Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ПЗ Полиграфический дизайн

.pdf
Скачиваний:
64
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Заданне 4. Стварыце лагатыпы ў графічным пакеце CorelDRAW. Заданне 5. Распрацуйце кампаненты фірменнага стылю выдавецтва: канверты, бланкі, візітоўкі, календары, упакоўку і г. д. Вынік

прадстаўце ў выглядзе калажа.

Змест справаздачы

Тытульны аркуш; уводзіны; заданне; абгрунтаванне задумы; прататыпы лагатыпаў; эскізы; арыгіналы, створаныя ў пакеце CorelDRAW; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.

Кантрольныя пытанні

1.Дайце азначэнне паняцця “фірменны стыль”.

2.Якія функцыі лагатыпа?

3.Якія асаблівасці тэкставага лагатыпа? Прывядзіце прыклады.

4.У чым перавага камбінаванага лагатыпа? Прывядзіце прыклад.

5.Якія элементы ўключае ў сябе фірменны стыль? На прыкладзе ацаніце іх ролю ў фарміраванні вобраза выдавецтва.

6.На канкрэтных прыкладах раскрыйце вартасці і недахопы сімвальных лагатыпаў.

7.Якія патрабаванні прад’яўляюць да стварэння лагатыпаў?

8.Раскрыйце ролю фірменных шрыфтоў. Параўнайце фірменныя шрыфты розных выдавецтваў.

9.Якія асаблівасці мае колеравае рашэнне лагатыпа?

10.Якую ролю мае фірменны лозунг? Параўнайце слоганы выдавецтваў.

41

Лабараторная работа № 6 АФАРМЛЕННЕ ТЫТУЛЬНАГА АРКУША КНІГІ

Працягласць работы: 4 гадзіны

Мэты працы: прааналізаваць узаемасувязь кнігазнаўства і дызайну, асновастваральную ролю сістэмы “кніга– чытач” у афармленні кнігі; разгледзець фарматы кніжных выданняў, прынцыпы графічнага афармлення, асновы кампазіцыі тытульнага аркуша кнігі; набыць практычныянавыкіягодызайну.

Змест работы

1.Разгляд функцыянальнага падыхода як метадалагічнай базы дызайну кнігі.

2.Аналіз фарматаў кніжных выданняў.

3.Характарыстыка кампазіцыйных рашэнняў тытульнага аркуша.

4.Стварэнне макета і арыгінала тытульнага аркуша.

Тэарэтычныя звесткі

1.Функцыянальны падыход як метадалагічная база дызайну кнігі

Кніга– гэта сінтэз матэрыяльнай і духоўнай культуры [22]. Дызайн кнігі не магчымы без разумення яе глыбіннай сутнасці, без спецыяльных ведаў. Як адзначаюць вядомыя вучоныя-кнігазнаўцы І. Я. Барэнбаум, Л. І. Пятровічава, В. М. Ляхаў, М. П. Лаўроў, Б. У. Ленскій і інш., сістэма “кніга– чытач” з’яўляецца асновастваральнай у дызайне. Афармленне знешніх (пераплёт, вокладка іінш.) і ўнутраных (тытульны аркуш, шмуцтытул, спускавая паласа іг. д.) структурных элементаў кнігі не магчыма без уліку яе чытацкага адрасу, мэтавага прызначэння, духоўнай сутнасці, зместу[10, 22].

Пад функцыянальным падыходам сёння разумеюць узаемадзеянне кнігі і чытача, рэкламы і патэнцыяльнага пакупніка (эффектыўнасць гэтых працэсаў). Яго выкарыстанне ў афармленні кнігі дазваляе найбольш эфектыўна раскрыць не толькі змест твора, але і дапамагае эфектыўнаму успрыняццю матэрыяла, што змешчаны ў тэкставай і

42

выяўленчай інфармацыі. Функцыянальны падыход дазваляе ствараць дызайнкнігіпершзаўсёзулікамяекамунікацыйнагабоку.

Менавіта ад кампазіцыі, ад мастацка-графічнага праектаванння ў вялікай ступені залежаць спажывецкія якасці кнігі, яе канкурэтназдольнасць. Яе форма не павінна разглядацца асобна ад зместу, паколькі яна не з’яўляецца другаснай, а нараўне са зместам выконвае важныя эстэтычнуюірэкламныяфункцыі.

