваляе выразіць сучаснасці, але дапамагае перадаць ідэю гістарычнай пераемнасці ці захавання традыцый. Некаторыя шрыфты выглядаюць як рукапісныя, напрыклад, Decor, і, дзякуючы сваёй элегантнасці, выкарыстоўваюцца ў распрацоўцы макетаў запрашэнняў, апавяшчэнняў, дыпломаў [20].

Дызайнеру варта адчуваць эстэтычныя і выйгрышныя магчымасці тэксту твора, рэкламнага паведамлення.

2. Колер як кампазіцыйны сродак

Перад дызайнерам стаіць складаная задача не толькі перадаць сэнс слова, але і дасягнуць адэкватнага ўспрыняцця створанай

25

інтэрпрэтацыі чытачом. Для гэтага яму неабходна выкарыстоўваць усе сродкі арганізацыі кампазіцыі. Адным з самых моцных прыёмаў, што ўплывае на эмоцыі пакупніка, з’яўляецца колер. Разгледзім яго ўласцівасці ў дызайне. З кампазіцыйнага пункту глеждання, колер з’яўляецца спецыфічным сродакам, што выклікае ў чалавека дадатковыя пачуцці пры ўспрыняцці графічнай формы і садзейнічае дасягненню яе большай выразнасці [1].

Па фізічных уласцівасцях колер – складнік святла. Яго асаблівасці раскрываюцца ў залежнасці ад двух фактараў: спектральнага выпраменьвання і адлюстравання ад прадметнай паверхні. Першыя характэрны для колераў, што перадаюцца камп’ютарнай графікай, другія – для тых, што выкарыстоўваюцца ў традыцыйным графічным дызайне і сучаснай паліграфіі [1].

Колеры выпраменьвання носяць спецыфічны характар. Асноўнымі з’яўляюцца чырвоны, сіні і зялёны (мал. 3.1, а). Сярод колераў адлюстравання вылучаюць тры асноўныя колеры: жоўты, чырвоны і сіні. У гарманічнай пабудове яны ўтвараюць трыяду колераў, якія пры змешванні даюць чорны колер, што займае яе цэнтр (мал. 3.1, б). Спынімся на кампазіцыйна-мастацкіх уласцівасцях адлюстраваных колераў.

Ч

 

 

 

 

 

С

 

 

 

 

Ж

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

б

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ч

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

З

Ч

 

 

 

С

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мал. 3.1. Трыяда асноўных колераў:

а – колеры выпраменьвання; б – колеры адлюстравання

Перш за ўсё колеры адлюстравання характарызуюцца розным храматычным складам. Яны падзяляюцца на ахраматычныя і храматычныя. Да ахраматычных колераў адносяцца белы і чорны колеры, а таксама шэрыя адценні, што атрымоўваюцца ад іх змяшання. У сваёй гарманічнай пабудове яны ўтвараюць асноўнае ахраматычнае кола, у якім верхняе становішча займае белы колер, ніжняе – чорны, а шэрыя адценні (сярэдня-шэрыя, светлыя і цёмныя) размяш-

26

чаюцца ў інтэрвале паміж імі (мал. 3.2, а). Пры такой пабудове выразна акрэсліваюцца адносіны паміж асноўнымі і дадатковымі ці сумежнымі ахраматычнымі колерамі. Больш тонкая градацыя чорна-белых колераў дазваляе пабудаваць поўнае ахраматычнае кола, у якім адценні чорнага і белага колераў плаўна пераходзіць адно ў другое (мал. 3.2, б). Гэта з’яўляецца вельмі важным патрабаваннем пры стварэнні ахраматычнай кампазіцыі. Дызайнер падбірае танальныя адносіны элементаў формы, кіруючыся неабходнасцю рашэння кампазіцыйнай задачы (напрыклад, цэласнай арганізацыі колеравага графічнага поля з выкарыстаннем толькі светлых альбо толькі цёмных чорна-белых адценняў) [1].

