Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ПЗ Полиграфический дизайн

.pdf
Скачиваний:
63
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Заданне 2. Прааналізуйце дызайн кожнага тытульнага аркуша ў адпаведнасці з мэтавым прызначэннем, чытацкім адрасам, зместам кнігі, кампазіцыйнымі прынцыпамі афармлення па наступнай схеме:

1)тыпалагічная характарыстыка;

2)фармат выдання (у тым ліку, паласы набору і г. д.);

3)від тытульнага аркуша;

4)агульная характарыстыка шрыфтавога рашэння тытульнага аркуша, узаемасувязь са шрыфтавым афармленнем знешніх элементаў кнігі (вокладкі, пераплёта) і асноўнага тэксту (у тым ліку, загалоўкаў);

5)кампазіцыя:

від кампазіцыі (сіметрычная, асіметрычная, змяшаная);

кампазіцыйны цэнтр: што выступае ў яго ролі (ілюстрацыя ці шрыфтавая інтэрпрэтацыя значэння назвы кнігі і г. д.), ці адлюстроўвае ён найбольш важны ў сэнсавых адносінах аспект зместу твора (пры дапамозе якіх кампазіцыйных і графічных сродкаў);

метад размяшчэння радкоў тэксту (галоўных і другаступенных);

выкарыстанне элементаў афармлення (рамкі, плашкі, малюнкі і г. д.);

узаемадзеянне тэкставых, прабельных і выяўленчых элементаў на паласе (ідэя, іерархія, гармонія, шрыфт і колер, шрыфт і змест, колер і змест і г. д.);

сродкі дасягнення колеравага, шрыфтавога, стылёвага адзінства (характарыстыкі кампазіцыі);

прапановы адносна паляпшэння прааналізаванай кампазіцыі;

вывад.

Заданне 3. Прадумайце новае афармленне тытульных аркушаў. У першай кнізе ён павінен быць аднапалосны, у другой – распашны ці разваротны. Прадстаўце абгрунтаванне новага дызайну тытульнага аркуша кожнага выдання па наступнай схеме:

1)ідэя, канцэпцыя з улікам тыпалагічных характарыстык і зместу твора;

2)фармат выдання (у тым ліку, поласы набору і г. д.);

3)від тытульнага аркуша;

4)графічнае (уласна шрыфтавое, шрыфтавое выяўленчае і інш.) рашэнне тытульнага аркуша;

5)кампазіцыя:

від кампазіцыі;

кампазіцыйны цэнтр;

метад размяшчэння радкоў тэксту;

51

выкарыстанне элементаў афармлення;

узаемадзеянне тэкставых прабельных і выяўленчых элементаў;

сродкі дасягнення колеравага, шрыфтавога, стылёвага адзінства;

вывад.

Заданне 4. Распрацуйце макеты тытульных аркушаў кніг:

1)зрабіце разметку фармата выдання, палёў, паласы набору;

2)устанавіце асноўную (вертыкальную/гарызантальную/ дыяганальную) кампазіцыйную вось, а таксама дадатковыя;

3)пазначце кампазіцыйны цэнтр;

4) змесціце тэкставыя і ілюстрацыйныя блокі ў адпаведнасці

закрэсленым кампазіцыйным рашэннем;

5)адзначце каардынаты ўсіх аб’ектаў, на тэкставых блоках пакажыце запланаваныяпараметры(гарнітуру, кегль, колеріг. д.).

Заданне 5. У адпаведнасці з макетамі стварыце арыгіналы тытульных аркушаў.

Змест справаздачы

Тытульны аркуш; уводзіны; заданне; прататыпы тытульных аркушаў; абгрунтаванне задумы; макеты; арыгіналы; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.

Кантрольныя пытанні

1. Які метадалагічны падыход з’яўляецца асновастваральным

удызайне кніжных выданняў?

2.Якая роля кнігазнаўчай сістэмы “кніга – чытач” у дызайне? Якія тыпалагічныя прыкметы кнігі неабходна ўлічваць пры яе афармленні?

3.Дайце параўнальную ацэнку рэалізацыі прынцыпу адзінства формы і зместу на прыкладзе дзвюх кніг.

4.Што такое фарматы кніжных выданняў?

5.Якія асаблівасці маюць кампазіцыі розных відаў тытульных аркушаў? Прывядзіце прыклады.

6.У чым заключаецца прынцып іерархіі ў афармленні тытульнага аркуша? Якія прад’яўляюцца патрабаванні да яго шрыфтавога рашэння?

7.Што разумеюць пад сэнсавым цэнтрам кампазіцыі? Прывядзіце прыклад.