Праілюструем прымяннене функцыянальнага падыходу на прыкладзе афармленння пераплётнай крышкі кнігі «Нечаканая Беларусь». Афармленне выканана якасна, цікава, з душой. Дызайн адлюстроўвае, па-сутнасці, інтэрпрэтацыю вобраза Беларусі вачыма аўтара-складальніка і дызайнера кнігі. У яе афармленні выкарастаны прынцып модульнай сеткі, удала падабраны ўнікальныя фатаграфіі, на якіях прадстаўлены пейзажы нашай краіны, зробленыя з высаты птушынага палёту. Яны размешчаны у правым верхнім і ніжнем левым вуглах кампазіцыі (адносна дыяганальнай восі). Асноўную прастору кампазіцыі займае неба (з’яўляецца фонам) і птушкі ў палёце. Адсутнасць рамак і ліній робіць кампазіцыю адкрытай, свабоднай, лёгкай.

Афармленню кнігі характэрна дакладная структура, стыль, вытрыманае колеравае рашэнне (тры асноўныя фарбы: глыбокі сіні, белы, жоўты). Усё гэта стварае ў патэнцыяльнага чытача вобраз незалежнай, еўрапейскай краіны. Неабходна адзначыць цікавае шрыфтавое рашэнне. У інтэрпрэтацыі фразы «Нечаканая Беларусь» мастак выкарастал простору ўнутры кожнай літары, ён акрэсліў толькі абрысы літар. Чытач скрозь «празрыстыя» літары можна ўбачыць сваю Беларусь, пагрузіўшыся ў прагляд і чытанне багата ілюстраванай кнігі.

Як адзначае Ян Чыхольд [9], задача дызайнера літаратурнамастацкай кнігі заключаецца ў тым, каб знайсці для яе такую форму, якая дазволіць чытачу атрымаць ад чытання літаратурнага твора сапраўднае задавальненне. Праца з афармленнем кнігі прадугледжвае тонкае разуменне літаратуры, уменне правільна ацаніць яе значэнне. Да таго ж неабходна дакладна і тактоўна ісці за напісаным словам, мець здольнасць укласці слова ў бачную форму, пры гэтым форма ніколі не можа перакрываць змест ці папярэднічаць яму [9]. Характар дызайну павінен выклікаць у чытача пачуццё эстэтычнай асалоды.

Азначэнне “кніга”, функцыі кнігі, тыпалогія кніжных выданняў, структура кнігі, функцыі чытача, мастацтва кнігі – усе гэтыя і іншыя пытанні, веданне якіх неабходна для стварэння дызайну кнігі,

43

глыбока раскрыты ў вучэбным дапаможніку Л. І. Пятровічавай, З. М. Клецкай “Кнігазнаўства” [22].

2. Фарматы кніжных выданняў

У паліграфіі кніга разглядаецца як неперыядычнае выданне ў выглядзе блока замацаваных у карашку аркушаў друкаванага матэрыяла любога фармату ў вокладцы ці пераплёце аб’ёмам, які складае больш за 48 старонак. Паліграфістаў больш цікавяць яе нематэрыяльныя характарыстыкі (фармат, канструкцыя) і складнікі (сшытак, блок і інш.).

Выдаўцу важна вольна арыентавацца ва ўсіх пытаннях, звязаных

здваістай прыродай кнігі. Як ужо было адзначана, дызайн, у тым ліку кніжных старонак, заснаваны на прынцыпах функцыянальнасці і эстэтычнасці.

Разгледзім некаторыя элементы матэрыяльнай канструкцыі кніжнага выдання. Асноўная яго частка называецца блокам, які складаецца з камплекта сшыткаў, размешчаных у пэўнай паслядоўнасці і замацаваных паміж сабой.

Сшытак – гэта адзін са складнікаў блока, атрыманы ў выніку фальцоўкі друкаванага аркуша. Апошні ўяўляе з сябе папяровы аркуш стандартнага фармату (напрыклад, 600×900 мм), аддрукаваны з аднаго боку, ці палову папяровага аркуша, задрукаванага

здвух бакоў.

Пад фальцоўкай разумеюць складанне папяровага аркуша ў адзін ці некалькі згінаў (два, тры ці чатыры) у пэўным парадку для атрымання выдання таго ці іншага фармату. На друкаваным аркушы плануюць пэўную колькасць старонак выдання, якія вызначаюць долю аркуша. Апошняя паказвае, якую частку папяровага аркуша займае старонка выдання. Напрыклад, на друкаваным аркушы размяшчаецца 16 старонак, адпаведна на папяровым аркушы – 32 старонкі (папяровы аркуш задрукоўваецца з двух бакоў).

Фармат выдання ўмоўна абазначаецца памерам аркуша паперы для друку ў сантыметрах і доляй аркуша, напрыклад, 60×90/16, дзе 60×90 – памер папяровага аркуша, 16 – колькасць яго доляў.

