Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ПЗ Полиграфический дизайн

.pdf
Скачиваний:
63
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

7.Прааналізуйце кампазіцыйна-мастацкія ўласцівасці колераў адлюстравання.

8.Якія колеры адносяцца да ахраматычных, да храматычных?

9.Што такое колеравы тон?

10.Якія спалучэнні колераў прынята называць кантраснымі?

11.Як падабраць спалучэнне трох колераў, выкарыстоўваючы каларыстычнае колеравае кола?

12.Як дасягнуць каларыстычнага адзінства?

13.Што такое колеравая гама?

14.Патлумачце, што разумеюць пад колеравай дамінантай.

15.Што называецца паліхраміяй?

31

Лабараторная работа № 4 ШРЫФТАВАЯ ІНТЭРПРЭТАЦЫЯ ЗНАЧЭННЯ ФРАЗЫ

Працягласць работы: 6 гадзін

Мэта работы: разгледзець азначэнне “фраза”, сувязь формы графікі з сэнсам сказа; атрымаць практычныя навыкі графічнага афармлення фразы.

Змест работы

1.Разгляд азначэння “фраза”.

2.Сэнсавы аналіз сказа.

3.Стварэнне шрыфтавых інтэрпрэтацый фразы.

Тэарэтычныя звесткі

Фраза з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў для стварэння сэнсавага акцэнту кампазіцыі.

Фраза (ад лац. “phrasis” – выраз, зварот маўлення) – гэта найменшая самастойная адзінка маўлення, што выступае як адзінка камунікацыі. У такім разуменні “фраза” супадае з тэрмінам “сказ” [28].

Некаторыя лінгвісты размяжоўваюць паняцці, што выражаюцца гэтымі тэрмінамі. Сказам называюць уласна фармальнае адзінства, якое выражае завершаную думку, без рытмамеладычных прыкмет,

афразай – рытмічнае адзінства, што выражае завершаную думку.

Удызайне пад сказам разумеюць мінімальную адзінку маўлення (спалучэнне слоў ці слова), граматычна арганізваную, а таксама сэнсава і інтанацыйна завершаную. Сказ з’яўляецца адзінкай

камунікацыі, а значыць і адзінкай фармавання і выражэння думкі,

у чым знаходзіць сваё праяўленне адзінства мовы і мыслення. Сказ суадносіцца з лагічным меркаваннем, аднак не заўжды тоесны яму: кожнае меркаванне выражаецца ў форме сказа, аднак не кожны сказ выражае меркаванне, якое выконвае ў сказе ролю стрыжня зместу. Сказ пры гэтым выступае як абалонка меркавання. Адлюстроўваючы дзейнасць інтэлекта, сказ служыць таксама для выражэння эмоцый

і волевыяўлення [28].

 

Адна з

задач афармлення кнігі,

газеты, часопіса заключаецца

ў шрыфтавой

інтэрпрэтацыі фразы,

якая сфармулявана аўтарам

32

(напрыклад, назвы кнігі, загалоўка артыкула ў часопісе, газеце і г. д.). У гэтым выпадку дызайнеру неабходна паглыбіцца ў аўтарскую задуму, змест твора, характар матэрыяла і г. д.

Задача рэкламіста заключаецца ў пошуку рашэння, якое дазволіць найбольш аптымальна перадаць неабходны сэнс рэкламнага паведамлення як у тэкставай, так і ў графічнай форме.

У першым выпадку дызайнер накіроўвае свае намаганні на тое, каб садзейнічаць рэалізацыі аўтарскай задумы. Пры гэтым ён імкнецца да адзінства формы і зместу. Ідэя дызайну і яе рэалізацыя павінны дазволіць выразіць сэнс, закладзены ў фразу (назву кнігі і г. д.) аўтарам, і, адпаведна, дасягнуць адэкватнай інтэрпрэтацыі яе значэння чытачом.

