Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ПЗ Полиграфический дизайн

.pdf
Скачиваний:
64
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

На паласе звычайна размяшчаюць матэрыялы, не роўныя паводле значнасці і характару інфармацыі. Менавіта гэтымі абставінамі вызначаецца іх месцазнаходжанне, афармленне.

Матэрыялы могуць быць адасобленымі ці аб’яднанымі ў групы, могуць узаемадзейнічаць паміж сабой і г. д. Разгледзім прыёмы афармлення асобных матэрыялаў і блокаў матэрыялаў на паласе.

Дызайнеру неабходна добра разумець ролю і значэнне кожнага матэрыялу. Гэта дазваляе яму правільна абраць форму, у якую ён змяшчае тэкст і ілюстрацыі (інакш кажучы, від і месцазнаходжанне матэрыяла на газетнай паласе), а таксама вырашыць, якія прыёмы афармлення выкарыстоўваць.

Тэматычную структуру паласы варта будаваць такім чынам, каб падтрымоўваць цікавасць чытача да інфармацыі, каб ён пазнаёміўся з усімі матэрыяламі. Для гэтай мэты служаць метады вылучэння асобных матэрыялаў на паласе: кампазіцыйны, шрыфтавы, фарматны, графічны і камбінаваны [16, 18].

Кампазіцыйны метад заснаваны на фізіялагічных і псіхічных асаблівасцях чалавечага ўспрыняцця: найбольш выйгрышнай часткай паласы з’яўляецца левы верхні вугал, затым – цэнтр, пасля – правы верхні вугал, а найменш выйгрышным лічыцца левы ніжні вугал.

Шрыфтавы метад вылучэння прадугледжвае набор іншым шрыфтом, які па малюнку, напісанню ці кеглю адрозніваецца ад шрыфта, што найбольш часта выкарыстоўваецца ў газеце. Прымяняюцца наступныя прыёмы: а) набор часткі тэксту “сваім” курсівам; б) “чужым” светлым; в) “сваім” паўтлустым; г) “сваім” у разрадку; д) “чужым” паўтлустым; е) “сваім” прапісным светлым; ж) “чужым” прапісным светлым; з) “сваім” прапісным паўтлустым; і) “чужым” прапісным паўтлустым.

Фарматны метад заключаецца ў наборы тэксту ці яго часткі на калонкі, якія вужэйшыя ці шырэйшыя за стандартныя.

Пры графічным метадзе матэрыял падкрэсліваюць па гарызанталі зверху і знізу лінейкамі ці адасабляюць ад іншых матэрыялаў вугалком ці рамкай.

Камбінаваны метад вылучэння дазваляе сумясціць рысы розных метадаў.

3. Макетаванне палос

Мастацкае праектаванне ў газетна-часопіснай справе прадугледжвае фарміраванне функцыянальных якасцяў выдання (поруч з эстэтычнымі). Інакш кажучы, дызайнеру неабходна імкнуцца

61

дасягнуць балансу паміж эстэтычным і функцыянальным фактарамі формастварэння.

Рашэнне гэтай складанай задачы не магчыма без макетавання нумара газеты. Спецыяліст канструюе будучую кампазіцыю (размяшчэнне матэрыялаў і комплексаў афармляльных элементаў), макетуючы поласы і развароты [18].

Вылучаючы такія падставы, як канфігурацыя матэрыялаў, накірунак іх развёрсткі, ступень сіметрыі іх размяшчэння на паласе, можна прытрымлівацца розных варыянтаў арганізацыі палос.

Адрозніваюць наступныя кампазіцыйныя схемы размяшчэння матэрыялаў на паласе: а) пастаянная па вертыкалі і гарызанталі; б) пераменная па вертыкалі і пастаянная па гарызанталі; в) пераменная па вертыкалі і гарызанталі (змяшаная); г) пастаянная па вертыкалі і пераменная па гарызанталі. Разгледзім кожную з іх.

Кампазіцыйная схема размяшэчння матэрыялаў на газетнай паласе пастаянная па вертыкалі і гарызанталі патрабуе развёрстку матэрыялаў на калонкі аднолькавай даўжыні і шырыні. Варыянт выкарыстання гэтай схемы прадстаўлены на мал. 8.1. На паласе з пяці калонак размешчаны пяць розных матэрыялаў у адпаведнасці з патрабаваннямі, што прад’яўляюцца да гэтага віду кампазіцыі.

