Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История.docx
Скачиваний:
184
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
215.36 Кб
Скачать

5.Асноуныя рысы и перыядызацыя феад-га спосабу вытворчасци.

Рысы: *абсолютное преобладание аграрного произв-ва, *соединение права землевладения с политич властью и вассальными обязательствами *сословная корпоративность, господство иерархии военно-феодального сословия, личная зависимость крестьян от феодалов, *натуральный хар-р хоз-ва. Эпоха феад-зму ахопливае вялики перыяд. У Зах.Еуропе феад. лад праиснавау з часоу падзення Зах.Рымскай имперыи у 5ст. да Бурж-й рэвалюцыи у Англии – 17ст. Феадальныя адно-сины на Б. фармир-ца и развив-ца на працягу доугага часу. Стаиць пытанне: “На якой аснове узникли феад-ыя адносины ва усходних славян?”. Адны даследчыки личаць, што яны узникли яшчэ у нетрах первабыт наабшчын. ладу, другия – выдзяляюць памиж першабытнаабшч. грамадствам и феад-й эпохай працяглы пераходны перыяд. Гисторыки гавораць аб тым, што узникненне сельскай абшчыны азначала канец першаабшчынных вытворчых адносин. 3 асноун. этапа па гисторыи развицця феад-зму:(1) 9-перш. палова 17ст – станауленне и ра-звиццё феад-х адносин. (2)др.палова 17-др. палова 18ст. – пачатак разла-жэння феад-зму и зараджэнне капита-лист-х адносин. (3) перш. палова 19ст. (1800-1863) – крызис феадальна-пры-гонницких адносин.

Развіцце феадальных адносін у Заходняй Еўропе.       Станаўленне феадалізму - доўгі і складаны працэс. І ў познеантычным, і ў варварскім грамадстве ўзнікалі перадумовы для фарміравання феадальных адносін. Гістарычна склалася так, што ў Заходняй Еўропе станаўленне феадалізму адбывалася ва ўмовах ўзаемадзеяння рымскага і варварскага грамадстваў. Класічным прыкладам такога варыянта развіцця з'яўляецца Галія (цяпер - Францыя), дзе феадалізм зацвердзіўся ў 8-9 стст.   Заўважана, што родаплемянны лад старажытных германцаў нёс у сабе моцны феадальны зарад. Тэмпы і формы феадалізацыі грамадства залежалі ад многіх фактараў: ад суадносін варвараў і рымлян на адной тэрыторыі, культурнага ўзроўню прышлага і мясцовага насельніцтва, ад рэлігійных і прававых фактараў, прыродна-геаграфічных і знешнепалітычных умоў. Пад рымскім уплывам у розных германскіх плямёнаў паступова адбываюцца змены сацыяльных адносін. Адзін вольны супляменнік атрымлівае ад князя права на валоданне вялікім абшарам зямлі - феадал. Іншыя вольныя супляменнікі, якія пасяліліся на гэтай зямлі, ператварыліся ў залежных людзей. Яны маглі валодаць зямлёй толькі са згоды феадала. Прапорцыі незалежных і залежных сялян у Германіі ў VII-XI стст. Хутка мяняліся на карысцьапошніх.   Асноўным сродкам вытворчасці і асноўным багаццем пры феадалізме з'яўлялася зямля, якая знаходзілася ў манапольным распараджэнні феадалаў. Феадал даваў сялянам зямлю ў трыманне. Селянін не з'яўляўся ўласнікам зямлі, але толькі яе трымальнікам на пэўных умовах. Яго эканамічная залежнасць ад феадала выражалася ў выглядзе рэнты (адпрацовачнай, прадуктовай ці грашовай) - працы ці плацяжоў на карысць феадала. Але на зямлі, што атрымаў у карыстанне, селянін вёў самастойную дробную гаспадарку, меў ва ўласнасці дом, хатнюю жывёлу і прылады працы, з дапамогай якіх ён апрацоўваў свой участак і раллю феадала.  Варвары разбурылі высокатаварную гаспадарку антычнасці. На раннім этапе феадалізму панавала натуральная гаспадарка; абмен быў нязначным, гандлёвыя сувязі не развітымі; рамяство яшчэ толькі пачынала аддзяляцца ад сельскай гаспадаркі. У буйных памесцях пераважала адпрацовачная рэнта і звязаная з ёй паншчынная сістэма гаспадарання. Шырока распаўсюджваўся таксама натуральны аброк з сялян, якія знаходзіліся ў больш лёгкай залежнасці. Грашовая рэнта была развіта яшчэ слаба.

