Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История.docx
Скачиваний:
184
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
215.36 Кб
Скачать

1) Рост дзяржаўных выдаткаў Вялікага княства Літоўскага, недахоп сродкаў у дзяржаўным скарбе;

2) Рост матэрыяльных патрэб двара;

3)«Рэвалюцыя цэн» у Еўропе, павелічэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты.

Войны з Расіяй і «сярэбшчына» крымскім татарам (вы­платы з мэтаю спыніць набегі) спустошылі скарб. У той жа час грошы патрабаваліся не толькі на ваенныя выдаткі. XVI стагоддзе давала новыя магчымасці для дэманстрацыі моцы і багацця княжацкага двара, будаўніцтва замкаў, аздаблення іх творамі мастацтва, набыцця дарагіх габеленаў, дываноў, тканін, ювелірных вырабаў і інш. Усё гэта адбывалася на фоне рэзкага павелічэння цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю і памяншэння кошту золата, срэбра, самацветаў, што было выклікана прытокам у Еўропу каштоўнасцей з Новага Свету, куды былі пракладзены шляхі падчас Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Такая з'ява была названа «рэвалюцыяй цэн». Высокія цэны і попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю стымулявалі пошукі шляхоў павелічэння яе вытворчасці. Аг­рарная рэформа праводзілася таксама ў Германіі, Польшчы — краінах, з якімі Вялікае княства Літоўскае мела даволі цесныя сувязі. Мэтаю рэформы было павелічэнне даходаў дзяржавы шля­хам змянення і ўдасканалення пазямельных адносін: пераходу ад сістэмы спагнання падатку з сям'і да сістэмы спагнання падатку з зямлі, у залежнасці ад яе колькасці і якасці. Павялічыць даход з дзяржаўных зямель меркавалася шля­хам дакладнага іх ўліку, вызначэння павіннасцей сялян адпаведна занятым імі землям. Пазямельнай мерай, за карыстннне якой выконваліся павіннасці, стала валока (раўнялася 80 33 моргам, або больш за 21—23 га; 1 морг = 0,71 га). Уся дзяржаўная зямля ў адпаведнасці з рэформай падзялялася на валокі. Лепшыя з іх адводзіліся пад велікакняжацкія фальваркі, астатнія раздаваліся сялянам у падворнае карыстанне. Суадносіны фальварковай і сялянскай зямлі былі 1 : 7 (трымальнікі сямі сялянскіх валок апрацоўвалі адну фальварковую). Сялянская сям'я магла ўзяць поўную або частку валокі, у залежнасці ад магчымасцей выканаць за яе павіннасці. Надзел сяляне атрымлівалі ў трох палях, што ўводзіла трохполле і спрыяла росту ўраджайнасці.

Адпаведна «Уставе на валокі» надзелы былі двух відаў:

  1. за цяглыя надзелы сяляне адпрацоўвалі паншчыну два дні ў тыдзень з валокі, абавязаны былі выходзіць на гвалты і талокі, а таксама плаціць чынш ад 6 да 21 гроша, у зале ж Насці ад якасці зямлі;

  2. за асадныя надзелы сяляне нлацілі чынш ад 30 гро шаў з валокі, адбывалі ў год 12 талок або плацілі за іх 12 гро шаў, а за гвалты давалі бочку жыта або плацілі 10 грошаў; усяго асадныя сяляне плацілі ад 66 да 106 грошаў у год.

Былі выдзелены і так званыя «вольныя валокі», якімі забяспечвалі служачых фальваркаў. У заходняй частцы Беларусі рэформа была праведзена да канца XVI ст., ва ўсходняй — расцягнулася на стагоддзе, яе затрымала Лівонская вайна. Таксама ва ўсходняй частцы дзяр­жавы, на парубежжы з Расіяй, пераважалі чыншавыя валокі, захавалася абшчыннае землекарыстанне сялян, каб не выклікаць іх моцнай незадаволенасці (найперш паншчынай) і не аслабіць абараназдольнасць дзяржавы. Уладальнікі прыватных маёнткаў, па прыкладу дзяржаўных, уводзілі таксама валочную сістэму, але павіннасці тут былі звычайна большымі. Сяляне супраціўляліся рэформе, таму што падаткі іх павялічваліся і абмяжоўвалася воля. Формамі супраціўлення сталі адмовы прымаць валокі, скаргі, уцёкі, нават узброеныя выступленні. Землеўладальнікі таксама выкарыстоўвалі розныя формы барацьбы з непакорнымі: ад штрафаў да смяротнай кары.

Абагульняючы, вынікі рэформы, можна выдзеліць наступныя:

  1. рост даходаў скарбу і феадалаў;

  2. пераход ад падворнага да пазямельнага падаткаабкладання сялян; "

  3. укараненне перадавой агратэхнікі трохполля і павышэнне вытворчасці сельскагаспадарчай працы;

  4. разбурэнне сялянскай абшчыны на захадзе і ў цэнтры Беларусі, пераход сялян у гэтым рэгіёне да падворнага землекарыстання;