Фармат выдання ў міліметрах вызначаюць яго памерамі (ці блока) пасля абрэзкі з трох бакоў.

Фарматы кніжных выданняў у адпаведнасці з ДАСТ 5773-90 “Издания книжные и журнальные. Форматы” [31] прыведзены ў табл. 6.1.

44

 

Фарматы кніжных выданняў

Табліца 6.1

 

 

 

 

 

 

 

Памер аркуша

Доля аркуша

Фарматы кніжных выданняў

Умоўнае

Памеры, мм

паперы, мм

 

 

абазначэнне

максімальны

мінімальны

600×900

1/8

60×90/8

220×290

205×275

840×1080

1/16

84×108/16

205×260

192×255

700×1000

1/16

70×100/16

170×240

158×230

700×900

1/16

70×90/16

170×215

155×210

600×900

1/16

60×90/16

145×215

132×205

600×840

1/16

60×84/16

145×200

133×195

840×1080

1/32

84×108/32

130×200

123×192

700×1000

1/32

70×100/32

120×165

112×158

750×900

1/32

75×90/32

107×177

100×170

700×900

1/32

70×90/32

107×165

100×155

600×840

1/32

60×84/32

100×140

95×130

Для вызначэння фармату паласы набору (задрукаванай плошчы старонкі) і палёў кіруюцца СТБ7.204-2006 “Издания книжные. Общие технические условия” [32]. Аднак у ім прыведзены толькі мінімальныя памеры палёў на старонцы, таму часцей выкарыстоўваюць АСТ29.62-86 “Издания книжные и журнальные. Основные параметры издательскополиграфического оформления” [33]. У ім для фарматаў кніжных выданняў прыведзены тры варыянты афармлення, якія адрозніваюцца фарматам паласы набору іпамерамі палёў і прызначаны для афармлення розных тыпаў кніг. Так, напрыклад, трэці варыянт афармлення прадугледжвае мінімальны памер паласы набору імаксімальныя палі і прызначаны для выданняў з палепшаным афармленнем. Для параўнання фарматы палос набору ірэкамендаваныя памеры раскладкі палёў для ўсіх варыянтаўафармленнякнігіфармату60×90/16 прыведзеныўтабл. 6.2.

Табліца 6.2

Варыянты фарматаў палос набору і рэкамендаваныя раскладкі палёў для трох варыянтаў афармлення кнігі фармату 60×90/16

Формат паперы,

Фармат

Фармат

Фармат

Памеры палёў

выдання

выдання пасля

см, доля аркуша

да абрэзкі, мм

абрэзкі, мм

набору, кв.

да абрэзкі, мм

 

першы

варыянт афармлення

 

 

60×90/16

150×225

145×215

6 3/4×10 1/2

11, 16, 17, 20

 

другі

варыянт афармлення

 

 

60×90/16

150×225

145×215

6 3/4×10 1/2

13, 18, 20, 23

 

трэці

варыянт афармлення

 

 

60×90/16

150×225

145×215

6 3/4×10 1/2

16, 20, 22, 25

45

З вучэбнай мэтай зробім разметку для макета адзінарнага тытульнага аркуша кнігі фармату 60×90/16 (першы варыянт афармлення).

Для гэтага на аркушы (на паперы, у праграме) абазначым плошчу фармату выдання да абрэзкі, пасля абрэзкі, фармат паласы набору. Варыянт, адпаведны разметцы, прадстаўлены на мал. 6.1.

(0;225)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

(150;225)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

16

 

 

 

(0;220)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

(133;209)

 

 

 

 

 

11

17

5

 

 

 

(11;20)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

(133;20)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

(0;5)

 

 

20

5

(145;5)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

(0;0)

 

 

 

 

(150;0)

Мал. 6.1. Разметка фармату выдання да абрэзкі, пасля абрэзкі, паласы набору для тытульнага аркуша кнігі фармату 60×90/16

3. Паняцце “тытульны ліст”, асаблівасці афармлення

Асаблівае месца ў кнізе – на мяжы паміж яе ўнутранымі і знешнімі элементамі – займае тытульны ліст. Яго прызначэнне – пазнаёміць чытача з кнігай, “увесці” ў яе [11].

Паводле зместу і размяшчэння асноўныя дадзеныя, што друкуюцца на тытульным аркушы, падзяляюцца на чатыры групы: загаловачныя, выходныя, надзагаловачныя і падзагаловачныя [34, 22].

46

Да загаловачных дадзеных адносяцца назва (загаловак) кнігі, звесткі пра аўтара (ці аўтараў); менавіта яны ў першую чаргу характарызуюць кожную канкрэтную кнігу, і іх размяшчэнне з’яўляецца важным для ўсёй кампазіцыі тытульнага аркуша.

