Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ПЗ Полиграфический дизайн

.pdf
Скачиваний:
64
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

5)“зарамліванне”;

6)фонавыя падложкі;

7)вылучэнне колерам;

8)вываратка.

Бясспрэчна, афармленню першай паласы газеты неабходна надаваць асаблівую ўвагу. Аднак пры гэтым неабходна памятаць, што вобраз газеты ў свядомасці чытача скаладаецца на аснове тэматычнай структуры газеты ў цэлым.

Выкананне работы

Заданне 1. Выберыце ў якасці прататыпа першую паласу газеты (святочны выпуск). Прааналізуйце яе дызайн у адпаведнасці з чытацкім адрасам, мэтавым прызначэннем выдання, а таксама са зместам нумара, галоўнай тэмай па наступнай схеме:

1)фармат газеты;

2)ідэя, пакладзеная ў аснову сэнсавага і кампазіцыйнага рашэння паласы;

3)характарыстыка афармлення першай паласы святочнага нумара газеты; узаемасувязь дызайну першай паласы і агульнай канцэпцыі газеты;

4)шрыфтавое і графічнае рашэнне афармляльных комплексаў:

тытульнага;

загаловачнага;

тлумачальнага;

ілюстрацыйнага;

тэкставага;

5) кампазіцыйнае размяшчэнне элементаў на паласе (цэнтр кампазіцыі і г. д.).

Заданне 3. Распрацуйце і абгрунтуйце афармленне першай паласы газеты (святочны выпуск).

Этапы выканання:

1)прапануйце нестандартную ідэю, што будзе раскрываць сэнс, характар падзеі, якой прысвечаны нумар газеты;

2)распрацуйце канцэпцыю першай паласы, абгрунтуйце дызайнерскую задуму з улікам асаблівасцяў афармлення святочнага выпуска газеты, а таксама агульнай канцэпцыі газеты;

3)выберыце і абгрунтуйце фармат газеты;

4)прадумайце выкарыстанне ілюстрацыйнага комплексу з улікам яго ролі ў праектаванні святочнага выпуска газеты;

71

5)выберыце і абгрунтуйце шрыфты для асноўнага тэксту, загалоўка, тэкстаў анонсаў, іх развёрстку на паласе, прадумайце іх узаемасувязь з ілюстрацыйным комплексам;

6)дэтальна прапрацуйце графічны план паласы; выберыце кампазіцыйныя і графічныя сродкі, скіраваныя на дасягненне цэласнасці паласы, яе эфектыўнага ўзаемадзеяння з чытачом.

Заданне 4. Сфармуйце блочны макет першай паласы газеты. Заданне 5. Стварыце арыгінал першай паласы газеты з выкарыс-

таннем растравай графікі, дадатковых элементаў вектарнай графікі.

Змест справаздачы

Тытульны аркуш; уводзіны; заданне; прататып газетнай паласы; абгрунтаванне задумы; макет; арыгінал; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.

Кантрольныя пытанні

1.Дайце азначэнне “комплекс афармляльных элементаў”.

2.Якіяасаблівасціафармленнямаепершаяпаласагазеты?

3.Назавіце прыёмы ўзаемадзеяння ілюстрацый з тэкстам.

4.Якія функцыі мае ілюстрацыя ў афармленні першай паласы святочнага нумара газеты?

5.Якія сродкі можа выкарыстоўваць дызайнер для дасягнення сувязяў “змест – кампазіцыя”, “змест – графіка”?

6.Назавіцепрыёмывылучэнняматэрыялаўнапершайпаласегазеты.

72

Лабараторная работа № 10 АФАРМЛЕННЕ ВОКЛАДКІ ЧАСОПІСА

Працягласць работы: 6 гадзін

Мэта работы: разгледзець комплексы афармляльных элементаў часопіса (тытульны, загаловачны, ілюстрацыйны і інш.); вывучыць асаблівасці знешняга афармлення часопіса; набыць практычныя навыкі дызайну вокладкі часопіса.

Змест работы

1.Аналіз афармлення розных відаў часопісаў.

2.Вывучэнне адметнасцяў дызайну тытульнага і ілюстрацыйнага комплексаў вокладкі часопіса.

3.Разгляд узаемасувязі кампазіцыі вокладкі часопіса і яго тэматыкі.

4.Вывучэнне ўздзеяння дызайну вокладкі на патэнцыяльнага пакупніка.

5.Распрацоўка макета і арыгінала вокладкі часопіса.

Тэарэтычныя звесткі

1. Класіфікацыя часопісаў. Фарматы часопісаў

Часопісам называецца перыядычнае часопіснае выданне, якое ўтрымлівае артыкулы і рэфераты па розных грамадска-палітычных, навуковых, вытворчых і іншых пытаннях, а таксама літаратурныя творы і рэкламу, мае пастаянную рубрыкацыю, афіцыйна зацверджана ў якасці дадзенага віда выдання [38].