8.Што такое макет? Назавіце этапы стварэння макета.

52

Лабараторная работа № 7 РАЗВАРОТ ПАЎНАКОЛЕРНАЙ ІЛЮСТРАВАНАЙ КНІГІ

Працягласць работы: 6 гадзін

Мэта работы: разгледзець азначэнні “модуль”, “модульная сетка”; асноўныя кампазіцыйныя метады размяшчэння ілюстрацый у кніжных выданнях; набыць практычныя навыкі дызайну разварота кнігі.

Змест работы

1.Разгляд азначэнняў “модуль”, “модульная сетка”.

2.Аналіз кампазіцыйных метадаў размяшчэння ілюстрацый.

3.Распрацоўка дызайну макета і арыгінала разварота кнігі.

Тэарэтычныя звесткі

1. Азначэні “модуль”, “модульная сетка”

Пры канструяванні кнігі важна ўлічваць, што змешчаны на яе старонках матэрыял графічна неаднастайны. Перш за ўсё, розняцца, а таму неаднолькава ўспрымаюцца тэкст і ілюстрацыі. Адпаведна, для кожнага з гэтых элементаў неабходна акрэсліць “сваё” месца на кніжнай паласе. У шматлікіх складаных выпадках упарадкаванае, арганізаванае размяшчэнне ілюстрацый можа быць дасягнута пры дамапамозе модульнай сістэмы вёрсткі [11].

Метад модульнай сеткі мэтазгодна выкарыстоўваць, калі ў кнізе запланавана вялікая колькасць ілюстрацый розных памераў. У такім выпадку фармат паласы падзяляюць на некалькі частак (модуляў), аднолькавых па шырыні і вышыні. Месца, вызначанае для ілюстрацый і тэксту, павінна адпавядаць таму ці іншаму ліку модуляў [11].

Модульная сетка – гэта аснова, па якой можна стварыць і тыпавую схему афармлення, і яе розныя варыянты, што адпавядаюць асаблівасцям матэрыялу, размешчанага на старонцы [11].

Разгледзім гіпатэтычны прыклад. Будзем меркаваць, што ў абранай для праектавання кнізе запланавана шмат ілюстрацый рознага памеру і прапаноўваецца іх розная групоўка. Прымаем рашэнне: падзяліць фармат паласы на пяць частак (модуляў) па шырыні і на шэсць – па вышыні.

53

На аснове абранага модуля будуецца модульная сетка (мал. 7.1), па фармаце роўная паласе будучай кнігі.

Мал. 7.1. Модульная сетка

Модулі аддзелены

адзін ад другога невялікімі прамежкамі,

ці прабельнымі крокамі,

якія адпавядаюць прабелам паміж тэкстам

і ілюстрацыямі (ці размешчанымі шэрагамі ілюстрацыямі).

Пры такой пабудове модульнай сеткі ў верхняй частцы кніжнай паласы для размяшчэння калонлічбаў і калонтытулаў запланавана дадатковая паласа (вышыня яе роўная палове асноўнага кроку).

Модульную сістэму вёрсткі варта разглядаць не як самамэту, а толькі як метад, пры дапамозе якога можна структурна ўпарадкаваць кампаноўку ўсяго матэрыяла кнігі, надаць адпаведнасць усім элементам. Менавіта пры такім разуменні модульная сістэма вёрсткі прыводзіць да неабходных вынікаў.

2. Геаметрычны, тэматычны, камбінаваны метады размяшчэння ілюстрацый у кнізе

Размяшчэнне ілюстрацый у кнізе можа быць падпарадкавана наступным прынцыпам: модульнай сеткі (разгледжаны вышэй), геаметрычнаму, тэматычнаму, камбінаванаму. Сцісла разгледзім кожны з іх.

Геаметрычны метад размяшчэння ілюстрацый прадугледжвае выбудоўванне кампазіцыі старонак кнігі ці яе разварота адносна галоўнай (вертыкальнай ці гарызантальнай) восі. Пры сіметрычнай

54

кампазіцыі галоўная кампазіцыйная лінія супадае з цэнтральнай воссю паласы набору. Пры асіметрычнай кампазіцыі вось, на якой трымаецца ўся кампазіцыя, можа быць і гарызантальнай, і вертыкальнай, і дыяганальнай. Магчыма зрушыць яе адносна аптычнага цэнтру паласы набору.

У аснове ўласна геаметрычнага прынцыпу размяшчэння ілюстрацый ляжаць простыя геаметрычныя фігуры (авал, круг, шматвугольнік, квадрат, ромб, трохвугольнік і інш.), выбар якіх і вызначае месцазнаходжанне ілюстрацый (напрыклад, па лініі трохвугольніка ці па лініі трапецыі). Прыклады схем размяшчэння ілюстрацый прадстаўлены на мал. 7.2.