Выходныя дадзеныя ўтрымоўваюць найменне выдавецтва, месца і год выдання. Іх змяшчаюць у нізе тытульнай паласы.

Да надзагаловачных дадзеных адносяцца найменне арганізацыі, ад імя якой выпускаецца выданне; назва серыі і нумар выпуска.

Падзагаловачныя дадзеныя уключаюць: падзагаловак, што тлумачыць асноўны загаловак ці галоўны жанр твора; звесткі пра складальніка, перакладчыка.

Правілы і ўзоры афармлення выходных звестак на тытульных аркушах розных відаў выданняў прадстаўлены ў СТБ 7.4-2009 “Издания. Выходные сведения. Общие требования и правила оформ-

ления” [35].

На тытульным аркушы могуць быць змешчаны і выяўленчыя элементы, напрыклад, лагатып выдавецтва, арнамент, малюнак. Іх ролю ў кампазіцыі разгледзім далей.

Для таго каб тытульны аркуш добра ўспрымаўся чытачом, неабходна з усіх змешчаных на ім неаднолькавых па значэнні звестак вылучыць найбольш важныя, зрабіць відавочнай сувязь паміж імі, вылучыць іх супадпарадкаванасць і адзінства. Усё гэта дасягаецца перш за ўсё адпаведным падборам шрыфтоў, лагічнай групіроўкай радкоў і абгрунтаваным размеркаваннем тэксту і выяўленчых элементаў.

Вялікае значэнне для кампаноўкі тытульнага аркуша мае аб’ём змешчанага на ім матэрыялу. Пры не вельмі шчыльным запаўненні тытульнага аркуша, асабліва калі тэкст складаецца з кароткіх радкоў, мэтазгодна некалькі паменшыць яго вышыню ў параўнанні з вышынёй астатніх палос. Інакш ён будзе выглядаць занадта выцягнутым па вертыкалі.

Для дызайну вокладак, тытульных аркушаў кніг выкарыстоўваюць як адну, так і некалькі гарнітур. Для кожнага тыпу кнігіх згодна з мэтавым прызначэннем і чытацкім адрасам рэкамендуюцца “свае” гарнітуры [36].

Элементы тэксту тытульных акрушаў вокладак, пераплётаў ісупервокладак для большай выразнасці набіраюць пераважна з выкарыстаннем прапісных знакаў шрыфта. Кегль шрыфта для набору тэксту тытульных палос прыведзены ўтабл. 6.3, з якой бачна, што выбар кегля залежыць адфарматупаласыіколькасцірадкоў.

47

 

 

Табліца 6.3

Кегль шрыфта для набору галоўных радкоў тытульных палос

 

 

 

Прыкладны

Лік строк

Кегль шрыфта, п.

фармат палос, кв.

 

 

4 1/2×7 1/2

1

16–20

 

2

16

 

3

12–14

5 1/2×9

1

20–24

 

2

16–20

 

3

14–16

6 1/4×9

1

24–28

 

2

20

 

3

16

7×12

1

28–36

 

2

24

 

3

20

Тэкст тытульных аркушаў набіраюць з захаваннем супадпарадкаванасці шрыфтоў па кеглю. Так, галоўны радок набіраюць шрыфтом найбольш буйнога кегля, а іншыя ступені тэксту (падзагаловак – другая па значэнні ступень; прозвішча аўтара – трэцяя; месца выдання, найменне выдавецтва, год выдання і да т. п. – чацвёртая) набіраюць адпаведна шрыфтамі меншых кегляў. Правільны выбар гарнітуры, дарэчнае выкарыстанне лінеек і арнаментаў, блізкіх паводле сваіх графічных прыкмет, – аснова стварэння формы з арганічным спалучэннем афармлення і зместу.

4. Кампазіцыя тытульнага аркуша

Дызайн кнігі не абмяжоўваецца выбарам фармату і шрыфтавога афармлення, асноўная задача – кампазіцыя форм. Агульная кампазіцыйная задума павінна служыць выкананню адной мэты – найлепшым чынам раскрыць змест твора.

Канцэпцыя афармлення ўвасабляецца ў макеце выдання. Макет – гэта кампазіцыйна-графічны план, мадэль афармлення будучага выдання, прызначаная для вёрсткі. Яго фармат адпавядае фармату кнігі. Макет заўжды распрацоўваецца з прымяненнем модульнай сеткі (гэта пытанне раскрываецца ў наступнай лабараторнай рабоце). Тэкст і ілюстрацыі заўжды размяшчаюцца адносна галоўнай (-ых) і дадатковых гарызантальных, вертыкальных, дыяганальных кампазіцыйных восяў. На макеце адзначаецца дакладнае размяшчэнне ўсіх элементаў кніжнай старонкі [30, 16, 20].