Адрозніваюць наступныя віды і групы часопісаў па мэтавым прызначэнні [41]:

1)літаратурна-мастацкія: літаратурна-мастацкія, літаратурна-кры- тычныя, літаратурна-мастацкія малааб’ёмныя ілюстраваныя (у тым ліку сатырычныя і гумарыстычныя);

2)грамадска-палітычныя: грамадска-палітычныя шырокай скіраванасці, грамадска-палітычныя малааб’ёмныя ілюстраваныя;

3)навуковыя: навукова-тэарэтычныя шырокага профілю, навуко- ва-тэарэтычныя вузкага профілю (галіновыя), навукова-практычныя

73

(у тым ліку навукова-тэхнічныя, што ўтрымліваюць матэрыялы па тэхнічных навуках) вузкага профілю, навукова-метадычныя, рэфератыўныя;

4)навукова-папулярныя: навукова-папулярныя шырокага профілю рознай скіраванасці;

5)вытворча-практычныя: вытворча-практычныя міжгаліновыя

ігаліновыя шматпрофільныя, вытворча-практычныя вузкага профілю (у тым ліку навукова-папулярныя);

6)папулярныя (шырокай скіраванасці па пытаннях культуры, спорту, быту, вольнага часу, сямейнага чытання, рэкламныя і да т. п.).

Кожнаму віду часопіса ўласцівы свае асаблівасці мастацкатэхнічнага афрамлення, кампазіцыйныя схемы, метады ўзаемадзеяння тэкставага і выяўленчага матэрыяла з чытачом.

Фарматы часопісных выданняў. Фармат часопіса вызначаецца

зулікам яго мэтавага прызначэння, чытацкага адраса, колькасці ілюстратыўнага матэрыяла, мастацкай задумы. Фарматы часопісаў павінны адпавядаць патрабаванням ДАСТ 5773-90 “Издания книжные и журнальные. Форматы” [31] (табл. 10.1).

 

Фарматы часопісных выданняў

Табліца 10.1

 

 

 

 

 

 

 

Памер аркуша

Доля аркуша

Фарматы кніжных выданняў

Умоўнае

Памеры

, мм

паперы, мм

 

 

абазначэнне

максімальны

мінімальны

700×1080

1/8

70×108/8

265×310

257×333

 

 

 

 

 

600×900

1/8

60×90/8

220×290

205×275

600×840

1/8

60×84/8

205×290

200×285

840×1080

1/16

84×108/8

205×260

192×255

700×1080

1/16

70×108/16

170×260

158×255

 

 

 

 

 

700×1000

1/16

70×100/16

170×240

158×230

600×900

1/16

60×90/16

145×215

132×205

840×1080

1/32

84×108/32

130×200

123×192

700×1080

1/32

70×108/32

130×165

125×165

 

 

 

 

 

Дапускаецца выпуск часопісаў нестандартных фарматаў, у тым ліку фарматаў паперы шэрагу А (А3, А4, А5, А6).

Фарматы, якія адпавядаюць таму ці іншаму віду часопіса (літара- турна-мастацкаму, грамадска-палітычныму, папулярнаму і інш.), прадстаўлены ў табл. 10.2.

74

Рэкамендаваныя фарматы часопісаў

Табліца 10.2

 

 

 

 

 

 

Фармат

Максімальны памер

 

Від часопіса

друкарскай

часопіса пасля

Фарматы

паперы, см,

абрэзкі, мм

выданняў

 

 

доля аркуша

(шырыня×вышыня)

 

 

 

 

 

Літаратурна-мастацкія, гра-

84×108/16

205×260

Вялікі

мадска-палітычныя

70×108/16

170×260

»

 

70×100/16

170×240

Сярэдні

 

60×90/16

145×215

»

 

84×108/32

130×200

»

 

70×108/32

130×165

»

Навукова-вытворчыя, прак-

60×90/8

220×290

Вялікі

тычныя, папулярныя, за вы-

60×84/8

205×290

»

ключэннем малааб’ёмных

84×108/16

205×260

»

ілюстраваных

70×108/16

170×260

»

 

70×100/16

170×240

Сярэдні

 

60×90/16

145×215

»

 

84×108/32

130×200

»

Літаратурна-мастацкія, гра-

70×108/16

265×340*

Вялікі

мадска-палітычныя, папуляр-

60×90/8

220×290

»

ныя, малааб’ёмныя ілюстра-

84×108/16

220×260

»

ваныя

70×108/16

170×240

Сярэдні

 

 

 

 

*Дапускаецца выпуск малааб’ёмных ілюстраваных часопісаў фарматам 270×350 мм без абрэзкі з трох бакоў, якія друкуюцца на спецыялізаваным абсталяванні.