а

б

 

Мал. 3.2. Ахраматычнае кола:

 

а – асноўнае; б – поўнае

Да храматычных колераў адносяцца чыстыя колеры спектру, што атрымоўваюцца пры раскладанні дзённага святла, якое праходзіць праз светлапраламляльную прызму. У першую чаргу яны розняцца паводле колеравага тону. Пры сваёй спрошчанай гарманічнай пабудове гэтыя колеры ўтвараюць асноўнае храматычнае кола, у якім колеры размяшчаюццца ў парадку, адпаведным іх фізічнаму размяшчэнню ў спектральным шэрагу (як, напрыклад, у вясёлцы) [1].

Паслядоўнасць колераў у спектры такая: Ч (чырвоны), А (аранжавы), Ж (жоўты), З (зялёны), Б (блакітны), С (сіні), Ф (фіялетавы) (мал. 3.3, а). Іх падзяляюць на цёплыя і халодныя. У цёплых больш жоўтых і чырвоных адценняў. У халодных больш сініх, зялёных. Разуменне цеплыні колеру адноснае. Любы колер у параўнанні з больш цёплым можа здавацца халодным ці наадварот. Цёплыя колеры валодаюць большай інтэнсіўнасцю, адлюстроўваючы святло выразней за халодныя [20].

27

ФЧ Ч ЧА

 

 

Ч

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ф

Ф

 

 

 

А

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

С Ж СФ

 

 

 

 

ЖЗ

 

 

Б

 

 

 

 

 

 

 

 

С

З

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СЗ З ЖЗ

а

 

б

Мал. 3.3. Колеравае кола:

а – асноўнае кампазіцыйнае; б – каларыстычнае

А

АЖ

Ж

Колеры падзяляюць на асноўныя (чырвоны, жоўты, сіні) і дадатковыя (аранжавы, зялёны, фіялетавы). Дадатковыя колеры атрымоўваюцца ў выніку змяшання двух асноўных. З апошніх шляхам іх змяшэння складаецца ўся шматлікая палітра. Кожны са спектральных колераў мае розную сілу тону. Акрамя таго, колер мае зрокавую важкасць. Напрыклад, светлыя тоны больш лёгкія, а цёмныя – больш цяжкія.

Для таго каб гарманічна спалучаць колеры, неабходна карыстацца колеравым колам. Асноўныя колеры – чырвоны, жоўты і сіні – у каларыстычным коле (мал. 3.3, б) утвараюць трохвугольнік “ЧЖС”. Змяшаныя колеры першага парадку (аранжавы, зялёны, фіялетавы) адзначаны на вяршынях другога трохвугольніка “АЗФ”, а кропкамі на коле – змяшаныя колеры другога парадку: сіне-зялёны (“СЗ”), сінефіялетавы (“СФ”), чырвона-фіялетавы (“ЧФ”) і г. д. [20].

Спалучэнне колераў можа быць гарманічным і кантрасным. Як на практыцы можна выкарыстаць каларыстычнае кола? Існуюць наступныя рэкамендацыі [20].

Калі неабходна стварыць колеравы канраст, то варта спалучаць колеры, размешчаныя ў коле насупраць адзін аднаго, напрыклад, жоўты і фіялетавы.

Найбольш гарманічным лічыцца выкарыстанне колераў, размешчаных побач; яны ўзаемна ўзмацняюць адзін аднаго.

Спалучэнне колераў, размешчаных на вяршынях асноўнага (ці перавернутага) трохвугольніка, напрыклад, сіняга і жоўтага, з’яўляецца менш гарманічным.

Складаныя дызайнерскія задачы, што патрабуюць гарманічных спалучэнняў двух, трох ці чатырох колераў, можна паспяхова

28

рашаць. Для гэтага варта працаваць з колерамі, размешчанымі ў коле пад прамым вуглом. Напрыклад, цудоўна спалучаюцца сінефіялетавы і зялёны.

Для таго каб дасягнуць каларыстычнага адзінства дызайн-праекта, трэба ўсе колеры вытрымоўваць у адным тоне: цёплым альбо халодным. Кожны колер выявы павінен падпарадкоўвацца агульнаму рашэнню. Гэта азначае наступнае. Калі ў халодную гаму фона ўводзіцца цёплы колер, то арганічным будзе выбар яго халоднага адцення. Каларыстычна вытрыманым лічыцца такое спалучэнне фарбавых плям, пры якім кожны колер выявы “пасунуты” ў бок адцення, якое іх аб’ядноўвае.