48

Творчы працэс стварэння мастацкай кампазіцыі мае складаны і індывідуальны характар, аднак і яна падпарадкоўваецца пэўным правілам, асноўнымі з якіх з’яўляюцца правільны выбар шрыфтавых, дэкаратыўных і выяўленчых элементаў, арганічна звязаных паміж сабой і размешчаных у выбраным фармаце з улікам аптычных заканамернасцяў.

Кампазіцыя тытульнага аркуша можа быць сіметрычнай, асіметрычнай і змяшанай (мал. 6.2). Адпаведна існуюць розныя рашэнні размяшчэння кампазіцыйных восяў.

Мал. 6.2. Варыянты рознага рашэння кампазіцыйных восяў

Кампазіцыя тытульнага аркуша заўсёды суадносіцца з кампазіцыя кнігі, апошняя – з характарам, зместам твора, а таксама функцыямі чытача. У выпадку, калі неабходна надаць форме большую выразнасць элементы кампазіцыі могуць размяшчацца нестандартна (мал. 6.3).

Мал. 6.3. Варыянты размяшчэння элементаў тэксту на тытульным аркушы

Найбольш важным у сэнсавых адносінах з’яўляецца кампазіцыйны цэнтр вокладкі і тытульнага аркуша [36]. Менавіта ён дапамагае адразу

49

вызначыць характар выдання, зразумець яго змест. Ён павінен вылучацца сваімі памерамі, колерам, абрамленнем (дадатковай графікай) ад іншага выяўленчага матэрыяла. Такім цэнтрам пры пабудове кампазіцыі можа быць ілюстрацыя цішрыфтавы радок, які павінен быць размешчаны на самым бачным месцы (напрыклад, усярэдзіне). Пры гэтым неабходна ўлічваць, што аптычны цэнтр паласы размяшчаецца вышэй за геаметрычны. Калі падзяліць паласу на восем частак, то аптычная сярэдзіна павіннападзяліцьпаласуна3/8 часткіўверсеіна5/8 – унізе.

Разгледзім разнастайныя і шырокія магчымасці кампазіцый разваротнага і распашнога тытульных аркушаў [11, 22, 34]. У першым выпадку кожная паласа з’яўляецца завершанай, самастойнай часткай агульнай кампазіцыі. Напрыклад, у шматтомных выданнях, дзе на левай старонцы разварота (контртытуле) размяшчаюць звесткі, што адносяцца да ўсяго выдання, а на правай– звесткі пра канкрэтны том. Пры сіметрычнай кампазіцыі дзве паласы разваротнага тытульнага аркуша будуюцца паводле аднаго і таго ж прыныпу. Часам імкнуцца нават да таго, каб кожнаму элементу асноўнага тытульнага аркуша адказваў аналагічны элемент контртытульнага аркуша. Такая кампазіцыя– яе называюцьлюстранай– частасустракаеццаўзборахтвораў.

Распашны тытульны аркуш– гэта заўсёды адзінае, непарыўнае цэлае. Тэкст і выяўленчыя элементы пачынаюцца на левай старонцы разварота і заканчваюцца на правай, часта захопліваючы і карашковыя палі. У такім выпадку дызайнер мае большую прастору, на якой можна памясціць буйную выяву, складаную кампазіцыю. Такое рашэнне характэрна для літаратурна-мастацкіх выданняў, кніг па мастацтве. Утакім выпадку можа быць абрана асіметрычная кампазіцыя, якая прадугледжвае неадналькавае і нават нязвыклае размяшчэнне тэксту. Магчыма і такое рашэнне, калі і асноўны тытул, і контртытул кожны паасобкуасіметрычныя, алеаб’яднаныяўмежахсіметрычнайкампазіцыі.

У многіх выданнях у кампазіцыю тытульнага аркуша ўводзяцца выяўленчыя элементы. Незалежна ад іх памераў і характару яны павінны быць глыбокімі і выразнымі, каб узмацняць сувязь сазместам кнігі [11]. Дадатковая графіка ствараецца ў адпаведнасці з агульным кампазіцыйнымрашэннемкнігі(стылістыкай, колерам, формайіг. д.)

Выкананне работы

Заданне 1. Выберыце дзве кнігі для распрацоўкі новага афармлення тытульных аркушаў (навукова-папулярную і літаратурна-мас- тацкую).

50