Мал. 8.1. Кампазіцыйная схема размяшэчння матэрыялаў на газетнай паласе пастаянная па гарызанталі і вертыкалі

62

Характар такой паласы вызначаецца як “строгі, сур’ёзны, ураўнаважаны”, ён падкрэслівае важнасць інфармацыі, што ўтрымліваецца ў матэрыялах. У той жа час такая схема лічыцца “цяжкой” для ўспрыняцця.

Кампазіцыйная схема пераменная па вертыкалі і пастаянная па гарызанталі характарызуецца размяшчэннем матэрыялаў у калонках розных па даўжыні, але роўных па фармаце (мал. 8.2). На практыцы такую схему называюць “ламанай”. Кампазіцыя характарызуецца як дынамічная, “жывая”. Аднак вялікая колькасць “ламаных” форм матэрыялаў абцяжарвае чытанне, таму такая схема выкарыстоўваецца рэдка.

Мал. 8.2. Кампазіцыйная схема размяшчэння матэрыялаў пераменная па вертыкалі

і пастаянная па гарызанталі

Перавага кампазіцыі пераменнай па вертыкалі і гарызанталі

(змяшанай) у тым, што дызайнер, не грэбуючы прамавугольнай формай матэрыяла, “ажыўляе” яго пры дапамозе змены фармату набору, дапускае калонкі неаднолькавай вышыні, “ламае” падвал (мал. 8.3). Такая кампазіцыя дазваляе зрабіць паласу больш цікавай, падкрэсліць неабходныя матэрыялы, а таксама дапамагае пазбегнуць мудрагелістасцяў “ламанай” вёрсткі. Разгледжаная кампазіцыйная схема часта выкарыстоўваецца ў сучаснай газетнай практыцы.

63

Мал. 8.3. Кампазіцыйная схема размяшчэння матэрыялаў пераменная па вертыкалі і гарызанталі (змяшаная)

Кампазіцыя пастаянная па вертыкалі, пераменная па гарызан-

талі прадугледжвае набор матэрыялаў на розныя фарматы пры аднолькавай вышыні калонак (мал. 8.4). Асноўныя яе рысы: гарызантальнае размяшчэнне матэрыялаў; няпоўныя “падвалы” і “паддашкі”; адсутнасць скразных “стаякоў”, што рассякаюць паласу на дзве часткі; загалоўкі, рубрыкі, падрубрыкі, размешчаныя на розных лініях; урэзка рубрык пад верхнюю лінейку.

Мал. 8.4. Кампазіцыйная схема размяшчэння маэрыялаў пастаянная па гарызанталі і пераменная па вертыкалі

64

Выкананне работы

Заданне 1. Выберыце ў якасці прататыпа тэматычную паласу газеты. Ахарактарызуйце яе кампазіцыю ў адпаведнасці з мэтавым прызначэннем выдання, чытацкім адрасам, тэматыкай матэрыялаў, а таксама прынцыпамі афармлення газетных выданняў.

Ацаніце выбар модульнай сеткі, фармату газеты, фармату паласы, фармату калонкі, а таксама шрыфтоў для асноўнага, дадатковага тэкстаў, загалоўкаў рознага ўзроўню.

Прааналізуйце размяркаванне матэрыялаў на паласе газеты, выбраныя метады іх вылучэння.

Ахарактарызуйце кампазіцыйнае рашэнне тэматычнай паласы ў цэлым і з пункту гледжання рэалізацыі задач, якія паставіла рэдакцыя газеты, і з пазіцыі чытацкага ўспрыняцця.

Заданне 2. Распрацуйце і абгрунтуйце новае афармленне тэматычнай газетнай паласы.