Характэрнай рысай сацыяльна-палітычных адносін, якія склаліся ў Еўропе да сярэдзіны ХІ ст., была непарыўная сувязь паміж феадальнай уласнасцю на зямлю і палітычнай ўладай феадала. Буйная вотчына ўяўляла сабой не толькі гаспадарчую адзінку, але і як бы маленькую дзяржаву - сеньёрыю. У дачыненні да насельніцтва сваіх уладанняў феадал быў не толькі землеўладальнікам, але і адміністратарам - сеньёрам, у руках якога знаходзілася ўлада, суд, сродкі прымусу. Такая арганізацыя грамадства абумовіла панаванне ў Еўропе ў Х-ХІ стст. (у некаторых краінах і пазней) палітычнай раздробленасці.    Феадальная іерархічная лесвіца складалася з караля, які лічыўся вярхоўным сеньёрам усіх феадалаў; буйнейшых свецкіх і духоўных феадалаў з ліку тытулаванай знаці: герцагаў, графаў, архіепіскапаў і епіскапаў, абатаў буйнейшых манастыроў; землеўладальнікаў рангам ніжэй - баронаў; а таксама дробных рыцараў. Асновай васальных адносін з'яўлялася феадальнае зямельнае ўладанне - феод, ці па-нямецку лен, які васал трымаў ад свайго сеньора Устанаўленне феадальных адносін у Еўропе ў 9-11 стст. у цэлым прывяло да ўздыму эканомікі і скачка ў развіцці прадукцыйных сіл. Усталяваліся парадак і кантроль за арганізацыяй вытворчасці. І феадал, і селянін былі зацікаўлены ў павелічэнні прадукцыйнасці працы і памераў прадукцыі. Развівалася рамяство, паступова яно аддалялася ад сельскагаспадарчых заняткаў, адраджаліся на новай феадальнай аснове рымскія гарады, узнікалі новыя пасяленні, рынкавыя цэнтры, парты для рачнога і марскога гандлю.

Білет 10. Феадальнае землеўладанне і гаспадарка.

Пануючы ў грамадстве клас меў сваю іерархію. На яе вяршыні знаходзіўся князь, ніжэй - князі больш дробных удзельных княстваў-"вотчын", затым ішлі феадалы-ўладальнікі вялікіх і малых памесцяў. Становішча феадала залежала ад яго радавітасці і колькасці зямлі, якой ён валодаў. Дробныя феадалы часта ішлі на службу да больш багатага, рабіліся яго васаламі і карысталіся яго заступніцтвам. Феадала абслугоўвала залежная ад яго чэлядзь. Ён меў сваіх целаахоўнікаў і збраяносцаў. Багатыя феадалы мелі ўласнае войска. Акрамя таго, яны атрымлівалі права імунітэту - права збору падаткаў і правядзення суда ў сваіх уладаннях. Аснову панавання і багацця класа феадалаў складала зямля. Вярхоўным уласнікам усёй зямлі лічыўся князь. Ён меў уладанні, раскінутыя па ўсяму княству. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну грашыма або натурай (прадуктамі, футрай і інш.). Абкладвалася кожная сялянская гаспадарка ("дым").