а

б

в

Мал. 7.2. Размяшчэнне ілюстрацый на развароце кнігі (геаметрычны метад):

а– кампазіцыя па лініі авала; б – кампазіцыя па лініі трохвугольніка;

в– кампазіцыя па лініі ромба

Тэматычны метад размяшчэння ілюстрацый падыходзіць адпаведна толькі для разваротаў пэўнай тэматычнай скіраванасці. У такім выпадку важнай з’яўляецца арыгінальныя ідэя, задума, якая дазваляе арганічна і цікава, нестандартна арганізваць тэкст і ілюстрацыі.

Камбінаваны прынцып арганізацыі ілюстрацый. Зрэдчас узнікае неабходнасць выразна структураваць кампазіцыю разварота, але пры гэтым улічыць і тэматыку выдання. У гэтым выпадку можна выкарыстоўваць камбінаваны прынцып, які прадугледжвае спалучэнне тэматычнагаімодульнагапрынцыпаўразмяшчэнняілюстрацый.

Разгледзім такі від кампазіцыі на прыкладзе кнігі “Нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі” [37]. Разварот кнігі ўтрымлівае вялікую колькасць дастаткова буйных выяў, якія неабходна размясціць не хаатычна, а стварыць кампазіцыю. Пры гэтым неабходна ўлічыць чытацкі адрас выдання. З гэтай мэтай прынята рашэнне спалучыць модульную сетку, якая дае неабходную структуру, і тэматычны прынцып размяшчэння ілюстрацый, які адлюстроўвае змест канкрэтнага разварота кнігі.

55

Напачатку разгледзім разварот з пункту гледжання модульнай сеткі (мал. 7.3). На яго левай старонцы змешчаны чатыры ілюстрацыі рознага памеру: дзве вялікія ілюстрацыі займаюць па адным модулі па шырыні, а па вышыні верхняя – тры модулі, ніжняя – чатыры. Два меншыя малюнкі роўныя аднаму кроку модульнай сеткі па шырыні, а па вышыні адзін з іх роўны двум модулям, другі – аднаму. На правым боку разварота памер ілюстрацый таксама кратны кроку модульнай сеткі. Звернем увагу на тое, што ілюстрацыя, размешчаная ў правым ніжнім куце займае паўтара модуля па шырыні.

Мал. 7.4. Макет разварота кнігі

(камбінаваны метад размяшчэння ілюстрацый)

З пункту гледжання тэматыкі, ідэя размяшчэння ілюстрацый і тэксту выглядае наступным чынам: разварот падобны на карту, дзе ілюстрацыі (у іх пераважаюць зялёныя адценні) утвараюць лес, а тэкст, выкананы на сіне-блакітным фоне, сімвалізуе ваду.

Выкананне работы

Заданне 1. Выберыце кнігу, прааналізуйце афармленне аднаго з яе разваротаў у адпаведнасці з яго зместам, чытацкім адрасам, мэтавым прызначэннем кнігі.

Заданне 2. Прадумайце новае мастацкае рашэнне разварота. Выберыце і абгрунтуйце кампазіцыйны прынцып размяшчэння ілюстрацый: тэматычны, геаметрычны, модульнай сеткі, камбінаваны.

Пры выкарыстанні прынцыпу модульнай сеткі акрэсліце памер модуля. Пры тэматычным падыходзе патлумачце, як выбраная кампазіцыйная лінія падтрымоўвае тэму разварота. У выпадку геамет-

56

рычнага падыходу акрэсліце, якія асноўныя геаметрычныя формы пакладзены ў аснову кампазіцыі разварота.

Прадстаўце спрошчаную схему кампазіцыі разварота (тэматычную лінію, геаметрычную форму і г. д.).

Заданне 3. Стварыце макет разварота:

1)вызначце фармат выдання;

2)вызначце палі, фармат паласы набору;

3)выберыце від кампазіцыі;

4)зрабіце разметку модульнай сеткі;

5)нанясіце на макет галоўную і дапаможныя кампазіцыйныя восі;

6)размясціце тэкставыя і ілюстрацыйныя блокі ў адпаведнасці зкампазіцыйным рашэннем; нанясіце на макет каардынаты ўсіх аб’ектаў;

7)для тэкставых блокаў акрэсліце гарнітуру і кегль, а для ілюстрацыйных – форму, памеры, колеравае рашэнне.