У другім выпадку праца пачынаецца са складання рэкламнага тэксту, зазвычай менавіта ён раскрывае асноўны змест паведамлення [19, 20]. Для рашэння гэтай складанай задачы неабходна валодаць спецыяльнымі ведамі рэкламы кнігі, а таксама ўменнем крэатыўна мысліць. Так, мэта рэкламы кнігі – фарміраванне ў патэнцыяльнага пакупніка прадстаўлення пра яе, а таксама арыентаванне на пакупку. Для гэтага рэкламісту неабходна працаваць і над тэкставай формай фразы, і над графічнай. Рэкламны тэкст павінен быць [19, 20]: а) канкрэтным і мэтанакіраваным (напрыклад, рэкламны слоган выдавецтва “РыфТур” “Мы адкрываем Беларусь!”); б) абгрунтаваным, лагічна пабудаваным і зразумелым (напрыклад, слоган “Такіх кніг яшчэ не было!”); в) кароткім і лаканічным (“Бізнес – гэта псіхалогія”); г) арыгінальным, непаўторным, цікавым, дасціпным, займальным (“Кніга пра смачную і карысную інфармацыю”, “Дасягнуць гармоніі – проста!”); д) пісьменна выкананым.

Задача графічнай інтэрпрэтацыі фразы – перадаць пры дапамозе сродкаў дызайну яе сэнс, зрабіць яго зразумелым, узмацніць ці нават дадаць новыя адценні. Такі зварот да свядомасці чытача альбо патэнцыйнага пакупніка павінен садзейнічаць адэкватнай інтэрпрэтацыі аўтарскай думкі, а ў выпадку рэкламы – набыццю кнігі, часопіса, газеты і г. д.

Відавочна, што дызайн фразы прадугледжвае яе глыбокі сэнсавы аналіз, выўленне і разуменне мэты паведамлення, сэнсу ў пэўным кантэксце, галоўнага і другаснага, характара сувязі паміж часткамі фразы, а таксама лагічна-сэнсавых, эмацыянальных, эстэтычных, адценняў.

Разабраўшыся ў гэтых пытаннях, дызайнер генеруе агульную графічную і кампазіцыйную ідэю, якая дазваляе рашыць пастаўленыя

33

задачы. Вызначаецца форма кампазіцыі, яе характарыстыкі, сэнсавы і выяўленчы цэнтры, сувязь частак фразы, акцэнтуецца ўвага на патрэбным сэнсавым адценні. Па-рознаму вырашаюцца гэтыя задачы, у тым ліку, пры дапамозе выкарыстання шырокіх магчымасцяў элементаў кампазіцыйнай будовы (колеру, рытму, кантрасту, маштабу, прапорцый), а таксама мастацкіх якасцяў графічных сродкаў гарманізацыі формы (лініі, кропкі, плямы, формы шрыфта і г. д.).

Калі дызайнер дасягае мастацкай выразнасці формы, то шрыфтавая графіка не толькі чытаецца, але і разглядаецца чытачом. У працэсе чытання – сэнсавага ўзаемадзеяння аўтара, дызайнера (рэкламіста) і чытача – вобраз фарміруецца ў свядомасці апошняга ад асобнага да агульнага. Пры разглядзе адбываецца адваротнае дзеянне. Вобраз успрымаецца адразу, а далейшае вывучэнне графікі паглыбляе і замацоўвае яго.

Фраза можа будавацца і на асацыятыўных уяўленнях, якія ўзмацняюць значэнне. У такім выпадку ўлічваецца, што чалавек

упрацэсе чытання спачатку ўспрымае форму слова, якая выклікае

ўсвядомасці вобраз прадмета. Затым ўзнікаюць асацыяцыі, фраза набывае шэраг сэнсавых адценняў. У выніку ствараецца цэласны вобраз-асацыяцыя.

Пры гэтым часта важная роля адводзіцца такім моўным катэгорыям, як метафара, гіпербала, гульня слоў і г. д. Дызайнер, выкарыстаўшы тыя ці іншыя прыёмы, можа надаць фразе новыя адценні сэнсу. Вылучэнне, зрушэнне ці змяненне сэнсавага акцэнту зноў параджае асацыяцыі, актывізуе мысленне.

Выкананне работы

Заданне 1. Стварыце па дзве інтэрпрэтацыі значэння чатырох фраз. Аб’екты інтэрпрэтацыі:

1)назва кнігі ці загаловак артыкула ў часопісе/газеце ;

2)тэкст на ўпакоўцы;

3)радкі з вершаванага ці празаічнага твора;

4)рэкламны слоган (рэклама кнігі, сродак – рэкламная лістоўка).