Крыніцы Х-ХШ стст. называюць наступныя віды феадальнага землеўладання: княжацкае, баярскае і царкоўнае. Феадальнае землеўладанне было вотчынным ці памесным. Вотчыннае землеўладанне давала феадалу права дзяліць і перадаваць па спадчыне сваё ўладанне. Памеснае - давала часовае карыстанне зямлёй за службу без права перадачы ў спадчыну. Феадалы харчаваліся за кошт сваіх вотчын, што ўключалі замак і сёлы, на якія распаўсюджвалася іх улада. Буйнымі феадальнымі ўласнікамі сталі цэрквы і манастыры. Яны багацелі за кошт паступлення ў іх распараджэнне царкоўнага падатку, які складаў 1/10 частку ўсіх даходаў сялянскіх гаспадарак (царкоўная дзесяціна), а таксама за кошт княжацкіх і баярскіх ахвяраванняў як у форме матэрыяльных каштоўнасцей, так і ў выглядзе ворных зямель з весямі, жыхары якіх вымушаны былі апрацоўваць манастырскія землі, плаціць феадальную рэнту. Землеўласнікамі былі таксама сялянская абшчына і асобныя сяляне. Уся эпоха феадалізму характарызуецца пастаянным імкненнем феадалаў да максімальнай канцэнтрацыі ў сваіх руках зямельнага фонду. Яны пастаянна пашыралі свае ўладанні і паступова сабралі ў сваіх руках лепшыя землі. Па меры развіцця феадальных адносін доля абшчыннага і сялянскага землеўладання пастаянна змяншалася.

Закабаленне свабоднага сялянства было абумоўлена ўсімі гістарычнымі абставінамі першых стагоддзяў феадальнай эпохі. Сялян даводзіла да галечы плата княжацкіх данін, частыя спусташальныя войны, галодныя і неўраджайныя гады, смерць кармільца, падзёж жывёлы. У перыяд войнаў сяляне абавязаны былі ісці ў апалчэнне, а гэта падрывала іх гаспадарку. Збяднелыя сяляне траплялі ў феадальную залежнасць. Абшчынныя землі пераходзілі да феадалаў ці станавіліся ўласнасцю дзяржавы. 3 развіццем феадальнага ладу ўсё болей скарачалася і колькасць сялян, што жылі на дзяржаўных землях, паколькі гэтыя землі разам з людзьмі пераходзілі да свецкіх і царкоўных феадалаў.

Асноўную масу земляробчага насельніцтва складалі эканамічна залежныя ад багатых землеўласнікаў сяляне. Ва ўмовах развіцця феадальных адносін яго склад па маёмаснаму і прававому становішчу быў далёка не аднолькавы. У першыя стагоддзі феадальнай эпохі ўсё вясковае насельніцтва часцей за ўсё называлася смердамі. Першапачаткова смерды залежалі ад дзяржавы. 3 развіццём феадальных адносін яны трапляюць у залежнасць ад феадалаў і царкоўных арганізацый. З'яўляюцца новыя катэгорыі феадальна залежных сялян: закупы, радовічы, ізгоі, халопы, чэлядзь. Па розных прычынах сяляне вымушаны былі звяртацца за эканамічнай дапамогай да багатых, атрымлівалі ад іх пазыку-"купу" і былі абавязаны адпрацаваць на гаспадарцы пана да выплаты доўгу. Многія закупы не маглі вярнуць пазыку і рабіліся неаплатнымі даўжнікамі. Групу, звязаных з феадалам абавязацельствамі паводле дагавора ("рада") сялян, складалі радовічы, што па розных прычынах вымушаны былі пакідаць абшчынныя землі і сяліліся на зямлі феадала, рабіліся "ізгоямі".

Халопы і рабы былі асабіста несвабоднымі людзьмі і знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадала. Частка халопаў працавала ў яго ў якасці хатніх і дваровых слуг. За рэдкім выключэннем яны не мелі асабістай гаспадаркі і знаходзіліся на ўтрыманні паноў. Да залежных ад феадалаў людзей адносілася чэлядзь. Рабоў называлі "чэляддзю нявольнай". Усіх залежных ад феадала людзей пачалі падзяляць на "непахожых" і "пахожых". Першыя доўга жылі на адным месцы і страцілі магчымасць пакінуць пана. Другія яшчэ не былі поўнасцю заняволены. Залежнае насельніцтва займала самае прыніжанае становішча на сацыяльнай лесвіцы. Іх жыццё цанілася ў 16 разоў танней за жыццё кіраўнікоў княжацкіх маёнткаў - "агнішчан" і "цівуноў".