Этапы выканання:

1)прапануйце ідэю, якая дазволіць, з аднаго боку, прыцягнуць увагу чытача да тэмы паласы, з другога – улічыць кампазіцынйыя прынцыпы афармлення паласы газеты;

2)распрацуйце канцэпцыю дызайну газетнай паласы, абгрунтуйце дызайнерскую задуму з пункту гледжання адпаведнасці прынцыпам афармлення газетных выданняў, агульнай канцэпцыі газеты; ахарактарызуйце выбраную кампазіцыйную схему размяшчэння матэрыялаў на паласе, яе ролю ва ўспрыняцці інфармацыі чытачом;

3)выберыце і абгрунтуйце фармат газеты, фармат паласы, фармат калонак, шрыфты для асноўнага і дадатковага тэкстаў, загалоўкаў рознага ўзроўню;

4)прадумайце і абгрунтуйце выбар метадаў і прыёмаў афармлення кожнага матэрыяла і блокаў матэрыялаў на паласе, а таксама кампазіцыі загалоўкаў, у тым ліку агульных для пэўных матэрыялаў;

5)прадумайце выкарыстанне ілюстрацый, спосабы іх узаемадзеяння з тэкстам;

6)дэтальна прапрацуйце графічны план паласы ў цэлым, месца

іканфігурацыю кожнай з публікацый, размяшчэнне загалоўкаў, дадатковых графічных элементаў, а таксама афармленне калонтытула.

7)выберыце і выкарыстайце кампазіцыйныя сродкі, скіраваныя

на дасягненне ўзаемадзеяння матэрыялаў на паласе, цэласнасці з улікам чытацкага ўспрыняцця.

Заданне 3. Сфармуйце блочны макет тэматычнай паласы.

65

Заданне 4. Стварыце арыгінал тэматычнай паласы газеты з выкарыстаннем растравай графікі, тэкставага матэрыяла, дадатковых элементаў вектарнай графікі.

Змест справаздачы

Тытульны аркуш; уводзіны; заданне; прататып газетнай паласы; абгрунтаванне задумы; макет; арыгінал; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.

Кантрольныя пытанні

1.Якіятэхнічныяпатрабаванніпрад’яўляюццадаафармленнягазет?

2.Назавіце “формулу” кампазіцыі газетнай паласы.

3.Якія існуюць кампазіцыйныя схемы размяшчэння матэрыялаў на газетнай паласе? Дайце іх параўнальную характарыстыку.

4.Назавіце метады вылучэння тэксту на паласе.

5.Якія існуюць прыёмы афармлення асобных матэрыялаў і блокаў матэрыялаў на паласе?

6.У чым заключаецца спецыфіка афармлення тэматычнай паласы? Прывядзіце прыклад.

66

Лабараторная работа № 9 РАСПРАЦОЎКА АФАРМЛЕННЯ ПАЛАСЫ СВЯТОЧНАГА НУМАРА ГАЗЕТЫ

Працягласць работы: 6 гадзін

Мэта работы: вывучыць комплексы афармляльных элементаў газеты (тытульныя, загаловачныя, ілюстрацыйныя і інш.); разгледзець асаблівасці кампазіцыі першай паласы спецыяльнага выпуска газеты; атрымаць практычныя навыкі дызайну святочнага нумара газеты.

Змест работы

1.Разгляд пастаянных элементаў газеты.

2.Вывучэнне адметнасцяў афармлення комплексаў элементаў (тытульных і інш.).

3.Разгляд узаемадзеяння ілюстрацый і тэксту, а таксама ролі ілюстрацый у кампазіцыі першай паласы святочнага выпуска газеты.

4.Канструяванне макета і стварэнне арыгінала першай паласы газеты.

Тэарэтычныя звесткі

1. Комплексы элементаў газеты. Агульныя звесткі

Газетныя матэрыялы часцей за ўсё размяшчаюць так, каб кожная паласа была змястоўнай, завершанай і цікавай для чытача. Апроч таго, яна павінна быць прывабнай па кампазіцыі і іншых дэталях афармлення.

Кампазіцыя – гэта заўжды вырашэнне некаторай ідэі, а не проста механічнае размяшчэнне паведамленняў на газетнай паласе, гэта пошук іх узаемасувязі, адносінаў (раўназначнасці, падпарадкаванасці і да т. п.), якія дапамагаюць чытачу разабрацца ў прапанаваным матэрыяле, успрыняць вобраз перыядычнага выдання [16].

Знешняя форма апошняга складаецца са шрыфтавых, прабельных,

дэкаратыўныхіілюстраваныхафармляльныхэлементаў[18].