Этапы выканання:

1)вызначце мэту паведамлення;

2)акрэсліце сферу выкарыстання;

3)сфармулюйце задачу кампазіцыі;

4)вывучыце змест фразы ў кантэксце;

34

5) вызначце сэнсавыя акцэнты:

галоўнае (слова, частка фразы) і другаснае;

супадпарадкаванасць элементаў;

характар сувязі паміж імі;

уласцівасці элементаў і фразы цалкам;

эмацыйныя, эстэтычныя, лагічныя адценні;

6)падбярыце кампазіцыйныя і графічныя сродкі, што дазваляюць выразіць задуму:

выберыце форму кампазіцыі, яе характарыстыкі;

вызначце і ўсталюйце сэнсавы і выяўленчы цэнтры кампазіцыі;

адлюструйце іерархічную супадпарадкаванасць элементаў формы сродкамі кампазіцыі;

усталюйце сувязі паміж элеменамі;

передайце неабходныя адценні сэнсу фразы пры дапамозе графічных і кампазіцыйных сродкаў;

падбярыце сродкі, што дазволяць дасягнуць цэласнасці кампазіцыі;

7)выканайце эскізы;

8)выберыце тэхнічныя сродкі для рашэння пастаўленай задачы. Заданне 2. Ахарактарызуйце створаныя кампазіцыі паводле на-

ступнай схемы:

1)ідэя;

2)сфера прымянення створанага вобраза;

3)рэалізацыя кампазіцыйнага прынцыпу адзінства формы і зместу:

сэнсавыя адценні фразы ў кампазіцыйным і графічным праламленні;

абгрунтаванне характарыстык кампазіцыі;

выкарыстанне магчымасцяў элементаў кампазіцыйнай будовы (рытм, маштаб, прапорцыі, кантраст, колер);

прымяненне мастацкай выразнасці формы такіх графічных сродкаў пабудовы кампазіцыі, як: кропка, лінія, пляма;

дасягненне цэласнасці кампазіцыі.

Заданне 3. Стварыце па дзве інтэрпрэтацыі чатырох фраз у графічным пакеце CorelDRAW.

Змест справаздачы

Тытульны аркуш; уводзіны; заданне; абгрунтаванне задумы; эскізы; арыгіналы, створаныя ў пакеце CorelDRAW; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.

35

Кантрольныя пытанні

1.Патлумачце азначэнні “фраза”, “сказ”.

2.Сфармулюйце задачу графічнай інтэпрэтацыі фразы.

3.Чаму дызайн фразы не магчымымы без папярэдняга сэнсавага аналізу?

3.Якія патрабаванні прад’яўляюць да рэкламнага тэксту?

4.Якія сэнсавыя акцэнты фразы неабходна ўлічваць пры стварэнні яе графікі?

5.Прааналізуйце этапы стварэння графічнай інтэрпрэтацыі фразы.

6.З якой мэтай неабходна выяўляць іерархічную сувязь частак фразы, выбудоўваць адносіны паміж імі?

7.Якім чынам можна ўзмацніць сэнс фразы? Раскрыйце ролю асацыятыўных уяўленняў.

36

Лабараторная работа № 5 РАСПРАЦОЎКА ФІРМЕННАГА СТЫЛЮ: ЛАГАТЫП

Працягласць работы: 6 гадзін

Мэта работы: разгледзець азначэнні “фірменны стыль”, “лагатып”; прааналізаваць віды лагатыпаў і асноўныя графічныя прымітывы; атрымаць практычныя навыкі стварэння фірменных знакаў.

Змест работы

1.Разгляд асноўных элементаў, кампанентаў фірменнага стылю.

2.Вывучэнне патрабаванняў да распрацоўкі лагатыпаў.

3.Аналіз варыянтаў інтэрпрэтацыі асноўных графічных прымітываў.

4.Распрацоўка лагатыпа выдавецтва.

5.Стварэнне лагатыпа тыпаграфіі.

Тэарэтычныя звесткі

Фірменны стыль – гэта адзінства пастаянных мастацкіх і тэкставых элементаў ва ўсіх рэкламных распрацоўках і сродках: набор колеравых, графічных і слоўных канстант для ідэнтыфікацыі тавараў і/ці паслуг выдавецтва, тыпаграфіі [2, 6, 20, 29].

Традыцыйнаўсістэмуфірменнагастылюўваходзяцьтакіяэлементы:

гандлёвы знак (гандлёвая марка, фірменны знак, лагатып);

фірменны блок;

фірменны лозунг (слоган, дэвіз);

фірменныя колеры;

фірменны камплект колераў.