Спалучэнне двух кантрасных колераў і трэцяга (дадатковага да аднаго з іх) стварае колеравую гаму, ці танальнасць. Гаму могуць скласці і іншыя аб’яднанні колераў, напрыклад, чорнага, чырвонага і белага, дзе падбор заснаваны на кантрасце. Варта разумець, што танальнасць не можа быць супярэчлівай. Чым больш уведзена ў яе колераў, тым больш складана аб’яднаць іх у адзіную колеравую сістэму. Звычайна дызайнер, складаючы гаму, абмяжоўваецца двуматрыма колерамі ці выкарыстоўвае іх як асноўныя. У такім выпадку яны называюцца колеравай дамінантай.

Кантрасная гама сустракаецца даволі часта. Яна стварае напружаны каларыт, які патрабуе распрацоўкі сярэдняга тону, што змягчае кантраст. Спалучэнне шматлікіх колераў, што складаюць не адну, а некалькі гам, называецца паліхраміяй, ці палітрай колераў

(каларытам).

Выкананне работы

Заданне 1. Стварыце па дзве інтэрпрэтацыі значэнняў шасці слоў. Для работы неабходна выбраць наступныя словы:

1)найменне тавара на ўпакоўцы;

2)назву кнігі;

3)рэдакцыйна-выдавецкі ці паліграфічны тэрмін;

4)абстрактнае паняцце;

5)прыметнік;

6)дзеяслоў.

Этапы выканання:

1)сфармулюйце задачу кампазіцыі, канкрэтызуйце ідэю;

2)прааналізуйце структуру слова;

3)разгледзьце змест слова праз паняцце ці значэнне;

29

4)прааналізуйце сэнсавыя, эмацыйныя і лагічныя адценні слова, на якія будзе зроблены акцэнт пры яго графічнай інтэрпрэтацыі. Прадумайце ўключэнне ў графіку слова граматычных, лагічных, мастацка-эстэтычных фактараў;

5)вызначце сэнсавы і выяўленчы цэнтры кампазіцыі; акрэсліце ўзаемасувязі паміж элементамі;

6)выберыце форму кампазіцыі, яе характарыстыкі;

7)падбярыце кампазіцыйныя і графічныя сродкі, што дазволяць выразіць задуму; асблівую ўвагу надайце працы з колерам;

8)распрацуйце эскізы;

9)выберыце тэхнічныя сродкі для рашэння пастаўленай задачы. Заданне 2. Ахарактарызуйце створаныя кампазіцыі па наступ-

най схеме:

1)ідэя;

2)тлумачэнне семантыкі слова, абранага для інтэрпрэтацыі;

3)сфера прымянення створанага аб’екта;

4)узаемасувязь формы і зместу:

выбар сэнсавых адценняў слова;

абгрунтаванне характарыстык кампазіцыі;

выкарыстанне магчымасцяў элементаў кампазіцынай будовы (рытм, маштаб, прапорцыі, кантраст, колер);

прымяненне мастацкай выразнасці формы такіх графічных сродкаў пабудовы кампазіцыі, як кропка, лінія, пляма.

Заданне 3. Стварыце па дзве інтэпрэтацыі шасці слоў у графіч-

ным пакеце CorelDRAW.

Змест справаздачы

Тытульны аркуш; уводзіны; абгрунтаванне задумы; эскізы ў варыянтах; арыгіналы, створаныя ў пакеце CorelDRAW; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.

Кантрольныя пытанні

1.Дайце азначэнне “слова”.

2.Параўнайце азначэнні “паняцце” і “значэнне слова”.

3.Патлумачце, як звязана форма графікі са зместам слова.

4.Якія этапы ўключае праца над графікай слова?

5.Раскрыйце паняцце “колер” з пункту гледжання кампазіцыі.

6.Патлумачце, што такое колеры выпраменьвання.

30