Паводле пагаднення выдавецкай арганізацыі і паліграфічнага прадпрыемства магчыма прымяненне фарматаў 70×108/8 (265×340 мм) і 70×108/8 (245×340 мм), калі неабходныя матэрыялы не змяшчаюцца ў меншым фармаце без шкоды для зместу ці зручнасці карыстання выданнем.

2. Дызайн часопісных старонак

На вокладцы часопіса размяшчаюць тытульны, ілюстрацыйны

ітлумачальны комплексы. Стварэнне яе макета заўжды пачынаецца

змодульнай сеткі. Апошняя дазваляе аб’яднаць тэкст, графіку, ілюстрацыі ў завершанае цэлае (мал. 10.1).

75

Мал. 10.1. Канцэпцыя макета вокладкі часопіса

Вялікую ўвагу ў агульнай канцэпцыі вокладкі часопіса надаюць тытульнаму комплексу, што ўключае лагатып, дату выпуска, парадкавы нумар, мэтавае прызначэнне выдання. Асноўнае патрабаванне да яго выканання: стылёвае і шрыфтавое адзінства, а таксама цэласнасць. Разгледзім прыклад тытульнага комплексу (мал. 10.2). Шрыфтавое рашэнне назвы часопіса адлюстроўвае яго змест, паколькі абрана стылістычна блізкая па тэматыцы гарнітура шрыфта Izhitsa.

76

Мал.10.2. Тытульны комплекс часопіса “Нёман”

Візуальна шрыфтавы эфект дазваляе казаць пра ўнікальны стыль назвы часопіса. Асаблівасць комплексу – выкарыстанне кантрасту як кампазіцыйнага і камунікацыйнага прыёму. Слова “Нёман” аформлена ў рэзкім кантрасце да тэксту “Часопіс Саюза пісьменнікаў Беларусі”, тым самым яно актыўна ўзаемадзейнічае з чытачом. У той жа час тытульны комплекс з’яўляецца адзіным цэлым, паколькі выкарыстана адна гарнітура, тэкставыя элементы згрупаваны адносна гарызантальнай восі, размешчаны на адных і тых жа вертыкальных восях на агульным фоне.

Роля ілюстрацыйнага комплексу на вокладцы часопіса заключаецца ў тым, каб адлюстраваць, патлумачыць ці дапоўніць змест галоўнага матэрыяла. Пры гэтым неабходна памятаць, што ілюстрацыі, а таксама іншыя элементы, размешчаныя на вокладцы, павінны актыўна ўзаемадзейнічаць з чытачом. Для рашэння гэтай задачы неабходна правільна вызначыць кампазіцыйны і сэнсавы цэнтр, старанна прапрацаваць характарыстыкі кампазіцыі. Напрыклад, пры дапамозе кантрасту, маштабу, прапорцый можна ствараць візуальныя прыярытэты, адзначаць неабходнае, акцэнтаваць увагу на галоўным.

Вокладка будзе лепш “працаваць” з патэнцыяльным пакупніком, калі ўлічваць асаблівасці зрокавага ўспрыняцця. Чалавек перш за ўсё звяртае ўвагу на самы вялікі ці самы насычаны элемент. На вокладцы часопіса гэта зазвычай галоўная ілюстрацыя, якая нярэдка з’яўляецца кампазіцыйным цэнтрам. Працягваць кіраваць позіркам чытача можна шляхам стварэння сыходнай паслядоўнасці памеру і кантрасту складнікаў кампазіцыі. Перш за ўсё гэта датычыцца тэкставых элементаў вокладкі: тэмынумара, назвынайбольшцікавыхартыкулаў.

Выкананне работы

Заданне1. Прааналізуйце дызайн вокладкі часопіса ўадпаведнасці

зягочытацкімадрасам, мэтавымпрызначэннемпанаступнайсхеме:

1)фармат часопіса;

2)ідэя, пакладзеная ў аснову сэнсавага і кампазіцыйнага рашэння паласы;

77

3)узаемасувязь афармлення вокладкі і агульнай канцэпцыі часопіса (сэнсавыя акцэнты, стыль, колер, шрыфт і г. д.);

4)шрыфтавое і графічнае рашэнне афармляльных комплексаў:

тытульнага;

тэкставага;

ілюстрацыйнага і інш.;

5)кампазіцыйнае размяшчэнне элементаў на паласе (цэнтр кампазіцыі і г. д.); узаемадзеянне тэксту і ілюстрацый.

Заданне 2. Распрацуйце і абгрунтуйце новае афармленне вокладкі часопіса.