Афармляльныя элементы ў працэсе стварэння нумара газеты ці часопіса ўтвараюць комплексы – аб’яднанні элементаў, што маюць фармальна завершаны, але зместава не заўжды закончаны характар. Загаловак можа знаёміць толькі з часткай асноўнага тэматычнага

67

блоку: пэўнай прыкметай аб’екта апісання, асноўным дзеяннем ці падтэмай [18].

Па функцыянальным прызначэнні комплексы падзяляюць на асноўныя і дапаможныя [18]. Да асноўных адносяць:

загаловачныя;

ілюстрацыйныя;

тлумачальныя (урэзкі);

тэкставыя.

У групу дапаможных аб’яднанняў элементаў уваходзяць:

тытульны комплекс;

калонтытулы;

калонлічбы;

выходныя і выпускныя дадзеныя (выходныя звесткі).

Комлексы элементаў розняцца па складанасці, але ўсе яны з’яўляюцца складнікамі формы газеты. Далей разгледзім больш падрабязна тыя комплексы элементаў, якія характэрны для першай паласы газеты.

2. Комплексы афармляльных элементаў

Першая паласа – гэта візітная картка газетнага выдання. Вылучаюць некалькі варыянтаў яе афармлення: першы называецца “вокладка” (таблоідны), другі мае назву кансерватыўнага [18]. Існуюць і іншыя рашэнні. Кансерватыўная кампазіцыя характарызуецца адсутнасцю ілюстрацый. Пры фармаце газеты А2 на ёй размяшчаецца пяць сярэдніх па аб’ёме матэрыялаў, шэсць–сем нататак, не больш за 12 публікацый.

Калі размова ідзе аб праектаванні першай паласы святочнага выпуска газеты, то выкарыстоўваецца зусім іншы варыянт, а менавіта – “вокладка”. Кампазіцыйнае рашэнне першай паласы ў самым агульным выглядзе наступнае: тытульны, ілюстраваны, тлумачальны (анонс) комплексы і графіка. Сцісла разгледзім некаторыя асаблівасці іх афармлення.

Тытульны комплекс уключае ў сябе: назву газеты (змяшчаецца ў верхняй частцы паласы), мэтавае прызначэнне, лозунг, каляндарныя звесткі (дата, год выдання), парадкавы нумар (нумар выпуска), кошт, зрэдчас перыядычнасць, тыраж, выяву ордэнаў (калі такія існуюць), графічныя элементы (лінейкі, рамкі, падложкі, малюнкі).

Тытульны комплекс часта ўключае ў сябе таксама і лагатып газеты альбо сама назва газеты з’яўляецца лагатыпам. Маецца на

68

ўвазе наступнае: графічная індывідуальнасць назвы вызначаецца спецыфічным малюнкам шрыфта, што стварае папярэднія асацыяцыі. Сёння назва газеты зазвычай развёрстваецца на шырыню ўсёй першай паласы ці займае частку калонак, афармляецца ў форме тэкставага ці камбінаванага лагатыпа, выконваецца фірменным шрыфтом і з’яўляецца візітнай карткай выдання.

Указанне на год выдання, каляндарныя звесткі, парадкавы нумар, кошт асобнага выпуска набіраюцца альбо ў адзін радок з арыентацыяй на ніжнюю частку назвы, альбо выносяцца ў асобны блок – “каляндарык”. Існуюць таксама камбінацыі развёрсткі гэтых дадзеных.

Пастаянны лозунг афармляюць кантрасна ў адносінах да назвы. Пры кампаноўцы тытульных элементаў можа прымяняцца фірменная сімволіка. Апошнім часам у гэтым блоку ўказваецца таксама інтэрнэтадрас выдання [18].

Загаловачны комплекс. Ён можа ўключаць у сябе не толькі назву матэрыяла, але і больш простыя і складаныя матэрыялы. Адрознай прыкметай загаловачнага комплексу могуць служыць варыянты размяшчэння назвы адносна тэксту. Напрыклад, “утоплены” загаловачны комплекс характэрны для газетных выданняў, а “бакавік” больш уласцівы штомесячным часопісам, хаця сустракаецца і ў штотыднёвіках газетнага тыпу.