Разварот кнігі павінен утрымліваць:

– асноўны тэкст, арганізаваны ў 2–3 калонкі, сістэму рубрыкацыі, дадатковыя тэксты;

– не менш за пяць ілюстрацый розных па форме (фігурныя, падабрэз) ціпахарактарыінфармацыі(фотаздымкі, малюнкі, схемыіг. д);

– мастацкія і графічныя элменты афармлення (лінейкі, плашкі, бардзюры, рамкі, віньеткі і да т. п.).

Заданне 4. Стварыце макет і арыгінал разварота кнігі.

Змест справаздачы

Тытульны аркуш; уводзіны; заданне; прататып тытульнага аркуша, зместу і разварота кнігі; абгрунтаванне задумы; макет; арыгінал; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.

Кантрольныя пытанні

1.Раскрыйце сутнасць метада модульнай сеткі ў мастацкатэхнічным канструяванні кнігі.

2.Чым акрэсліваецца геаметрычны метад размяшчэння ілюстрацый?

3.У якім выпадку магчыма выкарыстанне тэматычнага прынцыпу для мастацкага рашэння кніжнага разварота? Прывядзіце прыклад.

4.Прааналізуйце перавагі камбінаванага метаду размяшчэння ілюстрацый. Прывядзіце прыклад.

5.Пералічыцеэтапыраспрацоўкімакетаразваротакніжнагавыдання.

57

Лабараторная работа № 8 АФАРМЛЕННЕ ТЭМАТЫЧНАЙ ГАЗЕТНАЙ ПАЛАСЫ

Працягласць работы: 6 гадзін

Мэта работы: вывучыць тэарэтычныя асновы кампазіцыі газетнай паласы, разгледзець схемы кампазіцыйнага размяшчэння асобных матэрыялаў і блокаў матэрыялаў на паласе; атрымаць практычныя навыкі стварэння блочнага макета тэматычнай газетнай паласы.

Змест працы

1.Вывучэнне тэхнічных патрабаванняў, што прад’яўляюцца да афармлення газет.

2.Разгляд азначэнняў “кампазіцыя”, “макет” у дызайне газет з пазіцыі чытацкага ўспрыняцця.

3.Аналіз кампазіцыйных схем размяшчэння матэрыялаў.

4.Канструяванне блочнага макета і арыгінала тэматычнай паласы газеты.

Тэарэтычныя звесткі

1. Фарматы газет. Агульныя звесткі

Газета – гэта перыядычнае друкаванае выданне, што выходзіць праз непрацяглыя інтэрвалы часу і ўтрымлівае афіцыяльныя матэрыялы, аператыўную інфармацыю, артыкулы па актуальных гра- мадска-палітычных, навуковых, вытворчых і іншых пытаннях, а таксама літаратурныя творы і рэкламу [38]. Газеты адрозніваюцца па тэматыцы, мэтавым прызначэнні, ведамаснай і адміністратыўнатэрытарыяльнай прыналежнасці, перыядычнасці, аб’ёму.

Выкарыстоўваюцца наступныя фарматы газет: А2 (420×594 мм), А3 (297×420 мм), А4 (210×297 мм) [39]. Фарматы газет вызначаюцца намінальнымі памерамі газетнай паласы: першы памер прымаюць за яе шырыню, а другі – за вышыню. Напрыклад, пры фармаце газеты А3 (297×420 мм) шырыня паласы складае 297 мм, а вышыня – 420 мм. Ад фармату газеты залежыць фармат паласы (адбітак на паперы звярстаных матэрыялаў). Фармат газетнай паласы складае, як правіла, 4/5 яе плошчы. Стандартная шырыня паласы фармату А2 – 21 кв. 36 п.,

58

вышыня – 29 кв. 12 п., для А3 адпаведна 14 кв. 24 п. × 21 кв. (варыянты: 14 кв. 36 п. × 21 кв. і інш.) [16, 18].

Тэкставы матэрыял у газетах набіраецца ў калонкі. Яны выкарыстоўваюцца для арганізацыі тэксту, ілюстрацый і з’яўляюцца найважнейшымі элементамі модульнай структуры. Стандартнай лічыцца вёрстка ў пяць калонак. Для фармату А2 выкарыстоўваецца набор у сем калонак, для фармату А3 – ад чатырох да шасці калонак, для фармату А4 – у дзве калонкі [16, 18].

Пры мастацка-тэхнічным макетаванні неабходна асаблівую ўвагу надаваць выкананню гігіенічных патрабаванняў [40], паколькі гэта важная частка дызайну газеты ў цэлым, ад якой залежыць успрыняцце матэрыялу чытачом [40]. Разгледзім некаторыя з іх.