Этапы выканання:

1)прапануйце канцэпцыю вокладкі часопіса; выкарыстайце модульную сетку;

2)выберыце і абгрунтуйце фармат часопіса ў адпаведнасці з яго відам па мэтавым прызначэнні;

3)распрацуйце “свой” варыянт тытульнага комплексу; асаблівую ўвагу надайце лагатыпу;

4)прадумайце выкарыстанне ілюстрацыйнага комплексу з улікам яго ролі ў стварэнні вобраза нумара часопіса;

5)выберыце і абгрунтуйце шрыфтавое рашэнне вокладкі;

6)дэтальна прапрацуйце графічны план паласы; выберыце кампазіцыйныя і графічныя сродкі, скіраваныя на дасягненне цэласнасці кампазіцыі, яе эфектыўнага ўзаемадзеяння з чытачом.

Заданне 3. Сфармуйце макет вокладкі часопіса.

Заданне 4. Стварыце арыгінал вокладкі часопіса з выкарыстаннем растравай графікі, дадатковых элементаў вектарнай графікі.

Змест справаздачы

Тытульны аркуш; уводзіны; заданне; прататып вокладкі часопіса; абгрунтаванне задумы; арыгінал; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.

Кантрольныя пытанні

1.Параўнайце афармленне розных відаў часопісаў. У чым спецыфіка дызайну вытворча-практычных часопісаў? Прывядзіце прыклады.

2.Якія існуюць асаблівасці афармлення літаратурна-мастацкіх часопісаў? Прывядзіце прыклады.

78

3.У чым выражаецца і якім чынам дасягаецца ўзаемасувязь кампазіцыі вокладкі навукова-папулярнага часопіса і яго тэматыкі? Прывядзіце прыклады.

4.Якія асаблівасці афармлення маюць тытульны і ілюстрацыйны комплексы вокладкі папулярнага часопіса?

5.Прааналізуйце ўдзеянне дызайну вокладкі агульна-палітычнага часопіса на патэнцыйнага пакупніка.

6.Ахарактарызуйце кампазіцыю вокладкі навуковага часопіса.

7.Як выбраць фармат часопіса?

8.Якія патрабванні прад’яўляюцца да тытульнага комплексу часопіса?

9.Якім чынам дасягаецца ўзаемадзеянне ілюстрацыйнага і тэкставага комплексаў часопіса?

79

Лабараторная работа № 11 АФАРМЛЕННЕ ТЫТУЛЬНАГА АРКУША ЧАСОПІСА

Працягласць работы: 6 гадзін

Мэта работы: вывучыць магчымасці кампазіцыйных сродкаў у дызайнерскім рашэнні часопіса, набыць практычныя навыкі распрацоўкі афармлення тытульнага аркуша.

Змест работы

1.Вывучэнне асаблівасцяў афармлення часопісных старонак са зместам.

2.Аналіз магчымасцяў кантрасту як кампазіцыйнага і камунікацыйнага сродку ў афармленні часопісных выданняў.

3.Распрацоўка макета і арыгінала тытульнага аркуша часопіса.

Тэарэтычныя звесткі

Выбар фармату паласы набору залежыць ад многіх фактараў: віда часопіса, фармату, характару і памеру выяўленчага матэрыялу, кампазіцыйнага рашэння і нават ад тэхналогіі замацавання. Пры выбары фармату паласы набору і памераў раскладкі палёў варта кіравацца СТБ7.201-2003 “Журналы. Общиетехническиеусловия” [41].

Змест (“кантэнт”) часопіса адносіцца да пастаянных структурных элементаў выдання. Яго афармленню надаюць асаблівую ўвагу, паколькі “кантэнт” з’яўляецца адным з найважнейшых атрыбутаў фірменнагастылю.

Для афармлення старонак са зместам часопіса мэтанакіравана запланаваць складаную модульную сетку з шасцю ці сямю калонкамі. Апошняя прадстаўляе дызайнеру шырокія магчымасці: гэта гнуткасць, дынамічнасць, больш шчыльные ўзаемадзеянне з чытачом.

Тытульны аркуш часопіснага выдання адрозніваецца ад кніжнага. На ім размяшчаюць назву часопіса, выходныя звесткі, змест (рубрыкі, назвы артыкулаў, анатацыі да артыкулаў), элементы тлумачальных комплексаў (цытаты, табліцы, падмалюнкавыяподпісы, анонсы), ілюстрацыі.

Колькасць і від апошніх вызначаюцца з улікам мастацкай задумы, мэтавага прызначэння і зместу часопіса, чытацкага адрасу. Рэкамендацыі па ілюстратыўнасці асноўных відаў часопісаў прыведзены

80