Сяляне, што жылі на княжацкіх і царкоўных землях, абавязаны былі выконваць розныя павіннасці і плаціць падаткі. Яны адпрацоўвалі паншчыну на раллі феадала, плацілі чынш натурай (мёдам, ільном, печаным хлебам, аўсом, жытам, авечкамі, курамі і г. д.) ці грашыма. Грашовая рэнта была рэдкай з'явай, што тлумачыцца натуральным характарам гаспадаркі. 3 часам доля паншчыны ўсе" больш узрастае ў параўнанні з чыншам.

Насельніцтва павінна было несці і розныя павіннасці на карысць дзяржавы: плаціла даніну, "палюддзе" (дадатковы пабор, які браўся пры зборы даніны), выконвала "павоз" - працоўную павіннасць, звязаную з дастаўкай даніны ў пэўныя месцы, давала падводы. Сяляне абавязаны былі таксама выконваць ваенную павіннасць - выстаўляць "вояў". Яны прыцягваліся да будаўніцтва гарадоў, абарончых ліній, мастоў, да пракладкі дарог.

Аснову эканомікі Беларусі ў старажытнасці складала сельская гаспадарка. Пераважная большасць насельніцтва як балтаў, так і славян пражывала ў вёсцы і займалася земляробчай працай. Земляробства на беларускіх землях было вядома яшчэ з неаліту. Яго прынеслі сюды ў III—II тысячагоддзі да н. э. індаеўрапейскія плямёны. Для развіцця земляробства неабходны адпаведны клімат і глеба. Усё гэта было ў Беларусі. Вучоныя лічаць, што ў цэнтральнай Еўропе клімат, пачынаючы з першых вякоў н. э., быў блізкім да сучаснага. За апошнія 800-900 гадоў у ім не было рэзкіх змен, назіраліся толькі асобныя яго хістанні. Умерана-кантынентальны клімат Беларусі з цёплай зімой і адносна халодным і даждлівым летам - у цэлым спрыяльны для развіцця расліннасці. Прыдатныя для заняткаў земляробствам тут і глебы, якія за апошнія 800-900 гадоў таксама карэнным чынам не змяніліся.

Пры падрыктоўцы зямлі да апрацоўкі старажытныя земляробы павінны былі укласці ў гэта дадатковую працу. Спачатку асвойваліся ўрадлівыя землі з прыдатнымі для земляробства глебамі. А потым пачалі распрацоўваць лясныя ўчасткі. Павелічэнне апрацаваных плошчаў у X—XIII стст. ішло за кошт вырубкі лясоў і скарачэння плошчаў, занятых лесам. Пры гэтым незаменнай была жалезная сякера. Для апрацоўкі зямлі ў X—XIII стст. ужываліся драўлянае рала з жалезным наральнікам (папярэднік плуга), двухзубая драўляная саха з жалезным парогам, а таксама барана-сукаватка, жалезная матыка, суцэльна драўляная ці з жалезнымі акоўкамі рыдлёўка, граблі. Як цяглавую сілу выкарыстоўвалі коней і валоў.

Прылады для апрацоўкі зямлі, якія ўжываліся ў Беларусі ў X— XIII стст., адпавядалі агульнаму ўзроўню земляробчай тэхнікі ў лясной паласе Усходняй Еўропы. Яны выкарыстоўваліся і ў наступ-ныя стагоддзі.

Узараную зямлю засейвалі ўручную, потым зерне засыпалі з дапамогай драўлянай бараны. Самым распаўсюджаным, а пачынаючы з сярэдневякоўя і адзінай прыладай для ўборкі ўраджаю, быў серп. Удасканальванне сярпа адбывалася на працягу тысячагоддзяў. У IX—XIII стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі з'явіліся сярпы, формы якіх амаль не змяніліся да XIX—XX стст. Сярпы IX—XIII стст. вельмі падобны па форме на тыя, што ўжываюцца і цяпер. Старажытныя сярпы мелі насечку, што аблягчала зрэзванне сцяблоў раслін. Сенажаці касілі косамі-гарбушамі. Іх насаджвалі на кароткую драўляную ручку і рухам управа і ўлева зразалі траву. Такія косы маглі ўжывацца і пры ўборцы ўраджаю вікі, гароха, грачыхі. Пасля гарбушы былі выцеснены больш дасканалымі косамі. Прасушаныя снапы малацілі на таку драўлянымі цапамі ці калатушкамі, веялі пры дапамозе драўляных рыдлёвак, а потым захоўвалі ў спецыяльных ямах ці свірнах.