Вылучаюць асноўныя кампаненты фірменнага стылю [20]:

справавая дакументацыя (бланкі, канверты, візіткі і г. д.);

друкаваная рэклама (лістоўкі, праспекты, каталогі, плакаты);

сувенірная прадукцыя (календары, нататнікі);

афармленне вітрын кнігарняў, гандлёвых заляў;

дызайн упакоўкі.

Асновай фірменнага стылю з’яляюцца лагатып і слоган. Фірменны знак – гэта зарэгістраванае ва ўсталяваным парадку

спалучэнне сімвалаў у выглядзе лічбаў, літар, слоў і выяў, якое

37

выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі тавараў. Лагатып (ад грэч. logos – слова і typos – адбітак) – гэта мастацкае афармленне наймення фірмы, якое дазваляе адразу вызначыць яе. Лагатып, як правіла, адлюстроўвае асноўны накірунак дзейнасці прадпрыемства (выдавецтва, тыпаграфіі і г. д.) і неабходны для фарміравання яго іміджу, рэкламы выдавецкай прадукцыі, паліграфічных паслуг [2, 20].

Адрозніваюць сімвалічныя, абрэвіятурныя, тэкставыя і камбінаваныя лагатыпы [2, 6]. Сімвалічны лагатып падобны на малюнак (канкрэтныя і абстрактныя выявы прадметаў, жывёл, людзей, складаных ліній і фігур), арнамент ці іншае графічнае рашэнне без суправаджальнага тэксту.

Славесны (абрэвіятурны, тэкставы) лагатып больш выразна і лаканічна візуалізуе задуму. Варта ўлічваць, што пры рэгістрацыі фірменнага знакаахоўваеццане толькі яго шрыфтавоеі графічнаерашэнне, алеі само словаціабрэвіятура.

Камбінаваны лагатып – гэта спалучэнне тэксту і графічных элементаў. Яго выкарыстоўваюць часцей за іншыя, паколькі пры яго дапамозе можна данесці больш інфармацыі.

Для лагатыпа характэрны дзве галоўныя ўласцівасці: з аднаго боку, – прастата, запамінальнасць, індывідуальнасць, а з іншага, – інфарматыўнасць. Распрацоўка лагатыпа з’яўляецца творчым працэсам. Дызайнер вывучае ключавы аспект дзейнасці выдавецтва (тыпаграфіі), віды прадукцыі, пазіцыі на сучасным рынку. Створаную сэнсавую канцэпцыю неабходна выразіць графічна.

Пералічым асноўныя патрабаванні, што прад’яўляюцца да лагатыпа: невялікі памер, адсутнасць контураў і градыентных пераходаў (гэта лішныя ўзроўні ўспрыняцця), выкарыстанне мінімальнай колькасці простых колераў.

Важна зрабіць абгрунтаваны выбар формы лагатыпа, паколькі яна з’яўляецца моцным сэнсавым акцэнтам. Гістарычнасклалася інтэрпрэтацыя асноўныхграфічныхпрымітываў. Разгледзімнекаторыязіх.

Форма кола (авала) абазначае такую якасць, як дасканаласць, а таксама працэсы аб’яднання. Увага чалавека акцэнтуецца на тым, што ўнутры яго (напрыклад, герб установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўнівесітэт”).

Пры дапамозе фігуры квадрата можна передаць такія характэрныя рысы прадпрыемства, як замкнёнасць, рацыяналізм, упэўненасць.

Канфігурацыя трохвугольніка азначае стабільнасць, устойлівасць; можа таксама з’яўляцца сімвалам сузірання, духоўнай чысціні, імкнення да заваявання новых вяршынь.

38

Знак у выглядзе зоркі сімвалізуе шматскіраванасць, якасць, ідэал, шлях да шчасця.

Форма лініі можа выкарыстоўвацца для адлюстравання розных працэсаў: сувязі, спалучэння, руху, хуткасці, напрамку, росту, раздзялення, нестандартнага творчага падыходу.

Як ужо адзначалася, лагатып дазваляе ідэнтыфікаваць выдавецтва, тыпаграфію. Яго размяшчаюць на дакументах, рэкламнай прадукцыі, на тытульным аркушы выданняў, упакоўцы. Ён павінен быць кампактным, гарманічным, пазнавальным, арыгінальным, выразным, цэласным, а таксама з’яўляцца арганічнай часткай аб’екта, на якім ён размешчаны.