Як у газетнай, так і ў часопіснай практыцы існуе шэраг стыляў афармлення загалоўкаў: аднагарнітурны, малагарнітурны, шматгарнітурны. Сустракаюцца і выданні “аднаго шрыфта”. Загаловачныя комплексы розняцца па ўзроўнях складанасці. Вылучаюць простыя, складаныя, састаўныя комплексы. Апошнія ўключаюць у сябе не толькі загалоўкі розных відаў, але і ілюстрацыі, урэзкі і іншыя тлумачальныя комплексы [18].

Да тлумачальных комплексаў адносяцца ўводны абзац (уводка, урэзка), эпіграф, лозунг, анонс. Усе комплексы элементаў выконваюць свае функцыі, у той жа час дызайнер арганізуе іх у адзінае кампазіцыйнае цэлае.

Ілюстрацыйны комплекс. Ілюстрацыя можа быць дапаможным, роўным ці вядучым у адносінах да тэкставага матэрыяла зместавасэнсавым кампанентам і самастойным творам фатаграфічнага івыяўленчага мастацтва. Для спецыяльных святочных, суботніх нумароў газет характэрны варыянт, калі ад палавіны да дзвюх трацей паласы займае ілюстрацыя, часцей за ўсё фотаздымак. Акрамя галоўнай ілюстрацыі ўанонсах можа быць некалькі вялікіх суправаджальных фотаздымкаў. Функцыіілюстрацыіўафармленнігазет наступныя:

69

1)акцэнтаваць увагу чытача. Здымак ці малюнак нярэдка грае ролю бачнага цэнтру паласы; у кампазіцыным плане ён як быццам “замыкае” на сябе астатнія публікацыі і з’яўляецца першым этапам знаёмства чытача са зместам матэрыялаў паласы; для фатаграфіі, фотаблока, плаката, карыкатуры вызначаецца цэнтральнае месца на паласе, а ўся паласа фарміруецца вакол галоўнай выявы (такую вёрстку называюць “млыном”);

2)арыентаваць чытача. Заставачная фатаграфія, маляваная застаўка, фотамантаж, калаж могуць адразу падказаць чытачу тэму публікацыі; застаўкі-сімвалы выступаюць у якасці пастаяннай, аднаразовай рубрыкі;

3)служыць сродкам мастацкага афармлення друкаваных палос. Індывідуальнасць “твару” канкрэтнай газеты, яе цэласнасць дасяга-

юцца за кошт узаемадзеяння кампазіцыі і графікі. Графіка – гэта знешняе афармленне газеты (часопіса), сродкі выразнасці якога – контурная лінія, рыска, пляма, фон белага аркуша. Варта адрозніваць матэрыяльныя сродкі афармлення (папера, фарба, шрыфт і г. д.) і структурныя (рытм, гармонія, кампазіцыя). Іх узаемадзеянне на ўсіх узроўнях і з’яўляецца працэсам афармлення газеты. Адзінства тэксту, графікі і канструкцыі дасягаецца праз адзіную кампазіцыю. Сувязь “змест – кампазіцыя” у большай ступені не свабодная, чым сувязь “змест – графіка”.

Акуратнае, вытанчанае лагічнае афармленне ўзмацняе асабісты момант працэсу ўспрыняцця чалавекам зместу, што асабліва важна для ўважлівага чытача, адданага свайму выданню.

Мастацтва афармлення газеты патрабуе разумення ідэі паласы, нумара; падбору пэўных тэкставых матэрыялаў для выражэння гэтай ідэі; выбару пэўных кампазіцыйных і графічных сродкаў для яе эмацыйнага ўвасаблення.

Сцісла разгледзім тэкставы комплекс. Ён з’яўляецца асновай перыядычных выданняў. Адрозніваюць наступныя віды тэкставых комплексаў: просты, што складаецца з абзацаў і калонак; складаны, што характарызуецца шрыфтавымі і кампазіцыйнымі выдзяленнямі сэнсавых акцэнтаў; састаўны, што ўключае ў сябе іншыя комплексы (тлумачальны, загаловачны, ілюстрацыйны).

Адрозніваюць наступныя кампазіцыйныя прыёмы вылучэння тэксту на газетнай паласе:

1)наборнаняпоўныфарматз водступамадлевагакраю(“уцяжка”);

2)павелічэнне інтэрліньяжу;

3)размяшчэнне бакавой лінейкі;

4)падкрэсліванне;

70