Для набору тэксту газеты рэкамендуецца прымяняць не менш за дзве гарнітуры шрыфта. У нумары газеты аб’ём тэксту, набранага рубленымі шрыфтамі, не павінен перавышаць 50%. Гарнітуры нахільнага напісання дапускаецца выкарстоўваць пры наборы тэксту аб’ёмам не больш за 1000 знакаў на паласе.

Кегль шрыфта і шчыльнасць набору залежаць ад аб’ёму тэксту на паласе газеты. Яны павінны адпавядаць патрабаванням, акрэсленым у табліцы [40].

Суадносіны кегля шрыфта, шчыльнасці набору і аб’ёму тэксту на паласе

Аб’ём тэксту

Фарматы

Кегль шрыфта,

Шчыльнасць набору,

на паласе

газет

пункты, не менш за

знак/см2, не больш за

Не менш за 3/4 паласы

А2

9

24

 

А3

8

 

А4

8

 

Не больш за 3/4 паласы

А2

8

26

 

А3

 

А4

 

 

Небольшза3000 знакаў

А2

 

 

 

А3

6

30

 

А4

 

 

Даўжыня радка тэксту павінна быць не менш за 1/4 квадрата, для аборак – не менш за 3/4 квадрата. Пры друку тэксту каляровымі фарбамі і на каляровым фоне варта прымяняць шрыфт кегля не меншы за 10 пунктаў. Адлегласць паміж калонкамі тэксту павінна складаць не менш за 12 пунктаў.

Для наборнага афармлення газет і часопісаў выкарыстоўваюць шрыфты, у працэсе праектавання якіх былі зкаладзены патрабаванні,

59

што уплываюць на інтэрліньяж. Гэта забяспечвае аптымальную шчыльнасць набору паласы, эканамічнасць набору і камфортнае ўспрыняцце тэксту чытачом.

2. Кампазіцыя ў дызайне газеты

Кампазіцыя ў дызайне газет і часопісаў азначае пабудову нумара і кожнай з яго палос/старонак. Пад тыпам кампазіцыі маюць на ўвазе ролю і значэнне кожнай з палос, а таксама пастаянства размяшчэння

ўнумары асноўных раздзелаў і рубрык.

Ушырокім сэнсе кампазіцыя газеты/часопіса ўключае:

– “формулу” выдання са сціслым вызначэннем (напрыклад,

удэвізе) яго галоўных задач і грамадскай ролі;

тыпалагічную канцэпцыю” (асаблівасці чытацкай аўдыторыі, змест і тэматычныя накірункі, жанры і формы падачы, стыль, аб’ём, перыядычнасць і тыраж);

графічную канцэпцыю”, што вызначае характарыстыкі струк-

туры газетнага/часопіснага выдання, – размяшчэнне яго матэрыяла і рубрык, ад якіх залежыць характар яго афармлення (структура; тыпавыя макеты; стандартныя аперацыі дызайну) [16].

Тэматычная структура нумара газеты будуецца з улікам ролі

ізначэння кожнай з яе палос. Разгледзім спецыфіку працы дызайнера над тэматычнай паласой. На ёй зазвычай размяшчаюцца матэрыялы, прысвечаныя адной тэме, аб’яднаныя ў адзінае кампазіцыйнае цэлае. Для канкрэтнай тэматычнай паласы рэдакцыя адводзіць пастаяннае месца ў структуры нумара газеты. У такім выпадку, напрыклад, матэрыялы на тэму здаровага ладу жыцця выходзяць у межах рубрыкі “Наша здароўе”, назва якой уключаецца ў склад калонтытула.

Галоўнае, што павінна даць тэматчыная паласа чытачу, – гэта арганізаваны ў адзінае сэнсавае і графічнае цэлае інфармацыйны прадукт, што адказвае яго чаканням і патрабаванням. Большая частка адводзіцца фармулёўцы і афармленнюагульнагазагалоўка, агульнага матэрыяла, анонса. Пры гэтым, нягледзячы на дастаткова шчыльную сувязь матэрыялаў на тэматычнай паласе (у адрозненне ад іншых палос), яны павінны быць размешчаны і аформлены такім чынам, каб чытачу былі зразумелы значэнне і асаблівы характар кожнага з іх. У рашэнні гэтых задач таксама заключаецца праца дызайнера. Тут важна валодаць ведамі стварэння кампазіцыі івызначэння галоўных афармляльных элементаў газеты: шрыфтавых (загалоўкі, тэкставыя калонкі), ілюстрацыйных (фотаздымкі

іг. д.), графічных, дэкаратыўных(лінейкі, рамкііг. д.), прабельных.

60