Рэкамендуецца прытрымлівацца аднолькавага памеру лагатыпа на ўсіх элементах фірменнага стылю: бланках, канвертах, візітках і г. д. Узаемнае размяшчэнне лагатыпу і тэксту павінна быць нязменным. Гэта правіла рэкламнага дызайну.

Фірменным блокам з’яўляецца спалучэнне некалькіх элементаў фірменнага стылю, што выкарыстоўваецца даволі часта. Ён можа ўключаць у сябе поўную афіцыйную назву выдавецтва, яго паштовыя і банкаўскія рэквізіты (напрыклад, на фірменных бланках), а таксама фірменны лозунг.

Фірменны лозунг (слоган, дэвіз) – гэта арыгінальны дэвіз, што пастаянна выкарыстоўваецца выдавецтвам. Ён можа ўтрымліваць асноўныя прынцыпы яго дзейнасці, яго крэда.

Фірменныя колеры аказваюць эмацыйнае ўздзеянне на патэнцыяльнага пакупніка. Пры дапамозе колеравых спалучэнняў элементы фірменнага стылю выглядаюць больш прывабнымі і запамінальнымі.

Фірменны камплект шрыфтоў стварае вобраз выдавецтва,

фарміруе фірменны стыль. Вядома, што шрыфт можа ўспрымацца чалавекам як “лёгкі” ці “цяжкі”, “элегантны” ці “грубы”, “свабодны” ці “дзелавы”. Задача дызайнера – знайсці “свой” шрыфт.

Кожнае выдавецтва значную ўвагу надае распрацоўцы фірменнага стылю, што дазваляе: а) павысіць эфектыўнасць рэкламы; б) забяспечыць адзінства рэкламы і іншых сродкаў маркетынгавых камунікацый; в) сфарміравацьнеабходныіпрывабнывобразвыдавецтва.

Выкананне работы

Заданне 1. Прааналізуйце фірменны стыль выдавецтва і тыпаграфіі (на ваш выбар). Разгледзьце асноўныя напрамкі іх дзейнасці, асартымент прадукцыі.

39

Ацаніце лагатыпы па наступных пазіцыях: арыгінальнасць ідэі; адлюстраванне спецыфікі, спецыялізацыі прадпрыемства; ролю формы, колеру, а таксама іншых кампазіцыйных і графічных сродкаў у стварэнні цэласнага вобраза выдавецтва ці тыпаграфіі.

Заданне 2. Распрацуйце новыя лагатыпы для абраных прадпрыемстваў:

1)абрэвіятурны;

2)тэкставы;

3)сімвалічны;

4)камбінаваны.

Кожны від лагатыпаў неабходна прадставіць у двух варыянтах. Усяго неабходна стварыць 16 інтэрпрэтацый фірменнага знака: 8 – для выдавецтва, 8 – для тыпаграфіі.

Этапы выканання:

1)вызначце мэту распрацоўкі новага лагатыпа для выдавецтва (тыпаграфіі);

2)сфармулюйце асноўную ідэю, якую павінен выражаць фірменны знак;

3)прааналізуйце, які графічны прымітыў падыходзіць для адлюстравання галоўнай думкі;

4)вызначце фірменныя колеры, абгрунтуйце іх выбар;

5)прадумайце, якія графічныя і кампазіцыйныя сродкі можна выкарыстаць для рэалізацыі ідэі;

6)стварыце эскізы;

7)абмяркуйце накіды з патэнцыяльнымі пакупнікамі выдавецкапаліграфічнай прадукцыі (з выкладчыкам, аднагрупнікамі, сваякамі);

8)дапрацуйце лагатып з улікам выказаных прапаноў.

Заданне3. Ахарактарызуйцествораныялагатыпыпанаступнайсхеме:

1)задача;

2)ідэя;

3)від лагатыпа;

4)узаемадзеянне формы і зместу;

5)фірменныя колеры;

6)слоган;

7)фірменны шрыфт;

8)кампазіцыйныя сродкі;

9)графічныя сродкі;

10)цэласнасць створанага аб’екта;

11)эфектыўнасць: змест, запамінальнасць, індывідуальнасць, меркаванне спажыўцоў.

40