У драўляных ступах размалочвалі зерне на крупу ці ў круглых каменных жорнах рабілі з яго муку. 3 канапель і лёну з дапамогай прэсаў выціскалі алей. Для таго часу гэта быў высокі ўзровень развіцця пераапрацоўчай тэхнікі.

10вопр

Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

Вытокі дзяржаўнасці на нашай зямлі бяруць свой пачатак ў сівой мінуўшчыне. Узнікненне інстытута дзяржавы звязана з распадам першабытнага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым выдзяленнем сярод агульнай масы насельніцтва палітычнай і духоўнай эліты, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г. д. У 6-10 стст. у Заходняй Еўропе складваюцца феадальныя дзяржавы ў франкаў, бургундцаў, англасаксаў, немцаў, вылучаюцца буйныя палітычныя цэнтры ў Даніі, Швецыі, Нарвегіі. Усталяваліся дзяржавы ў славян: чэхаў, мараваў, харватаў і славенцаў, палякаў. На землях Усходняй Еўропы працэс утварэння дзяржаў адбываўся ў VIII-X стст. Крывіцкі Полацк, палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад выступілі першымі цэнтрамі кансалідацыі ўсходнеславянскіх племянных саюзаў. Гэтыя саюзы ўяўлялі сабой паўпатрыярхальныя-паўфеадальныя "княжанні" з князямі на чале і насельніцтвам, якое характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам і падабенствам культуры. Еўрапейская тэндэнцыя фарміравання дзяржаўнасці ахапіла тады і сярэднявечныя беларускія землі. Яны не былі першымі ў гэтых працэсах, але і не апошнімі. У першай палове ІХ ст., як паведамляе "Аповесць мінулых гадоў", паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае "княжанні" - правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. На мяжы VIII-ІX стст. вакол Полацка пачало складвацца аб'яднанне крывічоў, якое ў першай палове ІХ ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку і на аснове якога аформілася раннедзяржаўнае Полацкае княжанне. Полацк упершыню прыгадваецца ў летапісах ужо ў 864 г. як адзін з важнейшых гарадоў Усходняй Еўропы. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана воднаму шляху "з варагаў у грэкі", які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Волхава поўдзень кантынента з поўначчу, усход з захадам. Гэта важная магістраль, па якой у асноўным ішоў міжнародны гандаль і ажыццяўляліся паходы на Візантыю, стала воссю дзяржаваўтваральнага працэсу ва Усходняй Еўропе і статус Кіева, Полацка і Ноўгарада як важных еўрапейскіх палітычных цэнтраў. У X-XI стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель. Па сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму ўзроўню яно не саступала развітым дзяржавам таго часу

У Х ст. вакол Турава (цяпер гарадскі пасёлак Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) сфарміравалася другое па значэнню ў беларускай гісторыі сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне. Працэс яго афармлення праходзіў у два этапы. Спачатку з рассяленнем дрыгавічоў у басейне Прыпяці сфарміраваўся самастойны саюз плямёнаў - перадфеадальнае этнічнае княжанне. Гэта яшчэ не было ўласна княства з развітымі феадальнымі адносінамі, а аб'яднанне аднароднага ў этнічных адносінах насельніцтва. Старажытнае княжанне дрыгавічоў згадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў". На чале гэтага княжання стаяў мясцовы князь, акружаны старэйшынамі родаў і больш дробных плямёнаў, якія ўваходзілі ў склад дадзенага першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. На другім этапе племянное дрыгавіцкае княжанне пераўтвараецца ў феадальнае Тураўскае княства, якое ўжо з'яўлялася тэрытарыяльна-палітычнай адзінкай. Сталіца княства - горад Тураў - прыгадваецца пад 980 г., калі на Беларусі з'яўляюцца князі, магчыма, браты - Рагвалод і Тур